Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ДЗЕНЬ РЭФАРМАЦЫІ

ДЗЕНЬ РЭФАРМАЦЫІ 2011: БАЛЬ У РАДЗІВІЛА


29 кастрычніка у Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся ўрачысты канцэрт, прымеркаваны да Дня Рэфармацыі. Сьвяткаваньне мела назву "Баль у Радзівіла", і даваў яго гетман Вялікага Княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Руды.

Браты Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды, Астафій Валовіч, і іншыя прадстаўнікі эліты Вялікага Княства абмяркоўвалі на сцэне актуальныя праблемы Бацькаўшчыны. Жартавалі пра курс талера і выказвалі меркаваньне, што Рэфармацыя зможа вырашыць усе беларускія праблемы. А іх жонкі ў гэты час абмярковаўлі ня менш важнае пытаньне, - як выхаваць дзяцей у хрысьціянскім духу.

Размовы пра лёс Бацькаўшчыны разбавіў ансамбль старажытнага танца "Залаты двор". А пасьля антракту гурт "Стары Ольса" выступіў з праграмай музыкі XVI стагодзьдзя.

Алёна Сітнік, рэжысёр канцэрту, кажа, што баль - гэта спроба ўвесьці традыцыю сьвяткаваньня Дня Рэфармацыі, каб памятаць пра Залаты Век нашай краіны, і пра аснаваньне гэтага росквіту - хрысьціянскае абуджэньне, Рэфармацыю. Сёлета заля была запоўненая цалкам. І гэта дае надзею, што неўзабаве Дзень Рэфармацыі стане сапраўдным сьвятам для нашай краіны.







Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: