 |
03.12.2002. Да 450-х угодкаў Рэфармацыі ў Беларусі надрукаваныя насьценныя календары і кішэнныя каляндарыкі.
У лістападзе ў продажы зьявіліся насьценныя календары на 2003 г., прысьвечаныя 450-ым угодкам Рэфармацыі ў Беларусі. На адным з календароў - партрэт Мікалая Радзівіла Чорнага - аднаго зь лідараў беларускай Рэфармацыі, намаляваны вядомым мастаком Уладзімірам Стальмашонкам. Другі каляндар прадстаўляе выяву кальвінскага збору ў Заслаўі. Акрамя вялікіх календароў, зьявілася некалькі відаў кішэнных каляндарыкаў з выявамі дзеячоў Рэфармацыі і пратэстанцкіх цэркваў XVI ст.
|
 |