Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПРЫПОВЕСЬЦІ ў перакладзе А.Бокуна (2016)

ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІМАФЕЯ АПОСТАЛА ПАЎЛА

Разьдзел 1

1. Павал, апостал Ісуса Хрыста воляй Божай, паводле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце Ісусе, - 2. Цімафею, улюбёнаму дзіцяці: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага. 3. Дзякую Богу, Якому служу ад бацькоў з чыстым сумленьнем, што няспынна ўзгадваю пра цябе ў просьбах маіх уночы і ўдзень, 4. жадаючы бачыць цябе, памятаючы пра сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю, 5. прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла? ў бабулі тваёй Ляі?дзе і ў маці тваёй Эўні?цы, і я перакананы, што і ў табе. 6. Дзеля гэтае прычыны нагадваю табе, каб ты распальваў дар Божы, які ёсьць у табе праз ускладаньне рук маіх, 7. бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня. 8. Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эва?нгельлем паводле сілы Бога, 9. Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі, 10. а цяпер выяўленае праз зьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які зьнішчыў сьмерць і зьявіў жыцьцё і незьнішчальнасьць праз Эва?нгельле, 11. для якога я пастаўлены весьнікам, і апосталам, і настаўнікам паганаў. 12. Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень. 13. Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе. 14. Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас. 15. Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсе, якія ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген. 16. Няхай дасьць Госпад літасьць дому Анісіфора, бо ён часта падмацоўваў мяне і не саромеўся ланцугоў маіх, 17. але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў. 18. Няхай дасьць яму Госпад знайсьці літасьць у Госпада ў той дзень; і колькі ён служыў у Эфэсе, ты лепей ведаеш.

Разьдзел 2

1. Дык ты, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце Ісусе, 2. і, што чуў ад мяне праз многіх сьведкаў, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і іншых навучы?ць. 3. Дык перанось цяжкасьці, як добры жаўнер Ісуса Хрыста. 4. Ніхто з тых, хто змагаецца, ня зьвязвае сябе справамі жыцьцёвымі, каб падабацца таму, хто яго ўзяў у войска. 5. І калі хто спаборнічае, не атрымае вянка, калі будзе спаборнічаць незаконна. 6. Земляроб, які працуе, мусіць першы спажыва?ць плады. 7. Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім. 8. Па?мятай пра Ісуса Хрыста, з насеньня Давіда, Які ўваскрос з мёртвых паводле Эва?нгельля майго, 9. у якім пераношу цяжкасьці аж да путаў, як злачынца, але слова Божага нельга зьвязаць. 10. Дзеля гэтага я ўсё трываю дзеля выбраных, каб і яны дасягнулі збаўленьня, што ў Хрысьце Ісусе, з вечнаю славаю. 11. Вернае слова, што калі мы памерлі з Ім, і жыць будзем з Ім; 12. калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас; 13. калі мы ня верым, Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачыся ня можа. 14. Гэта нагадвай, сьведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся дзеля словаў, што нічога не дае, а руйнуе тых, якія слухаюць. 15. Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды. 16. А паганага марнаслоўя пазьбягай, бо яны яшчэ больш будуць узрастаць у бязбожнасьці, 17. і слова іхняе, як гангрэна, будзе мець пажы?ву. Гэтакія Гімэнэй і Філет, 18. якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрасеньне ўжо было, і руйнуюць у некаторых веру. 19. Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: "Ведае Госпад тых, якія Яго", і: "Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста". 20. А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўляны, і гліняны; і адзін - у паша?не, а другі - у га?ньбе. 21. Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Ўладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу. 22. Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца. 23. Ад дурных і бязглуздых спрэчак адмаўляйся, ведаючы, што яны нараджаюць звадкі; 24. а слуга Госпада ня мусіць ва?дзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навуча?ць, цярплівым, 25. у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды, 26. каб яны вызваліліся з пасткі д'яблавай, які злавіў іх пад сваю волю.

Разьдзел 3

1. Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы. 2. Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьне?ры, непаслухмяныя бацька?м, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя, 3. няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае, 4. здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога, 5. якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся. 6. Бо з гэтакіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і палоняць жанчынак, абцяжараных грахамі, якіх водзяць розныя пажадлівасьці, 7. якія заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды. 8. Як Я?ннэс і Я?мбрэс супрацьстаялі Майсею, гэтак і яны супрацьстаяць праўдзе, людзі з папсаваным розумам, няздатныя ў веры. 9. Але яны ня шмат будуць узрастаць, бо шаленства іхняе вы?крыецца перад усімі, як гэта і сталася з тымі. 10. А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці, 11. перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад. 12. Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць. 13. А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе. 14. А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны; 15. і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе. 16. Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, 17. каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.

Разьдзел 4

1. Дык я сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які ма?е судзі?ць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і Валадарства Свайго: 2. абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем. 3. Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых, 4. і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек. 5. А ты будзь пільны ў-ва ўсім, перанось цяжкасьці, рабі справу дабравесьніка, служэньне тваё выконвай. 6. Бо я ўжо стаўся ахвяраю, і час майго адыходу прыйшоў. 7. Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў. 8. Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі. 9. Намагайся, каб хутка прыйсьці да мяне. 10. Бо Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Тэсалоніку; Крэскенс - у Галятыю; Ціт - у Дальматыю; адзін Лука са мною. 11. Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэньня, 12. А Тыхіка я паслаў у Эфэс. 13. Плашч, які я кінуў у Траадзе ў Карпа, ідучы, прынясі, і кнігі, асабліва пэрга?міны. 14. Аляксандар, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай дасьць яму Госпад паводле ўчынкаў ягоных. 15. І ты захоўвай сябе ад яго, бо ён вельмі супрацьстаіць нашым словам. 16. У першай маёй абароне ніхто не прыйшоў да мяне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана! 17. Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы. 18. І выбавіць мяне Госпад ад усякага злога дзеяньня, і збавіць для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на вякі вякоў. Амэн. 19. Прывітай Прыскілу, і Акілу, і дом Анісіфора. 20. Эраст застаўся ў Карыньце; а Трафіма я пакінуў хворага ў Мілеце. 21. Намагайся, каб прыйсьці да зімы?. Вітаюць цябе Эўбул, і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты. 22. Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амэн.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: