|
30.03.2003. У Рагачове ў гарадзкім доме культуры прайшла лекцыя "Залаты Век Беларусі", прысьвечаная 450-ым угодкам Рэфармацыі ў Беларусі.
30 сакавіка ў рагачоўскім гарадзкім ДК прайшла лекцыя "Залаты ВЕК Беларусі", прысьвечаная юбілею Рэфармацыі ў нашай краіне. Арганізатарам імпрэзы стала мясцовая царква хрысьціян веры эвангельскай. У раённай газэце было надрукавана запрашэньне, таксама на дошцы аб'яваў каля ДК была разьмешчана афіша. Каля сотні рагачоўцаў сабраліся паслухаць пра стагодзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі.
|
|