 |
11.12.2003. У Менску завяршыўся XII фэстываль "Адраджэньне беларускай капэлы", прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.
4, 6, 9 і 11 сьнежня ў Менску ў залі камэрнай музыкі Белдзяржфілярмоніі адбыўся XII фэстываль "Адраджэньне беларускай капэлы", прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі. Усе чатыры канцэрты прайшлі ў перапоўненай залі. Ужо за тыдзень да пачатку фэстываля ўсе білеты былі прададзены. Паводле арганізатараў такой цікавасьці да беларускай музыкі яшчэ ніколі не было.
Вядомыя беларускія музыкі і выканаўцы падрыхтавалі ўнікальную праграму, у якой былі прэзэнтаваныя творы беларускіх пратэстантаў XVI ст., (Цыпрыяна Базыліка, Вацлава з Шамотул), а таксама некаторыя творы заходнеэўрапейскіх кампазытараў, зьвязаных з Рэфармацыяй (Ё.С. Бах, М. Лютар, Ж. Кальвін ды інш.). Варта адзначыць, што некаторыя творы гучалі ў Беларусі ўпершыню за 400 гадоў.
|
 |