|
АДКРЫЦЬЦЕ СЬВЯТОГА ІОАНА БАГАСЛОВА
Разьдзел 1
1. Адкрыцьце Ісуса Хрыста,
якое даў Яму Бог, каб паказаў
рабам Сваім, што мусіць стацца ў хуткім часе, і даў знак,
паслаўшы праз Ангела Свайго
рабу Свайму Іоану,
2. які пасьведчыў слова Бо-
жае і сьведчаньне Ісуса Хры-
ста, ды тое, што сам бачыў.
3. Шчасьлівы, хто чытае і хто
слухае словы прароцтва ды
захоўвае напісанае ў ім: бо час
блізкі.
4. Іоан да сямёх цэркваў, што
ў Азіі: ласка на вас і мір ад
Таго, што ёсьць і што быў і
што прыдзе, ды ад сямёх ду-
хаў, што перад пасадам Ягоным.
5. і ад Ісуса Хрыста, сьведкі
верыгоднага, першака із мёр-
твых і павадыра цароў зям-
ных; Яму, палюбіўшаму нас
ды ў крыві Сваёй абмыўшага
нас ад грахоў нашых,
6. (ды зрабіў нас царамі й
сьвяшчэньнікамі Богу і Айцу
Свайму), хвала і дзяржава на
вечныя вякі. Амін.
7. Вось, ідзе з хмарамі, і ўгле-
дзіць Яго кожнае вока і тыя,
што пракалолі Яго; і загало-
сяць перад Ім усе роды зямлі.
Але, амін.
8. Я ёсьць Альфа і Омэга, па-
чатак і канец, кажа Госпад,
Які ёсьць і быў і прыдзе, Усе-
дзяржыцель.
9. Я Іоан, і брат ваш і таварыш у горы і ў царстве і ў цярпеньні Ісуса Хрыста, быў па востраве, называным Патмос, дзеля слова Божага і сьведчаньня Ісуса Хрыста.
10. Я быў у духу ў дзень Га-
сподні і пачуў ззаду за мной
вялікі голас, як-бы трубы, мо-
вячы:
11. Я есьць Альфа і Омэга,
Першы й Апошні; і: што ба-
чыш, напішы ў кнігу ды пашлі
цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыа-тыру, і ў Сарды, і ў Філядэль-фію, і ў Ляодыкію.
12. I я павярнуўся, каб паба-
чыць голас, што гутарыў са
мною, і, павярнуўшыся, угле-
дзіў сем залатых сьветачаў
13. і сярод сямёх сьветачаў -
падобнага да Сына Чалавеча-
га, апранутага ў доўгую шату
і падперазанага праз грудзі
залатым паясом;
14. а галава й валасы ў Яго
белыя, як белая воўна, як
сьнег; і вочы ў Яго, як полымя
агністае;
15. і ногі ў Яго падобныя да
медзі, быццам у печы распа-
леныя; і голас у Яго быццам
гук водаў многіх;
16. і меў Ён у правай руцэ
сваёй сем зорак; і із вуснаў
Ягоных выходзіў меч двусечны
востры; і аблічча ў Яго быц-
цам сонца сьвеціць у сіле сва-
ёй.
17. I, калі я ўгледзіў Яго, я
паваліўся к нагам Ягоным, быццам мёртвы; і Ён паклаў на мяне Сваю правіцу, мовячы да мяне: Не палохайся: Я ёсьць Першы і Апошні ды Жывы;
18. і быў Я мёртвы і вось жы-
ву на вечныя вякі; амін. I маю
ключы пекла і сьмерці.
19. Напішы, што ўбачыў ды
што ёсьць і што мае стацца па-
сьля гэтага:
20. тайна сямёх зорак, што
бачыў ты ў правіцы Маёй, ды
сем сьветачаў залатых: сем зо-
рак - Ангелы сямёх цэркваў,
а сем сьветачаў, што ты бачыў,
ёсьць сем цэркваў.
Разьдзел 2
1. Ангелу Эфэскае царквы на-
пішы: Вось што кажа Той, што
дзяржыць сем зорак у правай
руцэ сваёй ды што ходзе сярод
сямёх залатых сьветачаў:
2. Ведаю ўчынкі тваі і труд
твой і цярплівасьць тваю, ды
што ня можаш сьцярпець ня-
годнікаў і дасьведчыў тых, што
называюць сябе апосталамі і
ня ёсьць, ды знайшоў іх бра-
хунамі,
3. і пакутаваў, і маеш цярплі-
васьць, ды дзеля іменьня Май-
го трудзіўся й не зьнямогся.
4. Але маю проці цябе тое,
што пакінуў ты першую лю-
боў тваю.
5. Дык прыпомні, скуль вы-
паў, і пакайся ды рабі пер-
шыя дзелы твае; калі-ж не,
дык хутка прыйду да цябе і
зрушу сьветач твой з месца
ягонага, калі не пакаешся.
6. Адно тое маеш, што нена-
відзіш дзелы Мікалаітаў, якія
й Я ненавіджу.
7. Хто мае вуха, слухай, што
Дух цэрквам гавора: хто пе-
раможа, дам таму спажываці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага.
8. I ангелу Сьмірнскае царк-
вы напішы: Вось што кажа
Першы й Апошні, што быў па-
мершы і ажыў:
9. Ведаю ўчынкі тваі і тугу й
убожства (ты-ж багаты), ды
ганьбаваньне ад тых, што на-
зываюць сябе Жыдамі й ня
ёсьць, а ёсьць сынагога сата-
ны.
10. Ня бойся нічога, што маеш
выцярпець. Вось чорт маніцца
кідаці спаміж вас, каб спаку-
сіць; і зазнаеце гора дзесяць
дзён. Будзь верны да сьмерці,
і дам табе вянок жыцьця.
11. Хто мае вуха, слухай,
што Дух цэрквам гавора: Хто
пераможа, не дазнае крыўды
ад паўторнае сьмерці.
12. I ангелу царквы, што ў
Лэргаме, напішы: Вось што ка-
жа Той, што мае меч двусечны
востры:
13. Ведаю ўчынкі тваі, ды што
жывеш там, дзе пасад сатаны,
і дзяржыш імя Мае ды не ад-
рокся ад веры Маей у тыя дні,
калі забіты быў у вас, дзе жы-
ве сатана, верны Мой сьведка
Антыпа.
14. Ды маю проці цябе ня-
шмат, бо маеш тамака такіх,
што дзяржацца навукі Валаа-
ма, які навучыў кінуць спаку-
су перад сынамі Ізраілявымі,
каб елі жэртвы ідалавыя ды
жылі ў блудзе.
15. Такжа маеш і ты такіх,
што дзяржацца навукі Міка-
лаітаў, якую ненавіджу.
16. Пакайся: бо як не, хутка
прыйду да цябе і ваяваціму з
імі мячом вуснаў Маіх.
17. Хто мае вуха, слухай,
што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, дам таму спажываці ад манны ўкрытае і дам яму камень белы й на камені імя новае напісанае, якога ніхто ня ведае, толькі хто дастаў.
18. 1 Ангелу царквы ў Тыа-
тыры напішы: Вось што кажа
Сын Божы, Які мае вочы Свае,
як полымя агністае, а ногі
Яго да медзі падобныя:
19. Ведаю ўчынкі тваі і лю-
боў, і служэньне, і веру, і
цярплівасьць тваю, і ўчынкі
тваі, ды што апошніх балей,
чым першых.
20. Але маю крыху проці ня-
бе: бо даеш жанчыне Езавелі,
што называе сябе прарочыцай,
вучыць і баламуціць рабоў ма іх, жыць распусна ды есьці жэртвы ідалавыя.
21. I даў Я ёй час, каб пакая-
лася ў распусьце сваёй, ды не
пакаялася.
22. Вось я кідаю яе на ложак
і палюбоўнікаў яе ў вялікую
тугу, калі не пакаюцца ў дзе-
лох сваіх.
23. I дзяцей яё на сьмерць
заб'ю. I даведаюцца ўсе цэрк-
вы, што Я ёсьць разьведчык
нутра й сэрца. I дам вам кож-
наму паводле дзел вашых.
24. Вам-жа кажу ды рэшце
Тыатырцаў, якія ня маюць гэ-
тае навукі і якія не пазналі
так-званых глыбіняў Сатаны,
што не ўзвалю на вас іншага
цяжару,
25. адно тое, што маеце, дзяр-
жыце, ажно пакуль ня прыду.
26. I хто пераможа й пілна-
ваціме дзелы мае да канца, та-
му дам уладу над паганамі,
27. і будзе пасьвіць іх палі-
цай зялезнай; як судзьдзе глі-
нянае, пакрышацца яны, як і
Я прыняў ад Айца Майго;
28. і дам яму зорку ранічную.
29. Хто мае вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
Разьдзел 3
1. I Ангелу царквы ў Сардах
напішы: Вось што кажа Той,
што мае сем духаў Божых ды
сем зорак: Ведаю ўчынкі тваі,
што маеш імя, што жывеш, ды
ёсьць мёртвы.
2. Чувай і ўзмацняй рэшту,
што маніцца ўмерці: бо незнай-
шоў Я, каб дзелы твае былі
споўнены перад Богам.
3. Дык прыпомні, як ты пры-
няў ды чуў, і пілнуй ды пакай-
ся. Калі-ж ня будзеш чу-
ваць, прыду на цябе, быццам
злодзей, і ня будзеш ведаць, у
якую гадзіну прыду на цябе.
4. Мала маеш у Сардах імё-
наў, што не запэцкалі вопраткі
сваёй; яны будуць хадзіць са
Мною ў белым, бо годны гэ-
тага.
5. Хто пераможа, апранены
будзе ў белыя шаты; і ня вы-
чыркну імя ягонага з кнігі
жыцьця, і вызнаю імя яго пе-
рад Айцом Маім і перад Анге-
ламі Яго.
6. Хто мае вуха, слухай, што
Дух цэрквам гавора.
7. I ангелу царквы ў Філя-
дэльфіі напішы: Вось што ка-
жа Сьвяты, Запраўдны, Які
мае ключ Давідавы, што ад-
мыкае - і ніхто не замкне, ды
замыкае - і ніхто не адамкяе:
8. Ведаю ўчынкі тваі; вось, Я
даў перад табою дзьверы адам-
кнёныя, і ніхто ня можа зам-
кнуць іх; малую маеш сілу,
ды захаваў слова Маё і не ад-
рокся ад іменьня Майго.
9. Вось, я даю: із сынагогі
Сатаны, із тых, што называюць
сябе Жыдамі, ды ня ёсьць, а
ілгуць, - вось, я зроблю, каб
яны прыйшлі й сукланіліся перад нагамі тваімі, і даве-даюцца, што Я ўлюбіў цябе.
10. А што ты захаваў слова
цярплівасьці Маей, дык і Я за-
хаваю цябе ад гадзіны спаку-
шэньня, што мае прыйсьці на
ўсенькі сьвет, каб спакусіць
жыхараў зямлі.
11. Вось, Я йду хутка; дзяр-
жы, што маеш, каб ніхто не за-
браў вянка твайго.
12. Хто пераможа, зроблю та-
го стаўбом у храме Бога Май-
го, і ўжо ня выйдзе вонкі; і на-
пішу на ім імя Бога Майго і
імя места Бога Майго, новага
Ерузаліму, што зыходзе з неба
ад Бога Майго, ды Маё новае
імя.
13. Хто мае вуха, слухай,
што Дух цэрквам гавора.
14. I ангелу Ляодыкійскае
царквы напішы: Вось што ка-
жа Амін, сьведка верны й
справядлівы, пачатак тварэнь-
ня Божага:
15. Ведаю ўчынкі тваі, што
ты ані сьцюдзёны, ані гарачы;
о, каб-жа ты быў сьцюдзёны
або гарачы!
16. Дык вось, дзеля таго, што
ты цёплы, а не сьцюдзёны ані
гарачы, Я выкіну цябе із ву-
снаў Маіх.
17. Бо кажаш: я багаты і раз-
багацеў і ні ў чым ня маю па-
трэбы, і ня ведаеш, што ты га-
ротны і мізэрны, і ўбогі, і сьля-
пы, і голы.
18. Раджу табе купіць у Мяне
золата, ачышчанае ў вагні, каб
разбагацеў; ды белую вопрат-
ку, каб апрануўся, ды каб ня
выявіўся сорам нагасьці тваей;
ды мазяй вочнаю памаж вочы
твае, каб бачыў.
19. Я, каго люблю, дакараю
й караю; дык будзь старэнны й пакайся.
20. Вось, стаю пры дзьвярох
і стукаюся; калі хто пачуе
Мой голас і адчыніць дзьверы,
Я выйду да яго і буду вячэ-
раць з ім, дый ён са Мною.
21. Хто пераможа, дам яму
сесьці са Мною на пасадзе
Маім, як і Я перамог і сеў з
Айцом Маім на пасадзе Яго-
ным.
22. Хто мае вуха, слухай,
што Дух цэрквам гавора.
Разьдзел 4
1. Пасьля гэтага я глянуў, і
вось дзьверы расчыненыя на
небе, і першы голас, які я чуў,
быццам голас трубы, гукаючы
са мною, сказаў: узыйдзі сю-
ды, і пакажу табе, штб мусіць
стацца пасьля гэтага.
2. I я ўраз быў у духу; і вось
пасад стаяў на небе, а на па-
садзе - Сідзячы.
3. 1 Сідзячы з выгляду падо-
бны быў да каменя ясьпісова-
га й сардыновага; і вясёлка
навакол пасаду, з выгляду па-
добная да шмарагдовае.
4. I навакол пасаду дваццаць
чатыры пасады; і на пасадах
угледзіў я седзячы дваццаць
чатырох старыкоў, апраненых
у белыя вопраткі, і на галовах
у іх былі залатыя вянкі.
5. I із пасаду выходзяць ма-
ланкі й грымоты й галасы; і
сем сьветачаў агністых гараць
перад пасадам і ёсьць сем ду-
хаў Божых.
6. I перад пасадам мора шкля-
нае, падобнае да крышталу, і
ўсярэдзіне пасаду ды навакол
пасаду чатыры жывёлы, поў-
ныя вачэй спераду і ззаду.
7. I першая жывёла падобная
да лева, і другая жывёла па-добная да цяляці, і трэцяя жы-вёла мела аблічча, як чалавек, і чацьвертая жывёла падобна да арла лятучы.
8. I чатыры жывёлы, кожная
па сабе, мелі па шэсьць крыль-
ляў наўкола і ўсярэдзіне
поўны вачэй; і ўдзень і ўначы
ня маюць супачынку, гавора-
чы: Сьвят, Сьвят, Сьвят Гос-
пад Бог Уседзяржыцель, што
быў і што ёсьць і што йдзе.
9. I калі жывёлы аддаюць
хвалу і чэсьць і падзяку Сі-
дзячаму на пасадзе, Жывуча-
му на вечныя вякі,
10. упадаюць дваццаць чаты-
ры старыкі перад Сідзячым на
пасадзе і кланяюцца Жывуча-
му на вечныя вякі і кідаюць
свае вянкі перад пасадам, ка-
жучы:
11. Госпадзе! Ты годзен у-
зяць хвалу і чэсьць і сілу, бо
Ты стварыу усё, і воляй Тваёй
яно ёсьць і створана.
Разьдзел 5
1. I ўгледзіў я ў правіцы Сі-
дзячага на пасадзе кнігу, запі-
саную ссярэдзіны і зьверху,
запячатаную сямёма пячацямі.
2. I ўгледзіў я Ангела дужо-
га, абвяшчаючы голасам вя-
лікім: Хто годзен разгарнуць
кнігу і зьняць пячаці яе?
3. I ніхто ня здолеў на небе
ані на зямлі, ані пад зямлёй
разгарнуць кнігу й глянуць
у яе.
4. I я вельмі плакаў, што не
знайшлося нікога, годнага раз-
гарнуць і прачытаць кнігу, ці
глянуць у яе.
5. I адзін із старыкоў кажа
мне: ня плач! Вось, леў, што
з роду Юдавага, карэнь Даві-
давы, перамог, каб разгарнуць
кнігу й зьняць сем пячацяў яе.
6. I глянуў я, і вось пасярод
пасаду й чатырох жывёлаў ды
пасярод старыкоў Ягня стаіць,
быццам заколенае, маючы сем
рагоў і сем вачэй, што ёсьць
сем духаў Божых, пасланых
на ўсю зямлю.
7. I прыйшло ды ўзяло кнігу
з правіцы Сідзячага на паса-
дзе.
8. I, як узяло кнігу, чатыры
жывёлы й дваццаць чатыры
старыкі ўпалі прад абліччам
Ягняці, маючы кожын гусьлі
й чары залатыя, поўныя пах-
нідлаў, што ёсьць малітвы
сьвятых;
9. і пяюць новую песьню, мо-
вячы: Ты годзен узяць кнігу
ды зьняць пячаці з яе, бо Цябе
закалолі, і Ты Крывёю Сваей
адкупіў нас Богу із кожнага
роду й языка і народу ды па-
ганаў,
10. і зрабіў нас Богу нашаму
царамі й сьвяшчэньнікамі; і
будзем царыць на зямлі.
11. I глядзеў я і чуў голас
множства ангелаў навакол па-
саду й жывёлаў і старыкоў; і
лічба іх была мірыяды мірыя-
даў і тысячы тысячаў,
12. мовячы голасам вялікім:
Годна Ягнятка заколенае
ўзяць сілу й багацьце, і мудра-
сьць, і моц, і чэсьць, і хвалу, і
багаслаўленьне.
13. I ўсякае стварэньне, што
на небе й на зямлі, і пад зям-
лёй, і ў моры, дый усё, што ў
іх, чуў я, мовячы: Сідзячаму
на пасадзе й Ягняці багаслаў-
леньне і чэсьць, і хвала, і сіла
на вечныя вякі.
14. I чатыры жывёлы гава-
рылі: Амін. I дваццаць чаты-
ры старыкі ўпалі і сукланіліся
Жывучаму на вечныя вякі.
Разьдзел 6
1. I ўбачыў я, што Ягня зьня-
ло адну з пячацяў, і пачуў
адну з чатырох жывёлаў, мо-
вячы быццам грымотны.м го-
ласам: Ідзі ды глядзі.
2. I я паўзіраўся, і вось белы
конь, і коньнік на ім ды з лу-
кам; і далі яму вянок, і вый-
шаў пераможнік, каб пера-
магчы.
3. I, калі зьняло Яно другую
пячаць, я пачуў другую жы-
вёлу, мовячы: Ідзі ды глядзі.
4. I выйшаў другі конь ры-
жы, і коньніку на ім дадзена
ўзяць мір із зямлі, ды каб ад-
ны адных забівалі; і дадзены
яму меч вялізарны.
5. I, як зьняло трэцюю пя-
чаць, пачуў я трэцюю жывёлу,
мовячы: Ідзі ды глядзі. I я
паўзіраўся, і вось конь вара-
ны, і коньнік на ім, маючы ў
руцэ сваёй вагу;
6. і пачуў я голас спасярод
чатырох жывелаў, мовячы: Ме-
ра пшаніцы за дынар, і тры ме-
ры ячменю за дынар; і алівы
й віна не марнуй.
7. I, як зьняло чацьвертую
пячаць, пачуў я голас чаць-
вертае жывёлы, мовячы: Ідзі
ды глядзі.
8. I я паўзіраўся, і вось конь
бляды, і коньнік на ім, што імя
яму сьмерць, і пекла сьледам
за ім; і дадзена ім улада забі-
ваці на чацьвертай часьці зям-
лі мячом і голадам, і сьмерцяй,
ды зьвярыма зямнымі.
9. I, як зьняло Яно пятую
пячаць, убачыў я пад ахвяр-
нікам душы забітых за слова
Божае ды за сьведчаньне, што
мелі; і загаманілі голасам вя-
лікім, мовячы:
10. Дакуль, Валадару Сьвя-
ты і Праўдзівы, ня судзіш і ня
мсьцішся за кроў нашу над жыхарамі зямлі?
11.1 далі кожнаму белыя во-праткі і сказалі, каб супачывалі яшчэ крыху часу, пакуль не дапоўняць суслужнікі іхнія ды браты іхнія, што маюць быць забіты, як І яны.
12. I паўзіраўся я, як зьняло
Яно шостую пячаць. I вось
зрабілася вялікае ўстрасень-
не, і сонца пацямнела, як вала-
сяніца, і месяц зрабіўся, як
кроў,
13. і зоркі нябесныя паспа-
далі на зямлю, як смакоўніца,
устрасаная вялікім ветрам, скі-
дае недасьпелыя смоквы свае;
14. і неба счэзла, як скруча-
ны лісток, і кожная гара і во-
страў скрануліся з месц сваіх;
15. і цары зямныя, і магнаты,
і багатыры, і тысячнікі, і асіл-
кі, і кожын раб ды кожын воль-
нік паўкрываліся ў пячорах і
ў горных расколінах
16. дый кажуць горам і ска-
лам: Звалецеся на нас і ўкрый-
це нас ад аблічча Сідзячага на
пасадзе ды ад гневу Ягняці:
17. бо настаў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто здолее ўстаяці?
Разьдзел 7
1. I пасьля гэтага ўгледзіў я чатырох ангелаў, якія, стоючы на чатырох вуглох зямлі, дзяржалі чатыры вятры зямлі, каб ня дзьмуў вецер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
2.1 ўгледзіў я другога ангела, які ўзыходзіў ад усходу сонца, маючы пячаць Бога Жывога; і гукнуў ён вялікім голасам да чатырох ангелаў, якім дадзена шкоду чыніці зямлі й мору, мовячы:
3. Ня шкодзьце ні зямлі, ні
мору, ні дрэвам, пакуль не па-
пячатаем рабоў Бога нашага
на лабох іхніх.
4. I пачуў я лічбу папячата-
ных: сто сорак чатыры тыся-
чы папячатаных із усіх родаў
сыноў Ізраілявых.
5. Із роду Юдавага дванац-
цаць тысяч папячатаных; з ро-
ду Рувімавага дванаццаць ты-
сяч папячатаных; із роду Га-
давага дванаццаць тысяч па-
пячатаных;
6. із роду Асіравага дванац-
цаць тысяч папячатаных; із
роду Нэфталімавага дванац-
цаць тысяч папячатаных; із ро-
ду Манасьсіявага дванаццаць
тысяч папячатаных;
7. із роду Сымэонавага два-
наццаць тысяч папячатаных;
із роду Левіявага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Ізахаравага дванаццаць ты-сяч папячатаных;
8. із роду Завулёнавага два-
наццаць тысяч папячатаных;
із роду Язэпавага дванаццаць
тысяч папячатаных; із роду
Бэніямінавага дванаццаць тя-
сяч папячатаных.
9. Пасьля гэтага глянуў я, і
вось вялізарны натоўп, палі-
чыць якога ніхто ня мог, із
усіх пляменьняў і родаў, і на-
родаў, і языкоў, стаіць перад
пасадам і перад Ягнём, апра-
нуўшыся ў белыя шаты, і
пальмы ў руках іхніх;
10. і загукалі вялікім гола-
сам, мовячы: Спасеньне Богу
нашаму, што сядзіць на паса-
дзе, ды Ягняці.
11. I ўсе ангелы стаялі нава-
кол пасаду і старыкоў і чаты-
рох жывёлаў і ўпалі перад па-
садам на твар свой і суклані-
ліся Богу,
12. мовячы: Амін! Багаслаў-
леньне і хвала, і мудрасьць, і
падзяка, і чэсьць, і моц, і сіла
Богу нашаму на вечныя вякі!
Амін!
13. I азваўся адзін із стары-
коў, мовячы да мяне: Гэтыя
апраненыя ў белыя шаты -
хто яны і скуль прыйшлі?
14. I я сказау яму: Ты ведаеш,
пане. I сказаў ён мне: Гэта
тыя, што прыйшлі з вялікага
гора; яны памылі вопраткі
свае і выбелілі вопраткі свае
ў крыві Ягняці.
15. Дзеля гэтага яны перад
пасадам Бога і служаць Яму
ўдзень і ўначы ў храме Яго-
ным; і Сідзячы на пасадзе жы-
ціме ў іх;
16. і ня будуць яны ўжо ха-
цець есьці ані піці, і не падзе
на іх сонца ані жадная сьпека.
17. Бо Ягня, што пасярод па-
саду, будзе іх пасьвіць і ва-
дзіць іх да жывых крыніцаў
вод. I абатрэ Бог кожную
сьлязіну з вачэй іхніх.
Разьдзел 8
1. I, як зьняло Яно сёмую пя-
чаць, настала маўчаньне на
небе блізу на паўгадзіны.
2. I ўгледзіў я сем ангелаў,
што стаялі перад Богам, і да-
дзены ім сем труб.
3. I прыйшоў іншы ангел і
стануў перад ахвярнікам, ма-
ючы кадзільню залатую; і далі
яму багата пахнідлаў, каб па-
клаў з малітвамі ўсіх сьвятых
на залаты ахвярнік, што пе-
рад пасадам.
4. I ўзьняўся перад Богам
дым ад пахнідлаў з малітвамі
сьвятых із рукі ангела.
5. I ўзяў ангел кадзільню й
напоўніў яе агнём з Ахвярніку
ды кінуў на зямлю; і сталіся
галасы, і грымоты, і маланкі, і трасеньне.
6. I сем ангелаў, што мелі сем
труб, нарыхтаваліся трубіць.
7. I затрубіў першы Ангел, і
стаўся град і агонь, зьмеша-
ныя з крывёю, і выпалі на
зямлю; і траціна дзярэў зга-
рэла, і ўся трава зялёная вы-
гарэла.
8. I затрубіў другі Ангел, і
быццам гара вялізарная, пала-
ючая агнём, звалілася ў мора;
і траціна мора сталася кры-
вёй;
9. і вымерла траціна ства-
рэньняў у моры, што мелі дух,
і траціна судзен пагібла.
10. I трэці Ангел затрубіў, і
звалілася з неба вялізная зор-
ка, як паходня палаючая, і
ўпала на траціну рэк ды на
крыніцы водаў;
11. і імя зоркі чытаецца Па-
лын; і траціна водаў перакі-
нулася ў палын, і многа лю-
дзей памерла ад тых водаў, бо
прагорклі.
12. I чацьверты Ангел затру-
біў, І была паражона траціна
сонца і траціна месяца і траці-
на зорак, каб траціна іх заць-
мілася, ды каб дзень траціну
не сьвяціў і таксама ночка.
13. I бачыў я і чуў, як адзін
Ангел ляцеў пасярод неба і вя-
лікім голасам гаварыў: Гора,
гора, гора жыхарам зямлі ад
рэшты трубных галасоў трох
Ангелаў, што маюць трубіць!
Разьдзел 9
1. I пяты Ангел затрубіў, і
ўгледзіў я зорку, якая ўпала
з неба, і дадзены быў ей ключ
ад калодзежа бяздоньня;
2. і адамкнула яна калодзеж
бяздоньня, і ўзьняўся з кало-
дзежа дым,быццам дым з вялізарнае печы; і зацьмілася сонца й паветра ад дыму з калодзежа.
3. I з дыму выйшла на зямлю
саранча, і дадзена ей улада,
як маюць уладу скарпіоны
зямныя;
4. і сказана ей, каб не рабіла
шкоды траве зямной, ані зель-
лю ніякаму, ані дрэву ніякаму,
а толькі адным людзям, якія
ня маюць пячаці Божае на
лабох сваіх;
5. і дадзена ей, каб іх не за-
бівала на сьмерць, але каб му-
чыла пяць месяцаў; і мука ад
яё, як мука ад скарпіона, калі
ўкусе чалавека.
6. I ў гэтыя дні шукацімуць
людзі сьмерці і ня знойдуць
яе; І жадацімуць памерці, ды
сьмерць будзе ўцякаці ад іх.
7. I выгляд саранчы падобны
да каней, прыгатаваных да
бітвы, і на галовах у яе быц-
цам вянкі, падобныя да зола-
та; і твары ў яе быццам твары
чалавечыя.
8. I валасы мела, як валасы ў
жанок; і зубы ў яе як у львоў
былі.
9. I мела панцыры, быццам
панцыры зялезныя; І гук ад
крыльляў яё быццам гук ад
вазоў, калі множства каней
бягуць на бітву.
10. I мае хвасты, падобныя да
скарпіонавых, і ў хвастох у яе
джала было; і ўлада яе - шко-
дзіць людзям пяць месяцаў.
11. I мае над сабою за цара
ангела бяздоньня: імя яму па-
жыдоўску Аваддон, а пагрэц-
ку мае імя Апольліон.*)
12. Адно гора прайшло; вось,
ідуць яшчэ два горы за ім.
13. I шосты Ангел затрубіў,
*) Губіцель.і пачуў я адзін голас із чаты-рох вуглоў залатога ахвярні-ку, што перад Богам,
14. які мовіў да шостага Ан-
гела, што меў трубу: Разьвя-
жы чатырох Ангелаў, што
зьвязаны над вялікай ракой
Эўфратам.
15. I разьвязаны былі чатыры
ангелы, што былі прыгатаваны
на гадзіну і дзень, і месяц, і
год, каб забіці траціну людзей.
16. I лічба коннага войска
дзьве мірыяды мірыяд; і я чуў
лічбу іх.
17. I гэтак бачыў я коні ў пры-
відзе і коньнікаў на іх, што
мелі панцыры агністыя і гія-
цынтавыя і серкавыя; і галовы
ў каней, як галовы у львоў, і
із ратоў іх выходзе агонь і дым
і серка;
18. трыма гэтымі была забіта
траціна людзей: агнём і дымам
і серкай, што выходзілі із ра-
тоў іхніх.
19. Бо сіла іхняя у ратох іх;
бо хвасты ў іх падобныя да
зьмеяў, маюць галовы ды імі
шкодзяць.
20. I рэшта людзей,што ня
былі пазабіваны плягамі гэ-
тымі, не пакаяліся ў дзелох
рук сваіх, каб не пакланяцца
дэманам ды ідалам залатым і
сярэбраным, і мядзяным, і ка-
менным, і драўляным, што ані
бачыць ня могуць, ані чуць,
ані хадзіць;
21. і не пакаяліся ў забой-
ствах сваіх, ані ў чараваньнях
сваіх, ані ў распуснасьці сва-
ёй, ані ў крадзежах сваіх.
Разьдзел 10
1. I ўбачыў я іншага Ангела, дужога, зыходзячы з неба, які апранены быў у хмару, і над
галавою ягонай была вясёлка, і аблічча ў яго быццам сонца, і ногі ў яго быццам слупы ва-гністыя;
2. і меў ён у руцэ сваёй кні-
жыцу разгорненую; і паставіў
ен правую нагу сваю на мора,
а левую на зямлю,
3. ды гукнуў ён голасам вя-
лікім, быццам леў рычыць; і,
як гукнуў ён, прамовілі сем
грымотаў галасамі сваімі.
4. I, як прамовілі сем грымо-
таў галасамі сваімі, я маніўся
пісаць; і пачуў голас з неба,
які гаварыў мне: Запячатай,
што прамовілі сем грымотаў, і
ня пішы гэтага.
5. I Ангел, Якога бачыў я
стоючы на моры й на зямлі,
узьняў руку сваю да неба
6. і пакляўся Жывучым на
вечныя вякі, Каторы стварыў
неба і што ў ім, ды зямлю і што
ў ёй, ды мора і што ў ім, што
ня будзе ўжо часу,
7. адно ў дні голасу сёмага
Ангела, калі той затрубіць,
ды споўніцца тайна Божая, як
Ён абвясьціў рабам сваім Пра-
рокам.
8. I голас, які чуў я з неба,
ізноў прамовіў да мяне і ска-
заў: Ідзі, вазьмі кніжыцу раз-
горненую ў руцэ Ангела, што
стаіць на моры й на зямлі.
9. I пайшоў я к Ангелу, ка-
жучы яму: Дай мне кніжыцу.
I кажа мне: Вазьмі ды зьеш
яе; і зробіць яна горка табе ў
жываце, але ў вуснах тваіх бу-
дзе салодкая, як мёд.
10. I ўзяў я кніжыцу з рукі
Ангела ды зьеў яе; і, як зьеў
яе, прагорк жывот мой.
11. I кажа ён мне: Ты мусіш
ізноў прарочыць аб народах,
і плямёнах, і языкох, і царох
многіх.
Разьдзел 11
1. I дадзена мне трысьціна,
падобная да паліцы; і Ангел,
стоючы, сказаў: Паўстань і па-
мерай храм Божы і ахвярнік
і тых, што ў ім пакланяюцца;
2. а панадворак, што перад
храмам, кінь вонках ды ня ме-
рай яго, бо ён дадзены пага-
нам: і места сьвятое таптаці-
муць сорак два месяцы.
3. I дам двум сьведкам маім,
і будуць прарочыць тысяча
дзьвесьце шэсьцьдзесят дзён,
апрануўшыся ў палатніну.
4. Гэта ёсьць дзьве аліўкі і
два сьветачы, што перад Бо-
гам зямлі стаяць.
5. I, калі хто схоча зрабіці ім
крыўду, агонь выйдзе із ву-
снаў іх ды пажарэ ворагаў іх-
ніх; і калі хто схоча зрабіці ім
крыўду, мусіць быць гэтак за-
біты.
6. Яны маюць уладу замкнуці
неба, каб ня падаў дождж у
дні прарочаньня іхняга; і ма-
юць уладу над водамі - пе-
ратвараць іх у кроў і біці зям-
лю ўсякімі плягамі, колькі-б
хацелі.
7. I калі скончаць сьведчань-
не сваё, зьвер, што выйдзе з
бяздоньня, учыніць вайну з
імі і пераможа іх ды пазабівае
іх.
8. I трупы іх на вуліцы вялі-
кага места, што называецца
духоўна Садом і Эгіпет, дзе і
Госпад наш быў распяты.
9. I із народаў, і родаў, і язы-
коў, і плямёнаў бачыць будуць
трупы іхнія ў працягу трох
дзён і паўдня, і не пазволяць
пакласьці трупы іхнія ў магі-
лы;
10. і жыхары зямлі будуць
цешыцца над імі й весяліцца;
і пасылацімуць адны адным
падарункі, бо гэтыя два пра-рокі мучылі жыхараў зямлі.
11.1 цераз тры дні і паўдня дух жыцьця зыйшоў на іх ад Бога, і паўсталі на ногі свае, і страх вялікі напаў на тых, што бачылі іх.
12. I пачулі голас вялікі з не-
ба, мовячы да іх: Узыйдзеце
сюды. I ўзыйшлі на неба ў
хмары, і бачылі іх ворагі іх-
нія.
13. I ў гэну гадзіну зрабілася
трасеньне вялікае, і дзесятая
частка места завалілася, і за-
біты ў трасеньні сем тысяч імё-
наў чалавечых; а рэшта былі
зьняты жахам і аддалі хвалу
Богу нябёсаў.
14. Другое гора прайшло;
вось, хутка йдзе трэцяе гора.
15. I сёмы Ангел затрубіў, і
сталіся вялікія галасы на небе,
якія мовілі: Царствы сьвету
сталіся Госпада нашага і Хры-
ста Ягонага, і будзе царыць на
вякі вечныя.
16. I дваццаць чатыры ста-
рыкі, што перад Богам сядзелі
на пасадах сваіх, паваліліся
на твар свой і пакланіліся Богу,
17. мовячы: Дзякуем Табе,
Госпадзе Божа Ўседзяржыце-
лю, Які ёсьць і быў і йдзеш,
што прыняў Ты сілу Сваю вя-
лікую і запанаваў.
18. I ўзлаваліся пагане, і
прыйшоў гнеў Твой і пара су-
дзіці мёртвых і даць нагароду
рабам Тваім прарокам і сьвя-
тым, і баячымся іменьня Твай-
го, малым ды вялікім, і выні-
шчыць тых, што нішчаць зям-
лю.
19. I расчыніўся храм Божы
ў небе, і паказалася скрыня
запавету Яго ў храме Яго-
ным; і былі маланкі й галасы,
і грымоты, і трасеньне, ды град вялізарны.
Разьдзел 12
1. I знак вялізны паказаўся
на небе: жанчына, апраненая
ў сонца, і месяц пад нагамі ў
яе, І на галаве яе вянок із два-
наццацёх зорак.
2. I, быўшы ўцяжку, крычэла
ад болю і мукаў радзільных.
3. I паказаўся другі знак на
небе: вось зьмей вялізарны, як
агонь чырвоны, з сямёма гало-
вамі й дзесяцьма рагамі, і на
галовах яго сем дыадэмаў;
4. і хвост ягоны ўвалок тра-
ціну зорак з неба ды кінуў іх
на зямлю. I зьмей стануў пе-
рад жанчынай, што мелася ра-
дзіць, каб, як уродзе, зжэрці
дзіця яе.
5. I ўрадзіла сына, хлопчыка,
што мае пасьвіць усе народы
паліцай зялезнай; і ўзята дзі-
цятка яе да Бога й пасаду Яго-
нага,
6. і жанчына ўцякла ў пу-
стыню, дзе мае месца, ад Бо-
га прыгатаванае, каб кармілі
яе тамака тысяча дзьвесьце
шэсьцьдзесят дзён.
7. I ўзьнялася вайна на небе:
Міхаіл і Ангелы ягоныя вая-валі са зьмеем, і зьмей ваяваў ды ягоныя Ангелы,
8. ды не асілілі, і не знай-
шлося ўжо месца для іх на
небе.
9. I скінены быў той зьмей
вялізарны, вужака старавеч-
ны, называны д'ябалам і сата-
ной, што зводзе з дарогі про-
стай усенькі сьвет, - скінены
на зямлю, і з ім разам скінены
ангелы ягоныя.
10. I пачуў я голас вялікі, мо-
вячы ў небе: Цяпер настала
спасеньне і сіла і царства Бога
нашага, ды ўлада Хрыста Яго-нага: бо скінены паклёпнік на братоў нашых, што дзень і ноч вінаваціў іх брахліва перад Богам нашым.
11.1 яны перамаглі яго Крывёю Ягняці і словам сьведчаньня свайго ды ня ўлюбілі душ сваіх ажно да сьмерці.
12. Дзеля гэтага радуйцеся,
нябёсы і тыя, што жывуць у
іх! Гора жыхарам зямлі і мо-
ра, бо зыйшоў да вас д'ябал у
гневе вялікім, ведаючы, што
ня шмат мае часу.
13. I, як угледзіў зьмей, што
ён скінены на зямлю, пачаў
ён перасьледаваць жанчыну,
што ўрадзіла хлапчанё.
14. I дадзены жанчыне двое
крыльляў вялікага арла, каб
ляцела ў пустыню на месца
сваё ад аблічча вужакі, дзе-б
кармілася пару, поры ды паў-
пары.
15. I пусьціў вужака за жан-
чынай ваду із роту свайго,
быццам раку, каб рака пане-
сла яе.
16. I памагла жанчыне зям-
ля, і расчыніла зямля вусны
свае ды праглынула раку, што
пусьціў зьмей із роту свайго.
17. I разьюшыўся зьмей на
жанчыну і пайшоў ваяваць
з рэштай із насеньня яе што
захоўваюць запаведзі Божыя
і маюць сьведчаньне Ісуса
Хрыста.
Разьдзел 13
1. I стануў я на пяску мар-
скім; і ўгледзіў зьвера, выхо-
дзячы з мора, які меў сем га-
лоў і дзесяць рагоў; і на рагох
у яго дзесяць дыадэмаў, і на
галовах ягоных імёны блюзь-
нерскія.
2. I зьвер, якога я ўбачыў, быў падобны да рыся, і ногі ў яго, як у мядзьведзя, І рот у яго, як рот у лева. I даў яму зьмей сілу сваю і пасад свой і ўладу вялікую.
3. I бачыў я адну із галоў яго,
быццам на сьмерць забітую, і
рана яе сьмяротная залечана,
і дзівілася ўсенька зямля зза-
ду за зьверам.
4. I пакланіліся зьмею, што
даў уладу зьверу, і паклані-
ліся зьверу, гаворачы: Хто па-
добны да гэтага зьвера? Хто
здольны бароцца з Ім?
5. I дадзены яму вусны гава-
рыць вялікае і блюзьнерскае;
і дадзена яму ўлада вясьці вай-
ну сорак два месяцы.
6. I расчыніў ён вусны свае
дзеля блюзьнерства проці Бо-
га, каб блюзьніць проці імень-
ня Ягонага і сялібы Ягонае
і тых, што жывуць у небе.
7. I дадзена яму вясьці вайну
з сьвятымі ды перамагчы іх;
і дадзена яму ўлада над уся-
кім родам і языком і народам.
8. I паклоняцца яму ўсе жы-
хары зямлі, імёны якіх не за-
пісаны ў кнігу жыцьця Ягняці
заколенага ад стварэньня
сьвету.
9. Калі хто мае вуха, слухай!
10. Хто вядзе ў палон, у па-
лон пойдзе; хто мячом забівае,
сам мусіць быць мячом забі-
ты. Тут цярплівасьць і вера
сьвятых.
11.І ўгледзіў я другога зьвера, выходзячы із зямлі, і меў ён двое рагоў, падобных да ягнячых, ды гукаў, як зьмей;
12. і ўсю ўладу першага зьвера зьдзейсьняе ён перад ім: прымушае зямлю і жыхараў яе пакланяціся першаму зьверу, у якога залечана сьмяротная рана яго.
13. I робіць знакі вялікія,
так што й агонь прымушае зы-
ходзіць з неба на зямлю перад
людзьмі,
14. ды баламуціць жыхараў
зямлі знакамі, якія дадзена
яму рабіць перад зьверам, ды
кажа жыхарам зямлі рабіць
абраз зьвера, што мае рану ад
мяча і выжыў.
15. I дадзена яму надзяліць
абраз зьвера духам, каб абраз
зьвера і гаварыў, і рабіў, каб
тыя, хто толькі не паклоніцца
абразў зьвера, былі-б забіты.
16. I робіць, каб усім - ма-
лым і вялікім, і багатым і бед-
ным, і вольным і рабом - да-
дзена было ім кляймо на пра-
вай руцэ іх або на лобе іх,
17. ды каб ніхто ня мог ні
купляць ні прадаваць, апрача
толькі тых, што маюць кляй-
мо, або імя зьвера, або лічбу
іменьня ягонага.
18. Вось дзе мудрасьць. Хто
мае розум, аблічы лічбу зьве-
ра; бо гэта лічба чалавека. I
лічба яго шэсьцьсот шэсьць-
дзесят шэсьць.
Разьдзел 14
1. I глянуў я, і вось Ягня
стаіць на гарэ Сыоне, і з ім сто
сорак чатыры тысячы, якія
маюць імя Айца Ягонага на-
пісанае на лобе іх.
2. I пачуў я голас з неба,
быццам гук ад множства во-
даў, ды быццам гук грымоту
вялікага; і чуў я голас гусь-
ляроў, на гусьлях сваіх ігра-
ючых;
3. і пяюць яны як-бы песьню
новую перад пасадам і перад
чатырма жывёламі і старыка-
мі; і ніхто ня мог навучыцца
песьні гэнае, апрача тых ста
сараку чатырох тысячаў, што выкуплены ад зямлі.
4. Гэта тыя, што не апагані-
ліся з жанчынамі, бо яны чы-
стыя; гэта тыя, што йдуць
сьледам за Ягнём, куды-б Яно
ні пайшло. Яны выкуплены
ад людзей, першакі Богу й
Ягняці.
5. I ў вуснах у іх няма хітра-
ваньня: бо беззаганныя яны
перад пасадам Божым.
6. I ўгледзіў я другога Анге-
ла, лятучы пасярод неба, які
меў вечнае Эвангельле, каб
абвяшчаць жыхарам зямлі і
ўсім плямёнам і родам і язы-
кам І народам,
7. ды гаварыў вялікім гола-
сам: Бойцеся Бога і аддайце
хвалу Яму, бо прыйшоў час
суду Ягонага; і пакланецеся
Стварыцелю неба й зямлі, і
мора, і крыніцаў вод.
8. I другі Ангел ішоў сьле-
дам, мовячы: Упаў, упаў Ва-
вілён, места вялізнае, бо юр-
ным віном блуду свайго на-
паіў усе народы.
9. I трэці Ангел ішоў сьледам
за імі, мовячы вялікім гола-
сам: Калі хто паклоніцца зьве-
ру й абразу ягонаму ды прыме
кляймо на лоб свой ці на ру-
ку сваю,
10. той піціме віно гневу Бо-
жага, налітае без дамешкі ў
чару гневу Ягонага, і будзе
мучыцца ў вагні ды ў серцы
перад сьвятымі Ангеламі і пе-
рад Ягнём;
11. і дым мукі іх будзе ўзьні-
мацца на вечныя вякі, і няма
супакою ўдзень і ўначы тым,
што пакланяюцца зьверу й
абразу ягонаму, ды хто пры-
няў кляймо іменьня ягонага.
12. Тут цярплівасьць сьвятых; тут тыя, што захоўваюць запаведзі Бога і веру Ісусаву.
13. I пачуў я голас з неба, які
казаў мне: Напішы: адгэтуль
шчасьлівыя мёртвыя, што ўмі-
раюць у Госпадзе. Запраўды,
кажа Дух: каб супачылі ад
трудоў сваіх, і ўчынкі іх ідуць
сьледам за імі.
14. I глянуў я: і вось хмара
белая, і на хмары сядзіць па-
добны да Сына Чалавечага,
маючы на галаве Сваей вянок
залаты і ў руцэ Сваей вост-
ры серп.
15. I выйшаў із храму другі
Ангел ды гукнуў вялікім го-
ласам да Сідзячага на хмары:
Пашлі серп Твой ды жні; бо
прыйшла для Цябе гадзіна
жніва, бо жніво зямлі дасьпе-
ла.
16. I кінуў Сідзячы на хмары
серп Свой на зямлю, і зямля
была пажата.
17. I другі Ангел выйшаў із
храму, што на небе, ды сам
маючы востры серп.
18. I выйшаў із ахвярніку ін-
шы Ангел, што мае ўладу над
агнём, і вялікім крыкам крык-
нуў маючаму востры серп,
мовячы: Пашлі твой востры
серп ды зьбяры гронкі віна-
граду зямлі, бо ўжо дасьпелі
ягады яго.
19. I кінуў Ангел серп свой
на зямлю, і сабраў вінаград
зямлі, і кінуў у ступу вялізную гневу Божага;
20. і патапталі ў ступе вонках
места, і выйшла кроў із ступы
ажно да вуздаў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
Разьдзел 15
1. I ўгледзіў я другі знак на небе - вялікі й дзіўны: сем Ангелаў, маючых сем плягаў апошніх, якімі канчаўся гнеў Божы.
2. I ўбачыў я нібы шклянае
мора, зьмешанае з агнём, і
тых, што перамагалі зьвера і
абраз ягоны, і кляймо ягонае,
і лічбу іменьня яго, якія ста-
ялі на шкляным моры, маючы
гусьлі Божыя;
3. і пяюць яны песьню Май-
сея, раба Божага, і песьню
Ягняці, мовячы: Вялікія і
дзіўныя ўчынкі Твае, Госпа-
дзе Божа Уседзяржыцелю!
Справядлівыя й праўдзівыя
шляхі Тваі, Цару сьвятых!
4. Хто не ўбаіцца Цябе, Го-
спадзе, і не пахваліць імя
Тваё? Бо-ж адзін Ты сьвяты:
бо ўсе народы прыйдуць і па-
клоняцца Табе, бо выявіліся
суды Тваі.
5. I пасьля гэтага глянуў я:
і вось расчыніўся храм скініі
сьведчаньня на небе,
6. і выйшлі із храму сем Ан-
гелаў, маючы сем плягаў,
апраненыя ў чыстую і сьвет-
лую ільняную вопратку ды
падперазаныя праз грудзі за-
латымі паясамі.
7. I адна із чатырох жывёлаў
дала сямём Ангелам сем зала-
тых чар, поўных гневу Бога,
жывучага на вечныя вякі.
8. I напоўніўся храм дымам
ад хвалы Божае і ад сілы Яго-
нае; і ніхто ня мог увайсьці ў
храм, накуль ня скончыліся
сем плягаў сямёх Ангелаў.
Разьдзел 16
1. I пачуў я голас вялікі з
храму, мовячы да сямёх Анге-
лаў: Ідзеце й выліце чары гне-
ву Божага на зямлю.
2. I пайшоў першы і выліў ча-
ру сваю на зямлю: і зрабіліся
благія й агідныя раны ў лю-
дзей, што мелі кляймо зьвера, дый у тых, што пакланяліся абразу ягонаму.
3. I другі Ангел выліў чару
сваю ў мора: і зрабілася кроў,
быццам мёртвага, і ўсякая ду-
ша жывая памерла ў моры.
4. I трэці Ангел выліў чару
сваю ў рэкі й крыніцы водаў:
і зрабілася кроў.
5. I пачуў я Ангела водаў,
мовячы: Справядлівы Ты, Го-
спадзе, Які ёсьць і быў і сьвят,
што прысудзіў гэтак:
6. бо яны пралілі кроў сьвя-
тых і прарокаў, дык і Ты даў
ім кроў піці; яны-ж варты гэ-
тага.
7. I пачуў я другога, які мо-
віў з ахвярніку: Але, Госпа-
дзе Божа Ўседзяржыцелю:
суды Тваі правільныя і спра-
вялівыя.
8. I чацьверты Ангел выліў
чару сваю на сонца: і дадзена
яму паліць людзей у вагні.
9. I паліла людзей вялікая
сьпека, і блюзьнілі яны проці
йменьня Бога, Які мае ўладу
над усімі плягамі, ды не аду-
маліся даці хвалу Яму.
10. I пяты Ангел выліў чару
сваю на пасад зьвера: і заць-
мілася царства ягонае, і яны
кусалі языкі свае ад болю
11. і блюзьнілі проці Бога
Нябеснага ад мукаў сваіх ды
ран сваіх, ды не пакаяліся ў
учынках сваіх.
12. I шосты Ангел выліў чару
сваю ў вялікую раку, у Эўф-
рат: і высахла вада ў ёй, каб
прыгатавана была дарога для
цароў, што ад усходу сонца.
13. I ўгледзіў я з вуснаў зьмея
і з вуснаў зьвера і з вуснаў
фальшывага прарока тры духі
нячыстыя, падобныя да жабаў:
14. бо гэта духі дэманаў, што
робяць знакі, ды што выходзяць на цароў зямлі ды ўсенькага сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Ўседзяржыцеля.
15. Вось, іду, як злодзей:
шчасьлівы, хто ня сьпіць ды
хавае вопратку сваю, каб не
хадзіці яму голаму, і каб ня
бачылі сораму яго.
16. I сабраў ён іх у месцы,
што пажыдоўску называецца
Армагеддон.
17. I сёмы Ангел выліў чару
сваю на паветра: і выйшаў го-
лас вялікі із храму нябеснага,
ад пасаду, мовячы: Сталася!
18. I ўзьняліся галасы, і гры-
моты, і маланкі, і трасеньне
зрабілася вялікае, якога ня
бывала ад часоў, як зьявіліся
людзі на зямлі. Гэткае тра-
сеньне! Такое вялізарнае!
19. I распалася места вялікае
на тры часьці, і месты паган-
скія заваліліся; і Вавілён, места вялікае, прыпомніўся перад Богам, каб даці яму чару віна яраснага гневу Ягонага.
20. I кожын востраў счэз, і
ніводнае гары не знайшлося.
21. I выпаў град вялікі, як
таленты (*вялікая срэбная ма-нэта (кусок серабра) з неба на людзей; і блюзьнілі людзі проці Бога
за ўдары ад граду, бо ўдар ад
яго надта цяжкі.
Разьдзел 17
1. I прыйшоў адзін із сямёх
Ангелаў - тых, што мелі сем
чараў, і прамовіў да мяне, ка-
жучы мне: Хадзі, я пакажу
табе суд над распусьнцай вя-
лікай, што сядзіць над водамі
многімі,
2. з з якою блудзілі цары зямныя, і віном распуснасьці яе ўпіваліся жыхары зямлі.
3. I павёў мяне ў духу ў пу-
стыню. I ўгледзіў я жанчыну,
сядзючы на зьверу чырвоным,
поўным імёнаў блюзьнерскіх,
з сямёма галовамі і дзесяцьма
рагамі.
4. I жанчына апрануўшыся
ў порфіру і пурпур і аздобле-
ная золатам і дарагім камень-
нем ды пэрламі, маючы ў руцэ
сваей чару залатую, поўную
агіды й бруду распусты яе;
5. і на лобе ў яе напісана сло-
ва: тайна, Вавілён вялікі, маці
распусьніц і агіды зямное.
6. I ўбачыў я, што жанчына
ап'янела ад крыві сьвятых і ад
крыві сьведкаў Ісусавых; і,
бачучы яе, дзівіўся я задзіў-
леньнем вялікім.
7. I сказаў мне Ангел: Што
ты дзівуешся? Я табе ска-
жу тайну жанчыны і зьвера,
што носіць яе ды мае сем га-
лоў і дзесяць рагоў.
8. Зьвер, якога ты бачыў,
быў і няма, і выйдзе з бяздонь-
ня і пойдзе на пагібель; і за-
дзівяцца жыхары зямлі (імё-
ны якіх не запісаны ў кнігу
жыцьця ад пачатку сьвету),
бачучы зьвера, што быў і ня-
ма, хаця ёсьць.
9. Тут розум, які мае муд-
расьць. Сем галоў ёсьць сем
гор, дзе жанчына сядзіць на
іх, ды ёсьць сем цароў:
10. пяць упалі, і адзін ёсьць,
другі яшчэ ня прыйшоў; ка-
лі-ж прыйдзе, нядоўга мае
быць.
11. I зьвер, які быў і няма,
сам ёсьць восмы ды із сямёх
і на пагібель ідзе.
12. I дзесяць рагоў, што ты
бачыў, ёсьць дзесяць цароў,
якія йшчэ царства не ўзялі,
але возьмуць уладу, як цары, на адну гадзіну разам са зьверам;
13. яны маюць адну думку
і сілу ды ўладу сваю адда-
дуць зьверу.
14. Яны будуць вясьці вайну
з Ягнём, і Ягня пераможа іх,
бо Яно Госпад валадароў і Цар
цароў, і тыя, што з Ім, паклі-
каныя і выбраныя і верныя.
15. I кажа мне: Воды, што
ты бачыў, дзе сядзіць распусь-
ніца, ёсьць народы й грамады,
і плямёны й языкі.
16. I дзесяць рагоў, што ба-
чыў ты на зьверу, тыя зьнена-
відзяць распусьніцу і спусто-
шаць яе ды аголяць, і цела яе
будзе зьедзена, і спаляць яе ў
вагні;
17. бо Бог даў у сэрца ім
учыніць волю Ягоную ды ўчы-
ніць аднадумна і даць цар-
ства іхняе зьверу, дакуль ня
споўняцца словы Божыя.
18. I жанчына, якую ты бачыў, ёсьць места вялікае, што
мае царства над царамі зямнымі.
Разьдзел 18
1. I пасьля гэтага я ўбачыў
Ангела, зыходзячы з неба, які
меў вялікую ўладу; і зямля
асьвяцілася ад славы ягонае;
2. і крыкнуў ён крэпка, мо-
вячы голасам вялікім: Паў,
паў Вавілён, вялікая (распу-
сьніца), і стаўся памяшкань-
нем дэманаў і прыпынкам для
ўсіх духаў нячыстых і пры-
станішчам для ўсякага пта-
ства нячыстага і агіднага;
3. бо юрным віном распуспа-
сьці сваей напаіла яна ўсе на-
роды, і цары зямныя сваволілі
з ёю, і купцы зямныя разбага-
целі ад сілы раскошы яе.
4. I пачуў я другі голас з не-
ба, мовячы: Выйдзі з яе, мой
народзе, каб ня быць учасьні-
камі ў грахох яе і ня прыняці
ўдараў яе;
5. бо дайшлі грахі яе ажно да
неба, і ўспомніў Бог аб ня-
праўдах яё.
6. Аддайце ей, як і яна адда-
вала вам, і падвойце Ей удвая
паводле ўчынкаў яе; у чары,
у якой яна мяшала (віно), мя-
шайце Ей удвая.
7. Колькі ўслаўляла яна ся-
бе й раскошавалася, гэтулькі
дайце ей мукаў і суму; бо яна
кажа ў сэрцы сваім: Сяджу ца-
рыцай, і не ўдава я, і суму не
пабачу.
8. Дзеля гэтага ў вадзін
дзень прыйдуць на яе плягі:
сьмерць і туга і голад; і будзе
спалена ў вагні: бо дужы Го-
спад Бог, што судзіць яе.
9. I заплачуць і загалосяць
па ёй цары зямныя, што сва-
волілі й раскошаваліся з ёю,
калі ўгледзяць дым ад пажару
яе,
10. стоючы здалёк дзеля стра-
ху ад мукі яе ды гаворачы:
Гора, гора (табе), места вялі-
кае Вавілён, места магутнае,
бо ў вадну гадзіну прыйшоў
суд твон!
11.І купцы зямныя заплачуць ды засумуюць па ёй, бо ніхто ўжо ня купляе тавару іхняга,
12. тавару із золата й сера-
бра, і каменьня дарагога і
пэрлаў, і віссону й порфіры,
і шоўку й пурпуру, ды ўсяка-
га дрэва пахучага, і ўсякіх вы-
рабаў із косьці сланёвае, і ўся-
кіх вырабаў із дрэва дарагога
і медзі й зялеза і мармару,
13. і цынамону, і пахнідлаў,
і міра, і ладану, і віна, і алівы,
і мукі, і пшаніцы, і скаціны й
авечак, і каней ды вазоў, і целаў дый душ чалавечых.
14. I плады пажаданыя душы
тваёй адьшшліся ад цябе; і ўсё
ўкормленае ды бліскучае адый-
шлося ад цябе, і ты ніколі ўжо
ня знойдзеш гэтага.
15. I таргаваўшыя гэтым,
што разбагацелі ад яе, вод-
даль стаяцімуць дзеля страху
прад мукаю яё, плачучы й га-
лосячы
16. ды мовячы: Гора, гора
(табе), места вялікае, у віссон
і порфіру і пурпур апраненае,
аздобленае золаталі і камень-
нем дарагім і пэрламі:
17. бо ў вадну гадзіну спу-
стошана гэткае багацьце! I ўсе
кармачы, і ўсе людзі на кара-
блёх, і карабельнікі, і ўсе пра-
цаўнікі на моры воддаль ста-
ялі
18. і, бачучы дым ад пажару
яго, крычэлі, мовячы: Якое
падобна да места вялікага?
19. I сыпалі попел на галовы
свае і крычэлі, плачучы й га-
лосячы, ды мовілі: Гора, гора
(табе), места вялікае, у якім
разбагацелі ад скарбаў тваіх
усе, хто мае караблі на моры:
бо ў вадну гадзіну ты спусто-
шана!
20. Узьвесяліся над ім, неба
ды сьвятыя апосталы і пра-
рокі: бо прысудзіў Бог пры-
суд ваш на яго.
21. I адзін дужы Ангел пад-
няў камень, вялікі, як млыно-
вы, і кінуў у мора, мовячы:
Гэтак з размахам кінены будзе
Вавілён, і места вялікае, і ўжо
больш ня знойдуць яго;
22. і ня будзе ўжо чутно ў
табе голасу гусьляроў і сьпя-
вакаў ды жалейнікаў і труба-
чоў, і ня знойдзецца ўжо ў та-
бе ніводнага мастака ніякага
мастацтва, - і гук млыновы не пачуецца ўжо ў табе;
23. і не зазьяе ўжо ў табе
сьвятло сьветача, і голасу жа-
ніха й нявесты не пачуюць
ужо ў табе: бо купцы тваі былі
магнатамі зямнымі, бо чарамі
тваімі абаламучаны ўсе народы.
24. I знойдзена ў ім кроў пра-
рокаў ды сьвятых і ўсіх забі-
тых на зямлі.
Разьдзел 19
1. I пасьля гэтага пачуў я
быццам голас вялікі множ-
ства народу ў небе, які казаў:
Алілуя! Спасеньне і хвала і
чэсьць і сіла Госпаду Богу на-
шаму:
2. бо правільныя і справядлі-
выя суды Яго. Бо засудзіў
Ён вялікую распусьніцу, што
паганіла зямлю блудам сваім,
і адплаціў за кроў рабоў Сваіх
ад рукі яе.
3. I паўторна сказалі: Алі-
луя! I дым яе ўзьнімаецца
на вечныя вякі.
4. I ўпалі дваццаць чатыры
старыкі й чатыры жывёлы ды
пакланіліся Богу, сідзячаму
на пасадзе, мовячы: Амін! Алі-
луя!
5. I выйшаў з пасаду голас,
мовячы: Хвалеце Бога нашага,
усе рабы Яго ды хто баіцца
Яго, і малыя і вялікія!
6. I пачуў я быццам голас вя-
лікае таўпы і быццам шум
множства водаў і быццам гук
грымотаў сільных, мовячы:
Алілуя! бо запанаваў Госпад
Бог Уседзяржыцель!
7. Радуймася й весялімася і
хвалу Яму давайма: бо прый-
шло вясельле Ягняці, і пры-
гатавалася жонка Яго.
8. I дадзена ёй, каб апрану-
лася ў віссон чысты і сьветлы;
віссон жа ёсьць справядлі-васьць сьвятых.
9. I кажа мне: Напішы: Шча-
сьлівыя тыя, што пакліканы
на вячэру вясельную Ягняці.
I кажа мне: Словы гэтыя ёсьць
запраўдныя Божыя.
10. I я ўпаў да ног ягоных,
каб пакланіцца яму. I кажа
мне: Глядзі, не рабі гэтага: бо
я суслужнік і твой і братоў
тваіх, што маюць сьведчаньне
Ісусавае. Богу пакланіся: бо
сьведчаньне Ісусавае ёсьць дух
прарочы.
11. I ўгледзіў я неба расчы-
ненае: і вось конь белы, і конь-
нік на ім, называны Верным і
Праўдзівым, што па праўдзе
судзіць і ваюе.
12. А вочы ў яго быццам по-
лымя агністае, і на галаве ў
яго многа дыадэмаў. Меў імя
напісанае, якога ніхто ня ве-
даў, апрача Самога.
13. I быў апранены ў шату
акрываўленую. I імя Ягонае
называецца: Слова Божае.
14. I йшлі за ім войскі нябес-
ныя на белых канёх, апране-
ныя ў віссон белы і чысты.
15. 1 з вуснаў Ягоных выхо-
дзе меч востры, каб ім пабіць
паганаў. I Сам пасець іх па-
ліцай зялезнай. I Сам топча
ступу віна ярасьці і гневу Бо-
га Ўседзяржыцеля.
16. I мае на вопратцы і на
сьцягне Сваім напісанае імя:
Цар цароў і Госпад валадароў.
17. I ўгледзіў я аднаго Анге-
ла, стоячы на сонцы. I крык-
нуў ён вялікім голасам, пра-
маўляючы да ўсяго птаства,
што лётала пасярод неба: Ха-
дзеце, зьбірайцеся на вячэру
Вялікага Бога,
18. каб есьці целы цароў і це-
лы тысячнікаў, і целы дужых,
і целы каней ды коньнікаў на іх, і целы ўсіх - вольных і рабоў, малых і вялікіх.
19. I ўгледзіў я зьвера і цароў
зямных і войскі іх, сабраныя
дзеля вайны з Сідзячым на
кані ды з войскам Ягоным.
20. I быў схоплены зьвер і з
ім прарок фальшывы, што зна-
кі рабіў перад ім, якімі бала-
муціў тых, што прынялі кляй-
мо зьвера і пакланяліся аб-
разў ягонаму. Абодвух жыў-
цом кінулі ў возера вагністае,
палаючае серкаю.
21. I рэшта пазабівана мя-
чом Сідзячага на кані, што вы-
ходзіў з вуснаў Ягоных. I
ўсё птаства насыцілася целамі
іхнімі.
Разьдзел 20
1. I ўбачыў я Ангела, зыхо-
дзячы з неба, які меў ключ ад
бяздоньня і ланцуг вялікі ў
руцэ сваёй.
2. I схапіў ён зьмея, вужаку
адвечнага, што ёсьць д'ябал і
сатана, ды спутаў яго на ты-
сячу гадоў
3. і кінуў яго ў бяздоньне і
замкнуў яго ды прыпячатаў
зьверху, каб ня зводзіў больш
народаў, пакуль ня скончыц-
ца тысяча гадоў; а пасьля гэ-
тага мусіць быць разьвязаны
на нядоўгі час.
4. I ўгледзіў я пасады, і па-
сядалі на іх, і быў ім дадзены
суд; і душы сьцятых за сьвед-
чаньне Ісусавае і за слова Бо-
жае, і тых, што не пакланіліся
зьверу ды абразў ягонаму і ня
прынялі кляйма на лоб свой
ані на руку сваю; і ажылі і па-
навалі з Хрыстом тысячу га-
доў.
5. Рэшта-ж памершых не
ажыла, пакуль ня скончыцца
тысяча гадоў. Гэта першае ўскрасеньне.
6. Шчасьлівы й сьвяты той,
хто мае частку ў першым ус-
красеньні: над імі сьмерць паў-
торная ня мае ўлады, але бу-
дуць яны сьвяшчэньнікамі Бо-
га і Хрыста ды панавацімуць
з Ім тысячу гадоў.
7. I, як скончыцца тысяча га-
доў, вызваліцца сатана із вязь-
ніцы сваёй
8. і выйдзе звадзіць народы
на чатырох кутох зямлі, Гога
і Магога, ды зьбіраць іх на
вайну; лічба-ж іх, як пясок у моры.
9. I выйшлі на шырыню зямлі
ды акружылі табор сьвятых
і места ўлюбленае; і зыйшоў
ад Бога агонь з неба ды зжор
іх.
10. I д'ябал, што зьвёў іх, быў
кінены ў возера агністае ды
серкавае, дзе і зьвер і фаль-
шывы прарок; і будуць яны
мучыцца ўдзень і ўначы на
вечныя вякі.
11.1 ўбачыў я вялікі белы пасад і Сідзячага на ім, ад аблічча Якога ўцякла зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
12. I ўбачыу нябожчыкаў, ма-
лых ды вялікіх, стоячы перад
Богам, і былі разгорнены кнігі;
і разгарнулі іншую кнігу, што
ёсьць жыцьця, і суджаны былі
мёртвыя, як напісана ў кнігах,
паводле ўчынкаў іхніх.
13. I аддала мора нябожчы-
каў, што ў ім, і сьмерць ды
пекла аддалі нябожчыкаў, што
ў іх; і суджаны быў кожны па-
водле ўчынкаў сваіх.
14. А сьмерць і пекла кінены
ў возера вагністае. Гэта дру-
гая сьмерць.
15. I каго не знаходзілі запісанага ў кнізе жыцьця, кідалі яго ў возера вагністае.
Разьдзел 21
1. I ўбачыў я новае неба і но-
вую зямлю, бо першае неба й
першая зямля мінулі, і мора
ўжо няма.
2. I я, Іоан, убачыў места
сьвятое, новы Ерузалім, які зы-
ходзіў ад Бога з неба, прыга-
таваны быццам нявеста, пры-
браная дзеля мужа свайго.
3. I пачуў я голас вялікі з не-
ба, мовячы: Вось скінія Бога
з людзьмі, і Ён будзе жыць з
імі; і людзі будуць Ягонымі, і
сам Бог будзе з імі, іхні Бог.
4. I абатрэ Бог усякую сьля-
зу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо
ня будзе, і ня будзе ўжо ані
плачу, ані галошаньня, ані
труду, бо першыя мінулі.
5. I сказаў Сідзячы на паса-
дзе: Вось, роблю ўсё новае.
I кажа да мяне: Напішы, бо
гэтыя словы праўдзівыя і вер-
ныя.
6. I сказаў мне: Сталася. Я
Альфа і Омэга, пачатак і ка-
нец. Прагнучаму дам Я дар
з крыніцы вады жывое;
7. хто пераможа, возьме ў
спадчыну ўсё, і буду яму Бо-
гам, і ён будзе Мне сынам.
8. А для палахлівых і нявер-
ных, і для нягоднікаў і душа-
губаў, і для распусьнікаў і ча-
радзеяў і слуг ідалавых, і для
ўсіх ілжывых - доля іх у во-зеры, палаючым агнём ды сер-каю, што ёсьць другая сьмерць.
9. I прыйшоў да мяне адзін
із сямёх Ангелаў, тых, што
мелі сем чараў, напоўненых
сямёма апошнімі плягамі, і за-
гутарыў са мною, мовячы: Ха-
дзі, пакажу табе жанчыну, ня-
весту Ягняці.
10. I панес мяне ў духу на вя-
лікую ды высокую гару, і па-
казаў мне места вялікае, сьвя-
тьі Ерузалім, што зыходзіў з
неба ад Бога
11. і меў хвалу Божую. I
сьвятло ягонае падобнае да
найдаражэйшага каменя, быц-
цам крыштальнага каменя ясь-
пісовага;
12. і меў ён мур вялікі й вы-
сокі, і меў дванаццаць варо-
таў, і на вароцех дванаццаць
Ангелаў і імёны напісаныя,
якія ёсьць дванаццацёх родаў
сыноў Ізраілявых.
13. I ад усходу трое варотаў,
і ад поўначы трое варотаў, і ад
паўдня трое варотаў, і ад за-
хаду трое варотаў.
14. I мур мястовы меў два-
наццаць падвалінаў, і на іх
імёны дванаццацёх Апосталаў
Ягняці.
15. I той, што гутарыў са
мною, меў трысьціну залатую,
каб абмерыць места і вароты
яго і сьцены яго.
16. I места ляжыць чатырох-
кутнікам, і даўжыня ягоная
такая-ж, як і шырыня. I аб-
мерыў места трысьцінай на
дванаццаць тысячаў стадыяў;
і даўжыня ягоная і шырыня і
вышыня аднолькавыя.
17. I абмерыў мур ягоны на
сто сорак чатыры локці меры
чалавечае, якая і ангельская.
18. I мур быў пабудаваны з
ясьпісу; і места чыста залатое,
падобнае да чыстага шкла.
19. I падваліны муру място-
вага прыаздоблены ўсякім ка-
меньнем дарагім: першая пад-
валіна ясьпіс, другая сапфір,
трэцяя халькедон, чацьвер-
шая шмарагд,
20. пятая сардонік, шостая
сард, сёмая хрызаліт, восмая
бэрыль, дзявятая тапаз, дзя-сятая хрызапрас, адзінаццатая гіяцынт, дванаццатая амэтыст.
21. I дванаццаць варотаў -
дванаццаць пэрлаў: а кожныя
вароты із аднае пэрлы. I ву-
ліца места чыста залатая, быц-
цам шкло празрыстае.
22. I храму ў ім ня ўгледзіў
я: бо храм ягоны ёсьць Госпад
Бог Уседзяржыцель і Ягня.
23. I места ня мае патрэбы ў
сонцы ані ў месяцу, каб асьвят-
лялі яго: бо хвала Божая ась-
вяціла яго, і сьветач ягоны -
Ягня.
24. I народы збаўлёных ха-
дзіцімуць у сьвятле ягоным,
і цары зямныя прынясуць у
яго славу й чэсьць сваю.
25. I вароты ягоныя ня бу-
дуць замыкацца ўдзень, а но-
чы там ня будзе.
26. I прынясуць у яго славу
й чэсьць народаў.
27. I ня ўвойдзе ў яго нішто
нячыстае ды робячае агіду й
ілжу, а толькі запісаныя ў кні-
зе жыцьця Ягняці.
Разьдзел 22
1. I паказаў мне чыстую раку
вады жыцьця, сьветлую, як
крыштал, што выходзіла із па-
саду Бога й Ягняці.
2. Пасярэдзіне вуліцы яго,
наабапал ракі, дрэва жыцьця,
што дае плады дванаццаць ра-
зоў, даючы на кожын месяц
ягоны плод; і лісьці дзерава
на лек народам.
3. I ня будзе ўжо нічога вы-
клятага; і будзе ў ім пасад Бо-
га й Ягняці, і рабы Ягоныя
служыцімуць Яму.
4. I ўгледзяць аблічча Ягонае
і імя Ягонае на лабох іхніх.
5. I ня будзе тамака ночы; і
няма ў іх патрэбы ў сьветачу і ў сьвятле сонца, бо Госпад Бог асьвятляе Іх. I царыці-муць на вечныя вякі.
6. I сказаў мне: Словы гэтыя
верныя і праўдзівыя; і Госпад
Бог сьвятых прарокаў паслаў
Ангела Свайго паказаць ра-
бом Сваім, што мусіць хутка
стацца.
7. Вось, хутка прыходжу.
Шчасьлівы, хто хавае словы
прароцтва кнігі гэтае.
8. I я, Іоан, той, што бачыў
гэта і чуў. I калі я пачуў ды
пабачыў, я паваліўся пакла-
ніціся перад нагамі Ангела,
што паказваў мнн гэта.
9. I кажа ён мне: Глядзі, не:
бо я суслужнік твой і братоў
тваіх прарокаў і хаваючых сло-
вы кнігі гэтае; Богу пакланіся.
10. I кажа мне: Не запячатывай слоў прароцтва кнігі гэтае: бо блізка час.
11. Крыўдзіцель няхай яшчэ
крыўдзіць, і нячысты няхай
яшчэ апаганіваецца, і спра-
вядлівы няхай яшчэ чыніць
справядлівасьць, і сьвяты ня-
хай яшчэ асьвячаецца.
12. I вось хутка прыходжу, і
заплата Мая са Мною, каб
аддаці кожнаму, як будзе дзе-
ла ягонае.
13. Я Альфа й Омэга, пача-
так і канец, Першы і Апошні.
14. Шчасьлівыя, што выпаў-
пяюць запаведзі Яго, каб была
ўлада іх на дрэва жыцьця, ды
каб увайшлі праз вароты ў ме-
ста;
15. а вонках сабакі й чара-
дзеі, і распусьнікі ды забойцы
і служкі ідалавы, і ўсе, што
любяць і чыняць няпраўду.
16. Я, Ісус, паслаў Ангела
Майго пасьведчыць вам гэта
ў цэрквах. Я карэнь і род
Давідавы, зорка сьветлая і ра-
нічная.
17. I Дух і нявеста кажуць:
Прыходзь! I, хто прагне, ня-
хай прыходзе; і, хто хоча, пя-
хай бярэ ваду жыцьця дарма.
18. I я разам сьведчу кожна-
му, хто чуе словы прароцтва
кнігі гэтае: калі хто даложа
да гэтага, узложыць на яго
Бог плягі, напісаныя ў кнізе
гэтай;
19. і калі хто адыме ад слоў
кнігі прароцтва гэтага, адыме
ў яго Бог долю ягоную з кнігі
жыцьця і з места сьвятога і з
напісанага ў гэтайі кнізе.
20. Той, што сьведчыць гэта,
кажа: Але, хутка прыходжу!
Амін. Але, прыходзь, Госпадзе Ісусе!
21. Ласка Госпада нашага
Ісуса Хрыста з вамі ўсімі.
Амін.
Зьмест
|
|