Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ГІСТОРЫЯ

КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ЭВАНГЕЛЬСКАЙ ЦАРКВЫ Ў БЕЛАРУСІ

Антоні Бокун


У 1413 г. Геранім Пражскі, паплечнік чэскага рэфарматара Яна Гуса, прапаведваў ў Беларусі эвангельскую вестку пра збаўленьне праз веру ў ісуса Хрыста і неабходнасьць жыць паводле Слова Божага - Бібліі. Ужо праз некалькі дзясяткаў гадоў эвангельскае вучэньне настолькі шырока распаўсюдзілася ў нашай краіне, што ў 1436 г. для барацьбы з гусітамі была ўведзеная інквізіцыя. Але вялікіх посьпехаў яна не дасягнула.

Ідэі Яна Гуса мелі вялікі ўплыў на беларускага першадрукара Францішка Скарыну, так што уніяцкі архімандрыт Анастас Сялява, які жыў на пачатку XVII ст., наўпрост называе яго "герэтыкам-гусітам". Беларуская Біблія, быдадзеная Скарынам у 1517 г. у Празе, заклала аснаваньні міклівага распаўсюджваньня эвангельскай веры ў XVI ст.

У 1539 г. выпускнік Вітэнбэргскага унівэрсітэту Абрагам Кульва адкрыў у Вільні біблійную школу. Выгнаны за сваю дзейнасьць з краіны, ён стаў у 1544 г. прафэсарам Кёнігсбергскага унівэрсітэту, першага пратэстанцкага унівэсітэту на ўсходзе Эўропы.

У 1553 г. Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер Вялікага Княства Літоўскага і адзін з найбагатшых магнатаў Беларусі, адкрыта прыняў ідэі Рэфармацыі і заснаваў эвангельскія цэрквы ў Берасьці, Вільні і Нясьвіжы. Таксама ён заснаваў друкарню ў Берасьці, у якой пабачыла сьвет у 1563 г. знакамітая Берасьцейская Біблія, а таксама шмат разнастайнай эвангельскай літаратуры: катэхізісы, сьпеўнікі, трактаты.

На працягу некалькіх гадоў прыхільнікамі Рэфармацыі сталі Валовічы, Глябовічы, Сапегі, Вішнявецкія, Зяновічы, Агінскія і многі іншыя беларускія магнаты і шляхта. Гараджане ня менш масава прыймалі біблійнае вучэньне. На працягу другой паловы XVI стагодзьдзя ў Беларусі было заснавана каля 300 эвангельскіх цэркваў. Згодна сьведчаньня С.Буднага, першае хрышчэньне па веры ў Беларусі прайшло ў 1578 г. у Лоску. У хуткім часе ў Наваградзкім павеце з 600 шляхецкіх сем'яў толькі ў 16 не было "новахрышчэнцаў".

У сярэдзіне XVI ст. Рэфармацыя ў Беларусі асягнула такі маштаб, што можна гаварыць, што тады Эвангельская Царква займала вызначалную пазіцыю ў духоўным жыцьця беларускага грамадзтва. Большасьць паліычнай і інтэектуальнай эліты Беларусі XVI ст. або непасрэдна былі членамі эвангельскіхцэркваў, або знаходзіліся пад моцным уплывам рэфармацыйных ідэяў. Дастаткова назваць Мікалая Радзівіла Чорнага, Астафея Валовіча, Яна Кішку, Яна Глябовіча, Мікалая Дарагастайскага, Льва Сапегу, Андрэя Волана, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага, Салямона Рысінскага, Андрэя Рымшу, цыпрыяна Базыліка. Посьпех Рэфармацыі стаў прычынай пазтыўных зьменаў ў жыцьці краіны. XVI стагодзьдзе называюць Залатым Векая, лепшым пэрыядам у гісторыі Беларусі.

Аднак на пачатку XVII ст. эванельскі рух у Беларусі ня змог супрацьстаяць Контррэфармацыі і пачаў хутка губляць пазіцыі. У гэтай складанай сітуацыі сапраўдным прыбежышчам для эвангельскіх хрысьціянаў стала Случчына. У 1617 г. у Слуцку была заснаваная кальвінская школа, якая зьяўляецца найстарэйшай навучальнай установай у Беларусі. На працягу 300 год свайго існаваньня Слуцкая гімназія дала беларусі цэлы шэраг навукоўцаў, дасьледчыкаў, грамадзкіх і рэлігійных дзеячоў. Сярод іх стваральнік сучснага кірылічнага шрыфта Ільля Капіевіч, філосаф і эвангеліст Ян Белабоцкі, пісьменьнікі Альгерд Абуховіч і Антон Пяткевіч.

Пачынаючы з сярэдзіны ХІХ ст. у Беларусі пачаўся новы этап разьвіцьця эвангельскага руху. У гарадах і вёсках пачалі адкрывацца баптысцкія цэрквы. Першымі зь іх былі цэрквы ў в.Уць і Усохі на Гомельшчыне. У 1883 г. пачаліся баптысцкія служэньні ў Полацку, у 1888 г. - у Віцебску, а ў 1905 г. - у Мінску і Пружанах. З 1906 г. пачынаецца гісторыя цэркваў хрысьціян адвэнтыстаў сёмага дня ў Беларусі.

Вялікую ролю ў паўстаньні эвангельскіх цэркваў мелі кніганошы, якія хадзілі ад вёскі да вёскі, разносячы Бібліі і іншую духоўную літаратуру. Пераважнай большасьцю прапаведнікаў былі тутэйшыя жыхары, якія звычайна пазнаёміліся з жывой эвангельскай верай, калі выяжджалі на заробкі ва Ўкраіну, Расею ці Амэрыку. Вяртаючыся дадому, яны пачыналі служэньне ў сваіх родных мясцовасьцях. Такім чынам нарадзіліся і цэрквы хрысьціян веры эвангельскай. У 1919 г. Рыгор Краскоўскі вярнуўся на радзіму і распачаў прапаведаваць Эвангельле ў ваколіцах Наваградка. А ў 1923 г. вярнуўся на Берасьцейшчыну Сьцяпан Ярмалюк, і ўжо праз год заснаваная ім царква налічвала больш сотні членаў.

Увогуле, 20-ыя гг. ХХ ст. былі часам шырокага эвангельскага прабуджэньня ў нашай краіне. Цэлыя вёскі станавіліся эвангельскімі, на працягу 10 год, як і некалі ў XVI ст. узьнікла больш за 200 цэркваў, якія нясуць эвангельскую вестку беларускаму народу да сёньняшняга дня. І асабліва актыўна гэты рух адбываўся на Палесьсі. У 1921 г. прыехаўшы ў Берасьце баптысцкі прапаведнік Лукаш Дзекуць-Малей заснаваў царкву, якая ўжо праз 5 год налічвала амаль800 членаў. Разумеючы патрэбу ў Пісаньні на роднай мове, Дзекуць-Малей пачаў перакладаць Біблію на беларускую мову, і ў 1931 г. выйшаў Новы Запавет і Псальмы па-беларуску ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча.

1930-ыя гг. былі надзвычай цяжкімі для эвангельскіх хрысьціянаў ва Ўсходняй Беларусі. У 1937 г. усе цэрквы былі зачыненыя, дамы малітвы канфіскаваныя, а большасьць служыцеляў растраляна. Некаторыя грамады арыштоўваліся і высылаліся ў поўным складзе. Наступствы тых страшных гадоў да сёньня адчуваюцца ў нашай краіне.

У выніку Другой сусьветнай вайны уся Беларусь апынулася пад камуністычнай уладай і рэпрэсіі абрынуліся на цэрквы Заходняй Беларусі. Частка цэркваў была вымушаная дзейнічаць нелегальна. У 1945 г. пад ціскам савецкай улады частка пяцідзясятніцкіх цэркваў былі зарэгістраваныя як баптысцкія. З тых часоў ўсіх эвангелькіх хрысьціянаў сталі называць "баптыстамі".

Аднак, нягледзячы на палітыку ваяўнічага атэізму, якую праводзілі ўлады СССР, Эвангельская Царква ня толькі не была зьнішчаная, але і працягвала расьці. Зьяўляліся новыя цэрквы на ўсходзе Беларусі, у вялікіх гарадах. Новая хваля перасьледу ў 1960-ыя гг. спрычынілася да цэлага шэрагу судовых працэсаў над вернікамі, зьяўленьня вязьняў за веру, паўстаньня руху Рады Цэркваў ЭХБ, разьвіцьця падпольнага хрысьціянскага друку. Эвангельскія хрысьціяне выстаялі і ўжо з другой паловы 1970-ых гг. савецкія ўлады сталі рэгістраваць новыя эвангельскія цэрквы і дазваляць будаўніцтва дамоў малітвы.

Распад СССР і здабыцьцё Беларусьсю незалежнасьці адчыніла новыя магчымасьці для пропаведзі Эвангельля. Як самастойныя аб'яднаньні сталі дзейнічаць Саюз эвангельскіх хрысьціян баптыстаў, Саюз хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньне абшчын хрысьціян поўнага Эвангельля, Канфэрэнцыя цэркваў хрысьціян адвэнтыстаў сёмага дня. На 1 студзеня 2012 г. ў Беларусі зарэгістравана 1025 абшчын эвангельскіх хрысьціянаў, якія аб'ядноўваюць больш 100 тысячаў вернікаў.

Эвангельскі рух у Беларусі, які пачаўся ў 1413 годзе з пропаведзі Гераніма Праскага, вось ужо шэсьць стагодзьдзяў нясе беларускаму народу сьвятло праўды, прапаведуючы Эвангельле, даючы прыклад жыцьця паводле Слова Божага. Гусіты XV стагодзьдзя рыхтавалі краіну, каб яна магла прыняць у XVI стагодзьдзі вучэньне Лютара й Кальвіна. Кальвіністы й лютаране несьлі ісьціну ў цяжкія для краіны XVII, XVIII і XIX стагодзьдзі, каб перадаць у XX стагодзьдзі эстафету баптыстам і пяцідзясятнікам. На поўначы Беларусі першымі баптыстамі рабіліся парафіяне лютаранскіх цэркваў, а першае баптысцкаае служэньне ў Слуцку праходзіла ў слуцкім кальвінскім зборы. Тыя рэгіёны Беларусі, дзе ў XVI стагодзьдзі быў моцны рэфармацыйны рух, сёньня таксама напоўненыя эвангельскімі цэрквамі.





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: