Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПРЫПОВЕСЬЦІ ў перакладзе А.Бокуна (2016)

ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІТА АПОСТАЛА ПАЎЛА

Разьдзел 1

1. Павал, слуга Божы, апостал жа Ісуса Хрыста, паводле веры выбраных Божых і пазнаньня праўды паводле пабожнасьці, 2. у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў Бог, Які не падманвае, перад адвечнымі часамі, 3. а ў свой час зьявіў слова Сваё ў пропаведзі, якое было даверана мне паводле загаду Збаўцы нашага, Бога, - 4. Ціту, шчыраму дзіцяці ў супольнай веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага. 5. Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты ўпарадкаваў, дзе чаго не хапа?е, і паставіў у гарадах старостаў, як я табе загадаў: 6. калі хто бездакорны, муж аднае жонкі, дзяцей мае верных, якіх не абвінавачваюць за распусту або непакорлівасьць. 7. Бо епіскап мусіць быць бездакорны, як Божы аканом, не самалюбны, не гняўлівы, ня п'яніца, не задзірлівы, ня сквапны, 8. але гасьцінны, дабралюбны, цьвярозы, праведны, багабойны, паўстрымлівы, 9. які трымаецца вернага слова згодна з вучэньнем, каб мог і настаўляць у здаровай навуцы, і дакараць тых, якія працівяцца. 10. Бо ёсьць шмат і непакорлівых, і пустаслоўных, і ашуканцаў, асабліва з абрэзаных, 11. якім трэба закрываць вусны; яны цэлыя дамы руйнуюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля агіднага набытку. 12. Сказаў нехта з іх, уласны іхні прарок: "Крыцяне заўсёды хлу?сяць, зьвяры ліхія, жываты гульта?йскія". 13. Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Дзеля гэтае прычыны дакарай іх сувора, каб былі здаровыя ў веры, 14. не зважаючы на юдэйскія байкі і прыказаньні людзей, якія адварочваюцца ад праўды. 15. Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і бязьверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іхні, і сумленьне. 16. Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі адракаюцца, [яны -] брыдотныя і непакорныя, і на ўсякую добрую справу няздольныя.

Разьдзел 2

1. А ты гавары, як належыць здароваму вучэньню: 2. каб старыя былі пільныя, сумленныя, цьвярозыя, здаровыя ў веры, любові, цярплівасьці; 3. каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму, 4. каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей, 5. былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужа?м, каб не было блю?зьненьня на слова Божае. 6. Маладых людзей таксама ўпрошвай думаць цьвяроза, 7. у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні - чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць, 8. слова здаровае, ненаганнае, каб той, хто супрацівіцца, быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць пра нас. 9. Слугаў [навучай] падпарадкоўвацца сваім уладарам, у-ва ўсім падабацца ім, не пярэчачы, 10. не прыхоўваючы сабе, але зьяўляючы ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі вучэньне Збаўцы нашага Бога. 11. Бо зьявілася ласка Божая, што дае збаўленьне для ўсіх людзей, 12. якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку, 13. чакаючы шчасьлівае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, 14. Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы. 15. Гэтае кажы, упрошвай і дакарай з усякім загадам; няхай ніхто табою не пагарджа?е.

Разьдзел 3

1. Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу, 2. на нікога ня блю?зьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей. 3. Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы? ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго. 4. А калі зьявілася ласкавасьць і любоў да людзей Збаўцы нашага, Бога, 5. Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым, 6. Якога Ён выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага, 7. каб, апраўдаўшыся ласкай Ягонай, мы сталіся праз надзею спадкаемцамі жыцьця вечнага. 8. Вернае слова; і я хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, былі старанныя ў выкананьні добрых справаў: гэта добра і людзям карысна. 9. А дурных спрэчак, і радаводаў, і сварак, і звадак адносна Закону пазьбягай, бо яны некарысныя і марныя. 10. Чалавека герэтыка пасьля першага і другога напамінаньня пакінь, 11. ведаючы, што гэтакі разбэсьціўся і грашыць, асудзіўшы самога сябе. 12. Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, намагайся прыйсьці да мяне ў Нікапаль, бо я пастанавіў перазімаваць там. 13. Зэна законьніка і Апалёса старанна правядзі, каб у іх не было ні ў чым недахопу. 14. Няхай і нашыя вучацца выконваць добрыя справы ў пільных патрэбах, каб не былі бясплодныя. 15. Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што сябруюць з намі ў веры. Ласка з усімі вамі. Амэн.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: