САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ЯКУБА
Разьдзел 1
1. Якуб, раб Бога і Госпада
Ісуса Хрыста, - дванаццацём
родам, што расьцярушаны, -
радавацца!
2. 3 вялікаю радасьцяй прымайце (гэта), браты маі, калі
пападаеце ў розныя спакушэньні,
3. ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры вытварае
цярплівасьць;
4. цярплівасьць жа няхай мае
закончанае дзела, каб вы былі
закончанымі й поўнымі, бяз
ніякае нястачы.
5. Калі-ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць
у Бога, які дае ўсім проста і
без дакораў, - і будзе яму дадзена.
6. Але няхай просіць з вераю, ані не сумляваючыся, бо
той, хто сумляваецца, падобны да марское хвалі, якую вецер уздыймае й разьбівае.
7. Дык няхай ня думае гэткі
чалавек, што нешта дастане
ад Госпада.
8. Двудушны чалавек няцьвёрды на ўсіх сваіх шляхох.
9. Няхай жа хваліцца паніжаны брат сваёй высокасьцяй,
10. а багаты сваім паніжэньнем, бо праміне, як цьвет на
траве.
11. Бо ўзыйшло сонца са
сьпекай і высушыла траву, і цьвет яе апаў, і хараство аблічча яе счэзла; гэтак і багаты на шляхох сваіх завяне.
12. Шчасьлівы чалавек, які
выдзержывае спакусу, бо, як
выпрабаваны, ён дастане вянок жыцьця, што абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.
13. У часе спакушэньня ніхто хай ня кажа: Бог мяне
спакушае; бо Бог не спакушаецца злом, і сам нікога не
спакушае.
14. А кожны спакушаецца,
захоплены й прываблены ўласным пажаданьнем;
15. а пасьля пажаданьне, зачаўшы, спараджае грэх, а зроблены грэх спараджае сьмерць.
16. Не баламуцьцеся, браты
маі ўмілаваныя:
17. кожнае добрае даньнё
і кожны дасканалы дар зыходзе з вышыні, ад Айца сьветласьцяў, у Якога няма адмены ані зьменнасьці.
18. Захацеўшы, спарадзіў нас
словам праўды, каб быць нам
нейкім пачаткам тварэньняў
Яго.
19. Дык вось, браты маі ўмілаваныя, усякі чалавек няхай
будзе хуткі паслухаць, павольны гаварыць, няскоры гневацца,
20. бо гнеў чалавека ня творыць праўды Божае.
21. Дзеля гэтага, адклаўшы ўсякі бруд і астачу злосьці, у пакоры прымеце насаджанае слова, што душы вашыя збавіць можа.
22. Будзьце-ж выпаўніцелямі
слова, а не слухачамі толькі,
ашуківаючымі самых сябе.
23. Бо хто слухае слова і не
выпаўняе, той падобны да чалавека, які разглядае прыраджонае аблічча свае ў люстры:
24. ён паглядзеў на сябе і
адыйшоўся, ды ўраз жа забыўся, які ён.
25. Але хто ўглыбляецца ў
дасканалы закон свабоды і
трывае ў ім, той, стаючыся не
слухачом забываючымся, але
выпаўніцелем дзела, шчасьлівы будзе ў дзеяльнасьці.
26. Калі хто сярод вас думае,
што ён багабойны, ды не закелзае языка свайго, але ашуківае сэрца свае, у таго багабойнасьць пустая.
27. Чыстая і беззаганная багабойнасьць перад Богам Айцом - у тым, каб даглядаць
сірот і ўдоваў у горы іх і
дзяржацца неапаганеным ад
сьвету.
Разьдзел 2
1. Браты маі! Не на аблічча
ўзіраючыся, мейце веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста
услаўленага.
2. Бо калі на сабраньне вашае ўвойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у багатай
вопратцы, дый увойдзе і бедны
ў мізэрнай вопратцы,
3. і вы паўзіраецеся на адзетага ў багатую вопратку і скажаце яму: табе добра сесьці
тут, а беднаму скажаце: ты
стань там, ці сядай тут, ля
падножжа майго, -
4. дык ці-ж не перасуджваеце
вы ў сабе і ня робіцеся судзь-дзямі з нягоднымі думкамі?
5. Паслухайце, браты маі ўмілаваныя: ці-ж ня бедных сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі вераю і ўзяць у спад-
чыну Царства, якое Ён абяцаў
тым, што любяць Яго?
6. А вы пагардзілі бедным. Ці-ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці-ж не яны цягаюць вас па судох?
7. Ці-ж не яны зьняслаўляюць добрае імя вашае, якім вы
называецеся?
8. Калі вы выпаўняеце царскі закон паводле пісаньня:
палюбі бліжняга твайго, як
самога сябе, добра робіце;
9. але калі на аблічча ўзіраецеся, дык робіце грэх і праступнікамі аказваецеся перад
законам.
10. Бо хто выпаўняе ўвесь
закон, ды саграшыць у нечым
адным, той робіцца вінаватым
у-ва ўсім.
11. Бо Той, хто сказаў: не
чужалож! сказаў такжа: не
забі, дык калі ты не чужаложыш, але заб'еш, то ты таксама праступнік закону.
12. Гэтак гаварэце і гэтак рабеце, як тыя, што маюць быць
суджаны па закону свабоды.
13. Бо ня мае суд ласкі для
таго, хто не зрабіў ласкі; ласка па-над суд вывышшаецца.
14. Што за карысьць, браты
маі, калі хто кажа, што ён мае
веру, ды ўчынкаў ня мае? Ці
можа гэтая вера збавіць яго?
15. Калі брат ці сястра неадзетыя і ня маюць стравы
штодзеннае,
16. і нехта з вас скажа ім:
ідзеце ў супакоі, грэйцеся і
карміцеся, але ня дасьць ім патрэбнага для цела: што за карысьць?
17. Гэтак і вера, калі ня мае
ўчынкаў, сама па сабе мёртвая.
18. Але хто-небудзь скажа:
ты маеш веру, а я маю ўчынкі:
пакажы мне веру тваю з учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў
пакажу табе маю веру.
19. Ты верыш, што Бог адзін:
добра робіш; і злыя духі вераць і дрыжаць.
20. Але ці хочаш ведаць, чалавеча нікчэмны, што вера
бяз учынкаў мёртвая?
21. Ці-ж ня ўчынкамі апраўдаўся Аўраам, бацька наш,
узьвёўшы на ахвярнік Ізаака,
сына свайго?
22. Ці бачыш, што вера дапамагала ўчынкам яго, і ўчынкамі вера завяршылася?
23. І выпаўнілася Пісаньне,
якое кажа: Паверыў Аўраам
Богу, і залічана яму за праведнасьць, і - другам Божым
быў ён названы.
24. Ці бачыце, што чалавек
апраўдываецца ўчынкамі, а ня
вераю толькі?
25. Гэтак сама й Рааб блудніца ці ня ўчынкамі апраўдалася, прыняўшы пасланцоў і
адправіўшы іх другой дарогай?
26. Бо, як цела бяз духа мёртвае, гэтак і вера мёртвая бяз
учынкаў.
Разьдзел 3
1. Браты маі! Ня многія ра-бецеся вучыцялямі, ведаючы, што мы большы дастанем прысуд,
2. бо ўсе мы шмат грашым.
Хто не грашыць словам, той
- дасканалы чалавек, які дуж
закелзаць і ўсё цела.
3. Вось мы ўкладаем зялезы
ў рот коням, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім целам
іх;
4. вось і караблі ун якія вялікія, што іх ветры магутныя
носяць, а невялікім стырном
кіруюцца, куды хоча корнік;
5. гэтак і язык - невялікі
член, але шмат робіць. Па-глядзі, невялікі агонь, а як многа рэчаў запалівае;
6. і язык - агонь, сьвет няпраўды. Язык гэтак зьмяшчаецца міжы членамі нашымі,
што апаганівае ўсё цела і запалівае круг жыцьця, а сам
запальваецца ад геенны,
7. бо ўсякая прырода зьвераў і птушак, гадаў і марскіх
жывёл гамуецца й угамована
прыродаю чалавечаю,
8. а ўгамаваць языка ніхто
з людзей ня можа: гэта - нястрымнае зло; ён напоўнены
сьмяротнаю атрутаю.
9. Ім славім Бога і Айца -
і ім праклінаем людзей, што
створаны на ўзор Бога;
10. з тых самых вуснаў выходзіць багаслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтага,
мае браты.
11. Ці цячэ з аднаго жарала
крыніцы салодкае і горкае?
12. Ня можа, браты маі,
смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую
ваду.
13. Хто з вас мудры й разумны? Пакажы гэта на дзеле
добрым паступаньнем з лагоднасьцяй мудрасьці.
14. Але, калі ў вашым сэрцы
вы маеце горкую завісьць і
сварлівасьць, дык не хвалецеся і не брашыце на праўду:
15. гэта ня ёсьць мудрасьць,
што зьверху зыходзе, але зямная, душэўная, чартоўская,
16. бо гдзе завісьць і сваркі,
там ладу няма і ўсе благія
ўчынкі.
17. Але мудрасьць, што зьверху зыходзе, перадусім чыстая,
потым згодлівая, лагодная,
паслухмяная, поўная міласэрдзя й добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
18. Плод жа праўды ў міры
сеецца тымі, што мір робяць.
Разьдзел 4
1. Скуль войны й бітвы ў вас? Ці ня згэтуль: з раскошаў вашых, што ў членах вашых ваююць?
2. Жадаеце й ня маеце; забіваеце й завідуеце, - ды ня
можаце дасягнуць; сварыцёся
і ваюеце, ды ня маеце, бо ня
просіце. -
3. Просіце і не дастаецё, бо
просіце блага, каб ужыць на
раскошы вашыя.
4. Бясчэсныя й бясчэсьніцы!
Ці ня ведаеце, што дружба са
сьветам ёсьць варожасьць да
Бога? Дык, хто хоча быць
другам сьвету, той робіцца
ворагам Богу.
5. Ці вы думаеце, што надарма кажа Пісаньне: да завісьці
любіць дух, што жыве ў нас?
6. і тым большую дае ласку,
дык і сказана: Бог гордымі
брыдзіцца, а пакорным ласку
дае (Прыпов. 3, 34).
7. Дык пакарыцеся Богу; супраціўцеся д'яблу, і ўцячэ ад
вас.
8. Бліжэй падыйдзеце да Бога, і прыблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушпыя;
9. скрушайцеся, плачце й галасіце: няхай сьмех ваш абернецца ў плач, і радасьць - у гора.
10. Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.
11. Не абмаўляйце, браты,
адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджае брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш
закон, то ты не выпаўніцель
закону, але судзьдзя.
12. Адзін законадаўца можа
збавіць і загубіць; а хто ты,
што судзіш другога?
13. А ну цяпер вы, што кажаце: сягоньня ці заўтра вырушым у такое й такое места і пражывем там адзін год,
і будзем таргаваць і зарабляць, -
14. вы, якія ня ведаеце, што
будзе заўтра: бо што такое вашае жыцьцё? Пара, што зьяўляецца на малы час, а потым
зьнікае.
15. Замест таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча й
будзем жывыя, дык зробім тое
ці другое, -
16. вы вось праз пыху сваю
пуста хваліцеся. Усякае гэткае пустахвальства ёсьць зло.
17. Дык вось, хто ведае, як
рабіць дабро, ды ня робіць,
грэх таму.
Разьдзел 5
1. А ну-ж вы, багатыя: плачце й галасеце над злыбедамі
вашымі, што йдуць на вас!
2. Багацьце вашае згніло, і
вопраткі вашыя зьедзены мольлю.
3. Золата вашае й серабро вашае пайржавела, і іржа іх сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь: вы сабралі
сабе скарб на апошнія дні.
4. Вось галосіць заплата, якую вы затрымлівалі ў работнікаў, што пажалі палі вашыя; і ляманты жанцоў дайшлі да вушэй Госпада Саваофа.
5. Вы мелі раскошу й асалоду
на зямлі; накармілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі
вас заколюць.
6. Вы засудзілі, забілі справядлівага: ён не спраціўляўся
вам.
7. Дык вось, браты, будзьце
доўгацярплівымі да прыходу
Госпадавага. Глядзеце: зямляроб жджэ каштоўнага плоду
ад зямлі і дзеля яго церпіць
доўга, пакуль дастане дождж
раньні і позны.
8. Цярпіце доўга і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыход Гасподні набліжаецца.
9. Не наракайце, браты маі,
адзін на аднаго, каб ня быць
засуджанымі: вось судзьдзя
стаіць за дзьвярыма.
10. За прыклад мук ліхіх і
доўгацярплівасьці - вазьмеце, браты маі, прарокаў, што іменьнем Госпадавым прамаўлялі.
11. Вось мы шчасьлівымі называем тых, што цярпелі. Вы
чулі пра стоцкасьць Іова і бачылі канец яго ад Госпада,
бо Госпад вельмі міласэрны й
спагадлівы.
12. Дык перш за ўсё, браты
маі, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані ніякаю другою прысягаю; але няхай будзе ў вас "але, але", і "не, не", каб вам не папасьці пад суд.
13. Цяжка нехта з вас мучыцца? няхай моліцца. Вясёла
каму? няхай псальмы сьпявае.
14. Занядужаў хто з вас? пакліч прэзьбітараў Царквы, і
няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпадавае, -
15. і малітва веры вылячыць
хворага, і Госпад падыме яго;
і калі ён грахі зрабіў, будуць
зьняты з яго.
16. Прызнавайцеся адзін перад адным у праступках і малецеся адзін за аднаго, каб
паздаравець; многа можа натужная малітва справядлівага!
17. Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу:
і ня падаў дождж на зямлю
тры гады і шэсьць месяцаў.
18. І ізноў памаліўся: і неба
дало дождж, і зямля узрасьціла плод свой (3 Цар. 17, 18).
19. Браты, калі-б хто з вас
ухіліўся ад праўды, і нехта
яго навярнуў-бы,
20. дык няхай гэны ведае,
што, вярнуўшы грэшніка з
блуднае дарогі ягонае, ён збавіць душу ад сьмерці і многа
пакрые грахоў.
Зьмест
|