|
20.02.2003. Хрысьціянская газэта "Колакал" надрукавала матэрыял, прысьвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму.
Газэта "Колакал", якая выдаецца ў Наваполацку і распаўсюджваецца ў краінах былога СССР, а таксама ў ЗША сярод расейскамоўных хрысьціянаў накладам у 30 000 асобнікаў, пад рубрыкай "Гісторыя і вера" разьмясьціла артыкул пра выдатнага дзеяча беларускай Рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага.
У прадмове да матэрыялу адзначаецца:
"На 2003 год прыходзіцца 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі. Пачынаючы з 1553 году значная частка беларускага грамадзтва прыняла эвангельскае вучэньне. Гэта прывяло да духоўнага адраджэньня краіны, росквіту культуры і эканомікі. У XVI стагодзьдзі Беларусь перажыла свой Залаты Век. Адыход народу ад ідэяў Рэфармацыі на пачатку XVII стагодзьдзя стаў прычынай крызісу, зь якога беларускі народ ня можа выйсьці да сёньня".
|
|