Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
КАНФЭРЭНЦЫЯ

Ці здолее хрысьціянства быць нацыянальным

Вячаслаў Сіўчык

Разглядючы XVI стагодзьдзе, разглядаючы пытаньне Рэфармацыі і Залатога Веку Беларусі, мы мусім рабіць нейкія высновы, якія прыдаліся б сёньня. І некаторыя аналёгіі ідуць наўпрост. На вялікі жаль сёньня тут мала было паралеляў: Рэфармацыя - Контррэфармацыя. Усе мы пачыналі дзейнічаць яшчэ пад час перабудовы, пасьля быў пэўны ўздым, а цяпер мы перажываем дужа неспрыяльны гістарычны час, калі ідзе адкат. І тут неабходная кансалідацыя розных сілаў дзеля таго, каб проста выжыць і захавацца. Калі ў XVI ст. была Контррэфармацыя, то сёньня, пачынаючы з 1996 г. у нас актыўна ідзе рэстаўрацыя савецкага ладу. І нават павярхоўны аналіз паказвае, што будзе ўзмацняцца ціск, у тым ліку і на хрысьціянскія канфэсіі, на ўсё тое, што не зьвязана з расейскім праваслаўем. Таму нам трэба шукаць нейкія шляхі, якія б здольныя былі забясьпечыць развіцьцё нашай краіны. Гэта магчыма, на мой погляд, толькі калі ня будзе супрацьстаяньня нацыянальнага і хрысьціянскага. Я нагадаю, што калі яшчэ толькі пачынаўся дэмакратычны рух, у 1990 г. старшыня Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк сьцьвярджаў, што ня можа быць Адраджэньня беларускага народа без хрысьціянства. У 1991 г. ён прылюдна заяўляў, што без хрысьціянства немагчымая адукацыя. Гэта ўсё абсалютна слушна, бо беларускі народ ёсьць сапраўды народ хрысьціянскі. Гісторыя Беларусі вельмі трагічная, хаця і велічная. Часта ў нас былі такія моцныя страты, і колькасныя, і інтэлектуальныя, што сюды прыходзіла многае, што зьвязанае ня толькі з нашай культурай. І таму вельмі небясьпечна, калі хрысьціянства на Беларусі ідзе без моцнага беларускага грунту. Бо можа быць як пад час Рэфармацыі, калі была спроба апоры на культуру, якая была па-за межамі Беларусі, і не ўдалося ахапіць усё насельніцтва. У выніку езуіты дастаткова хутка здолелі правесьці Контррэфармацыю.

Сёньня мы знаходзімся ў тым гістарычным пункце, калі беларускі народ сапраўды паняволены, прычым паняволены шмат у якіх сэнсах. Акупацыя бясьследна не праходзіць. І тут узьнікае вельмі важнае пытаньне - ці здолее традыцыйнае хрысьціянства, сюды я адношу і пратэстантаў, быць нацыянальным? Другое пытаньне; наколькі здольныя будуць хрысьціяне аб'яднацца, зыходзячы з таго, што, натуральна, кожны павінен разьвівацца сваім шляхам, але ж мусіць быць нейкі агульны грунт, які дазволіў бы нашай нацыі выжыць.

<зьмест>




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: