Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ДЗЕЯНЬНІ СЬВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ

Разьдзел 1.

1. Першую аповесьць, Тэафілю, учыніў я аб усім, што Ісус рабіў ды навучаў 2. да дня, у які ўзьнёсся, даўшы праз Духа Сьвятога загады Апосталам, якіх выбраў, 3. ды прад якімі зьяўляўся жывы пасьля мукаў Сваіх у чысьленых зьявах, у працягу сараку дзён паказываючыся ім ды кажучы аб царстве Божым. 4. I, сабраўшы іх, загадаў ім не выхадзіць з Ерузаліму, а чакаць на абвешчанае ад Айца, аб чым вы чулі ад мяне: 5. што Іоан хрысьціў вадой, а вы цераз колькі дзён будзеце ахрышчаны ў Духу Сьвятым. 6. Дык яны, зыйшоўшыся разам, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе, ці ня ў гэтым часе адбудуеш царства Ізраілю? 7. Ён жа сказаў да іх: ня вам ведаць час ці пар?, што Ацец паклаў у ўладзе Сваёй; 8. але прымеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі і ў Ерузаліме, і ў-ва ўсей Юдэі й Самарыі, ды ажно па край зямлі. 9. I, сказаўшы гэтае, Ён узьнёсся перад вачыма іхнімі, і хмара ўзяла Яго ад вачэй іх. 10. Калі-ж яны пільна ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось двое мужоў станулі перад імі ў белых вопратках, 11. дый сказалі яны: Мужы Галілейскія! Чаго стаіцё, узіраючыся на неба? Гэты Ісус, узяты ад вас на неба, прыдзе гэтак сама, як бачылі вы Яго ўзыходзячы на неба. 12. Тады яны вярнуліся ў Ерузалім з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузаліму, за дзень суботні ходу. 13. I, увайшоўшы, узыйшлі ў сьвятліцу, дзе былі Пётр і Якуб, і Іоан і Андрэй, Піліп і Хама, Баўтрамей ды Мацьвей, Якуб Алфеявы й Сымон Зілот, ды Юда Якубаў. 14. Усе яны трывалі аднадушна ў малітвах і просьбах разам з жанчынамі й Марыяй, Маткай Ісусавай, ды братамі Ягонымі. 15. I ў гэныя дні Петр, устаўшы сярод вучняў, сказаў (а была грамада людзей разам каля ста дваццацёх): 16. Мужы браты! Тое пісаньне, якое праз вусны Давідавыя Дух Сьвяты прадказаў пра Юду, што быў павадыром тых, каторыя ўзялі Ісуса, - мусіла збыцца; 17. быў ён палічаны з намі, і лёс вызначыў яму частку ў служэньні гэтым, 18. але цаной крыўды прыдбаў ён зямлю і, рынуўшыся, разьдзерся папалове, і вывалілася з яго ўсё шлуньне ягонае. 19. I сталася ведама ўсім жыхарам Ерузаліму; дык поле гэнае названа ў іхняй гутарцы Акельдама, гэта ёсьць зямля крыві. 20. Бо напісана ў кнізе псальмаў: Няхай станецца двор ягоны пустым, і няхай ніхто ня жыве ў ім, дый: дагляд ад яго возьме другі (Пс. 68,26; 108,8). 21. Дык трэба, каб із тых мужоў, што зыходзіліся з намі праз увесь час, як прыходзіў і адыходзіў ад нас Госпад Ісус, 22. пачынаючы ад хрышчэньня Іоанавага ажно да дня, калі Ён быў узяты ад нас, адзін із іх стаўся-бы разам з намі сьведкай уваскрасеньня Яго. 23. I паставілі двух: Язэпа, званага Варсавай, па мянюшцы Юста, ды Мацьвея; 24. і, молячыся, казалі: Ты, Госпадзе, які ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, каго Ты выбраў, 25. каб узяў частку ў служэньні гэтым і апостальстве, ад якога адступіўся Юда, каб ісьці на сваё месца. 26. I кінулі жэрабе аб іх, і выпала жэрабе на Мацьвея, і далучаны быў да адзінаццацёх Апосталаў.

Разьдзел 2.

1. I, як канчаўся дзень Пяцідзясятніцы, усе былі аднадушна разам. 2. I зьнячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі. 3. I паказадіся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, ды паселі на кожным із іх. 4. I напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух Сьвяты даў ім прамаўляці. 5. Былі-ж у Ерузаліме Жыды, мужы набожныя, з усякага народу пад небам. 6. Калі пачуўся гук гэты, зыйшоўся народ дый устрывожыўся: бо кожын чуў, што яны гавораць ягонай гутаркай. 7. I здумеліся ўсе і дзіваваліся, кажучы адзін аднаму: Вось усе гэтыя, што гутараць, ці-ж не Галілейцы? 8. Дык як-жа мы чуем кожын сваю гутарку, у якой урадзіліся, 9. Парфяне й Мідзяне й Эляміты, і жыхары Мэзапатаміі, Юдэі й Каппадокіі, Понту і Азіі, 10. Фрыгіі й Памфіліі, Эгіпту й часьцін Лівіі, сумежных з Кірэнай, ды прыходжыя Рымляне, Жыды й наверненыя, 11. Крыцяне ды Арабы, - чуем, што яны ґавораць нашымі языкамі аб велічы Божай? 12. I здумяваліся ўсе і ў недаўменьні гаварылі адзін да аднаго: Што-б гэта магло быць? 13. Іншыя-ж, насьмяхаючыся, казалі, што яны ўпіліся маладым віном. 14. Пётр жа з адзінаццацьма, устаўшы, падняў голас свой і прамовіў да іх: Мужы ІОдэйскія і ўсе жыхары Ерузалімскія, няхай будзе вам гэта ведама, і выслухайце словы мае: 15. Бо яны не пяныя, як думаеце: яшчэ-ж трэцяя гадзіна дня. 16. А есьць тое, што сказана праз прарока Іоіля: 17. I будзе ў апошнія дні, кажа Бог: выльлю Духа Майго на кожнае цела; і будуць прарочыць сыны вашыя й дачкі вашыя; і дзяцюкі вашыя будуць бачыць зьявы, і старшым вашым сны сьніцца будуць; 18. і на рабоў Маіх ды на рабынь Маіх выльлю ў дні гэныя Духа Майго, і будуць прарочыць. 19. I дам цуды ў небе наверсе і знакі на зямлі ўнізе, кроў і агонь і туман дымовы. 20. Сонца абернецца ў цемру і месяц у кроў перш, чым прыйдзе дзень Гасподні, вялікі й слаўны. 21. I будзе: кожын, хто прызавеціме імя Госпада, спасецца (Іоіль 2,28-32). 22. Мужы Ізраільскія, выслухайце гэтыя словы: Ісуса Назарэя, мужа, услаўленага міжы вамі ад Бога сілаю й цудамі ды знакамі, што рабіў праз Яго Бог сярод вас, як і самі ведаеце, 23. Яго, выданага водле азначанай рады й прадбачаньня Божага, вы ўзялі і, рукамі беззаконных прыбіўшы цьвякамі, забілі; 24. вось, Яго Бог ускрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, бо-ж немагчыма было, каб яна Яго ўдзяржала. 25. Бо Давід кажа аб Ім: Меў я Госпада перад вачыма заўсёды: бо Ён праваруч мяне, каб я не захістаўся. 26. Дзеля гэтага ўцешылася сэрца маё, ды ўзрадаваўся язык мой, дый цела маё супачыне ў надзеі. 27. Бо не пакікеш душы маей у пекле, дый не дасі Сьвятому Твайму бачыць тленьне. 28. Ты даў мне пазнаць пуціну жыцьця; Ты напоўніш мяне радасьцяй перад абліччам Тваім (Псальм 15,8-11). 29. Мужы браты! Дайце мне сказаць вам адкрыта аб прабацьку Давідзе, што й памер, і пахован, і магіла ягоная ў нас па сягоньняшні дзень. 30. Вось, як Прарок, ды ведаючы, што Бог кляўся й прысягнуў яму з плоду паясьніцы ягонае паставіць у целе Хрыста й пасадзіць на пасадзе ягоным (2 Царств. 7,12. Пс. 131,11), 31. ён, прадбачучы, казаў аб ускрасеньні Хрыста, што не асталася душа Яго ў пекле, і цела Ягонае ня бачыла тленьня (Пс. 15,10). 32. Гэтага Ісуса ўскрасіў Бог, і ўсе мы сьведкі гэтага. 33. Вось, узьнесены правіцаю Бога ды ўзяўшы ад Айца абяцаньне Духа Сьвятога, Ён выліў тое, што цяпер бачыце й чуеце. 34. Бо Давід ня ўзышоў на нябёсы; сам жа ён кажа: Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, 35. пакуль палажу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх. (Пс. 109,1). 36. Дык няхай-жа цьвёрда ведае ўвесь дом Ізраілявы, што Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Яго, гэтага Ісуса, якога вы ўкрыжавалі. 37. Пачуўшы гэта, зьмякчэла сэрца ў іх, і яны прамовілі да Пятра й рэшты. Апосталаў: Што-ж нам рабіць, мужы браты? 38. Пётр жа сказаў да іх: Пакайцеся, ды няхай кожын із вас ахрысьціцца ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў; і вазьмеце дар Духа Сьвятога. 39. Бо абяцаньне належыць вам і дзецям вашым, дый усім далёкім, колькі іх пакліча Госпад Бог наш. 40. Дый іншымі многімі словамі сьведчыў і навучаў, кажучы: Спасайцеся ад гэтага роду распуснага. 41. Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, ахрысьціліся, ды ў гэны дзень далучылася каля трох тысяч душ. 42. I трывалі ў навуцы апостальскай, у супольнасьці й ламаньні хлеба, ды ў малітвах. 43. I страх зьняў кожную душу, і многа цудаў ды знаменьняў дзеялася праз Апосталаў. 44. I ўсе веручыя былі разам, і ўсё ў іх было супольнае; 45. і прадавалі дабро сваё й дастаткі, і дзялілі міжы ўсіх, як каму трэба было. 46. І, кожын дзень аднадушна бываючы ў храме ды ламаючы хлеб у дамох, прымалі страву ў радасьці й прастаце сэрца, 47. слаўлючы Бога й маючы ласку ў усяго народу. Госпад жа што-дня дадаваў царкве спасаючыхся.

Разьдзел 3.

1. Пётр ды Іоан ішлі разам у храм у дзявятай гадзіне малітвы. 2. I несьлі нейкага чалавека, храмога ад матчынага чэрава; яго кожын дзень садзілі перад дзьвярыма храму, называнымі Краснымі, прасіць міласьціну ў прыходзіўшых у храм. 3. Ён, угледзіўшы Пятра й Іоана, што меліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх міласьціны. 4. Петр жа, паўзіраўшыся на яго з Іоанам, сказаў: Паглядзі на нас. 5. Ён жа пільна ўзіраўся на іх, спадзяючыся нешта дастаць. 6. I сказаў Пётр: Серабра ды золата няма ў мяне, дык дам табе тое, што маю. У імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі! 7. I, узяўшы яго за правую руку, падняў яго, і ўраз жа акрэплі ногі й ступні ягоныя, 8. і, падскочыўшы, стануў і хадзіў ды разам з імі ўвайшоў у храм, пахаджаючы, падскокваючы ды слаўлючы Бога. 9. I ўвесь народ бачыў яго ходзячы й слаўлючы Бога. 10. I пазналі яго, што гэта быў той, што дзеля міласьціны сядзеў ля Красных дзьвераў царквы; і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад стаўшагася з ім. 11. А як аздароўлены кульгач не адставаў ад Пятра й Іоана, дык увесь народ у задзіўленьні прыбег да іх у сені, што называюцца Салямонавымі. 12. Бачучы гэта, Пётр прамовіў да народу: Мужы Ізраільскія! што дзівуецеся з гэтага, ці што так пільна ўглядаецеся на нас, як быццам уласнай сілай або пабожнасьцяй зрабілі мы, каб ён хадзіў? 13. Гэта Бог Аўраамаў і Ізаакаў і Якубаў, Бог бацькоў нашых, уславіў сына Свайго Ісуса, якога вы выдалі й адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі той судзіў звольніць Яго. 14. Вы-ж ад Сьвятога й Справядлівага адракліся ды прасілі памілаваць вам чалавека душагуба, 15. а Павадыра мшцьця забілі. Бог падняў Яго із мёртвых, і мы сьведкі гэтага. 16. I дзеля веры ў імя Ягонае дало імя Яго сілу таму, каго бачыце й ведаеце; і вера, што ад Яго, дала яму гэтае аздараўленьне перад вамі ўсімі. 17. Але цяпер, браты, я ведаю, што праз няведаньне ўчынілі вы гэта, так, як і павадыры вашыя. 18. Бог жа, што прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх Прарокаў, каб цярпець мукі Хрысту, тое і сгюўніў. 19. Дык пакайцеся й навярнецеся, каб былі зьняты з вас грахі вашыя, 20. каб прыйшлі часы асьвяжэньня ад аблічча Госпада, ды Ён прыслаў-бы вам Ісуса Хрыста, якога абвясьціў наперад, 21. ды якога мусіла неба прыняць да часу зьдзейсьненьня ўсяго, аб чым гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых Прарокаў ад вякоў. 22. Бо-ж Майсей сказаў бацьком: Прарока паставіць вам Госпад Бог із братоў вашых, як мяне. Яго слухайцеся ўва ўсім, што казаціме да вас. 23. I будзе, што кожная душа, якая не паслухаецца Прарока гэнага, будзе вынішчана з народу (Другазак. 18,15-18). 24. Дый усе Прарокі ад Самуіла ды пасьля іх, якія толькі прамаўлялі, прадвяшчалі гэтыя дні. 25. Вы сыны Прарокаў і тае запаведзі, што даў Бог бацьком нашым, кажучы да Аўраама: I ў насеньні тваім багаслаўлёны будуць усе народы зямлі. 26. Вам найперш Бог, паставіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго багаславіць вас, каб адвярнуўся кожын ад благіх учынкаў сваіх.

Разьдзел 4.

1. Калі-ж яны гаварылі да народу, падыйшлі да іх сьвяшчэньнікі, і начальнік варты царкоўнае, і саддукеі, 2. узлаваныя тым, што яны навучаюць народ ды прапаведуюць у Ісусе ўваскрасеньне із мёртвых; 3. і палажылі на іх рукі, і аддалі іх пілнаваць да раніцы, бо быў ужо вечар. 4. Многа-ж із тых, што слухалі прамову, уверавалі; і было гэткіх. людзей лікам каля пяцёх тысячаў. 5. I сталася, нараніцы сабраліся ў Ерузалім павадыры іхнія ды старшыя й кніжнікі, 6. і Анна архірэй, і Кайяфа, і Іоан, і Аляксандр, і колькі іх было з роду архірэйскага; 7. дый, паставіўшы гэных пасярод сябе, пыталіся: Якою сілай, ці якім імем учынілі вы тое? 8. Тады Пётр, напоўніўшыся Духам Сьвятым, прамовіў да іх: Павадыры народу і старэйшыя Ізраілю! 9. Калі ў нас сягоньня дапытываюцца аб добрым учынку нядужаму чалавеку, чым ён аздароўлены, 10. дык няхай ведама будзе ўсім вам ды ўсяму народу Ізраільскаму, што ў імя Ісуса Хрыста Назарэя, якога вы ўкрыжавалі, ды якога Бог ускрасіў із мёртвых, - праз Яго гэты стаіць перад вамі здаровы. 11. Ён - камень, зьняважаны вамі пры будове, што стаўся галавою вугла, 12. і ні ў кім іншым нямашака збаўленьня, бо й няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, якім бы нам спасьціся. 13. Бачучы-ж адвагу Пятра й Іоана ды ўцяміўшы, што яны людзі няўчоныя і простыя, зьдзівіліся; і пазналі іх, што былі з Ісусам. 14. Бачучы-ж стаяўшага з імі аздароўленага чалавека, не маглі нічога сказаць насупраць. 15. Дык, загадаўшы ім выйсьці з сынэдрыону, радзіліся паміж сабою, 16. кажучы: Што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо вялікі знак стаўся праз іх яўна для ўсіх, хто жыве ў Ерузаліме, і ня можам запярэчыць гэтаму. 17. Але, каб гэта больш не разыходзілася ў народзе, цьвёрда забаронім ім, каб далей не гаварылі ў імя гэтае нікому з людзей. 18. I, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не гаварыць і не навучаць у імя Ісусавае. 19. Пётр жа й Іоан, адказываючы ім, сказалі: Судзіце, ці справядліва перад Богам слухацца вас балей, чым Бога? 20. Мы-ж ня можам не гаварыць аб тым, што бачылі й чулі. 21. Дык яны, пагразіўшы ім, звольнілі іх, не знайшоўшы нічога, каб пакараць іх, дзеля народу; бо ўсе славілі Бога за тое, што сталася. 22. Бо больш за сорак гадоў было таму чалавеку, з якім стаўся цуд аздараўленьня. 23. Калі-ж іх звольнілі, яны пайшлі да сваіх і абвясьцілі тое, што да іх гаварылі архірэі й старшыя. 24. Тыя-ж, пачуўшы, аднадушна паднялі голас к Богу і сказалі: Валадару! Ты Бог, што ўчыніў неба й зямлю й мора дый усё, што ў іх, 25. што вуснамі Давіда, слугі Твайго, сказаў: Чаго збунтаваліся пагане, ды людзі марныя рэчы надумалі? 26. Паўсталі цары зямныя, ды князі сабраліся разам насупраць Госпада й насупраць Хрыста Ягонага. 27. Бо-ж запраўды сабраліся супраць Сына Твайго Сьвятога, Ісуса, якога Ты памазаў, і Ірад, і Пілат Понцкі з паганамі й народам Ізраільскім, 28. каб учыніць тое, чаму стацца наперад назначыла рука Твая й рада Твая. 29. I цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія і дай рабом Тваім з усей адвагай гаварыць слова Тваё 30. ды працягні руку Тваю на аздараўленьне, каб рабіліся знакі й цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса. 31. I, як памаліліся, захісталася месца тое, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе напоўніліся Духам Сьвятым ды адважна гаварылі слова Божае. 32. У грамадзе-ж веруючых было адно сэрца й адна душа, і ніхто нічога з маемасьці сваей не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае. 33. I з вялікай сілай давалі Апосталы сьвядоцтва ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх. 34. I ня было сярод іх нікога, хто цярпеў бы недастатак, бо хто меў зямлю ці дамы, тыя, прадаўшы, прыносілі грошы за праданае 35. і клалі к нагам Апосталаў; і кожнаму давалася тое, што яму было патрэбна. 36. Гэтак Іосія, названы Апосталамі Варнавай (што ў перакладзе знача: сын пацяшэньня), лявіт, родам Кіпрыец, 37. меўшы поле, прадаў яго і прынёс грошы ды паклаў к нагам Апосталаў.

Разьдзел 5.

1. Адзін муж, на імя Ананія, з жонкай сваёй Сафіраю прадаў маемасьць сваю 2. ды прыхаваў із цаны, з ведама жонкі сваёй, і, прынесшы нейкую частку, палажыў к нагам Апосталаў. 3. Але Пётр сказаў: Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб ашукаці Духа Сьвятога ды прыхаваці із цаны за зямлю? 4. Ці-ж не тваё было, што ты меў, дый праданае ці-ж не ў тваей моцы было? Дзеля чаго паклаў ты дзела гэтае ў сэрцы сваім? Ты ашукаў не людзей, а Бога. 5. Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў бяз духу. I вялікі страх зьняў усіх, што чулі гэта. 6. I дзяцюкі, устаўшы, узялі яго ды, вынесшы, пахаранілі. 7. Сталася-ж гадзіны цераз тры пасьля гэтага, прыйшла й жана ягоная, ня ведаючы, што здарылася. 8. I прамовіў да яе Пётр: Скажы мне, ці за гэтулькі аддалі вы зямлю? Яна-ж сказала: Але, за гэтулькі. 9. Дык Петр сказаў да яе: Дзеля чаго змовіліся вы спакусіць Духа Гасподняга? Вось ля дзьвераў стопы тых, што пахавалі мужа твайго; яны вынясуць і цябе. 10. Дык яна ўраз павалілася да ног ягоных і аддала душу. А дзяцюкі, што ўвайшлі, знайшлі яе няжывую ды, вынесшы, пахавалі ля мужа яе. 11. I вялікі страх зьняў усю царкву дый усіх, што чулі аб гэтым. 12. Рукамі-ж Апосталаў рабілася многа знакоў ды цудаў у народзе (і былі аднадушныя ўсе ў сенях Салямонавых, 13. з рэшты-ж ніхто не адважаўся далучыцца да іх; ды народ іх высака стаўляў, - 14. і ўсё балей прыбывала веруючых у Госпада, множства мужчын ды жанчынаў); 15. дык выносілі хворых на вуліцы й клалі на пасьцелях і ложках, каб пры праходзе Пятра хоць цень ягоны ацяніў каго з іх. 16. I зыходзілася ў Ерузалім з акалічных местаў множства людзей, нясучы хворых ды апанаваных нячыстымі духамі, дый усе яны аздараўляліся. 17. I, паўстаўшы, архірэй і ўсе, што былі з ім, тагачасная гэрэзія Саддукейская, напоўніліся зайздрасьцяй 18. і палажылі рукі свае на Апосталаў ды пасадзілі іх у вязьніцу грамадзкую. 19. I Ангел Гасподні ўначы адамкнуў дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў: 20. Ідзеце ды, стаўшы, кажэце ў царкве да народу ўсе словы жыцьця гэтага. 21. Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі нараніцы ў храм і навучалі. Прыйшоўшы-ж архірэй і тыя, што з ім, склікалі сынэдрыон і ўсю старшызну сыноў Ізраілявых ды паслалі ў вязьніцу прывясьці іх. 22. Слугі-ж, прыйшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы і, вярнуўшыся, расказалі, мовячы: 23. Вязьніцу дык знайшлі мы замкнёную вельмі крэпка, і варта вонках стаяла перад дзьвярыма; але, адамкнуўшы, ўсярэдзіне нікога не знайшлі. 24. Калі-ж пачулі словы тыя сьвяшчэньнік і начальнік варты царкоўнае ды архірэі, дык сумляваліся аб іх, што-б гэта сталася? 25. I нехта, прыйшоўшы, расказаў ім, кажучы: Што вось мужы, якіх вы кінулі ў вязьніцу, стаяць у храме й навучаюць народ. 26. Тады пайшоў начальнік варты з слугамі ды прывёў іх, але бяз прымусу, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх. 27. I, прывеўшы, паставілі іх перад радай; і запытаўся ў іх архірэй, кажучы: 28. Ці не забаранілі мы вам крэпка навучаць у імя гэтае? I вось вы напоўнілі Ерузалім навукай вашай ды хочаце ўзьвясьці на нас кроў чалавека гэнага. 29. I, адказваючы, Пётр ды Апосталы сказалі: Больш трэба слухацца Бога, чым людзей. 30. Бог айцоў нашых падняў Ісуса, якога вы забілі, павесіўшы на дзераве. 31. Яго Бог правіцай сваёй узвысіў на Павадыра й Спаса, каб даць Ізраілю пакаяньне й адпушчэньне грахоў. 32. I сьведкі Яго на словы гэтыя - мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго. 33. Тыя-ж, слухаючы, ажно лопаліся ды радзіліся, каб пазабіваць іх. 34. Устаўшы-ж адзін у сынэдрыоне, фарысэй, на імя Гамаліэль, вучыцель закону, паважаны ўсім народам, загадаў на часіну вывясьці Апосталаў 35. ды сказаў ім: Мужы Ізраільскія, разважце з сабою аб людзях гэтых, што маеце зрабіць. 36. Бо перад гэтымі днямі паўстаў быў Тэўда, кажучы, што ён ёсьць нехта, і да яго прыстала на лік каля чатырох сот людзей; ен забіты, і ўсе, што слухаліся яго, разыйшліся й абярнуліся ў нішто. 37. Пасьля яго ў дні сьпісаваньня паўстаў Юда Галілеянін ды пацягнуў за сабою даволі народу; дый той пагіб, і ўсе, што слухаліся яго, рассыпаліся. 38. I цяпер кажу вам: пакіньце гэтых людзей і дайце ім волю; бо, калі ад людзей рада гэтая ці дзела гэтае, дык змарнее, 39. а калі ад Бога, дык ня здолееце зьніштожыць яго, дый каб самі ня сталіся змагарамі проці Бога. 40. Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы Апосталаў, пабіўшы, загадалі не гаварыць аб імі Ісуса ды звольнілі іх. 41. Тыя-ж пайшлі ад аблічча сынэдрыонавага, радыя, што сталіся годнымі зьняважэньня за імя Ягонае, 42. ды кожын дзень у храме й дома ня кідалі навучаць і абвяшчаць пра Ісуса Хрыста.

Разьдзел 6.

1. У тыя-ж дні, як намножылася вучняў, узьнялося нараканьне Грэцкіх на Гэбрэяў, што ў штодзённым служэньні ня рупяцца аб удовах іхніх. 2. Дык дванаццацёра, склікаўшы грамаду вучняў, сказалі: Ня гожа нам, пакінуўшы слова Божае, служыць за сталом. 3. Вось-жа, браты, нагледзьце спасярод вас сем дазнаных мужоў, поўных Духа Сьвятога й мудрасьці, якіх паставім на гэту патрэбу, 4. а мы ўсьцяж будзем на малітве й служэньні слова. 5. I спадабалася слова гэтае ўсенькай грамадзе. I выбралі Сьцяпана, мужа поўнага веры й Духа Сьвятога, і Піліпа й Прахора й Ніканора, і Тымона ды Пармена, і Мікалая Антыахійца, нованаверненага, 6. ды паставілі іх перад Апосталамі; і яны, памаліўшыся, узлажылі на іх рукі. 7. І слова Божае расло, і лічба вучняў у Ерузаліме вельмі множылася, ды вялікае множства сьвяшчэньнікаў скарылася перад верай. 8. Сьцяпан-жа, поўны веры й сілы, рабіў цуды й знаменьні вялікія ў народзе. 9. I паўсталі некаторыя із школы, называнай Лібэртынскай, ды з Кірэнэйскай і Александрыйскай, дый з тых, што з Кілікіі й Азіі, разважаючы разам з Сьцяпанам; 10. ды ня здолелі ўстаяці супраць мудрасьці й духа, якім прамаўляў. 11. Тады падбілі людзей, каб казалі: што чулі мы яго, як гаварыў рэчы ганебныя на Майсея і Бога. 12. I падбурылі народ і старшызну ды кніжнікаў і, напаўшы, схапілі яго й павялі ў сынэдрыон, 13. і паставілі фальшывых сьведкаў, якія казалі: Гэты чалавек ня кідае гаварыць ганебныя рэчы супраць гэтага сьвятога месца й супраць закону, 14. бо мы чулі, як ён казаў: што Ісус Назарэй зруйнуе месца гэтае ды пазьмяняе звычаі, што перадаў нам Майсей. 15. I ўсе тыя, што сядзелі ў сынэдрыоне, пільна ўзіраючыся на яго, бачылі аблічча ягонае, як аблічча Ангела.

Разьдзел 7.

1. I сказаў ахрірэй: Ці-ж гэта так? 2. Той-жа адказаў: Паслухайце, мужы браты і айцы! Бог славы зьявіўся айцу нашаму Аўрааму, калі той быў у Мэзапатаміі, перш, чым быў асеўшы ў Харране, 3. ды прамовіў да яго: Выйдзі з зямлі тваёй і з сям'і тваёй, ды йдзі ў зямлю, якую табе пакажу. 4. Тады, выйшаўшы з зямлі Хальдэйскае, асеў ён у Харране. I стуль, пасьля сьмерці бацькі ягонага, перасяліў яго ў тую зямлю, у якой вы цяпер жывецё. 5. I ня даў яму ў ёй спадчыны ні на стап? нагі; і абяцаў яму даць яе ў валаданьне яму й патомству ягонаму пасьля яго, а ня было ў яго тады дзіцяці. 6. I прамаўляў да яго Бог гэтак: Што патомкі ягоныя будуць прыхаджанамі ў чужой зямлі, і паняволяць іх ды будуць мучыць іх чатырыста гадоў. 7. Але я, сказаў Бог, учыню суд над народам, якому будуць яны рабамі; і пасьля тога яны выйдуць і будуць служыць Мне ў гэтым месцы. 8. I даў яму запаведзь абразаньня. I гэтак ён спарадзіў Ізаака ды абрэзаў яго на восмы дзень; а Ізаак Якава, а Якаў дванаццаць патрыархаў. 9. I патрыархі праз завісьць прадалі Язэпа ў Эгіпет; і Бог быў з ім 10. і ратаваў яго з усіх бед ягоных, і даў яму ласку й мудрасьць перад Фараонам, царом Эгіпецкім; і той паставіў яго за начальніка над Эгіптам дый над усім домам сваім. 11. I прыйшоў голад нд ўсю зямлю Эгіпецкую ды Ханаанскую і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці. 12. Якаў жа, пачуўшы, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, паслаў першы раз нашых айцоў, 13. а другім разам Язэп быў пазнаны братамі ягонымі, і Фараону выявіўся род Язапавы. 14. I Язэп, паслаўшы, паклікаў бацьку свайго, Якава, ды ўсю сям'ю ягоную, душ семдзесят пяць. 15. I Якаў перабраўся ў Эгіпет ды памер тутака сам і нашы айцы; 16. і перанесьлі іх у Сіхем ды паклалі ў магілы, што закупіў Аўраам за цану серабра ў сыноў Ямора Сіхемавага. 17. А як набліжаўся час абяцаньню, якім кляўся Бог Аўрааму, нарастаў народ ды памнажаўся ў Эгіпце 18. да часу, калі настаў новы цар, што ня ведаў Язэпа. 19. Той, хітруючы проці народу нашага, уціскаў айцоў нашых, прымушаючы выкідаць дзіцянятак, каб не выжывалі. 20. У тым часе ўрадзіўся Майсей ды быў угодны Богу; яго гадавалі тры месяцы ў доме бацькі ягонага. 21. Калі-ж выкінулі, дык узяла яго дачка Фараонава дый узгадавала яго за сына сабе. 22. I навучыўся Майсей усяе мудрасьці Эгіпецкае і быў дуж у словах і дзялох. 23. Калі-ж мінула яму сорак гадоў веку, прыйшло яму на сэрца даведацца братоў сваіх, сыноў Ізраілявых. 24. I, убачыўшы, як аднаго крыўдзілі, заступіўся за яго дый памсьціўся за пакрыўджанага, забіўшы Эгіпцяніна. 25. Ён думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог ягонай рукой даець ім выбаўленьне; ды тыя не зразумелі. 26. На другі-ж дзень ён зьявіўся ім, як яны біліся, ды вёў іх да згоды, мовячы: О, мужы, вы-ж - браты! Чаму-ж крыўдзіце адны адных? 27. Але той, што быў крыўдзіў бліжняга, адапхнуў яго, кажучы: Хто паставіў цябе за начальніка й судзьдзю над намі? 28. Ці й мяне хочаш забіць, як забіў учора Эгіпцяніна? 29. I ўцёк Майсей па слове гэтым ды быў прыхаджанінам у зямлі Мадыямскай, дзе спарадзіў двух сыноў. 30. Калі-ж мінула сорак гадоў, паказаўся яму ў пустыні пад гарою Сынаем Ангел Гасподні ў вагнявым полымі ў кусьце. 31. Майсей жа, убачыўшы, дзівіўся з бачанага; калі-ж падыходзіў разглядзеці, пачуўся да яго голас Госпада: 32. Я Бог айцоў тваіх, Бог Аўраама й Бог Ізаака й Бог Якава. I, задрыжэўшы, Майсей не адважыўся ўглядацца. 33. Госпад жа сказаў яму: Разуй вобуй з ног тваіх, бо месца, дзе ты стаіш, сьвятая зямля. 34. Я глядзеў і ўбачыў уціск народу Майго, што ў Эгіпце, ды пачуў стагнаньне ягонае. I зыйшоў вызваліць яго. Дык ідзі цяпер, я пашлю цябе ў Эгіпет. 35. Таго Майсея, якога яны выракліся, мовячы: Хто паставіў цябе за начальніка й судзьдзю? - яго Бог за начальніка й збавіцеля паслаў рукой Ангела, што паказаўся яму ў кусьце. 36. Ён вывеў іх, зрабіўшы цуды й знаменьні ў зямлі Эгіпецкай і ў Чырвоным моры і ў пустыні ў працягу сараку гадоў. 37. Гэта той Майсей, што сказаў сыном Ізраілявым: Паставіць вам Госпад Бог ваш Прарока із братоў вашых, як мяне; яго слухайце. 38. Той гэта, што быў у пустыні на зборцы з Ангелам, які з ім гутарыў на гары Сінаі, ды з айцамі нашымі; ён жа прыняў жывыя словы, каб даць нам. 39. Якога не хацелі слухацца айцы нашыя, але адапхнулі яго ды зьвярнулі сэрцы свае да Эгіпту, 40. кажучы Аарону: Зрабі нам багоў, якія-б ішлі наперадзе нас, бо з Майсеем, тым, што вывеў нас з зямпі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім. 41. I зрабілі ў тыя дні цяля, і прынесьлі ахвяру ідалу, і цешыліся з дзела рук сваіх. 42. I адвярнуўся Бог і аддаў іх, каб служылі войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: Доме Ізраілявы, ці прыносілі вы Мне бітае й ахвяры ў працягу сараку гадоў у пустыні? 43. I паднялі вы палатку Малохаву ды зорку бога Вашага Рэмфана, абразы, што парабілі, каб ім пакланяцца. Дык перасялю вас ажно за Вавілон. 44. Палатка сьведчаньня была ў айцоў нашых у пустыні, як загадаў той, што прамаўляў да Майсея, зрабіць яе на ўзор бачанае. 45. Яе, узяўшы, і занесьлі айцы нашыя з Ісусам у землі паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча айцоў нашых, да дзён Давіда, 46. які знайшоў ласку ў вачох Бога ды маліў, каб знайсьці жыльлё Богу Якава. 47. Салямон жа пабудаваў яму дом. 48. Але Найвышэйшы ня ў твораных рукамі дамох жывець, як кажа Прарок. 49. Госпад гавора: Неба - пасад Мой, зямля-ж - падножжа ног Маіх. Які-ж дом пабудуеце Мне? Ці якое месца дзеля супачынку Майго? 50. Ці-ж не Мая рука стварыла ўсё гэтае? (Ісайя, 66,1-2 ) . 51. Людзі з цьвёрдым каркам, ды з неабрэзаным сэрцам і вушыма! Вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як айцы вашыя, так і вы. 52. Каго із Прарокаў ня гналі айцы вашыя? I пазабівалі прадвесьнікаў прыходу Справядлівага, здраднікамі й забойцамі Якога вы цяпер сталіся. 53. Вы прынялі закон па загаду Ангелаў, ды не захавалі яго. 54. Слухаючы-ж гэта, яны лопаліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго. 55. Ён-жа, поўны Духа Сьвятога, паўзіраўшыся на неба, угледзіў славу Божую ды Ісуса, стоючы праваруч Бога, 56. і сказаў: Вось, бачу нябёсы расчыненыя і Сына Чалавечага, стоючы праваруч Бога. 57. Яны-ж, загаласіўшы моцным голасам, пазатыкалі вушы свае ды аднадушна кінуліся на яго 58. і, вывеўшы за места, закаменавалі яго. А сьведкі паклалі вопраткі свае ля ног дзяцюка на ймя Саўла 59. ды білі камнямі Сьцяпана, які маліўся мовячы: Госпадзе Ісусе, прымі дух мой! 60. I, укленчыўшы, загаласіў моцным голасам: Госпадзе, не паліч ім грэху гэтага! I, сказаўшы гэта, памер. Саўл жа пахваляў забойства яго.

Разьдзел 8.

1. I сталася ў той дзень вялікае перасьледаваньне царквы ў Ерузаліме. Дык усе, апрача Апосталаў, расьцярушыліся па землях Юдэі й Самарыі. 2. А Сьцяпана пахавалі багабойныя людзі ды ўчынілі па ім галошаньне вялікае. 3. Саўл жа нішчыў царкву і, уваходзячы ў дамы ды цягнучы мужчын і жанчын, аддаваў у вязьніцу. 4. А тыя, што паразьбягаліся, хадзілі і абвяшчалі слова. 5. Піліп жа, прыйшоўшы ў места Самарыйскае, абвяшчаў ім Хрыста. 6. I грамады народу аднадушна прыслухоўваліся да прамоваў Піліпавых, чуючы й бачучы знаменьні, якія рабіў. 7. Бо нячыстыя духі із многіх, што мелі іх, выходзілі, моцным голасам галосячы, ды многа спараліжаваных і храмых паздаравела. 8. I сталася радасьць вялікая ў месьце гэным. 9. Быў-жа перш у месьце тым адзін чалавек, на ймя Сымон, які чараваў ды задзіўляў народ Самарыйскі, удаючы некага вялікага. 10. I ўзіраліся на яго ўсе ад малога да вялікага, кажучы: Гэты ёсьць вялікая моц Божая. 11. А ўзіраліся на яго затым, што даволі часу чарамі іх задзіўляў. 12. Калі-ж паверылі Піліпу, які абвяшчаў ім Царства Божае ды ймя Ісуса Хрыста, мужчыны й жанчыны хрысьціліся. 13. Дый Сымон і той паверыў і, ахрысьціўшыся, быў пры Піліпе. Бачучы-ж знакі й цуды вялікія, што рабіліся, здумяваўся. 14. Апосталы-ж, што ў Ерузаліме былі, пачуўшы, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі ім Пятра ды Іоана, 15. якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб прынялі Духа Сьвятога, 16. (бо Ён ня быў на нікога з іх зыйшоўшы, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса). 17. Тады яны паўскладалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Сьвятога. 18. Сымон-жа, убачыўшы,што праз ускладаньне рук Апосталавых даецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы, 19. кажучы: Дайце і мне гэткую ўладу, каб той, на каго палажу рукі, прыняў Духа Сьвятога. 20. Пётр жа сказаў да яго: Няхай серабро твае будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты маніўся за грошы здабыць. 21. Нямашака табе часьціны й долі ў слове гэтым, бо сэрца тваё ня правае перад Богам. 22. Дык пакайся ў гэтай нягоднасьці тваёй ды малі Бога: мо думка сэрца твайго будзе табе даравана. 23. Бо бачу цябе ў гарчыні жоўці ды ў путах няпраўды. 24. I Сымон, адказываючы, сказаў: Памаліцеся Госпаду за мяне вы, каб нішто на мяне не найшло з таго, аб чым вы казалі. 25. Яны-ж, пасьведчыўшы й расказаўшы слова Гасподняе, вярнуліся ў Ерузалім ды шмат дзе ў вёсках Самарыйскіх абвяшчалі Эвангельле. 26. I Ангел Гасподні прамовіў да Піліпа, гаворачы: Устань ды йдзі напаўдзён па дарозе, што йдзе з Ерузаліму ў Газу; яна пустая. 27. I, устаўшы, пайшоў. I вось муж Эфіопскі, еўнух, вяльможа Кандакіі, царыцы Эфіопаў, што быў над усімі скарбамі яе ды езьдзіў у Ерузалім пакланіцца, 28. варочаўся назад і, седзячы на возе сваім, чытаў прарока Ісаю. 29. I сказаў Дух Піліпу: Падыйдзі й прыстань да возу гэтага. 30. Прыбегшы-ж, Піліп пачуў, што той чытае Ісаю, дый сказаў: Ці разумееш тое, што чытаеш? 31. Той-жа сказаў: Як здолею, калі хто не давядзе мне? Дый папрасіў Піліпа ўзьлезьці й сесьці з ім. 32. Месца-ж Пісаньня, што ён чытаў, было гэткае: Як авечку на ўбой, вялі Яго; і як ягня ёсьць безгалосае перад тым, хто стрыжэ яго, гэтак і Ягоныя вусны не расчыняцца. 33. У паніжэньні Яго суд Ягоны ўзяты. Род-жа Ягоны хто вывядзе? Бо жыцьцё Ягонае ўзята будзе ад зямлі (Ісая, 53,7-8). 34. I, адказваючы, сказаў еўнух Піліпу: Прашу цябе: аб кім прарок гавора гэтае? Аб самым сабе, ці аб кім іншым? 35. Піліп-жа, расчыніўшы вусны свае ды пачаўшы ад пісаньня гэнага, абвяшчаў яму Ісуса. 36. Едучы-ж па дарозе, прыйшлі к вадзе; і сказаў еўнух: Вось вада; што-ж перашкаджае мне ахрысьціцца? 37. I сказаў Піліп: Калі веруеш з усяго сэрца, дык можна. I, адказываючы, сказаў: верую, што Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы. 38. I загадаў затрымаць воз. I зыйшлі абодва ў ваду, Піліп з еўнухам, і ахрысьціў яго. 39. Калі-ж выйшлі із вады, Дух Гасподні схапіў Піліпа, і еўнух больш ня бачыў яго, бо паехаў у сваю дарогу усьцешаны. 40. Піліп-жа апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, абвяшчаў Эвангельле па ўсіх гарадох, пакуль прыйшрў у Кесарыю.

Разьдзел 9.

1. Саўл жа, дышучы пагрозай ды забойствам на вучняў Гасподніх, прыйшоўшы да архірэя, 2. выпрасіў у яго пісьмы ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе каго таго-ж напрамку, мужчын ды жанчын, зьвязаўшы, вясьці ў Ерузалім. 3. Калі-ж ён ішоў, сталася, падыходзячы к Дамаску, зьнячэўку абняло яго сьвятло з неба; 4. і, паваліўшыся на зямлю, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму перасьледуеш мяне? 5. Ён жа сказаў: Хто Ты, Госпадзе? А Госпад сказаў: Я - Ісус, якога ты перасьледуеш. Цяжка Табе проці ражна ўпірацца. 6. Ён жа, дрыжучы ад жаху, сказаў: Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў? I Госпад да яго: Устань ды йдзі да места, і будзе табе сказана, што трэ табе рабіць. 7. Людзі-ж, што йшлі разам з ім, стаялі здумеўшыся: бо чулі голас, ды нікога ня бачылі. 8. Саўл устаў з зямлі. Калі-ж расчыніліся вочы ягоныя, ня бачыў нікога; дык, узяўшы за руку, завялі яго ў Дамаск. 9. I тры дні быў сьляпы, і ня еў ды ня піў. 10. Быў жа ў Дамаску адзін вучань на ймя Ананія; і сказаў да яго Госпад у зьяве: Ананія! Ён жа сказаў: Вось я, Госпадзе! 11. I Госпад да яго: Устань ды йдзі на вуліцу, называную Простай, і пашукай у Юдавым доме Тарсяніна на ймя Саўл; бо вось ён моліцца 12. ды бачыў у зьяве мужа, на ймя Ананія, які ўвайшоў і ўзлажыў руку, каб ізноў відзеў. 13. Ананія-ж адказаў: Госпадзе, ад многіх чуў я аб чалавеку гэтым, колькі благога зрабіў ён сьвятым Тваім у Ерузаліме; 14. дый тутака мае ўладу ад архірэяў вязаці ўсіх, хто імя Твае прызывае. 15. I прамовіў да яго Госпад: Ідзі, бо ён Мне выбраная судзіна, каб несьці імя Мае перад паганамі й царамі й сынамі Ізраілявымі: 16. бо Я яму пакажу, колькі мусіць выцярпець за імя Мае. 17. I пайшоў Ананія і ўвайшоў у гэны дом ды, ускладаючы на яго рукі, сказаў: Саўле, браце, паслаў мяне Госпад, Ісус, што паказаўся табе на дарозе, па якой ты йшоў, каб ты йзноў відзеў і Духам Сьвятым напоўніўся. 18. I ўраз-жа нібы луска з вачэй яму апала, і з тае часіны відзеў ізноў дый, устаўшы, ахрысьціўся 19. і, паеўшы, узмацаваўся. I быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску, 20. і неўзабаве абвяшчаў у сынагогах Ісуса, што Ён ёсьць Сын Божы. 21. I ўсе, чуючы, дзіваваліся й казалі: Няўжо-ж гэта той самы, што загубіў у Ерузаліме прызываючых імя гэтае дый сюды прыйшоў дзеля таго, каб іх, зьвязаўшы, вясьці да архірэяў? 22. А Саўл балей дужэў ды граміў Жыдоў, што жылі ў Дамаску, даводзячы, што гэта Хрыстос. 23. Калі-ж прайшло багата дзён, змовіліся Жыды забіці яго. 24. Але Саўлу сталася ведама змова іхняя. А яны пілнавалі варотаў днямі й начамі, каб яго забіць. І вучні, узяўшы яго ўначы, снусьцілі праз мур у карзіне. 26. Саўл жа, зьявіўшыся ў Ерузаліме, стараўся прыстаць да вучняў; але ўсе баяліся яго, ня веручы, што ён вучань. 27. Варнава-ж, узяўшы яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як на дарозе ён бачыў Госпада, ды што прамаўляў да яго, ды як ён у Дамаску адважна нрапаведываў у імя Ісусавае. 28. I быў разам з імі ды выходзіў і прыходзіў у Ерузалім і адважна прапаведываў у імя Госпада Ісуса. 29. Гутарыў такжа й спрачаўся з Грэкамі; а тыя маніліся забіць яго. 30. Браты-ж, даведаўшыся, завялі яго ў Кесарыю ды паслалі яго ў Тарс. 31. Цэрквы-ж па ўсёй Юдэі й Галілеі й Самарыі мелі супакой, будуючыся й ходзячы ў страху Гасподнім, ды праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся. 32. Сталася-ж, Пётр, абходзячы ўсіх, нрыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе. 33. Знайшоў-жа там аднаго чалавека, на ймя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны. 34. I сказаў яму Пётр: Энэй, цябе аздараўляе Ісус Хрыстос; устань ды пасьцялі сабе. I ён ураз-жа ўстаў. 35. I бачылі яго ўсе, што жылі ў Лідзьдзе й Сароніі, і яны навярнуліся да Госпада. 36. У Іоппе-ж была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што ў перакладзе чытаецца Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў ды міласьцінаў, што рабіла. 37. Сталася-ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна памерла. Яе памылі й палажылі ў сьвятліцы. 38. А як Лідда недалека ад Іоппы, дык вучні, чуўшы, што тамака Пётр, паслалі двух людзей да яго з просьбай, каб неадкладаючы прыйшоў да іх. 39. I, устаўшы, Пётр прыйшоў да іх. I, як ён прыйшоў, завялі яго ў сьвятліцу; і абступілі яго ўсе ўдовы, плачучы й паказуючы вопраткі й адзежу, што паспраўляла Сарна, як была з імі. 40. Пётр жа, выслаўшы ўсіх, укленчыў і маліўся. I, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: Тавіта, устань! Яна-ж расчыніла вочы свае і, угледзіўшы Пятра, села. 41. I ён, даўшы ей руку, падняў яе; і, клікнуўшы сьвятых і ўдоў, паставіў яе перад імі жывую. 42. I сталася ведама па ўей Іоніі, і многія ўверавалі ў Госпада. 43. Сталася-ж, што ён даволі дзён прабыў у нейкага Сымона, гарбара.

Разьдзел 10.

1. Быў жа ў Кесарыі муж нейкі, на ймя Карнэль, сотнік із роты, называнай Італійскай, 2. пабожны й багабойны разам з усенькім домам сваім; багата абдорываў ён народ ды ўсьцяж маліўся Богу. 3. Ён бачыў ясна ў зьяве, каля дзявятае гадзіны дня, як увайшоў да яго Ангел Божы і сказаў: Карнэль! 4. Ён жа, глянуўшы на яго ды спалохаўшыся, сказаў: Хто ты, Госпадзе? I сказаў да яго: Малітвы твае й дораньне тваё ўзыйшлі на памяць перад абліччам Бога. 5. Дык пашлі цяпер у Іоппу людзей ды пакліч праз іх Сьімона, што называецца Пятром; 6. ён у гасьцёх у нейкага Сымона, гарбара, дом якога ля мора. Ён скажа табе, што трэба табе рабіць. 7. Калі-ж Ангел, што гутарыў з Карнэлем, па#шоў, ен, клікнуўшы двое слуг сваіх і пабожнага жаўнера із тых, што былі пры ім, 8. ды ўсё ім расказаўшы, паслаў іх у Іоппу. 9. Назаўтрае-ж, як яны былі ў дарозе й падыходзілі да места, Пётр узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны. 10. I сталася, пачуў голад ды захацеў есьці; пакуль-жа гатавалі, найшло на яго захапленьне, 11. і бачыць неба расчыненае ды судзіну нейкую, зыходзячы да яго, быццам вялікі абрус, зьвязаны за чатыры канцы і апусканы на зямлю, 12. а ў ім былі ўсялякія чацьвераногія зямлі, зьвяры й гады і птахі нябесныя. 13. I стаўся голас да яго: Устань, Пётр, і забівай ды еш. 14. Пётр жа сказаў: не, Госпадзе, бо ніколі ня еў я паганага й нячыстага. 15. I ізноў голас другі раз да яго: Што Бог ачысьціў, ты не пагань. 16. Сталася-ж гэта тройчы. I судзіна ізноў узьнялася на неба. 17. Калі-ж Пётр сумляваўся ў сабе, што-б значыла зьява, якую бачыў, - вось людзі, пасланыя ад Карнэля, распытаўшыся аб Сымонавы дом, спыніліся ля варотаў 18. і, крыкнуўшы, спыталіся: Ці тут у гасьцёх Сымон, называны Пятром? 19. А пад той час, як Петр разважаў пра зьяву, сказаў яму Дух: Вось, трое людзей шукаюць цябе. 20. Дык, устаўшы, ідзі ды пайдзі з імі, нічога не разьбіраючы: бо Я паслаў іх. 21. Зыйшоўшы-ж да гэных людзей, пасланых да яго ад Карнэля, Пётр сказаў: Вось я той, каго шукаеце. Што за прычына, дзеля чаго вы прыйшлі? 22. Яны-ж сказалі: Карнэль, сотнік, муж справядлівы й багабойны, аб якім сьведчыць увесь народ Жыдоўскі, дастаў ад сьвятога Ангела загад паклікаць цябе ў свой дом ды паслухаць слоў тваіх. 23. Дык, запрасіўшы іх, пачаставаў. А назаўтрае Пётр пайшоў з імі, ды некаторыя із братоў, што з Іоппы, пайшлі з ім разам. 24. І назаўтрае прыйшлі ў Кесарыю. Карнэль жа чакаў на іх, спрасіўшы родных сваіх ды блізкіх прыяцеляў. 25. Калі-ж сталася, што Пётр увайшоў, Карнэль, сустрэўшы яго, упаў да ног ягоных і пакланіўся. 26. Але Пётр падняў яго, гаворачы: Устань, і я чалавек. 27. I, размаўляючы з ім, увайшоў ды знаходзе многа сабраных. 28. I прамовіў да іх: Вы ведаеце, што нельга чалавеку Жыду лучыцца ці схадзіцца з чужынцамі; але Бог паказаў мне не лічыць ніводнага чалавека паганым ці нячыстым. 29. Дзеля гэтага я, пакліканы, і прыйшоў не спрачаючыся. I вось пытаюся: на што вы клікалі мяне? 30. I прамовіў Карнэль: Ад чацьвертага дня ажно да гэтае гадзіны я пасьціў ды ў дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось стануў перада мною муж у бліскучай вопратцы 31. ды прамовіў: Карнэль, выслухана малітва твая, і дораньне твае ўзыйшло на памяць перад абліччам Бога; 32. дык пашлі ў Іоппу ды пакліч Сымона, што называецца Пётр: ён у гасьціне ў доме Сымона гарбара, каля мора; той, прыйшоўшы, скажа табе. 33. Дык я ўраз-жа паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. I вось мы ўсе стаімо перад абліччам Бога, каб выслухаць усё, што загадана табе ад Бога. 34. I Пётр, расчыніўшы вусны, сказаў: Запраўды спасьцерагаю, што не на аблічча ўглядаецца Бог, 35. але ў кожным народзе прыемны Яму той, хто баіцца Бога й чыніць справядліва. 36. Слова паслаў сыном Ізраілявым, абвяшчаючы мір праз Ісуса Хрыста (той ёсьць Госпад усяго); 37. вы ведаеце слова, што сталася па ўсенькай Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, пасьля Хрышчэньня, якое абвясьціў Іоан: 38. як Бог Ісуса із Назарэту памазаў Духам і моцай, што хадзіў робячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо з ім быў Бог. 39. I мы - сьведкі ўсяго, што Ён зрабіў у краіне Жыдоўскай дый у Ерузаліме. I забілі Яго, павесіўшы на дрэве. 40. Яго Бог ускрасіў на трэці дзень і даў Яму паказвацца, 41. ды не ўсяму народу, але сьведкам, наперад выбраным ад Бога, нам, што елі й пілі разам з Ім пасьля ўваскрасеньня із мёртвых. 42. I загадаў нам абвяшчаць народу й сьведчыць, што Ён ёсьць празначаны ад Бога судзьдзя жывых і мёртвых. 43. Аб ім усе Прарокі сьведчаць, што кожын, хто веруе ў Яго, дастане адпушчэньне грахоў праз імя Ягонае. 44. I, калі Пётр яшчэ гаварыў, зыйшоў Дух Сьвяты на ўсіх, што слухалі ягонае слова. 45. I веручыя із абрэзаных, якія былі прыйшлі разам з Пятром, здумеліся, што дар Духа Сьвятога зыходзе й на паганаў: 46. бо пачулі іх гаворачы языкамі і ўзьвялічаючы Бога. Тады прамовіў Пётр: 47. Няўжо-ж хто можа забараніць вады дзеля хрышчэньня вось гэтых, што прынялі Духа Сьвятога, як і мы? 48. I загадаў ім ахрысьціцца ў імя Госпада. Тады прасілі яго, каб пабыў у іх колькі дзен.

Разьдзел 11.

1. Апосталы-ж і браты, што былі ў Юдэі, пачулі, што й пагане прынялі слова Божае. 2. I калі Пётр прыйшоў у Ерузалім, абрэзаныя карылі яго, 3. кажучы: Да неабрэзаных ты хадзіў ды з імі еў! 4. I, пачаўшы, Пётр расказаў папарадку, гаворачы: 5. Я быў у месьце Іоппе ды маліўся; і ў захапленьні ўбачыў зьяву: нейкую судзіну, якая зыходзіла, быццам вялікі абрус, на чатырох канцох спусканы з неба, і прыйшла ажно да мяне. 6. Я зірнуў у яе і, разгледзіўшы, убачыў чацьвераногіх зямлі, зьвяроў і гадаў і птахаў нябесных. 7. I пачуў я голас, які гаварыў мне: Устань, Пётр, забівай ды еш. 8. Я-ж сказаў: Не, Госпадзс, бо нічога паганага й нячыстага ніколі не ўваходзіла ў вусны мае. 9. I адказаў мне паўторна голас з неба: Што Бог ачысьціў, ты не пагань. 10. I сталася гэта тройчы; і ізноў усё ўзьнялося на неба. 11. I вось у тую-ж часіну трое людзей спыніліся перад домам, дзе я быў, пасланыя да мяне з Кесарыі. 12. I сказаў мне Дух ісьці з імі, нічога не разьбіраючы. Пайшлі-ж са мной і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго чалавека. 13. I абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім Ангела, які стаяў і гаварыў да яго: Пашлі ў Іоппу людзей ды пакліч Сымона, называнага Пятром; 14. ён скажа табе словы, праз якія спасён будзеш ты і ўвесь дом твой. 15. Калі-ж я пачаў прамаўляць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас напачатку. 16. I прыпомніў я тады словы Госпада, як Ён казаў: Іоан хрысьціў вадою, вы-ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым. 17. Калі-ж Бог даў ім дар, роўны як і нам, што ўверавалі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто-ж я такі, каб пярэчыць Богу? 18. Пачуўшы-ж гэтае, супакоіліся ды славілі Бога, мовячы: Дык і паганам даў Бог пакаяньне дзеля жыцьця. 19. А вось тыя, што расьцярушыліся пасьля няшчасьця, якое сталася з Сьцяпанам, разыйшліся ажно да Фінікіі г Кіпру й Антыохіі, гаворачы слова адно толькі Жыдом. 20. Былі-ж некаторыя із іх людзі Кіпрыйскія ды Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыохію, прамаўдялі да Грэкаў, абвяшчаючы ім Госпада Ісуса. 21. I рука Гасподня была з імі, і вялікая лічба, увераваўшы, навярнулася да Госпада. 22. I дайшло слова аб іх да вушэй царквы, што ў Ерузаліме; і паслалі Варнаву пайсьці ажно ў Антыохію. 23. Ён, прыйшоўшы й пабачыўшы ласку Божую, узрадаваўся ды клікаў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе, 24. бо быў чалавек добры й поўны Духа Сьвятога ды веры. I значная грамада прыхілілася да Госпада. 25. Стуль-жа выйшаў Варнава ў Тарс пашукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыохію. 26. I сталася, што цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве ды навучалі значную грамаду; і вучні ў Антыохіі найперш пачалі называцца Хрысьціянамі. 27. У тыя-ж дні з Ерузаліму прыйшлі ў Антыохію Прарокі. 28. I адзін із іх, на ймя Агаў, устаўшы, праз Духа абвясьціў, што на ўсенькім сьвеце мае быць вялікі голад; і стаўся ён за кесара Кляўдыя. 29. 3 вучняў жа, колькі хто мог, пастанавіў кожын із іх наслаць на дапамогу братом, што жылі ў Юдэі. 30. I ўчынілі гэта, паслаўшы старшым праз рукі Варнавы і Саўла.

Разьдзел 12.

1. А ў тым часе падняў цар Ірад рукі, каб мучыць некаторых із царквы, 2. а Якава, брата Іонавага, дык мячом забіў. 3. I, бачучы, што гэта люба Жыдом, наважыўся ўзяць і Пятра (а былі дні праснакоў) 4. ды, злавіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, манючыся пасьля Пасхі вывясьці яго народу. 5. Гэтак вось Пятра пілнавалі ў вязьніцы; царква-ж усьцяж малілася за яго Богу. 6. Калі-ж Ірад маніўся вывясьці яго, у тую ноч Петр спаў міжы двух жаўнераў, апутаны двума ланцугамі, ды перад дзьвярыма варта пілнавала вязьніцу. 7. I вось Ангел Гасподні стануў перад ім, і сьвятло зазьяла ў будынку. I, ткнуўшы Пятра ў бок, разбудзіў яго ды кажа: Устань хутчэй! 8. I зваліліся з рук ягоных ланцугі. Ангел-жа сказаў да яго: Падперажыся й падвяжы пасталы твае. Зрабіў і гэта. I кажа яму: Надзень вопратку тваю і йдзі за мной. 9. I, выйшаўшы, пайшоў за ім. Ды ня ведаў, ці праўда тое, што сталася праз Ангела, бо думаў, што бачыць прывід. 10. Абмінуўшы-ж першую варту і другую, яны падыйшлі да зялезных варотаў, што вялі да места ды самі сабой расчыніліся ім. I, выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу, калі Ангел зьнячэўку адстаў ад яго. 11. І Пётр, прыйшоўшы да сябе, сказаў: Цяпер ведаю запраўды, што Госпад паслаў Ангела свайго і вырваў мяне із рук Ірадавых ды з усяго, чаго ждаў народ Жыдоўскі. 12. Аглядзеўшыся-ж, пайшоў к дому Марыі, маткі Іоана, называнага Маркам, гдзе многія сабраліся й маліліся. 13. Калі-ж Пётр стукаўся ў дзьверы сенцаў, падыйшла паслухаць дзяўчынка, на ймя Рода, 14. і, пазнаўшы голас Пятра, ад радасьці не адчыніла дзьвераў, але, убегшы, абвясьціла, што Петр стаіць перад уваходам. 15. Тыя-ж сказалі да яе: Ты ашалела. Але яна казала, што гэта так. Яны-ж гаварылі: гэта Ангел ягоны. 16. Пётр жа не пераставаў стукацца. Калі-ж адчынілі, убачылі яго і здумеліся. 17. Паказаўшы-ж рукой, каб маўчалі, расказаў ім; як Госпад вывеў яго із вязьніцы. I сказаў: Павядомце аб гэтым Якава і братоў. I, выйшаўшы, пайшоў у другое месца. 18. Калі-ж настаў дзень, сярод жаўнераў узьнялася трывога вялікая: што сталася з Пятром? 19. Ірад жа, пашукаўшы ды не знайшоўшы яго, судзіў вартаўнікаў і загадаў сказьніць іх. I, перабраўшыся з Юдэі ў Кесарыю, жыў. 20. А Ірад маніўся ваяваць з Тырыйцамі й Сіданійцамі. Яны-ж, змовіўшыся, прыйшлі да яго і, скланіўшы Уласта, пасьцельніка царскага, прасілі міру, бо іхняя краіна кармілася ад царскае. 21. У вызначаны-ж дзень Ірад, апрануўшыся ў царскія шаты ды сеўшы на пасадзе, прамаўляў да іх, 22. а народ крычэў: Голас Божы, а не чалавечы! 23. Зьнячэўку Ангел Гасподні паразіў яго за тое, што не аддаў хвалы Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памер. 24. Слова-ж Божае разрасталася й памнажалася. 25. А Варнава й Саўл, споўніўшы даручэньне, пайшлі назад з Ерузаліму, узяўшы з сабой такжа Іоана, называнага Маркам.

Разьдзел 13.

1. Былі-ж у Антыохіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі й вучыцялі: Варнава й Сьшон, называны Нігер, і Лукій Кірэнэец, ды Манаэн, што ўзгадаваўся разам з Ірадам чацьвёраўладарным, ды Саўл. 2. I, калі яны адпраўлялі службу Божую і пасьцілі, сказаў Дух Сьвяты: выдзяліце мне Варнаву й Саўла на дзела, на якое я іх паклікаў. 3. Дык яны, папасьціўшы й памаліўшыся, ды ўзлажыўшы на іх рукі, звольнілі іх. 4. Тыя-ж, пасланыя Духам Сьвятым, прыйшлі ў Сэлеўкію ды стуль паплылі к Кіпру. 5. I, апынуўшыся ў Саляміне, абвяшчалі слова Божае ў Жыдоўскіх сынагогах; мелі-ж і Іоана слугу. 6. Прайшоўшы-ж востраў ажно да Пафа, знайшлі нейкага чараўніка лжэпрарока, Жыда, на імя Варыісус, 7. які быў у старасты Сяргея Паўлы, мужа разумнага. Той, паклікаўшы Варнаву й Саўла, зажадаў паслухаць слова Божае. 8. Проці іх выступіў Яліма, чараўнік, (гэтак тлумачыцца імя ягонае), жадаючы адвярнуць старасту ад веры. 9. Але Саўл (ён жа й Паўла), напоўніўшыся Духам Сьвятым ды паўзіраўшыся на яго, 10. сказаў: О, сыне дэмана, поўны ўсякае крывадушнасьці і ўсякага злачынства, ворагу ўсякае праўды! Ці-ж не пакінеш ты крывіць простыя шляхі Госпада? 11. Дык вось цяпер рука Гасподня над табою, і будзеш ты сьляпы, і ня ўгледзіш сонца ажно да пары. I ўраз жа найшоў на яго туман ды цемра, і, блукаючыся, шукаў павадыра. 12. Тады стараста,угледзіўшы стаўшаеся, увераваў, зьдзіўлены навукай Гасподняй. 13. Адплыўшы-ж із Пафу, тыя, што былі з Паўлам, прыйшлі ў Пэргію, у Памфіліі. А Іоан, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Ерузалім. 14. Яны-ж, прайшоўшы із Пэргіі, апынуліся ў Антыохіі Пісідзкай ды, увайшоўшы ў сынагогу, у дзень суботні, паселі. 15. Пасьля-ж прачытаньня закону й Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх сказаць: Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова павучэньня для народу, прамоўце! 16. Паўла-ж, устаўшы й даўшы знак рукой, сказаў: Мужы Ізраільскія дый тыя, што баяцца Бога! Паслухайце! 17. Бог народу гэтага Ізраільскага выбраў айцоў вашых дый узвысіў народ у бытнасьць у зямлі Эгіпецкай і ўзьнятай рукой вывеў іх із яе. І ў працягу каля сараку гадоў карміў іх у пустыні. 19. I, зьніштожыўшы сем народа? у зямлі Ханаанскай, надзяліў іх зямлёй гэных. 20. Пасьля-ж гэтага каля чатырох сот і пяцьдзесяцех гадоў даваў судзьдзяў да Самуіла прарока. 21. А з таго часу прасілі аб цара; і даў ім Бог Саўла, сына Кісавага, мужа з роду Бэніямінавага, гадоў на сорак. 22. Скінуўшы-ж яго, паставіў ім за цара Давіда, аб якім і сказаў, сьведчучы: Знайшоў Давіда, сына Есіявага, мужа Мне па сэрцу, які зьдзейсьніць усе жаданьні Мае (1 Царств. 13,14. Пс. 88,21). 23. Із яго-ж насеньня Бог паводле абяцаньня падняў Ізраілю Спаса Ісуса, 24. перад прыходам Якога абвясьціў Іоан хрышчэньне пакаяннае ўсяму народу Ізраільскаму. 25. Калі-ж Іоан канчаў шлях свой, ён сказаў: За каго лічыце мяне? Не я гэта, а йдзе вось за мною, каму я ня годны вобуй разьвязаць на нагах. 26. Мужы браты, сыны роду Аўраамавага і тыя, што Бога баяцца сярод вас! Вам паслана слова спасеньня гэтага. 27. Бо жыхары Ерузаліму й начальнікі іх, не пазнаўшы Яго ды асудзіўшы, споўнілі галасы прарокаў, чытаныя кожную суботу, 28. і, не знайшоўшы ніякае сьмяротнае віны, прасілі Пілата, каб быў забіты. 29. Калі-ж споўнілі ўсё напісанае аб Ім, дык, зьняўшы з дзерава, палажылі ў магілу. 30. Але Бог ускрасіў яго із мёртвых. 31. I шмат дзён паказываўся тым, што прыйшлі разам з ім із Галілеі ў Ерузалім; яны - сьведкі Яго перад народам. 32. I мы вам абвяшчаем, што абяцаньне, дадзенае айцом, Бог споўніў нам, іхнім дзецям, падняўшы Ісуса, 33. як і ў другім Псальме напісана: Ты Сын Мой, Я сяньня Цябе спарадзіў (Пс. 2,7). 34. А што ўскрасіў Яго із мёртвых, каб ніколі не абярнуўся ў тленьне, дык сказаў гэтак: Дам вам сьвятасьці Давідавыя напэўна (Ісая 55,3). 35. Дзеля таго і ў іншым гаворыць: Не дасі Сьвятому Твайму ўгледзіць тленьне (Пс. 15,10). 36. Бо-ж Давід, паслужыўшы роду свайму, з волі Божае супачыў і быў паложаны пры бацькох сваіх дыўбачыўтленьне, 37. а Той, каго Бог ускрасіў, тленьня ня ўбачыў. 38. Дык няхай вам будзе ведама, мужы браты, што адпушчэньне грахоў праз Яго вам абвяшчаецца; 39. і ў-ва ўсім, у чым ня можаце апраўдацца ў законе Майсеявым, кожын веруючы апраўдаецца ў Ім. 40. Глядзіце-ж, каб ня прыйшло на вас сказанае ў прарокаў: 41. Глядзіце, вы, пагарджаючыя, дзівуйцеся і шчэзьніце! Бо дзела роблю ў дні вашыя, дзела, якому вы не паверыліб, калі-б кто расказаў вам (Аввак. 1,5). 42. Калі-ж выходзілі із Жыдоўскае сынагогі, прасілі іх пагане, каб і ў другую суботу гаварылі словы гэтыя. 43. А як разыйшлася сынагога, многа Жыдоў і пабожных паверненых пайшлі за Паўлам і Варнавай; тыя-ж, размаўляючы з імі, заклікалі іх аставацца ў ласцы Божай. 44. У наступную-ж суботу блізу ўсё места зыйшлося слухаць слова Божае. 45. Дык Жыды, убачыўшы гэткі натоўп, напоўніліся зайздрасьцяй і пярэчылі таму,што гаварыў Паўла, кажучы насупраць ды зьняважаючы іх. 46. Паўла-ж і Варнава горда сказалі: Да вас належала перш прамовіць слова Божае; але, калі вы адкідаеце яго ды ня лічыце сябе годнымі жыцьця вечнага, дык мы зварачаемся вось да паганаў. 47. Бо так запаведаў нам Госнад: Я паставіў цябе за сьветач для паганаў, каб быў ты дзеля спасеньня ажно па край зямлі (Ісая 49,6). 48. Пагане-ж, пачуўшы, узрадаваліся і славілі слова Гасподняе, ды ўверавалі ўсе, якія былі празначаны да жыцьця вечнага. 49. I разнасілася слова Гасподняе па ўсёй старане. 50. Жыды-ж падбухторылі набожных ды паважаных жанок і першых у месьце, паднялі перасьледаваньне проці Паўлы й Варнавы ды выгналі іх із межаў сваіх. 51. Яны-ж, абтросшы пыл з ног сваіх на іх, пайшлі ў Іконію. 52. А вучні напоўніліся радасьцяй і Духам Сьвятым.

Разьдзел 14.

1. Сталася-ж у Іконіі, увайшлі яны разам у сынагогу Жыдоўскую ды прамаўлялі гэтак, што ўверавала вялікая грамада Жыдоў і Грэкаў. 2. Жыды-ж, што ня веравалі, падбурылі й варожа настроілі проці братоў душы паганаў. 3. Аднак, яны прабылі даволі часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьведчыў слову міласьці сваей і даваў рукамі іхнімі рабіць знакі й цуды. 4. I падзялілася грамада мястовая: і адны былі з Жыдамі, другія-ж з Апосталамі. 5. Калі-ж пагане й Жыды з начальнікамі сваімі напалі на іх, каб зьняважыць ды пабіць каменьмі, 6. дык яны, ведаючы, уцяклі ў месты Лікаонскія Лістру й Дэрбу ды ў ваколіцу 7. і былі тамака й прапаведывалі Эвангельле. 8. У Лістры-ж нейкі чалавек, не валадаючы нагамі, сядзеў, бо ад чэрава матчынага быў храмы й ніколі не хадзіў. 9. Ён слухаў, як прамаўляў Паўла. Той, паўзіраўшыся на яго і бачучы, што мае веру дзеля спасеньня, 10. сказаў моцным голасам: Стань на ногі твае проста! I падскочыў ды хадзіў. 11. Народ-жа, бачучы, што зрабіў Паўла, падняў голас свой, мовячы па лікаонску: Богі ў чалавечай пастаці зыйшлі да нас! 12. I называлі Варнаву Зэўсам, а Паўлу Гэрмэсам, бо быў павадыром у слове. 13. А жрэц Зэўса, настаўленага перад местам іхнім, прывёўшы валоў з вянкамі к варотам, хацеў разам з народам забіць іх. 14. Апосталы-ж Варнава й Паўла, пачуўшы, разьдзерлі вопраткі свае ды кінуліся ў народ, крычучы й гаворачы: 15. Мужы! што вы гэта робіце? Мы такія-ж людзі пакутныя, як і вы, абвяшчаем вам Эвангельле, каб адвярнуліся ад усіх гэтых марнотаў да Бога Жывога, Які стварыў неба й зямлю й мора дый усё, што ў іх, 16. а ў мінулых родах дапусьціў, каб усе народы йшлі сваімі шляхамі, 17. ды не пакінуў сьведчыць аб Сабе, робячы дабро, даючы нам з неба дажджы й поры ўраджайныя, ды напаўняючы ежай і ўцехай сэрцы нашыя! 18. I, прамаўляючы гэтае, ледзьве спынілі народ, каб не забівалі для іх. 19. З Антыохіі-ж і Іконіі прыйшлі Жыды і, падбурыўшы народ ды ўкаменаваўшы Паўлу, вывалаклі яго за места, думаючы, што ён памер. 20. Калі-ж абступілі яго вучні, ён устаў ды ўвайшоў да места і назаўтрае з Варнаваю выйшаў у Дэрбу. 21. Абвясьціўшы-ж Эвангельле гэнаму месту ды прыдбаўшы многа вучняў, вярнуліся назад у Лістру й Іконію й Антыохію, 22. умацоўваючы душы вучняў, заклікаючы трываць у веры, ды што праз шмат мукаў трэ нам увайсьці ў царства Божае. 23. Паназначаўшы-ж ім, ускладаючы рукі, старшых па царквох, ды памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога ўверавалі. 24. I, прайшоўшы праз Пісідыю, нрыйшлі ў Памфілію. 25. I, расказаўшы слова ў Пэрзе, пайшлі ў Атталію 26. ды стуль адплылі ў Антыохію, адкуль былі аддадзены ласцы Божай на дзела, якое выпаўнілі. 27. Апынуўшыся там і склікаўшы царкву, абвясьцілі, што ўчыніў з імі Бог ды як расчыніў дзьверы веры паганам. 28. I былі тамака немалы час з вучнямі.

Разьдзел 15.

1. Некаторыя-ж, што прыйшлі з Юдэі, навучалі братоў: калі ня будзеце абрэзаны па звычаго Майсеяваму, ня можаце спасьціся. 2. Калі-ж узьнялася немалая снорка й змаганьне з імі ў Паўлы й Варнавы, пастанавілі, каб Паўла й Варнава й некаторыя другія спасярод іх пайшлі з гэтай справай да Апосталаў і старшых у Ерузалім. 3. Вось жа яны, пасланыя царквой, праходзілі праз Фінікію ды Самарыю, апавядаючы аб навароце паганаў; і радасьць вялікую рабілі ўсім братом. 4. Прыйшоўшы-ж у Ерузалім, яны былі прыняты царквой і апосталамі ды старшымі і расказалі, што з імі ўчыніў Бог. 5. I паўсталі некаторыя із гэрэзіі Фарысэйскае, што ўверавалі, кажучы, што трэба іх абрэзаць ды наказаць, каб трымаліся закону Майсеявага. 6. I сабраліся Апосталы й старшыя разглядзець гэту справу. 7. Як-жа ўзьнялося вялікае змаганьне,Пётр, устаўшы, сказаў: Мужы браты! вы ведаеце, што ад даўных дзён Бог выбраў сярод нас, каб праз мае вусны чулі пагане слова Эвангельля ды ўверавалі; 8. і знаўца сэрцаў, Бог, быў сьведкай ім, даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам, 9. і не адрожніў нічога міжы намі й імі, вераю ачысьціўшы сэрцы іхнія. 10. Дык чаго-ж цяпер спакушаеце Бога, каб узлажыў на шыі вучняў ярмо, насіць якое ня здолелі ні айцы нашыя, ні мы? 11. Але мы верым, што спасемся міласьцяй Госпада Ісуса Хрыста, гэтак сама, як і яны. 12. I змоўкла ўся грамада, і слухалі Варнаву й Паўлу, апавядаўшых, якія знакі й цуды зрабіў праз іх Бог сярод паганаў. 13. Калі-ж тыя змоўклі, адказаў Якаў, мовячы: Браты мужы! Паслухайце мяне! 14. Сымон вытлумачыў, як Бог перш глянуў на паганаў, каб узяць із іх народ іменьню Свайму, 15. і з гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана: 16. Пасьля гэтага вярнуся і збудую палатку Давідаву, што звалілася, і руіны яе адбудую й папраўлю яе: 17. каб Госпада шукала рэшта людзей ды ўсе народы, на якіх прызвана імя Мае, - кажа Госпад, які робіць усё гэта. 18. Ад вякоў ведамы Богу ўсе дзелы Ягоныя. 19. Дык я лічу, што ня трэба абцяжаць навярнуўшыхся ад паганаў к Богу, 20. але напісаць ім, каб узьдзержываліся ад гідотаў ідальскіх і блуду, ад душанага і крыві; 21. бо Майсей ад даўных родаў мае па местах абвяшчаючых яго ў сынагогах, чытаны кожную суботу. 22. Тады надумалі Апосталы і старшыя разам з усей царквой паслаць у Антыохію з Паўлам і Варнавай выбраных спасярод сябе людзей: Юду, называнага Варсавай, ды Сілу, мужоў перадавых сярод братоў, 23. напісаўшы праз рукі іх гэтак: Апосталы і старшыя і браты - братом із паганаў у Антыохіі і Сірыі і Кілікіі: радуйцеся! 24. Пачуўшы, што некаторыя, прыходзячы ад нас, устрывожылі вас словамі ды захісталі душамі вашымі, кажучы абрэзывацца і трымацца закону, чаго мы ім не даручалі, 25. надумалі мы, сабраўшыся аднадушна, паслаць да вас выбраных людзей разам з любымі нам Варнавай і Паўлам, 26. людзьмі, аддаўшымі душы свае за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста. 27. Вось-жа паслалі мы Юду й Сілу, якія абвесьцяць вам тое-ж і словамі. 28. Бо надумалася Духу Сьвятому і нам ніякага больш цяжару на вас не ўскладаць, апрача гэтага неабходнага: 29. узьдзержывацца ад жэртваў ідалам, ад крыві й душанага, ды ад блуду; высьцерагаючыся гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя. 30. Пасланыя-ж прыйшлі ў Антыохію і, сабраўшы грамаду, аддалі пісьмо. 31. I, прачытаўшы, яны зрадзелі ад гэтага павучэньня. 32. Юда-ж і Сіла, якія й самі былі прарокамі, многімі словамі навучалі братоў ды ўмацоўвалі іх. 33. Прабыўшы там час, яны былі з мірам адасланы братамі да Апосталаў. 34. Але Сіле надумалася астацца тамака. 35. Паўла-ж і Варнава пажылі ў Антыохіі, навучаючы і абвяшчаючы разам з многімі другімі слова Гасподняе. 36. А цераз некалькі дзён сказаў Паўла Варнаве: Вернемся й даведаемся братоў нашых па ўсіх мястох, дзе мы абвяшчалі слова Гасподняе: як яны маюцца? 37. Варнава-ж радзіў узяць з сабой Іоана, называнага Маркам. 38. Але Паўла думаў ня браць яго з сабою, бо ён адстаў ад іх ад Памфіліі ды не пайшоў з імі на дзела. 39. Дык узьнялася сварка, ажно яны разлучыліся адзін з адным, і Варнава, узяўшы Марка адплыў на Кіпр. 40. Паўла-ж пайшоў, выбраўшы сабе Сілу, даручоны братамі міласьці Божай. 41. I праходзіў праз Сірыю й Кілікію, умацоўваючы цэрквы.

Разьдзел 16.

1. I прыйшоў ён у Дэрбу й Лістру. I вось быў тамака адзін вучань, на ймя Цімахвей, сын аднае жанчыны Жыдоўскае, веручае, і бацькі Грэка. 2. Аб ім сьведчылі браты ў Лістры й Іконіі. 3. Паўла зажадаў, каб ён з ім пайшоў; і, узяўшы яго, абрэзаў дзеля Жыдоў, што былі ў тых ваколіцах: бо ўсе ведалі бацьку ягонага, што быў Грэк. 4. Калі-ж праходзілі праз месты, аддавалі ім перахоўваць уставы, пастаноўленыя Апосталамі й старшымі, што ў Ерузаліме. 5. I цэрквы крапчэлі ў веры ды ўзрасталі што-дня лікам. 6. Прайшоўшы-ж праз Фрыгію й зямлю Галятыйскую, ня даў ім Дух Сьвяты абвяшчаць слова ў Азіі. 7. Прыйшоўшы ў Мізію, маніліся йсьці ў Віфінію; і не дазволіў ім Дух. 8. Дык, прайшоўшы праз Мізію, зыйшлі ў Троаду. 9. I паказалася Паўлу ўначы зьява: нейкі муж, Македонец, стоючы, прасіў яго й мовіў: Прыходзь у Македонію й памажы нам. 10. Як жа пабачыў ён зьяву, ураз-жа памкнуліся мы йсьці ў Македонію, разумеючы, што паклікаў нас Госпад абвяшчаць ім Эвангельле. 11. Дык, вырушыўшы з Троады, мы борзда пайшлі ў Самафракію, а назаўтрае ў Нэапаль, 12. адтуль-жа ў Філіппы, што ёсьць першае места тае часьці Македоніі - калёнія. I былі мы ў гэтым месьце некалькі дзён. 13. А ў дзень суботні выйшлі мы за места к рацэ, дзе звычайна адбывалася маленьне, і, пасеўшы, прамаўлялі да сабраных жанчын. 14. I слухала адна жанчына, на ймя Лідзія, таргоўка парфірай, з места Фіатыра, якая шанавала Бога; і Госпад расчыніў сэрца яе, каб зважала на прамову Паўлы. 15. Калі-ж ахрысьцілася яна й дом яе, прасіла нас, мовячы: калі вы прызналі мяне вернай Госпаду, дык увайдзеце ў дом мой ды жывеце. I прымусіла нас. 16. Сталася-ж, як мы йшлі на малітву, сустрэла нас адна дзяўчына, якая мела вешчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім. 17. Яна, ідучы за Паўлам і намі, закрычэла, мовячы: Людзі гэтыя - рабы Госпада Найвышэйшага; яны абвяшчаюць нам шлях да збаўленьня! 18. I рабіла яна гэта шмат дзён. Паўла-ж, узлаваўшыся, павярнуўся й сказаў духу: Прыказую табе імем Ісуса Хрыста: выйдзі з яе! I выйшаў той-жа час. 19. Гаспадары-ж яе, бачучы, што прапала надзея заробку іхняга, схапіўшы Паўлу й Сілу, павалаклі на плошчу да начальнікаў. 20. Прывёўшы-ж іх да ваяводаў, сказалі: Гэтыя людзі трывожаць места нашае, а яны - Жыды 21. і вучаць звычаяў, якіх нам, Рымлянам, ня сьлед ні прыймаць, ні выпаўняць. 22. I паўстаў народ проці іх, і ваяводы, сарваўшы вопраткі з іх, загадалі біць іх кіямі. 23. Даўшы-ж ім шмат удараў, кінулі іх у вязьніцу, загадаўшы сторажу вастрожнаму крэпка пілнаваць іх. 24. Ён, дастаўшы гэткі прыказ, кінуў іх у ўнутраную вязьніцу ды ногі ім паўшчамляў у калоду. 25. Каля паўночы Паўла й Сіла маліліся й пяялі гімны Богу, і вязьні чулі іх. 26. Зьнячэўку сталася вялікае трасеньне, ажно захісталіся падваліны вязьніцы; і ўраз расчыніліся ўсе дзьверы, і ўсім апалі путы. 27. I стораж вязьніцы, прачхнуўшыся ды бачучы расчыненыя дзьверы вязьніцы, дастаўшы меч, хацеў забіць сябе, бо думаў, што вязьні паўцякалі. 28. I моцным голасам загаласіў Паўла, мовячы: Не рабі сабе нічога благога: бо ўсе мы тут! 29. Папрасіўшы сьвятла, ён убег і, дрыжучы, прыпаў да Паўлы й Сілы 30. ды, выводзячы іх вонкі, сказаў: Гаспадары! Што трэ рабіці мне, каб спасьціся? 31. Яны-ж адказалі: Веруй у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой. 32. I казалі слова Гасподняе яму і ўсім хатнім ягоным. 33. I ў тую-ж гадзіну ўначы, узяўшы іх, паабмываў ім раны й ахрысьціўся сам і ўсе ягоныя безадкладна. 34. Завёўшы-ж іх у свой дом, паставіў ім пачастунак і цешыўся разам з усенькім домам, што ўвераваў у Бога. 35. Як-жа настаў дзень, паслалі ваяводы слуг мескіх, кажучы: Звольніце гэных людзей. 36. I стораж вязьніцы абвясьціў словы тыя Паўлу: Прыслалі ваяводы, каб звольніць вас. Дык вось, выходзьце і йдзеце з мірам. 37. Паўла-ж сказаў да іх: Нас, грамадзян Рымскіх, бяз суду білі перад народам і кінулі ў вязьніцу, а цяпер цішком звальняюць нас? О, не, няхай самі прыйдуць ды вывядуць нас. 38. Слугі мескія пераказалі словы гэтыя ваяводам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны Рымскія. 39. I, прыйшоўшы, перапрашалі іх і, вывеўшы, прасілі пакінуць места. 40. Выйшаўшы-ж з вязьніцы, прыйшлі ў Лідзію. I, бачучы братоў, навучалі іх ды пайшлі стуль.

Разьдзел 17.

1. Прайшоўшы-ж праз Амфіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Фессалоніку, дзе была Жыдоўская сынагога. 2. I Паўла, наводле звычаю свайго, прыйшоў да іх і тры суботы гутарыў з імі із Пісаньня, 3. даводзячы й паказуючы, што Хрысту належала цярпець і ўваскрэснуць із мёртвых, ды што Ён, Ісус, ёсьць Хрыстос, аб якім я вам кажу. 4. I некаторыя з іх уверзвалі і далучыліся да Паўлы й Сілы: вялікая грамада веручых Грэкаў, дый жанок важнейшых ня мала. 5. Няверуючыя-ж Жыды, праз завісьць, назьбіраўшы нейкіх нягодных бадзяк ды ўчыніўшы таўпу, збунтавалі места. I, падыйшоўшы да дому Язонавага, шукалі іх, каб весьці да народу. 6. Не знайшоўшы-ж іх, пацягнулі Язона й некаторых братоў да начальнікаў места, крычучы, што гэтыя сусьветныя бунтары прыйшлі і сюды, 7. а Язон іх прыняў. Усе-ж яны чыняць супраць уставаў кесаравых, кажучы, што ёсьць другі цар: Ісус. 8. I, чуючы гэта, устрывожыўся народ і начальнікі места, 9. але, узяўшы забясьпечаньне ад Язона й другіх, звольнілі іх. 10. Браты-ж зараз уначы выправілі Паўлу й Сілу ў Вэрыю. Тыя-ж, прыйшоўшы, пайшлі ў школу Жыдоў. 11. Гэтыя-ж былі больш дабрадушныя, чым у Фессалоніцы: яны прынялі слова з усей ахвотай ды кожын дзень разьбіралі Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць. 12. Дый многа із іх уверавалі, ды нямала й жанок Грэцкіх наважаных і мужоў. 13. Калі-ж Жыды ў Фессалоніцы даведаліся, што й у Вэрыі абвяшчаецца праз Паўлу слова Божае, дык прыйшлі й сюды, падбураючы народ. 14. Тады браты хутка выправілі Паўлу, быццам к мору йшоў, а Сіла й Цімахвей тамака асталіся. 15. Тыя-ж, што праводзілі Паўлу, давялі яго да Афін і, узяўшы загад для Сілы й Цімахвея, каб чым хутчэй ішлі да яго, пайшлі. 16. Калі-ж Паўла чакаў на іх у Афінах, узбурыўся ў ім дух ягоны, гледзячы на места, апанаванае ідаламі. 17. Дык гутарыў у сынагозе з Жыдамі й пабожнымі, а такжа на торжышчы што-дня, з кім здарылася. 18. Некаторыя-ж з філёзофаў эпікурэйцаў ды стоікаў спрачаліся з ім: адны гаварылі: Што хоча сказаць баўбатун гэты? а другія: Здаецца, прапаведуе чужых багоў, - бо абвяшчаў ім Ісуса і ўваскрасеньне Ягонае. 19. I, узяўшы яго, прывялі да Арэапагу, кажучы: Ці можам ведаць, што гэта за новую навуку ты прапаведуеш? 20. Бо нешта чужое ўкладаеш нам у вушы; дык хочам ведаці, што гэта мае быць? 21. Усе-ж Афіняне й заходжыя чужынцы ні аб чым іншым ня рупіліся, як гаварыць ці слухаць навіны. 22. Паўла-ж, стануўшы пасярод Арэапагу, прамовіў: Мужы Афінскія, з усяго я бачу, што вы нібы асабліва набожныя. 23. Бо, праходзячы й аглядаючы сьвятыні вашыя, знайшоў я й жэртвенік, на якім напісана: Няведамаму Богу. Дык Таго, Каму вы, ня ведаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю. 24. Бог, які стварыў сусьвет і ўсё ў ім, Ён, Гаспадар неба й зямлі, не ў рукатворных храмах жыве 25. і не ад рук чалавечых служэньне прыймае, быццам нечага патрабуючы, а Сам дае ўсім жыцьцё й дыханьне й усё. 26. I зрабіў з аднае крыві ўвесь род чалавечы, каб жыў на ўсенькім абліччы зямлі, вызначыўшы наперад часы й межы жыльля іхняга, 27. каб шукалі Госпада, ці не нашчупаюць Яго ды ня знойдуць, хаця Ён і недалёка ад кожнага з нас: 28. бо ў Ім жывем і рухаемся і існуем, як і некаторыя із вашых паэтаў сказалі: Мы бо й род Ягоны. 29. Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Божства падобна да золата ці серабра або камня, выразанага здольнасьцяй і выдумкай чалавечай. 30. Дык вось, Бог, глянуўшы на часы няведаньня, прыказуе цяпер скрозь усім людзям пакаяцца: 31. бо вызначыў дзень, у які маніцца справядліва судзіць сьвет праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць праз ускрасеньне Яго із мертвых. 32. Пачуўшы-ж аб уваскрасеньні із мёртвых, адны насьмяхаліся, другія-ж казалі: Паслухаем цябе аб гэтым другім разам! 33. I гэтак Паўла выйшаў спасярод іх. 34. Некаторыя-ж мужы, прыстаўшы да яго, уверавалі; між імі й Дыаніс Арэапагіт, і жанчына на ймя Дамара, і іншыя з імі.

Разьдзел 18.

1. Пасьля-ж гэтага, пакінуўшы Афіны, прыйшоў Паўла ў Карынт. 2. I, знайшоўшы нейкага Жыда, на ймя Акілу, родам із Понту, які толькі што прыйшоў із Італіі, ды жонку ягоную Прыскіллу (- бо Клаўдзі загадаў усім Жыдом выбрацца з Рыму), прыйшоў да іх. 3. А дзеля таго, што быў аднаго рамясла, аставаўся ў іх ды працаваў; майстравалі-ж палаткі. 4. I кожную суботу гутарыў у сынагозе й пераконываўЖыдоў ды Грэкаў. 5. Калі-ж прыйшлі з Македоніі Сіла й Цімахвей, Дух панукаў Паўлу сьведчыць Жыдом, пра Ісуса Хрыста. 5. А як яны працівіліся й зьневажалі яго, дык, абтросшы вопратку, сказаў да іх: Кроў вашая на галаву вам! Я-ж чысты. Ад сяньня йду к паганам. 7. I, выйшаўшы стуль, пайшоў у дом нейкага багабойнага чалавека, на ймя Юста, дом якога быў побач сынагогі. 8. А Крысп, начальнік сынагогі, увераваў у Госпада разам з усім домам сваім, дый многа Карыньцян, слухаючы, уверавалі й ахрысьціліся. 9. Госпад жа сказаў Паўлу ў зьяве ўначы: Не палохайся, але прамаўляй ды не змаўкай: 10. бо Я з табою, і ніхто не адважыцца ўчыніць табе зло; бо багата ў Мяне народу ў месьце гэтым. 11. І прабыў год і шэсьць месяцаў, навучаючы ў іх слова Божага. 12. У часе-ж старастоўства ў Ахеі Гальліона Жыды аднадушна напалі на Паўлу й павялі яго ў суд, 13. кажучы, што ён вуча людзей шанаваць Бога не па закону. 14. Калі-ж Паўла хацеў расчыніць рот, сказаў Гальліон да Жыдоў: Жыды, я-б слушна выслухаў вас, калі-б была нейкая крыўда, ці думка ліхая; 15. калі-ж спрэчка йдзе аб слова ды ймёны ды закон ваш, дык разглядайце самі, бо я судзьдзёй у гэтым быць не хачу. 16. I пагнаў іх із суду. 17. Усе-ж Грэкі, схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі яго перад судом, Гальліона-ж гэта зусім ня рупіла. 18. Паўла-ж, прабыўшы йшчэ даволі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сірыю (а з ім Прыскілла й Акіла), абстрыгшы ў Кенхрэях галаву: бо быў абяцаўшы. 19. I прыбыў у Эфэс і пакінуў іх тамака, а сам увайшоў у сынагогу ды гутарыў з Жыдамі. 20. Калі-ж прасілі яго астацца ў іх надаўжэй, ён не згадзіуся, 21. але разьвітаўся з імі, сказаўшы: Мне канешна трэба справіць надыходзячае сьвята ў Ерузаліме; калі-ж Бог захоча, вярнуся йзноў да вас. I вырушыў з Эфэсу. 22. I, прыбыўшы ў Кесарыю ды зайшоўшы (ў Ерузалім) і прывітаўшы царкву, пайшоў у Антыохію. 23. Пабыўшы-ж нейкі час, выйшаў стуль ды праходзіў пачарзе зямлю Галятыйскую і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў. 24. Прыйшоў-жа ў Эфэс нейкі Жыд, на ймя Апальлёс, родам Александрыец, муж красамоўны й моцны ў Пісаньнях; 25. ён быў пастаўлены на шлях Гасподні і, палаючы духам, прамаўляў ды навучаў пра Госпада правільна, ведаючы толькі хрышчэньне Іоанавае. 26. Ён пачаў адважна прамаўляць у сынагозе. Пачуўшы-ж яго, Акіла й Прыскілла ўзялі яго й вылажылі яму тачней шлях Божы. 27. А як ён маніўся пайсьці ў Ахаю, браты, наважыўшыся, напісалі вучням, каб прынялі яго. I ён, апынуўшыся там, шмат дапамог тым, што былі ўвераваўшы праз ласку: 28. бо ўсенародна крэпка пераконываў Жыдоў, даводзячы Пісаньнямі, што Ісус ёсьць Хрыстос.

Разьдзел 19.

1. I сталася, як Апальлёс быў у Карыньце, што Паўла, прайшоўшы вышэйшыя краіны, зайшоў у Эфэс. Знайшоўшы-ж некаторых вучняў, 2. сказаў да іх: Ці, увераваўшы, прынялі вы Духа Сьвятога? Яны-ж сказалі яму: Але-ж мы й ня чулі, што існуе Сьвяты Дух. 3. I сказаў да іх: Дык у што-ж вы хрысьціліся? Яны-ж сказалі: У хрышчэньне Іоанавае. 4. Паўла-ж сказаў: Іоан хрысьціў хрышчэньнем пакаяньня, кажучы народу, каб уверавалі ў Таго, што йдзе за ім, знача ў Ісуса Хрыста. 5. Пачуўшы-ж, яны ахрысьціліся ў імя Госпада Ісуса. 6. I, як узлажыў Паўла рукі на іх, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і пачалі гаварыць языкамі ды прарочыць. 7. Было-ж усіх каля дванаццацёх мужоў. 8. Увайшоўшы-ж у сынагогу, адважна прамаўляў, вядучы ў працягу трох месяцаў гутаркі й даводзячы аб царстве Божым. 9. А як некаторыя закамянелі й ня верылі, зьневажаючы шлях (Гасподні) перад народам, дык, пакінуўшы іх, аддзяліў вучняў і кожын дзень гутарыў у школе нейкага Тырана. 10. Дзеялася-ж гэта два гады, і гэтак чулі слова Госпада Ісуса ўсе жыхары Азіі, Жыды і Грэкі. 11. І Бог немалыя цуды рабіў рукамі Паўлы, 12. так, што хусткі й паясы ад цела ягонага на хворых ускладалі, і пакідалі іх хваробы, і духі нячыстыя выходзілі із іх. 13. Дый некаторыя з вандроўных шаптуноў Жыдоўскіх пачалі над апанаванымі злым духам называць імя Госпада Ісуса, мовячы: Заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Паўла. 14. Былі-ж нейкія сямёра сыноў Скевы, архірэя Жыдоўскага, якія рабілі гэта. 15. I злы дух, адказваючы, сказаў: Ведаю Ісуса, дый Паўлу ведаю; а вы хто будзеце? 16. I чалавек, што ў ім быў злы дух, накінуўшыся на іх і перамогшы іх, меў гэткую сілу над імі, што яны голыя й параненыя ўцяклі з гэнага дому. 17. Гэта сталася ведама Жыдом і Грэкам, што жылі ў Эфэсе, і страх напаў на іх на ўсіх, і ўзьвялічвалася імя Госпада Ісуса. 18. Багата-ж із тых, што ўверавалі, прыходзілі вызнаваючы й апавядаючы ўчынкі свае; 19. і даволі з тых, што чынілі чары, папрыносіўшы кнігі свае, папалілі іх перад усімі; і, палічыўшы цану іх, знайшлі пяґдьдзесят тысячаў серабра. 20. З гэткай сілай расло й крапчэла слова Гасподняе. 21. Калі-ж гэта споўнілася, Паўла пастанавіў у духу йсьці ў Ерузалім, прайшоўшы праз Македонію і Ахею, ды сказаў: Пабываўшы там, трэ мне й Рым пабачыць. 22. Паслаўшы-ж у Македонію двух прыслужнікаў сваіх, Цімахвея й Эраста, сам астаўся часова ў Азіі. 23. Пад гэны-ж час узьнялася трывога немалая аб шлях (Гасподні): 24. бо нехта, на ймя Зьмітра, што рабіў сярэбраныя храмы Артэміды й даваў рамесьнікам немалы заработак, 25. сабраўшы іх ды іншых працаўнікоў гэтага дзела, сказаў: Мужы, вы ведаеце, што з гэтае работы - наш дабрабыт; 26. бачыце-ж і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але й блізу па ўсей Азіі гэны Паўла, пераканаўшы, багата народу адвярнуў, кажучы, што няма багоў рукатворных. 27. А гэта ня толькі пагражае ўпадкам нашаму рамяслу, але й тым, што храм вялікае багіні Артэміды за нішто лічыцца будзе, ды зьніштожыцца веліч тае, якую паважае ўся Азія і ўвесь сьвет. 28. Пачуўшы-ж і напоўніўшыся страхам, яны закрычэлі, мовячы: Вяліка Артэміда Эфэская! 29. I ўсё места напоўнілася ўзварушэньнем; і, захапіўшы з сабой Гайя й Арыстарха, Македонцаў, што вандравалі з Паўлам, кінуліся аднадушна ў тэатр. 30. Калі-ж Паўла хацеў выйсьці да народу, вучні не пазволілі яму. 31. Дый некаторыя із начальнікаў Азійскіх, што былі прыяцелямі яго, паслалі да яго прасіць, каб ня йшоў у тэатр. 32. Адны-ж крычэлі адно, другія другое: бо сход быў бязладны, і большасьць ня ведала, дзеля чаго сабраліся. 33. З таўпы-ж выпхнулі наперад Аляксандра, якога выпіхалі Жыды. Аляксандр жа, зрабіўшы знак рукою, хацеў апраўдацца перад народам. 34. Калі-ж даведаліся, што ён Жыд, дык узьняўся крык у адзін голас, і крычэлі каля дзьвюх гадзін: Вяліка Артэміда Эфэская! 35. Усьцішыўшы-ж народ, пісар кажа: Мужы Эфэскія! Хто-ж ня ведае, што места Эфэс ёсьць вартаўнік храму вялікае багіні Артэміды й Дыапэта? 36. А як проці гэтага нічога сказаць нельга, дык трэ вам супакоіцца й нічога неразважна не рабіць. 37. Вы-ж прывялі гэтых людзей, якія ані храму не абакралі, ані багіні вашае не зьневажалі. 38. Калі-ж Зьмітра й рамесьнікі, што з ім, маюць скаргу на каго, дык судзяць судзьдзі, і старасты ёсьць: няхай адны адных пазываюць. 39. Калі-ж даходзіце нечага іншага, дык будзе разьвязана на законным сходзе. 40. Мы-ж баімося, каб не абвінавацілі нас за сягоньняшнюю разруху, бо-ж няма ніякае прычыны, каб апраўдаць гэту зборку. 41. I, сказаўшы гэта, распусьціў сабраньне.

Разьдзел 20.

1. Калі-ж сьціхла ўзварушэньне, Паўла, паклікаўшы вучняў ды разьвітаўшыся, пайшоў, кіруючыся ў Македонію. 2. Прайшоўшы-ж гэныя землі ды многімі словамі навучы?шы іх, прыйшоў у Грэцыю. 3. Прабыўшы-ж тры месяцы, калі Жыды зрабілі на яго засаду, і ён маніўся вырушыць у Сірыю, нрыйшла яму думка вярнуцца праз Македонію. 4. Ішлі-ж з ім да Азіі Сосіпатр Вэрыец ды із Фессалонян Арыстарх і Сэкунд і Гай Дэрбянін і Цімахвей, ды із Азійцаў Тыхік і Трахім. 5. Яны, апярэдзіўшы, чакалі на нас у Троадзе. 6. Мы-ж адплылі былі пасьля дзён праснакоў із Філіпаў ды дзён цераз пяць прыйшлі к ім у Троаду, дзе прабылі сем дзён. 7. У першы-ж дзень тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хлеба, Паўла, манючыся назаўтрае выйсьці, веў з імі гутарку й зацягнуў яе ажно да паўночы. 8. Было-ж даволі сьветачаў у сьвятліцы, дзе мы сабраліся. 9. Дзяцюк-жа нейкі, на ймя Яўціх, сядзючы на акне, крэпка заснуў; як Паўла прамаўляў доўга, пахіснуўшыся ў сьне, зваліўся ён з трэцяга паверху ўніз і быў падняты няжывы. 10. Паўла-ж, зыйшоўшы ўніз, прыпаў да яго і, абняўшы, сказаў: Не палохайцеся, бо душа ягоная ў ім. 11. I, падняўшыся наверх ды разламаўшы хлеб і паеўшы, гутарыў даволі ажно да сьвітаньня дый пайшоў. 12. А дзяцюка прывялі жывога і ўцешыліся нямала. 13. Мы-ж пайшлі наперад да карабля і паплылі ў Асс, манючыся забраць стуль Паўлу: бо гэтак ён нам загадаў, манючыся сам ісьці пехатой. 14. Калі-ж ён зыйшоўся з намі ў Асьсе, дык, забраўшы яго, прыбылі мы ў Мітылену. 15. I, адплыўшы стуль, мы на другі дзень затрымаліся проці Хіоса, а назаўтрае прысталі к Самосу і, пабыўшы ў Трагільлі, наступнага дня прыбылі ў Мілет; 16. бо Паўла надумаў плыці міма Эфэсу, каб ня траціць часу ў Азіі, бо сьпяшаўся быць, калі магчыма, ў дзень Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме. 17. З Мілету-ж паслаўшы ў Эфэс, ён паклікаў да сябе старшых царквы 18. і, як яны апынуліся перад ім, сказаў ім: Вы ведаеце, як я, ад першага дня прыходу майго ў Азію, увесь час быў з вамі, 19. служачы Богу з усей пакорнасьцяй і многімі сьлязьмі й спакушэньнямі, што прыходзілі на мяне ад подступаў Жыдоўскіх, 20. ды як нічога не прапускаў я із таго, што было-б карысна, каб вам пераказаць і навучаць вас усенародна й па дамох, 21. сьведчучы й Жыдом і Грэкам аб пакаяньні перад Богам ды аб веры ў Госпада нашага Ісуса Хрыста. 22. I вось цяпер, зьвязаны Духам, іду я ў Ерузалім, ня ведаючы, што тамака сустрэне мяне, 23. адно толькі Дух Сьвяты сьведчыць па местах, кажучы, што ждуць мяне путы й мукі. 24. Ды я нічога ня дбаю й не даражу маім жыцьцем, абы толькі ў радасьці закончыць шлях мой і служэньне, што ўзяў ад Госпада Ісуса, сьведчучы аб Эвангельлі міласьці Божае. 25. I цяпер вось ведаю, што ня ўгледзіце больш аблічча майго вы ўсе, сярод каго я хадзіў, абвяшчаючы царства Божае. 26. Дык сьведчу вам у сягоньняшні дзень, што я чысты ад крыві ўсіх: 27. бо ня ўхіляўся абвяшчаць вам усю волю Божую. 28. Пілнуйце-ж самі сябе й усё стада, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за япіскапаў, каб пасьвіць царкву Бога, якую Ён прыдбаў уласнаю крывей Сваёй. 29. Я-ж ведаю гэта, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкі лютыя, якія не пашкадуюць стада, 30. дый спасярод вас самых паўстануць людзі, што гаварыцімуць наадварот, каб пацягнуць вучняў за сабою. 31. Дык не драмліце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў са сьлязьмі навучаці кожнага із вас. 32. I цяпер я аддаю вас, браты, Богу й слову міласьці Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну міжы ўсімі пасьвячонымі. 33. Ні серабра, ні золата, ні вопратак я ні ад кога не жадаў: 34. вы-ж самі ведаеце, што патрэбы мае і тых, што былі са мною, здавалялі вось гэтыя рукі. 35. У-ва ўсім паказваў я вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых ды памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён казаў: Шчасьлівей даваць, чым браць. 36. I, сказаўшы гэтае ды сукланіўшы калені свае, маліўся з імі з усімі. 37. Тады ўзьняўся вялікі плач усіх, і кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго, 38. сумуючы найболын дзеля слова, якое сказаў, што ўжо больш ня ўгледзяць аблічча ягонага. I праводзілі яго да карабля.

Разьдзел 21.

1. Калі-ж давялося нам, расстаўшыся з імі, адплыці, дык, ідучы нацянькі, прыплылі мы к Косу, назаўтрае-ж к Родосу і адтуль к Патары 2. і, знайшоўшы карабель, які йшоў у Фінікію, узыйшлі на яго і паплылі. 3. Калі-ж паказаўся Кіпр, мы пакінулі яго зьлева й паплылі ў Сірыю ды прысталі ў Тыры, бо там караблю трэ было скінуць груз. 4. І, знайшоўшы вучняў, прабылі тамака сем дзён; тыя-ж праз Духа гаварылі Паўлу, каб ня йшоў у Ерузалім. 5. Як-жа давялося нам пражыць гэныя дні, мы, выйшаўшы, пайшлі ў дарогу, і ўсе праводзілі нас з жонамі й дзяцьмі ажно за места. На беразе-ж, укленчыўшы, памаліліся. 6. I, разьвітаўшыся адны з аднымі, мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся дамоў. 7. Мы, скончыўшы плаваньне ад Тыру, прысталі к Птолемаідзе і, прывітаўшы братоў, асталіся ў іх на адзін дзень. 8. Назаўтрае-ж Паўла й мы, што былі з ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесарыю; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго із сямёх, аставаліся ў яго. 9. У яго-ж былі чатыры дочкі - дзяўчаты, якія прарочылі. 10. Як-жа былі мы многа дзён, прыйшоў з Юдэі прарок нейкі, на ймя Агаў, 11. і, увайшоўшы да нас ды ўзяўшы пояс Паўлы, зьвязаў сабе рукі й ногі і сказаў: Гэтак кажа Дух Сьвяты: чалавека, чый гэты пояс, так зьвяжуць Жыды ў Ерузаліме і аддадуць у рукі паганаў. 12. Калі-ж мы пачулі гэтае, дык і мы і тамтэйшыя прасілі, каб ён ня йшоў у Ерузалім. 13. Паўла-ж адказаў: Што вы робіце, плачучы й разрываючы мне сэрца? Я-ж ня толькі гатоў вязьнем стацца, але й памерці ў Ерузаліме за ймя Госпада Ісуса. 14. Ня здолеўшы намовіць яго, мы супакоіліся ды сказалі: Хай станецца воля Гасподня! 15. Па гэных днёх, прыгатаваўшыся, вырушылі мы ў Ерузалім. 16. Ішлі-ж з намі й некаторыя вучні із Кесарыі, вядучы да нейкага Мназона, Кіпрыйца, старога вучня, каб у яго нам пагасьціць. 17. Як-жа прыйшлі мы ў Ерузалім, браты прыязна прынялі нас. 18. Наступнага-ж дня прыйшоў Паўла разам з намі да Якава; прыйшлі й усе старшыя. 19. I, прывітаўшы іх, падробна апавядаў, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае. 20. Яны-ж, выслухаўшы, пахвалілі Бога і сказалі яму: Бачыш, браце, колькі ёсьць тысячаў Жыдоў, якія ўверавалі, і ўсе яны шчырыя слугі закону. 21. Але дачуліся аб табе, што навучаеш адступніцтва ад Майсея ўсіх Жыдоў, што жывуць між паганамі, кажучы, каб не абрэзывалі дзяцей і ня трымаліся звычаяў. 22. Дык што-ж гэта? Напэўна мусіць сабрацца народ, бо дачуюпда, што ты прыйшоў. 23. Вось-жа зрабі, што табе кажам: ёсьць у нас чатыры мужы, што маюць зарок на сабе. 24. Узяўшы іх, ачысьціся разам з імі ды вазьмі на сябе кошты за іх, каб паабстрыгалі галовы, і ўсе даведаюцца, што тое, што даведаліся аб табе, ёсьць пустое, а ты ў парадку й сам пілнуеш закону. 25. Што-ж да ўвераваўшых паганаў, дык мы пісалі, пастанавіўшы, каб нічога гэткага ня трымаліся, а толькі высьцерагаліся жэртваў ідалам, крыві й душанага, ды блуду. 26. Тады Паўла, узяўшы мужоў гэных ды назаўтрае ачысьціўшыся з імі, увайшоў у храм, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, як за кожнага з іх прынесена будзе ахвяра. 27. Як-жа меліся скончыцца сем дзён, Жыды, што былі із Азіі, убачыўшы яго ў храме, падбурылі ўвесь народ і ўзлажылі на яго рукі, 28. крычучы: Мужы Ізраільскія, памажэце! Вось чалавек, які ўсіх усюды навучае проці народу й проці закону й проці месца гэтага; ды яшчэ й Грэкаў увёў у храм ды апаганіў гэтае месца сьвятое 29. (бо перад гэтым яны бачылі з ім у горадзе Трахіма Эфэсца дый падумалі, што Паўла ўвёў яго ў храм). 30. Увесь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. I, схапіўшы Паўлу, павалаклі яго вон із храму, ды ўраз дзьверы былі зачынены. 31. Калі-ж хацелі забіць яго, да вайсковага тысячніка дайшла вестка, што збунтаваўся ўвесь Ерузалім; 32. дык ён, узяўшы ўраз-жа жаўнераў ды сотнікаў, пабег на іх. Яны-ж, убачыўшы тысячніка й жаўнераў, перасталі біць Паўлу. 33. Тады, падыйшоўшы, тысячнік схапіў яго й загадаў зьвязаць двума ланцугамі ды пытаўся, хто ён і што зрабіў? 34. У таўпе-ж крычэлі кожын нешта другое. Дык, ня маючы магчымасьці праз шум нешта пэўнае даведацца, загадаў вясьці яго ў замак. 35. Калі-ж апынуўся ля ўсходаў, жаўнерам прышлося на руках несьці яго дзеля натоўпу народнага, 36. бо вялікая грамада народу йшла сьледам, крычучы: Сьмерць яму! 37. Перад уваходам у замак Паўла кажа тысячніку: Ці магу нешта сказаць табе? Той жа сказаў: Ты ўмееш пагрэцку? 38. Дык ці ня ты той Эгіпцянін, што перад гэтымі днямі збунтаваў і вывеў у пустыню чатыры тысячы душ разбойнікаў? 39. Паўла-ж сказаў: Я Жыд із Тарсу, грамадзянін слаўнага места Кілікійскага. Прашу-ж цябе, дазволь мне прамовіць да народу. 40. Калі-ж той дазволіў, Паўла, стануўшы на ўсходах, даў знак народу рукою. Як-жа сталася вялікая ціша, прамовіў у Жыдоўскай мове, кажучы:

Разьдзел 22.

1. Мужы браты й бацькі! Выслухайце цяпер маё перад вамі апраўданьне. 2. Пачуўшы, што гавора да іх у Жыдоўскай мове, яшчэ балей усьцішыліся. Ён жа казаў: 3. Я-ж сам Жыд, урадзіўся ў Тарсе Кілікійскім, узгадаваны ў месьце гэтым ля ног Гамаліэля, рупліва навучаны закону айцоўскага, шчыры слуга Бога, як вы ўсе сягоньня. 4. Шлях гэты я перасьледаваў ажно да сьмерці, вяжучы й аддаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын; 5. і пасьведчыць аба мне архірэй ды ўсе старшыя: бо ад іх узяў я пісьмы да братоў і пайшоў у Дамаск, каб і быўшых там прывясьці зьвязаных у Ерузалім дзеля пакараньня. 6. I сталася мне, як ішоў і падыходзіў к Дамаску, каля паўдня зьнячэўку агарнула мяне вялікае сьвятло з неба. 7. I паваліўся я на зямлю і пачуў голас, які гаварыў да мяне: Саўл, Саўл, чаму перасьледуеш Мяне? 8. Я адказаў: Хто ты, Госпадзе? Ён жа сказаў да мяне: Я Ісус Назарэй, Якога ты перасьледуеш. 9. Тыя-ж, што былі са мною, угледзіўшы сьвятло, перапалохаліся; але голасу, што гаварыў да мяне, ня чулі. 10. I я сказаў: Што мне рабіць, Госпадзе? Госпад жа сказаў да мяне: Устань і йдзі ў Дамаск, і там будзе табе сказана ўсё, што назначана табе зрабіць. 11. А як ад зьяньня сьвятла гэтага я ня відзеў, дык прыйшоў у Дамаск, ведзены за руку быўшымі са мною. 12. Нейкі-ж Ананія, чалавек пабожны паводле закону, за якога сьведчылі ўсе тамтэйшыя Жыды, 13. прыйшоўшы да мяне і стануўшы, сказаў мне: Браце Саўле! Будзь ізноў відзючым! I я ў тую-ж гадзіну пабачыў яго. 14. Ён жа сказаў: Бог айцоў нашых выбраў цябе, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўбачыў Справядлівага ды пачуў голас з вуснаў Ягоных, 15. бо будзеш ты сьведкай Яму перад усімі людзьмі аб тым, што бачыў ды чуў. 16. Дык чаго-ж вагаешся цяпер? Устань, ахрысьціся й змый грахі твае, прызваўшы імя Гасподняе. 17. I здарылася мне, як вярнуўся ў Ерузалім ды маліўся ў храме, апынуўся я ў захапленьні 18. і бачыў Яго, мовячы да мяне: Сьпяшайся ды йдзі хутчэй із Ерузаліму, бо ня прымуць сьведчаньня твайго аба Мне. 19. Я-ж сказаў: Госпадзе, яны ведаюць, што гэта я кідаў у вастрог ды біў па сынагогах веруючых у Цябе, 20. а як пралілася кроў Сьцяпана, сьведкі Твайго, дык я і стаяў тамака, і пахваляў забойства яго, ды сьцярог вопраткі тых, што яго забівалі. 21. I сказаў да мяне: Ідзі, бо далёка пашлю цябе да паганаў. 22. Да гэтага слова яго слухалі ды паднялі голас свой, кажучы: Зьнішчы із зямлі такога! Бо ня жыць яму! 23. А як яны крычэлі й кідалі вопраткі ды пыл падкідалі ў паветра, 24. тысячнік загадаў вясьці яго ў замак, сказаўшы бічаваць яго, каб даведацца, дзеля якое прычыны гэтак крычэлі проці яго. 25. Калі-ж расьцягнулі яго рэмнямі, сказаў Паўла да стаяўшага сотніка; Ці-ж можна вам бічаваць Рымскага грамадзяніна, да таго-ж бяз суду? 26. Сотнік, пачуўшы, пайшоў ды паведаміў тысячніка, кажучы: Глядзі, што ты хочаш зрабіць? Бо-ж гэты чалавек - Рымскі грамадзянін. 27. I прыйшоў тысячнік ды кажа яму: Скажы мне, ці ты Рымскі? Ён жа сказаў: Але. 28. Тысячнік адказаў: Я набыў гэтае грамадзянства за вялікія грошы. Паўла-ж сказаў: А я й урадзіўся. 29. Дык ураз адступіліся ад яго тыя, што меліся выпытываць у яго. А тысячнік, даведаўшыся, што ён Рымскі грамадзянін, спалохаўся, што зьвязаў яго. 30. Назаўтрае-ж, хочучы даведацца напэўна, за што абвінавачываюць яго Жыды, зьняў з яго кайданы й загадаў прыйсьці архірэям ды ўсяму сынэдрыону іх і, вывеўшы Паўлу, паставіў яго перад імі.

Разьдзел 23.

1. Паўла-ж, паўзіраўшыся на сынэдрыон, сказаў: Мужы браты! У-ва ўсім добрым сумленьні жыў я перад Богам ажно да сягоньняшняга дня. 2. Архірэй-жа Ананія загадаў тым, што стаялі перад ім, каб білі яго ў вусны. 3. Тады Паўла сказаў да яго: Бог будзе біць цябе, падбеленая сьцяна! Бо ты сядзіш, каб судзіць мяне паводле закону, і незаконна кажаш мяне біці. 4. А тыя, што стаялі перад ім, сказалі: Архірэя Божага зьневажаеш? 5. Паўла-ж азваўся: Ня ведаў я, браты, што ен архірэй. Бо-ж напісана: На павадыра народу твайго не кажы блага (Вых. 22,28). 6. I, ведаючы, што адна часьціна ёсьць Саддукеі, а другая Фарысэі, загаласіў Паўла ў сынэдрыоне: Мужы браты! Я - Фарысэй, сын Фарысэявы. За надзею й ускрасеньне мёртвых судзяць мяне! 7. Калі-ж ён гэтае сказаў, узьнялася спрэчка паміж Фарысэямі й Саддукеямі, і разьдзялілася грамада. 8. Бо Саддукеі кажуць, што няма ўваскрасеньня, ані Ангела й духа; Фарысэі-ж прызнаюць абодвух. 9. Узьняўся вялікі крык. I, паўстаўшы, кніжнікі Фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: Нічога благога не знаходзім мы ў чалавеку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці Ангел, не змагаймася з Богам. 10. Калі-ж спрэчка ўзгаралася, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнерам зыйсьці ўзяць яго спасярод іх ды вясьці ў замак. 11. У наступную-ж ноч Госпад, стануўшы перад ім, сказаў: Бадрыся, Паўла! Бо як ты сьведчыў аба Мне ў Ерузаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме. 12. А як настаў дзень, некаторыя Жыды, зрабіўшы змову, далі зарок, кажучы, што ня будуць есьці ані піці, пакуль не заб'юць Паўлу. 13. Было-ж іх болыы за сорак, што далі гэткі зарок. 14. Яны, прыйшоўшы да архірэяў і старшых, сказалі: Мы пад прысягай заракліся есьці што-колечы, пакуль не заб'ем Паўлу. 15. Вы-ж цяпер павядомце тысячніка з сынэдрыонам, каб заўтра вывеў яго да вас, быццам хочаце пільней разглядзець справу ягоную; а мы, перш, чым ён падойдзе, гатовы забіць яго. 16. Пачуўшы-ж пра гэту засаду, сын сястры Паўлавае прыйшоў і, увайшоўшы ў замак, паведаміў Паўлу. 17. Паўла-ж, паклікаўшы аднаго із сотнікаў, сказаў: Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае нешта сказаць яму. 18. Дык той, узяўшы яго, завёў да тысячніка і сказаў: Вязень Паўла, паклікаўшы мяне, прасіў завясьці да цябе гэтага дзяцюка, які мае нешта сказаці табе. 19. Тысячнік, узяўшы яго за руку й адыйшоўшыся набок, запытаўся: Што маеш сказаць мне? 20. I сказаў: Жыды пастанавілі прасіць цябе, каб заўтра вывеў Паўлу да сынэдрыону, быццам манючыся падрабней распытацца аб ім. 21. Ты-ж не патурай ім: бо на яго заселі больш за сорак мужоў із іх, якія далі зарок ня есьці й ня піць, пакуль не заб'юць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы весткі ад цябе. 22. Дык тысячнік пусьціў дзяцюка, загадаўшы: Нікому не кажы, што мяне аб гэтым паведаміў. 23. I, паклікаўшы нейкіх двух сотнікаў, сказаў: Прыгатуйце дзьвесьце жаўнераў, каб ісьці ў Кесарыю, ды коньнікаў семдзесят ды стральцоў дзьвесьце - на трэцюю гадзіну ночы. 24. Прыгатуйце й жывёлу, каб, пасадзіўшы Паўлу, адвясьці жывога да старасты Фэлікса. 25. Дый напісаў пісьмо гэткага зьместу: 26. Клаўдзі Лізі вяльможнаму старасьце Фэліксу: радуйся! 27. Чалавека гэтага, якога Жыды схапілі й маніліся забіць, я, выступіўшы з войскам, адабраў, даведаўшыся, што ён Рымскі грамадзянін. 28. Хочучы-ж ведаць прычыну, за што вінавацяць яго, я прывёў яго ў сынэдрыон іхні 29. і знайшоў, што яго вінавацяць за супярэчнасьці ў законе іхнім, ды што няма ў ім ніякае віны, вартае сьмерці ці кайданоў. 30. Калі-ж паведамілі мяне пра змову проці чалавека гэтага, што мела стацца ад Жыдоў, я ўраз паслаў яго да цябе, загадаўшы й абвінавачываючым яго гаварыць проці яго перад табою. Бывай здароў. 31. Дык жаўнеры, як ім было загадана, узялі Паўлу й павялі ўначы ў Антыпатрыду; 32. назаўтрае-ж, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў замак. 33. Тыя, прыйшоўшы ў Кесарыю і аддаўшы пісьмо старасьце, паставілі перад ім і Паўлу. 34. Стараста-ж, прачытаўшы й спытаўшыся, з якое ён краіны, дый даведаўшыся, што із Кілікіі, 35. сказаў: Я выслухаю цябе, як зьявяцца абвініцелі твае. I загадаў пілнаваць яго ў прэторыі Ірадавай.

Разьдзел 24.

1. А праз пяць дзён прыйшоў архірэй Ананія з старшымі ды нейкім рытарам Тэртуллам і выступілі перад старастай проці Паўлы. 2. Пакліканы-ж, пачаў вінаваціць яго Тэртулл, гаворачы: 3. Дазнаючы праз цябе вялікага супакою ды шчасьця, што сталася народу гэтаму тваім адумам, заўсёды й усюды прыймаем мы (гэта), вяльможны Фэліксе, з усею ўдзячнасьцяй. 4. Але, каб табе шмат не дакучаць, прашу цябе каротка выслухаць нас паводле ласкавасьці тваей. 5. Бо, знайшоўшы, што чалавек гэты ёсьць зараза, будзіцель бунту сярод Жыдоў на ўсенькім сьвеце ды павадыр гэрэзіі Назарэйскае, 6. які й храм адважыўся зьняважыць, - мы ўзялі яго й хацелі судзіць паводле нашых законаў. 7. Але прыйшоў тысячнік Лізі ды з вялікім гвалтам забраў яго із нашых рук, 8. загадаўшы абвініцелям ягоным ісьці да цябе. Ад яго ты сам можаш, распытаўшыся, даведацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго. 9. Пацьвярдзілі-ж і Жыды, кажучы, што гэта так. 10. Паўла-ж, як стараста даў яму знак гаварыць, адказаў: Ведаючы цябе многа год, як судзьдзю гэтага народу, я тым ахватней буду бараніці справу маю. 11. Ты можаш даведацца, што ня болып, як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ў Ерузалім. 12. І ані ў храме не знайшлі мяне хоць з кім спрачаючыся ці бунтуючы народ, ані ў сынагогах, ані ў горадзе, 13. дый ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мяне. 14. Але табе прызнаюся ў тым, што на шляху, які яны гэрэзіяй называюць, я служу гэтак Богу айцоў, веручы ўсяму, што згодна з законам ды што напісана ў Прарокаў, 15. маючы надзею на Бога, што мае быць ускрасеньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго й самі яны чакаюць. 16. Дзеля гэтага й сам я крэпка стараюся мець заўсёды чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі. 17. Цераз многа год прыйшоў я чыніць дораньне народу майму ды ахвяры, 18. і на гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў храме некаторыя Жыды із Азіі, а не з таўпой ды ўзварушэньнем; 19. вось ім трэба было прыйсьці да цябе й вінаваціць мяне, калі-б нешта проці мяне мелі. 20. Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ў-ва мне які грэх, як я стаяў перад сынэдрыонам, апрача аднаго гэтага голасу, што крыкнуў, стоючы сярод іх: што сяньня яны судзяць мяне за ўваскрасеньне мёртвых. 22. Пачуўшы гэтае, Фэлікс адлажыў справу іхнюю, падрабней разьведаўшы аб шляху гэтым ды сказаўшы: Як прыйдзе тысячнік Лізі, разгледжу справу вашу. 23. I загадаў сотніку сьцерагчы Паўлу ды даваць яму волю й не забараняць нікому з ягоных служыць яму й прыхадзіць да яго. 24. Праз колькі дзён Фэлікс, прыйшоўшы з Друзіллаю, жонкаю сваею, што была Жыдоўка, паклікаў Паўлу і слухаў яго аб веры ў Хрыста. 25. А як той гаварыў аб справядлівасьці й узьдзяржаньні ды аб судзе, што мае быці, дык Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: Цяпер годзе, ідзі; як выбяру час, паклічу цябе. 26. Да таго-ж ён спадзяваўся, што дастане грошы ад Паўлы, каб звольніў яго; дык, часта заклікаючы яго, гутарыў з ім. 27. А як скончыліся два гады, дастаў Фэлікс замясьціцеля Поркія Фэста; каб-жа прыдбаць ласку Жыдоў, Фэлікс пакінуў Паўлу ў путах.

Разьдзел 25.

1. Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім. 2. I архірэй і выдатнейшыя з Жыдоў зьявіліся да яго проці Паўлы 3. і малілі яго, каб зрабіў ласку ды прыслаў яго ў Ерузалім, - зрабіўшы змову, каб забіць яго ў дарозе. 4. Але Фэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесарыі, а сам ён маніцца хутка выехаць. 5. Дык хто із вас можа, сказаў ён, няхай ідуць са мною і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць. 6. Пабыўшы-ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесарыю і назаўтрае, сеўшы на судным пасадзе, загадаў прывясьці Паўлу. 7. Калі-ж той прыйшоў, абступілі яго Жыды, што прыйшлі з Ерузаліму, прыносячы на яго многа цяжкіх абвінавачаньняў, якіх ня здолелі даказаць. 8. Ён-жа апраўдываўся, што ні ў чым не правініўся ані проці закону Жыдоўскага, ані проці царквы, ані проці кесара. 9. Але Фэст, хочучы зрабіць ласку Жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Ці хочаш ісьці ў Ерузалім, ды каб там я судзіў цябе за гэта? 10. Паўла-ж сказаў: Я стаю перад кесаравым судом, дзе і трэ мне судзіцца. Жыдом ніякае крыўды не зрабіў, як і ты добра ведаеш. 11. Калі паступаю несправядліва і ўчыніў нешта, вартае сьмерці, дык не адмаўляюся памерці; але, калі нічога таго няма, у чым мяне яны вінавацяць, дык ніхто ня можа выдаць ім мяне. Паклікаюся на кесара. 12. Тады Фэст, пагутарыўшы з раднікамі, адказаў: Паклікаешся на кесара, да кесара й пойдзеш. 13. Праз колькі дзён цар Агрыппа й Вэрніка прыбылі ў Кесарыю прывітаці Фэста. 14. Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзен, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць нейкі чалавек, пакінены Фэліксам у путах, 15. на якога ў бытнасьць маю ў Ерузаліме жаліліся архірэі і старшыя із Жыдоў, просячы суду на яго. 16. Я адказаў ім, што ў Рымлян няма звычаю выдаваць чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны меціме перад абліччам абвініцеляў і займець месца дзеля апраўданьня ад абвіненьня. 17. Калі-ж яны прыйшлі сюды, я безадкладна назаўтрае сеў на судны пасад і загадаў прывясьці таго чалавека. 18. Абвініцелі, абступіўшы яго, ня прынесьлі проці яго ніякае віны, якое я спадзяваўся; 19. а мелі яны з ім нейкія спрэчкі аб іхніх забабонах ды аб нейкім памершым Ісусе, аб якім Паўла казаў, што Ён жыве. 20. Не разьбіраючыся ў гэтай спрэчцы, я сказаў: ці хоча ён ісьці ў Ёрузалім ды тамака судзіцца за гэта? 21. Калі-ж Паўла зажадаў, каб яго затрымаць на разгляд Аўгуста, я загадаў пілнаваць яго, пакуль не пашлю яго да Кесара. 22. Агрыппа-ж сказаў да Фэста: Хацеў бы й я сам выслухаць чалавека. Заўтра, адказаў ён, пачуеш яго. 23. Назаўтрае-ж, як Агрыппа й Вэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў судовую палату з тысячнікамі й паважнейшымі мужамі места, па загаду Фэставаму быў прыведзены Паўла. 24. I кажа Фэст: Цару Агрыппа дый усе прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, аб якога ўся грамада Жыдоўская прыступала да мяне і ў Ерузаліме і тут, крычучы, што ня сьлед яму больш жыць. 25. Але я не знайшоў, каб ён учыніў нешта вартае сьмерці, дый ён сам паклікаўся на Аўгуста; дык я рассудзіў паслаці яго. 26. Ды ня маю аб ім нічога пэўнага напісаць Гаспадару; дзеля гэтага прывёў яго да вас, а асабліва да цябе, цару Агрыппа, каб, рассудзіўшы, меці што напісаць. 27. Бо неразумным здаецца мне, пасылаючы вязьня, не паказаць і абвінавачаньня на яго.

Разьдзел 26.

1. Агрыппа-ж прамовіў да Паўлы: Дазваляецца табе гаварыці аб сабе. Тады Паўла, выцягнуўшы руку, пачаў апраўдывацца: 2. Цару Агрыппа, я лічу сябе шчасьлівым, прыступаючы сягоньня перад Табою да абароны ад усяго, у чым вінавацяць мяне Жыды, 3. бо ты найлепш ведаеш усе звычаі Жыдоўскія ды спрэчкі. Дык прашу цябе выслухаць мяне вялікадушна. 4. Усенькае жыцьцё маё ад малых год, якое ад пачатку праходзіла сярод народу майго ў Ерузаліме, ведаюць усе Жыды, 5. знаючы мяне здаўна (калі-б захацелі сьведчыць), што я, як Фарысэй, жыў паводле найдасканальшае навукі веры нашае. 6. I вось цяпер я стаю, як падсудны, за надзею на абяцаньне, данае айцом нашым ад Бога, 7. асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць родаў нашых, служачы начамі і ўдзень бязупынна. За гэту надзею й абвінавачываюць мяне Жыды, о цар Агрыппа! 8. Што? Вам здаецца непадобным да веры, што Бог ускрашае ўмершых? 9. Дый мне яно здавалася, што я павінен шмат зрабіць супраць іменьня Ісуса Назарэя, 10. і рабіў у Ерузаліме: узяўшы ўладу ад архірэяў, я многа сьвятых замыкаў у вастрозе, а, як іх забівалі, даваў голас мой. 11. I па ўсіх сынагогах, часта мучачы іх, прымушаў зьневажаць; і, цераз меру разьярыўшыся проці іх, перасьледаваў іх навет і па чужых местах. 12. Ды з гэтым ідучы ў Дамаск, маючы ўладу й даручэньне ад архірэяў, 13. я ў палудзень, о цар, убачыў на дарозе сьвятло з неба, ярчэйшае за зьяньне сонца, якое асьвяціла мяне й тых, што йшлі са мной. 14. I, як усе мы паваліліся на зямлю, я пачуў голас, які прамовіў да мяне, гаворачы па-жыдоўску: Саўл, Саўл, чаму перасьледуеш мяне? Цяжка табе перці проці ражна. 15. Я-ж сказаў: Хто Ты, Госпадзе? Ён жа сказаў: Я Ісус, якога ты парасьледуеш; 16. але падыйміся й стань на ногі твае, бо Я дзеля таго зьявіўся табе, каб зрабіць цябе слугой ды сьведкай таго, што ты бачыў і што адкрыю табе, 17. бяручы цябе з народу й ад паганаў, да якіх цяпер пасылаю цябе, 18. каб расчыніў ім вочы, каб зьвярнуліся ад цемры да сьвятла й ад улады шатана да Бога, ды праз веру ў Мяне атрымалі адпушчэньне грахоў і ўдзел сярод пасьвячоных. 19. Дзеля гэтага, цару Агрыппа, я не супрацівіўся зьяве нябеснай, 20. але абвяшчаў сьпярша жыхарам Дамаску й Ерузаліму, а пасьля ўсенькай зямлі Юдэйскай і паганам, каб пакаяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя пакаяньня. 21. За гэта Жыды, схапіўшы мяне ў храме, памыкаліся забіць мяне. 22. Але я дастаў падмогу ад Бога й да гэтага дня стаю, сьведчучы малому й вялікаму, нічога іншага ня кажучы, як што гаварылі Прарокі й Майсей, што мае стацца: 23. што Хрыстос мусіць быць замучаны і, Першы з уваскрасеньня ўмершых, мае абвясьціць сьвятло народу й паганам. 24. Калі ён гэтак апраўдываўся, сказаў Фэст моцным голасам: Ты шалееш, Паўла! Вялікая навука даводзе цябе да шалу. 25. А той кажа: Не шалею, вяльможны Фэсьце, а кажу словы праўды й мудрасьці; 26. бо ведае гэта цар, перад якім і гавару сьмела, бо ведаю, што нішто з гэтага перад ім не ўтаілася: не ў закуцьці-ж яно дзеялася. 27. Ці верыш ты Прарокам, цару Агрыппа? Ведаю, што верыш. 28. Агрыппа-ж сказаў да Паўлы: Ты чуць-што не ўгаварыў мяне стацца Хрысьціянінам! 29. Паўла-ж сказаў: Маліў бы я Бога, каб хутка, ці ня хутка, ня толькі ты, але й усе, што слухаюць мяне сягоньня, сталіся такімі, як і я, па-за гэтымі путамі. 30. I, як сказаў ён гэтае, устаў цар і стараста й Вэрніка, дый тыя, што з імі сядзелі, 31. і, адыйшоўшыся ў бок, гутарылі паміж сабою, кажучы, што чалавек гэты ня робіць нічога, вартага сьмерці або путаў. 32. Агрыппа сказаў Фэсту: Можна-б было звольніць гэтага чалавека, калі-б не паклікаўся на Кесара.

Разьдзел 27.

1. Як жа прысудзілі нам плыці ў Італію, дык Паўлу й некаторых іншых вязьняў аддалі сотніку, на ймя Юлію, з роты Аўгуста. 2. Узыйшоўшы на Адраміцкі карабель, манючыся плысьці ля месцаў Азійскіх, вырушылі мы, маючы з сабой Арыстарха, Македонца із Фессалонікі. 3. На другі дзень прысталі к Сідону; Юлі-ж, які абходзіўся з Паўлам па-людзку, дазволіў яму пайсьці да прыяцеляў і скарыстацца руплівасьцяй іх. 4. I, вырушыўшы стуль, прыплылі мы к Кіпру, бо вятры былі праціўныя. 5. Пераплыўшы-ж мора насупраць Кілікіі й Памфіліі, прыйшлі мы ў Міры Лікійскія, 6. і тутака сотнік знайшоў Александрыйскі карабель, які плыў у Італію, ды пасадзіў нас на яго. 7. Плывучы-ж памалу шмат дзён ды ледзь апынуўшыся насупраць Кніду, бо вецер быў проці нас, даплылі мы да Крыту, проці Сальмону, 8. і, ледзьве прабраўшыся ля яго, прыйшлі да нейкае мясцовасьці, называнае Харошыя Затокі, адкуль недалека места Лязія. 9. Калі-ж мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо няпэўнае, бо ўжо і пост мінуў, радзіў ім Паўла, 10. кажучы: Мужы! Я бачу, што плаваньне мае быць нешчасьлівае ды з чысьленымі ўтратамі ня толькі для тавару й карабля, але й для душ нашых. 11. Але сотнік больш верыў корніку й гаспадару карабля, чым таму, што гаварыў Паўла. 12. А як затока ня была выгодная дзеля зімаваньня, дык большасьць і радзіла адплысьці адтуль: мо можна былоб перазімаваць, дабраўшыся да Фініку, Крыцкае затокі, што ляжыць насупраць паўднёва-заходняга й паўночна-заходняга ветру. 13. I, калі павеяў паўдзённы вецер, яны, падумаўшы, што дасяглі жаданага, рушылі й паплылі поўз Крыту. 14. Але неўзабаве наляцеў на іх бурны вецер, называны Эўроклідон. 15. Калі падхапіла карабель, і ён ня мог працівіцца ветру, дык мы здаліся, і нас панясло. 16. Наляцеўшы-ж на нейкі астравок, называны Кляўдай, мы ледзьве здолелі ўдзяржаць човен; 17. падняўшы-ж яго, пачалі ратавацца, абвязываючы карабель; а баючыся, каб ня сесьці на мялізну, спусьцілі парус ды гэтак насіліся. 18. Як жа бура крэпка кідала нас, назаўтрае выкінулі тавары, 19. а на трэці дзень мы сваімі рукамі павыкідалі карабельны струмант. 20. Калі-ж шмат дзён не паказывалася ані сонца, ані зоркі, а бура крэпка налягала, дык урэшце прапала ўсенька надзея, каб нам спасьціся. 21. А як мы доўга былі няеўшы, дык Паўла, стануўшы сярод іх, сказаў: Мужы, трэба было паслухацца мяне і ня плысьці ад Крыту ды ўсьцерагчыся гэтага няшчасьця й утраты. 22. Цяпер-жа раджу вам: бадрыцеся; не загіне ніводная душа із вас, апрача карабля. 23. Бо стануў прада мною ў гэту ноч Ангел Бога, Якому прыналежу й служу, 24. ды сказаў: Ня бойся, Паўла! Ты мусіш стануць перад кесарам, і вось Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з Табою. 25. Дык будзьце добрае мысьлі, мужы; бо веру Богу, што станецца так, як мне было сказана: 26. мы мусім быць выкінены на нейкі востраў. 27. Як жа настала чатырнаццатая ноч, што мы насіліся па Адрыятыцкім моры, каля поўначы пазналі матросы, што падыходзім да нейкае зямлі. 28. I, памераўшы, знайшлі дваццаць самшёў. Крыху-ж адплыўшы ды йзноў памераўшы, знайшлі пятнаццаць сажнёў. 29. Баючыся, каб не папасьці на скалістае месца, скінулі з карна чатыры якары й чакалі дня. 30. Калі-ж матросы памкнуліся ўцячы з карабля ды спускалі ў мора човен, паказуючы, быццам маняцца скінуць якары з носу, 31. Паўла сказаў сотніку й жаўнерам: Калі яны не астануцца на караблі, дык вы ня можаце спасьціся. 32. Тады жаўнеры паабсякалі вяроўкі ад чаўна й далі яму ўпасьці. 33. Перад сьвітаньнем Паўла намаўляў усіх прыняць ежу, кажучы: Сягоньня чатырнаццаты дзень, як вы, ждучы, астаецёся ня еўшы, нічога ня прыймаючы. 34. Дык заклікаю вас прыняць ежу: бо гэта будзе дзеля вашага спасеньня. Бо нікому з вас волас з галавы не спадзе. 35. Сказаўшы гэта і ўзяўшы хлеб, ён пахваліў Бога перад усімі дый пачаў, разламаўшы, есьці. 36. I ўсе набраліся духу дый самі прынялі ежу. 37. Было-ж усіх нас на караблі дзьвесьце семдзесят шэсьць душ. 38. Насыціўшыся-ж ежай, аблягчылі карабель, выкідаючы пшаніцу ў мора. 39. Як жа настаў дзень, яны не пазнавалі зямлі; дагледзіліж нейкую затоку, меўшую ўзьбярэжжа, да якога й урадзілі, калі здолеюць, прыстаць з караблём. 40. I, падняўшы якары, пайшлі морам; і, адвязаўшы стырно ды наставіўшы малы парус па ветру, кіраваліся да ўзьбярэжжа. 41. Папаўшы-ж на касу, пасадзілі карабель на мялізну, і нос, завязшы, аставаўся нярухомы, а карно разьбівалася сілаю хваляў. 42. У жаўнераў жа была нарада, каб вязьняў пазабіваць, каб хто, выплыўшы, ня ўцек. 43. Але сотнік, хочучы ўратаваць Паўлу, супрацівіўся іхняй пастанове ды загадаў умеючым плаваць кінуцца й першымі выйсьці на зямлю, 44. рэшце-ж каму на дошках, каму на чым з карабля. I гэтак сталася, што ўсе выратаваліся на зямлю.

Разьдзел 28.

1. Тады, выратаваўшыся, даведаліся, што востраў называецца Мэліта. 2. Варвары-ж паказалі нам нябывалую людзкасьць: бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа. 3. Калі-ж Паўла, набраўшы берамя хворасту, клаў на агонь, ад жару выйшла яхідна й павісла на руцэ ў яго. 4. Варвары, угледзіўшы зьвісаўшага з рукі ягонай гада, гутарылі паміж сабою: пэўне чалавек гэты - душагуб, бо й уратаванаму ад мора справядлівасьць жыць не дае. 5. Але ён, абтросшы гада ў агонь, не дазнаў нічога благога. 6. Яны-ж чакалі, што ён пачне пухнуць, ці ўраз упадзе няжывы. Паждаўшы-ж доўга і бачучы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думкі й казалі, што ён Бог. 7. Навакол-жа таго месца былі землі першака вострава, на ймя Публія, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна ўгашчаў. 8. I сталася, што бацька Публія ляжаў хворы на гарачку й жывот. Паўла, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, узлажыў на яго рукі й аздаравіў яго. 9. Калі-ж гэта сталася, і другія хворыя на востраве прыходзілі і былі аздароўлены. 10. Дык выяўлялі нам вялікую пашану, а, як мы адплывалі, надавалі, што трэба было. 11. Цераз тры месяцы вырушылі мы на Александрыйскім караблі, пад назовам Дыаскуры, што зімаваў на востраве, 12. і, прыплыўшы ў Сіракузы, прабылі тры дні. 13. Вырушыўшы стуль, прыплылі мы ў Рэгію; і, як цераз дзень узьняўся паўдзённы вецер, дык на другі дзень прыйшлі ў Путэолі, 14. дзе знайшлі братоў і былі запрошаны імі пабыць сем дзён; ды гэтак прыйшлі ў Рым. 15. I стуль браты, пачуўшы аб нас, павыходзілі нам насустрэчу да Аппіявае плошчы й Трох Гасьцініц. Пабачыўшы іх, Паўла, падзякаваўшы Богу, акрыяў. 16. Калі-ж мы ўвайшлі ў Рым, сотнік здаў вязьняў ваяводзе; Паўле-ж дазволілі жыць у сябе з жаўнерам, што яго пілнаваў. 17. I сталася, што цераз тры дні склікаў Паўла першакоў Жыдоўскіх. Калі-ж яны зыйшліся, сказаў да іх: Мужы браты! хаця я нічога не ўчыніў супраць народу й звычаяў айцоў, мяне, як вязьня, аддалі з Ерузаліму ў рукі Рымлян. 18. Яны, распытаўшы мяне, хацелі мяне звольніць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне ня было. 19. Калі-ж Жыды супрацівіліся, дык я быў прымушаны паклікацца на Кесара, але не затым, каб меўся ў чым вінаваціць мой народ. 20. Дзеля гэтае прычыны я й паклікаў вас, каб пабачыць і пагутарыць: бо за спадзяваньне Ізраіля закавалі мяне ў путы гэтыя. 21. Яны-ж сказалі да яго: Мы ані пісем аб табе не дасталі з Юдэі, ані ніхто з братоў, прыходзячы, не абвяшчаў і не гаварыў аб табе нічога благога. 22. Ды хочам пачуць ад цябе, як ты мысьліш; бо аб гэрэзіі гэтай ведама нам, што ўсюды працівяцца ей. 23. I, назначыўшы яму дзень, многа прыйшло да яго ў гасьцініцу. I ад ранку да вечара выкладаў ім, сьведчучы аб царстве Божым ды пераконываючы іх аб Ісусе із закону Майсеявага і Прарокаў. 24. I адны былі перакананы словамі ягонымі, другія-ж ня верылі. 25. I, не згаджаючыся міжы сабою, пайшлі, калі Паўла сказаў адно слова: Добра сказаў да айцоў нашых Дух Сьвяты праз Прарока Ісаю, мовячы: 26. Ідзі да народу гэтага і скажы: Слыхам пачуеце, ды не зразумееце; і, відзячы, глядзець будзеце, ды ня ўбачыце; 27. бо загрубела сэрца народу гэтага, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не пабачыць вачыма й не пачуць вушыма ды сэрцам ня ўцяміць і не навярнуцца, каб Я не аздаравіў іх (Ісая, 6,9-10). 28. Няхай-жа будзе вам ведама, што паганам паслана спасеньне Божае, яны-ж і пачуюць. 29. I, як ен гэта сказаў, Жыды выйшлі, крэпка спрачаючыся між сабою. 30. Паўла-ж цэлыя два гады жыў у нанятай ім гасподзе і прымаў усіх, што прыходзілі да яго, 31. абвяшчаючы царства Божае ды з усей адвагай без перашкоды навучаючы пра Госпада Ісуса Хрыста.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: