Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПРЫПОВЕСЬЦІ ў перакладзе А.Бокуна (2016)

ПАСЛАНЬНЕ ДА КАЛАСЯНАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА

Разьдзел 1

1. Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, і Цімафей, брат, - 2. тым, што ў Калосах, сьвятым і верным братам у Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. 3. Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся пра вас, 4. пачуўшы пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых, 5. дзеля надзеі, якая вызначана вам у небе, пра што вы раней чулі ў слове праўды Эва?нгельля, 6. якое ёсьць у вас, як і ў-ва ўсім сьвеце, і дае плод, як і між вамі, з таго дня, калі вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе, 7. як і навучыліся ад Эпафраса, улюбёнага таварыша нашага, які ёсьць верным за вас служыцелем Хрыста, 8. які і паведаміў нам пра вашую любоў у духу. 9. Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным, 10. каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога, 11. дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю, 12. дзякуючы Айцу, Які даў нам здольнасьць удзельнічаць у спадчыне сьвятых у сьвятле, 13. Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй, 14. у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў. 15. Ён ёсьць вобраз Бога нябачнага, Першародны ўсякага стварэньня; 16. бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, - усё праз Яго і для Яго створана; 17. і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць. 18. І Ён ёсьць галава Цела - Царквы; Ён - пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым, 19. бо было даспадобы, каб у Ім жыла ўсякая поўня 20. і каб праз Яго пагадзі?ць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе. 21. І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў, 22. цяпер пагадзі?ў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою, 23. калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эва?нгельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем. 24. Цяпер я радуюся ў пакутах маіх за вас і дапаўняю нястачу ў целе маім прыгнётаў Хрыстовых за Цела Ягонае, якое ёсьць Царква, 25. якой я стаўся служыцелем паводле распарадкаваньня Божага, дадзенага мне дзеля вас, каб споўніць слова Божае, 26. тайну, схаваную ад вякоў і ад пакаленьняў, а цяпер выяўленую сьвятым Ягоным, 27. якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы, 28. Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе, 29. дзеля чаго я і працую, змагаючыся паводле дзеяньня Яго, якое дзейнічае ў-ва мне магутна.

Разьдзел 2

1. Бо хачу, каб вы ведалі, якую вялікую барацьбу я ма?ю дзеля вас і дзеля тых, што ў Ляадыкеі, і дзеля ўсіх, якія ня бачылі аблічча майго ў целе, 2. каб суцешыліся сэрцы іхнія, злучаныя ў любові і дзеля ўсякага багацьця пэўнага разуменьня, дзеля пазнаньня тайны Бога - і Айца, і Хрыста, 3. у Якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваныя. 4. А кажу гэта, каб хто ня ўвёў вас у зман пераканаўчымі словамі. 5. Бо хоць я і адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і ўмацаванасьць веры вашае ў Хрыста. 6. Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, так хадзіце ў Ім, 7. укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю. 8. Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста. 9. Бо ў Ім жыве ўся поўня Боства цялесна, 10. і вы напоўненыя ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады. 11. У Ім і вы абрэзаныя абразаньнем, не рукою зробленым, якое зьняла цела грахоў цялесных, абразаньнем Хрыстовым. 12. Пахаваныя з Ім у хрышчэньні, у Ім вы і ўваскрэсьлі праз веру ў дзеяньне Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых, 13. і вас, якія былі мёртвыя ў грахах і неабразаньні цела вашага, Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі, 14. сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа, 15. распрануўшы начальствы і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, трыюмфуючы над імі ў Ім. 16. Дык няхай ніхто ня су?дзіць вас за ежу, ці за пітво, ці за ўдзел у сьвяце, ці маладзіку?, ці субоце. 17. Гэта ёсьць цень таго, што мае быць, а цела - Хрыстовае. 18. Няхай ніхто не пазбавіць вас нагароды праз самавольнае ўпакорваньне і набажэнства анёлам, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, дарэмна ўзганарыўшыся розумам цела свайго 19. і не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым. 20. Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы? ў сьвеце, трымаецеся пастановаў: 21. "Не дакранайся, і не каштуй, і не чапай", 22. што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і навукі чалавечае? 23. Гэтае слова нібыта мае мудрасьць у самавольным набажэнстве, упакорваньні і мардава?ньні цела, не ў паша?не да таго, што насычае цела.

Разьдзел 3

1. Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога. 2. Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное, 3. бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу. 4. Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам з Ім у славе. 5. Дык мярцьвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасьць, жарсьць, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць ідалапаклонствам, 6. за што гнеў Божы прыходзіць на сыноў непакорнасьці, 7. сярод якіх і вы раней хадзілі, калі жылі між імі. 8. А цяпер вы адкіньце ўсё: гнеў, ярасьць, ліхоту, блюзьне?рствы, брыдкаслоўе з вуснаў вашых; 9. не хлусі?це адзін аднаму, распрануўшыся са старога чалавека з учынкамі ягонымі 10. і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў, 11. дзе няма Грэка і Юдэя, абраза?ньня і неабраза?ньня, ба?рбара, Скі?фа, слугі?, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос. 12. Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, 13. церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. 14. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, 15. і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя. 16. Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых. 17. І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. 18. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе. 19. Мужы, любі?це жонак і ня будзьце для іх прыкрымі. 20. Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду. 21. Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа. 22. Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога. 23. І ўсё, што робіце, рабіце ад душы?, як для Госпада, а не для людзей, 24. ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы слу?жыце Госпаду Хрысту. 25. А хто робіць крыўду, атрымае паводле зробленае крыўды, бо няма [ў Бога] ўзіраньня на аблічча.

Разьдзел 4

1. Паны, давайце слугам тое, што справядліва і што адпаведна, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе. 2. Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю; 3. молячыся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, дзеля якой я зьвязаны, 4. каб я выявіў яе так, як мушу пра яе казаць. 5. У мудрасьці хадзіце з тымі, што вонкі, выкупляючы час. 6. Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць. 7. Пра мяне ўсё паведаміць вам Тыхік, улюбёны брат, і верны служыцель, і таварыш у Госпадзе, 8. якога я паслаў да вас дзеля таго, каб мне даведацца, што ў вас, і ён пацешыў сэрцы вашыя, 9. разам з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны паведамяць вам усё, што тут [робіцца]. 10. Вітае вас Арыстарх, вязень са мною, і Марк, пляменьнік Барнабы, пра якога вы атрымалі прыказаньне: калі ён прыйдзе да вас, прыйміце яго, 11. і Ісус, называны Юстам, якія з абрэзаных. Яны - адзіныя супрацоўнікі дзеля Валадарства Божага, якія былі мне суцяшэньнем. 12. Вітае вас Эпафрас, які з вашых, слуга Хрыста, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай. 13. Бо сьведчу пра яго, што мае вялікую руплівасьць адносна вас і тых, што ў Ляадыкеі і Гераполі. 14. Вітае вас Лука, лекар улюбёны, і Дымас. 15. Прывітайце братоў у Ляадыкеі, і Німфана, і царкву ў доме ягоным. 16. І калі гэтае пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабіце, каб яно было прачытана ў Ляадыкейскай царкве; і тое, якое з Ляадыкеі, прачытайце і вы. 17. І скажыце Архіпу: "Зважай на служэньне, якое ты атрымаў у Госпадзе, каб табе споўніць яго". 18. Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце пра путы мае. Ласка з вамі. Амэн.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: