 |
30.11.2003. У Мар'інай Горцы адбыўся канцэрт у гонар 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі.
30 лістапада ў Гарадзкім Доме культуры ў Мар'інай Горцы хрысьціяне царквы "Ласка Божая" арганізавалі для жыхароў гораду дабрачынны канцэрт у гонар сьвяткаваньня 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі.
Каля 300 чалавек наведалі ў той дзень гэтае мерапрыемства. Даклад Станіслава Акіньчыца пра Залаты Век у беларускай гісторыі дапоўнілі некалькі ўрыўкаў з мюзікла "Залаты Век" і канцэрт гурта "Стары Ольса".
|
 |
|
|