Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ЮДЫ

1. Юда, слуга Ісуса Хрыста, Брат Якуба, - пакліканым, што асьвенчаны Богам Айцом і захаваны Ісусам Хрыстом:

2. ласка вам і мір і любоў няхай памножыцца!

3. Умілаваныя! пакладаючы ўсю рупнасьць пісаць вам аб агульным збаўленьні, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамінаньне - змагацца за веру, раз пераданую сьвятым.

4. Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна празначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага, Ісуса Хрыста, выракаюцца.

5. Я хачу напомніць вам, каторыя раз гэта даведаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпскае, нявераваўшых пасьля загубіў

6. і ангелаў, не захаваўшых свае ўлады, але пакінуўшых сваё жыльлё, у вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня дзержыць.

7. Як Садом і Гамора і вакалічныя месты, што падобна да іх жылі ў распусьце й за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агня, пастаўлены за прыклад, -

8. гэтак сама будзе і з гэтымі лятуценьнікамі, якія апаганіваюць цела, адкідаюць начальства і ўладу ганьбуюць.

9. Міхал Архангел, калі гаварыў з д'яблам, спрачаючыся за цела Майсеява, не адважыўся вынесьці дакорлівага прысуду, але сказаў: няхай забароніць табе Госпад.

10. А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ведаюць; што-ж па прыродзе ведаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе растляваюць.

11. Гора ім, бо пайшлі шляхам Каіна, папаліся ў манлівасьць нагароды Валаамавае і ў упартасьці пагіблі, як Карэй.

12. Яны ёсьць небясьпека на вашых вячэрах любві: госьцячы ў вас, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, што носяцца ветрам; асеньнія дрэвы, бясплодныя, двойчы памершыя, павырываныя;

13. лютыя хвалі марскія, што пеняцца сорамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная цемра навекі захована.

14. Аб іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: вось ідзе Госпад з мірыядамі сьвятых -

15. учыніць суд над усімі і дакарыць між Імі ўсіх бязбожных за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чынілі, і за ўсе жорсткасьці, штогаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі.

16. Гэта наракальнікі, нічым не здавальняючыяся, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх; і вусны іх гавораць горда, і яны паважаюць аблічча дзеля карысьці.

17. Але вы, умілаваныя, памятайце словы, прадказаныя Апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:

18. яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца лаяльнікі, каторыя ходзяць водле іхніх бязбожных пажаданьняў.

19. Гэта тыя, што адлучаюцца (ад еднасьці веры), з душою, ды ня маючыя духа.

20. А вы, улюбленыя, будуючы сябе найсьвяцешай верай вашай, молячыся ў Духу Сьвятым,

21. захоўвайце сябе ў любві Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае.

22. I над аднымі літуйцеся з развагаю,

23. а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце з страхам, ненавідзячы навет вопратку, целам апаганеную.

24. Таму-ж, хто захаваць вас можа ад упадку і паставіць перад славаю Сваею нескажонымі ды ў радасьці,

25. адзінаму прамудраму Богу, Збавіцелю нашаму праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, слава й веліч, сіла і ўлада сягоньня й на ўсе вякі. Амін.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: