Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ПАСЛАНЬНЕ ДА ФІЛІМОНА СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ

1. Паўла, вязень Ісуса Хрыста, і Цімахвей, брат, Філімону, нашаму ўмілаванаму і супрацоўніку,

2. і Апфіі, умілаванай, і Архіпу, таварышу нашаму ў барацьбе, і дамовай царкве тваей:

3. Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

4. Дзякую Богу майму, заўсёды ўспамінаючы аб табе ў малітвах маіх,

5. чуючы аб любві тваей і веры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,

6. каб супольнасьць веры тваей аказалася чыннай у пазнаньні ўсякага дабра, якое ў вас у Хрысьце Ісусе.

7. Бо вялікую маем радасьць і пацеху ў любві тваей, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.

8. Дзеля гэтага, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу прыказваць табе, што трэба,

9. праз любоў лепей прашу я, як гэты Паўла стары, цяпер-жа вязень Ісуса Хрыста.

10. Прашу цябе за сына майго Анісіма, якога я спарадзіў у путах маіх,

11. што быў калісь бескарысны для цябе, а цяпер карысны табе і мне, якога я адаслаў,

12. ты-ж яго, як маё сэрца, прымі.

13. Хацеў я яго пры сабе трымаць, каб ён замест цябе паслужыў мне ў путах за Эвангельле,

14. але без твае згоды нічога не хацеў зрабіць, каб дабро тваё ня з прынукі было, а з добрае волі.

15. Бо можа ён дзеля таго на час адлучыўся, каб табе прыняць яго назаўсёды,

16. ужо не як слугу, але вышэй за слугу, як брата ўмілаванага, асабліва для мяне, а тым балей для цябе - і па целу, і ў Госпадзе.

17. Дык, калі маеш мяне за супольніка, прымі яго, як мяне.

18. Калі-ж ён чым скрыўдзіў цябе, або вінен, лічы гэтае на мне.

19. Я, Паўла, напісаў маею рукою: я аддам; каб не казаць табе, што ты і самым сабою мне вінны.

20. Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой мне сэрца ў Госпадзе.

21. Спадзяючыся на паслухмянасьць тваю, я напісаў да цябе, ведаючы, што ты зробіш і балей, чым кажу.

22. А разам прыгатуй для мяне і гасподу; бо спадзяюся, што малітвамі вашымі буду вам падараваны.

23. Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною дзеля Хрыста Ісуса, Марка, Арыстарх, Дымас, Лука, супрацоўнікі маі.

24. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.

Да Філімона пісана з Рыму праз Анісіма слугу.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: