Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ТРЭЦЯЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ІОАНА БАГАСЛОВА

1. Старшы – улюбленаму Гаю, каторага я люблю запраўды.

2. Умілаваны! Малюся, каб ты быў здароў і пасьпяваў у- ва ўсім, як пасьпявае душа твая.

3. Бо я дужа ўцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.

4. Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.

5. Улюблены! ты робіш вернае, што робіш для братоў і для чужакоў,

6. якія засьведчылі перад царквою тваю любоў; ты добра зробіш, калі адправіш іх, як трэба дзеля Бога,

7. бо яны дзеля іменьня Яго пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паганаў.

8. Дык мы павінны прымаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.

9. Я напісаў царкве; але Дыатрэф, што любіць у іх стар-шынстваваць, ня прымае нас.

10. Дзеля гэтага, калі я прыду, то напомню пра ўчынкі, якія ён робіць, абмаўляючы нас благімі словамі; і, не здаволіваючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і не дае хочучым ды выганяе з царквы.

11. Улюблены! не патурай ліху, але дабру. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць зло, ня бачыў Бога.

12. Пра Зьмітра засьведчана ўсімі і самой праўдаю; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што пасьведчаньне нашае праўдзівае.

13. Шмат меў я пісаць; але не хачу пісаць да цябе чарніламі і трысьцінай,

14. але спадзяюся борзда пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны.

15. Мір табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: