|
ПАСЛАНЬНЕ ДА ЭФЭСЦАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА
Разьдзел 1
1. Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, - сьвятым, што ў Эфэсе, і верным у Хрысьце Ісусе:
2. ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3. Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраслаўленьнем у нябёсах,
4. бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любові,
5. прадвызначыўшы нас на ўсынаўленьне Сабе праз Ісуса Хрыста з упадабаньня волі Сваёй,
6. на пахвалу? славы ласкі Сваёй, якой абдары?ў нас ва Ўлюбёным,
7. у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,
8. якую Ён шчодра зьявіў нам ва ўсякай мудрасьці і разуменьні,
9. даўшы нам ведаць таямніцу волі Сваёй, паводле ўпадабаньня Свайго, што Ён раней пастанавіў у Сабе,
10. дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё, што ў небе і што на зямлі, было пад галавою - Хрыстом.
11. У Ім, у Якім і мы сталіся спадкаемцамі, былі мы прадвызначаныя на гэта паводле вызначэньня Таго, Хто ўсё зьдзяйсьняе паводле жаданьня волі Сваёй,
12. каб быць нам на пахвалу? славы Яго, нам, якія раней спадзяваліся на Хрыста.
13. У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эва?нгельле вашага збаўленьня, і паверыўшы ў Яго, запячатаныя абяцаным Духам Сьвятым,
14. Які ёсьць зару?ка спадчыны нашае на выкупленьне ўдзелу, на пахвалу? славы Яго.
15. Дзеля гэтага і я, пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
16. няспынна дзякую за вас Богу, узгадваючы пра вас у малітвах маіх,
17. каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця? ў пазнаньні Яго,
18. прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,
19. і якая бязьмерная вялікасьць моцы Яго для нас, якія вераць праз дзеяньне ўладнай магутнасьці Яго,
20. якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе,
21. вышэй за ўсякае начальства, і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,
22. і ўсё Ён скарыў пад ногі Ягоныя і даў Яго за галаву над усім у Царкве,
23. якая ёсьць Цела Ягонае, поўня Таго, Які ўсё ў-ва ўсім напаўняе.
Разьдзел 2
1. І вас, мёртвых праз праступкі і грахі вашыя,
2. у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, -
3. між якімі і мы ўсе жылі некалі ў пажаданьнях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя, -
4. Бог, багаты міласэрнасьцю, праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,
5. і нас, мёртвых праз праступкі, ажывіў разам з Хрыстом, - ласкай вы збаўленыя, -
6. і ўваскрасіў, і пасадзіў у нябёсах у Хрысьце Ісусе,
7. каб зьявіць у вяках, якія прыходзяць, бязьмернасьць багацьця ласкі Сваёй у ласкавасьці да нас у Хрысьце Ісусе.
8. Бо ласкаю вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас - Божы дар:
9. не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.
10. Бо мы - твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.
11. Дзеля гэтага памятайце, што вы, некалі пагане целам, называныя неабрэзанымі праз тых, якія завуцца абрэзанымі целам [абразаньнем], зробленым рукамі,
12. што вы былі ў той час без Хрыста, адлучаныя ад грамадзянства Ізраіля і чужыя запаветам абяцаньня, ня маючы надзеі і бязбожнікі ў сьвеце.
13. А цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі некалі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыста.
14. Бо Ён - супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне,
15. зьнішчыўшы варожасьць Целам Сваім, Закон прыказаньняў, які быў у пастановах, каб з двух стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, прыносячы супакой,
16. і ў адным целе пагадзі?ць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць.
17. І, прыйшоўшы, Ён дабравесьціў супакой вам, якія далёка і якія блізка,
18. бо праз Яго абодва маем доступ да Айца ў адным Духу.
19. Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,
20. збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за ку?тні каме?нь,
21. на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,
22. на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.
Разьдзел 3
1. Дзеля гэтага вось я, Павал, - вязень Ісуса Хрыста за вас, паганаў.
2. Як вы чулі пра распарадкаваньне ласкі Божае, дадзенае мне дзеля вас,
3. што паводле адкрыцьця? Ён аб'явіў мне таямніцу, (як я коратка напісаў вышэй,
4. з чаго, чытаючы, можаце зразумець маё разуменьне таямніцы Хрыстовай),
5. якая ў іншых пакаленьнях не была вядомая сына?м чалавечым, як цяпер адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа,
6. што і пагане ёсьць суспадчыньнікамі, і адным целам, і супольнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце праз Эва?нгельле,
7. якога я стаўся служыцелем паводле да?ру ласкі Божае, дадзенае мне дзеяньнем сілы Яго.
8. Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая - сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае
9. і зрабіць яўным для ўсіх, якое ёсьць распарадкаваньне таямніцы, што схаваная ад вякоў у Богу, Які стварыў усё праз Ісуса Хрыста,
10. каб цяпер праз Царкву сталася вядомаю начальствам і ўладам у нябёсах разнастайная мудрасьць Божая,
11. паводле адвечнага вызначэньня, якое Ён зрабіў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым,
12. у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.
13. Таму прашу вас не журы?цца з прычыны прыгнёту майго дзеля вас, бо гэта ёсьць слава вашая.
14. Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
15. ад Якога мае назоў усякае бацькоўства ў небе і на зямлі,
16. каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,
17. каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,
18. каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, здолелі сьця?міць разам з усімі сьвятымі, што? ёсьць шырыня і даўжыня, глыбіня і вышыня,
19. і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.
20. А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
21. Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.
Разьдзел 4
1. Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя,
2. з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,
3. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.
4. Адно Цела і адзін Дух, як вы і пакліканыя да аднае надзеі вашага пакліканьня;
5. Адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне,
6. Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх вас.
7. А кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры да?ру Хрыстовага.
8. Дзеля гэтага і кажа: "Узыйшоўшы на вышыню, паланіў палон і даў дары? людзям".
9. А "ўзыйшоў" што ёсьць, як ня тое, што ён спачатку зыходзіў у прадонныя месцы зямлі?
10. Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё.
11. І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелі?стамі, іншых пастырамі і настаўнікамі
12. дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага,
13. пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае,
14. каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падма?ну,
15. але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, - Хрыстос,
16. з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.
17. Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго,
18. з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга.
19. Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю.
20. Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,
21. калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, - бо праўда ў Ісусе, -
22. каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлі?вых пажаданьнях,
23. а абнавіцца духам розуму вашага
24. і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.
25. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.
26. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;
27. і не давайце месца д'яблу.
28. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.
29. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.
30. І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня.
31. Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.
32. Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.
Разьдзел 5
1. Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,
2. і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
3. А распуста і ўсякая нячыстасьць або хцівасьць няхай і не называюцца ў вас, як і належыць сьвятым,
4. ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка.
5. Бо ведайце, што ніякі распусьнік, або нячысты, або хцівец, які зьяўляецца ідалапаклоньнікам, ня мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.
6. Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.
7. Дык ня будзьце супольнікамі іх.
8. Вы былі некалі цемрай, а цяпер - сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,
9. бо плод Духа ёсьць ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.
10. Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,
11. і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.
12. Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.
13. Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,
14. таму сказана: "Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос".
15. Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,
16. выкупляючы час, бо дні злыя.
17. Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.
18. І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,
19. гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,
20. дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
21. падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.
22. Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужа?м сваім, як Госпаду,
23. бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос - галава Царквы, і Ён жа - Збаўца цела.
24. Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужа?м у-ва ўсім.
28. Мужы, любі?це жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
26. каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,
27. каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
28. Гэтак павінны мужы любі?ць сваіх жонак, як целы свае: хто лю?біць жонку сваю, самога сябе лю?біць.
29. Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жы?віць і грэе яго, як і Госпад Царкву.
30. Бо мы - члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.
31. Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.
32. Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.
33. Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай лю?біць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.
Разьдзел 6
1. Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.
2. "Шануй бацьку твайго і маці", - гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:
3. "каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі".
4. І вы, бацькі?, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
5. Слу?гі, слухайцеся гаспадароў паводле цела, са страхам і трымценьнем, у шчырасьці сэрца вашага, як Хрыста,
6. не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджа?юць, але як слу?гі Хрыстовыя, якія выконваюць волю Божую ад душы?,
7. з зычлівасьцю служачы Госпаду, а ня людзям,
8. ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.
9. І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, паслабляючы пагрозы, ведаючы, што і ў вас саміх Госпад ёсьць у небе, і ў Яго няма ўзіраньня на аблічча.
10. Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.
11. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д'ябла,
12. бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.
13. Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.
14. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,
15. і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,
16. і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушы?ць усе распаленыя стрэлы злога.
17. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.
18. Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых
19. і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эва?нгельля,
20. дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.
21. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,
22. якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.
23. Супакой брата?м і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.
24. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.
Зьмест
|
|