 |
17.06.2003. У межах сьвяткаваньня юбілею Рэфармацыі ў Лепелі адбылася творчая сустрэча зь пісьменьнікам У.Арловым.
Вечарам 17 чэрвеня ў будынку лепельскай царквы хрысьціянаў веры эвангельскай вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў выступіў перад жыхарамі гораду, распавядаючы ім пра Рэфармацыю, 450-ыя ўгодкі якой адзначаюцца сёлета. Нягледзячы на тое, што сустрэча адбывалася ў працоўны дзень, сабралося шмат ахвотных паслухаць пісьменьніка. пасьля лекцыі Ўладзімеру Арлову задаваліся шматлікія пытаньні, і ён быў прыемна ўражаны, што аўдыторыя добра знаёмая зь яго творчасьцю.
|
 |