|
17.09.2003. Адбылося чарговае паседжаньне Нацыянальнага грамадзкага аргкамітэту па сьвяткаваньні 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі.
На паседжаньні сябры камітэту заслухалі справаздачу аб мерапрыемствах сьвяткаваньня Году Рэфармацыі, якую зрабіла прадстаўніца рабочай групы аргкамітэту старшыня рады ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская. А таксама плянавалі мерапрыемствы на канец году.
Зь цікавай прапановай выступіў кіраўнік праекту "Адраджэньне беларускай капэлы", вядомы оперны сьпявак Віктар Скарабагатаў. Ён парапанаваў прысьвяціць угодкам Рэфармацыі прэм'еру беларускай духоўнай музыкі XVI ст., якая адбудзецца 4,6,9,11 сьнежня. Зь ягоных словаў беларускія музычныя творы гэтага пэрыяду цалкам адпавядаюць лепшым эўрапейскім узорам. У гэты час разам з музычным калектывам "Клясык Авангард" вядзецца праца па расшыфроўцы старажытных партытураў.
Такой прэм'еры, паводле словаў сьпевака, даўно ўжо не было ў Беларусі. У праекце ёсьць творы, якія будуць выконвацца ўпершыню за 400 год.
|
|