Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ДРУГОЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ІОАНА БАГАСЛОВА

1. Старшы - выбранай пані і дзецям яе, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсе, што праўду пазналі),

2. дзеля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі на векі,

3. няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві!

4. Я дужа ўцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.

5. I сягоньня прашу цябе, пані, не як новую запаведзь пішучы табе, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.

6. I тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта - тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе хадзілі.

7. Бо многа зводнікаў увайшло ў сьвет, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў целе прыйшоў: гэткі чалавек ёсьць зводнік і антыхрыст.

8. Глядзеце за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.

9. Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.

10. Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;

11. бо хто вітае яго, той прымае ўдзел у благіх учынках яго.

12. Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная.

13. Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амін.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: