Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НАВІНЫ

25.01.2003. "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшына" абвесьціла рэспубліканскі дзіцячы гістарычны літаратурна-мастацкі конкурс "Беларусь. Гістарычныя вандроўкі"

Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" запрашае школьнікаў Беларусі 12-14 гадовага ўзросту ўзяць удзел у конкурсе "Беларусь. Гістарычныя вандроўкі".

    Конкурс праводзіцца па намінацыях:
  • Творы на гістарычную тэму: пра значныя падзеі, славутыя асобы гісторыі Беларусі, гістарычныя помнікі (сачыненьне, баляда, паэма, вершы, паданьне).
  • Жывапісныя творы, прысьвечаныя гістарычным падзеям, славутым асобам, помнікам гісторыі. (Фармат графічных і жывапісных працаў - да 70см па вялікаму боку. Кожная праца павінна быць падпісана друкаваным шрыфтам на зваротным баку).

Калектыўныя працы павінны мець суправаджальны ліст. Усе працы павінны мець зваротны адрас, прозьвішча й імя ўдзельніка, узрост, па-магчымасьці кантактныя тэлефоны.

У сувязі з 450-годзьдзем Рэфармацыі, асаблівая ўвага будзе надавацца работам, прысьвечаным XVI стагодзьдзю ў Беларусі.

Працы прымаюцца да 15 красавіка 2003 г. Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя ўзнагароды.

Працы накіроўваць на адрас:
220050, г.Мінск, вул.Рэвалюцыйная 15.
Кантактны тэлефон: (017) 289 31 94.

Літаратурныя творы можна накіроўваць электроннай поштай: zbsb@lingvo.minsk.by

МГА ЗБС "Бацькаўшчына"



Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: