|
23.12.2003. У Менску адчынілася выстава "Залаты Век Беларусі", прысьвечаная 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.
23 сьнежня ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску адчынілася выстава "Залаты Век Беларусі" прысьвечаная 450-годзьдзю Рэфармацыі ў нашай краіне.
Вэрнісаж зьмяшчае каля 30 працаў, выкананых у розных мастацкіх тэхніках: жывапіс, графіка, скульптура. Іх аўтары: народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч, майстры Алесь Мара, Віктар Сташчанюк, графік Алесь Сітніца, скульптар Сяргей Гумілеўскі ды інш. Большасьць твораў мастацтва - на гістарычную тэму - партрэты славутых дзеячоў XVI ст., архітэктурныя пейзажы беларускіх гарадоў зьвязаных з Рэфармацыяй - Нясьвіжа, Заслаўя, Любчы.
На выставе прэзэнтуецца адразу некалькі мастацкіх вобразаў Мікалая Радзівіла Чорнага. Адзін зь якіх належыць пэндзлю маладой мастачкі Ірыны Назімавай, другі -- супольны партрэт "Князь Мікалай Радзівіл Чорны і Сымон Будны ў Нясьвіскай друкарні" стварыў народны мастак БеларусіУладзімер Стальмашонак. Вядомы мастак Мікола Купава прэзэнтаваў партрэты князя Мікалая Радзівіла Чорнага і беларускага паэта Андрэя Рымшы, а таксама графічную працу "Элегія. Памяці Мікалая Радзівіла Рудога".
На адкрыцьці прысутнічалі аўтары працаў, музыкі, прадстаўнікі грамадзкасьці і супрацоўнікі музэя. Перад сабранымі трымаў слова прафэсар Анатоль Грыцкевіч, гучала музыка XVI ст. Выстава "Залаты Век Беларусі" на адрасе вул. Багдановіча, 7а працягнецца да 20 студзеня.
|
|