 |
29.03.2003. У Стоўбцах царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў правяла сэмінар, прысьвечаны Рэфармацыі ў Беларусі.
29 сакавіка ў Стоўбцах у царкве эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў адбыўся сэмінар, прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі. Пачаў сэмінар пастар царквы Міхал Бычко, які распавёў прысутным пра 80-гадовую гісторыю царквы ў Стоўбцах, пра першых служыцеляў, такіх як Майсей Гітлін, які дапамагаў Янку Станкевічу ў перакладзе Бібліі на беларускую мову. Пасьля выступу хору працягнуў сэмінар Станіслаў Акіньчыц, які прачытаў лекцыю пра гісторыю Рэфармацыі ў Беларусі і адказаў на шматлікія пытаньні слухачоў.
|
 |