 |
5.04.2003. У Лепельскай царкве хрысьціян веры эвангельскай прайшоў канцэрт гурта "Стары Ольса", прысьвечаны юбілею Рэфармацыі ў Беларусі.
5 красавіка ў Лепелі прайшоў канцэрт музыкі 16 ст., прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі. Афішы па ўсім горадзе запрашалі лепельцаў на гэты канцэрт у царкву хрысьціян веры эвангельскай "Божая рака". Гурт старажытнай музыкі "Стары Ольса" прадставіў прысутным кампазыцыі з апошняга альбому "Verbum", прысьвечанага Рэфармацыі ў Беларусі".
"Цудоўна, што гэтым гуртом рухае любоў да нашай краіны, да яе культуры, - распавядае пра выступ "Cтарога Ольсы" пастар царквы Георгі Cалаўёў. - Іх творчасьць прапагандуе нашу гісторыю, якая ёсьць часткай эўрапейскай гісторыі".
|
 |