Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІТА СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ

Разьдзел 1

1. Паўла, раб Божы, Апостал жа Ісуса Хрыста, па веры выбраных Божых і пазнаньню праўды, што водле багабойнасьці,

2. у надзеі вечнага жыцьця, якую прырок Бог, Які не ашуківае, перад вечнымі часамі,

3. а ў свой час зьявіў Сваё слова ў пропаведзі, што даверана мне па загаду Збавіцеля нашага, Бога, -

4. Ціту, праўдзіваму сыну па супольнай веры: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага.

5. Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты дакончыў недакончанае і паставіў па ўсіх местах старшых, як я табе загадаў:

6. калі хто беззаганны, муж аднае жонкі, дзяцей мае верных, недакараных за распусту або непакорлівасьць.

7. Бо япіскап павінен быць беззаганны, як Божы Гаспадар дому, ня горды, не гняўлівы, ня пяніца, не забіяка, пе карысталюбны,

8. але гасьцінны, любячы дабро, разважны, справядлівы, багабойны, паўзьдзержлівы,

9. каб дзяржаўся вернага слова паводле навукі, каб мог і напамінаць у здаровай навуцы, і дакараць тых, што кажуць насупраць.

10. Бо ёсьць многа і непакорных, і пустаслоўных, ашуканцаў, асабліва з абрэзаных,

11. якім трэба затыкаць рот: яны цэлыя дамы разбураюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля ганебнае карысьці.

12. Сказаў жа нехта з іх, уласны іх прарок: Крыцяне заўсёды ілгуць, зьверы лютыя, чэравы ляныя.

13. Сьведчаньне гэтае праўдзівае. З гэтае прычыны дакарай іх срога, каб былі здаровыя ў веры,

14. не зважаючы на юдэйскія казкі і загады людзей, што адварачаюцца ад праўды.

15. Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і няверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іх і сумленьне.

16. Яны кажуць, што ведаюць Бога; а ўчынкамі выракаюцца, агідныя і непакорныя і няздольныя ні да якога добрага дзела.

Разьдзел 2

1. Ты-ж гавары тое, што гожа здаровай навуцы:

2. каб старыкі былі цьвярозымі, чэснымі, разважнымі, здаровымі верай, любоўю, цярплівасьцяй;

3. каб старыя жанчыны адзяваліся, як гожа сьвятым, не аб маўлялі, не паддаваліся пянству, вучылі на дабро,

4. каб на розум наводзілі маладых, каб яны мужоў любілі і дзяцей,

5. былі разважнымі, чыстымі, гаспадарнымі, добрымі, пакорнымі сваім мужом, каб слова Божае не зьняважалася.

6. Моладзь таксама ўгаварвай быць разважнымі,

7. у-ва ўсім даючы сябе за ўзор добрых дзел, у навуцы непарушнасьць, паважнасьць,

8. слова здаровае, беззаганнае, каб супраціўнік быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць аб нас.

9. Рабы каб слухаліся сваіх паноў, дагаджалі ім у-ва ўсім, не пярэчачы,

10. каб ня кралі, але паказвалі ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі навуку Збавіцеля нашага Бога.

11. Бо зьявілася ласка Божая, спасаючы ўсіх людз?й,

12. навучаючы нас, каб, адцураўшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьці сьвету, разважна, праведна і багабойна жылі мы ў цяперашнім веку,

13. ждучы шчаснае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста,

14. Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ выбраны, рупны аб добрыя ўчынкі.

15. Гэтае кажы, угаварвай і дакарай з усенькаю ўладаю, каб ніхто не вывышшаўся над табою.

Разьдзел 3

1. Напамінай ім, каб былі паслухмянымі ды карыліся начальству і ўладам, гатовыя на ўсякі добры ўчынак,

2. каб нікога не абмаўлялі, не сварыліся, але былі ціхімі і паказвалі ўсякую лагоднасьць да ўсіх людз?й.

3. Бо і мы былі калісь неразумнымі, непакорнымі, збаламучанымі, былі рабамі пажаданьняў і розных раскошдў, жылі ў злосьці і зайздрасьці, былі агіднымі, ненавідзелі адзін аднаго.

4. Калі-ж зьявілася ласкавасьць і любоў да людзей Збавіцеля нашага, Бога,

5. Ён выбавіў нас ня водле ўчынкаў праведных, якія мы ўчынілґ, а водле міласьці Сваей, праз купелю адраджэньня і абнаўленьня Сьвятым Духам,

6. Якога выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага,

7. каб, апраўдаўшыся ласкай Яго, зрабіліся мы водле спадзяваньня насьледнікамі жыцьця вечнага.

8. Слова вернае; і я жадаю, каб ты сцьвярджаў гэта, каб вераваўшыя ў Бога стараліся рупіцца аб добрыя ўчынкі: гэта добра і людзям карысна.

9. Дурнога-ж змаганьня, і радаводаў, і спрэчак, і сварак аб закон высьцерагайся, бо яны некарысныя і марныя.

10. Гарэтыка чалавека пасьля першага і другога напамінаньня пакінь,

11. ведаючы, што гэтакі распусьціўся і грашыць, асуджаны сам сабою.

12. Калі-ж прышлю да цябе Арцёма, або Тыхіка, пастарайся прыйсьці да мяне ў Нікаполь; бо я пастанавіў пражыць там зіму.

13. Дзіну законьніка і Апалёса пастарайся выправіць так, каб у іх ня было ні ў чым недастатку.

14. Няхай і нашыя вучацца практыкавацца ў добрых учынках дзеля пільных патрэбаў, каб ня былі бясплоднымі.

15. Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі. Амін.

Да Ціта, першага рукапаложанага япіскапа Крыцкае царквы, пісана з Нікаполю Македонскага.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: