Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПРЫПОВЕСЬЦІ ў перакладзе А.Бокуна (2016)

ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА КАРЫНЬЦЯНАЎ АПОСТАЛА ПАЎЛА

Разьдзел 1

1. Павал, з волі Божай апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, - царкве Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі, якія ва ўсёй Ахаі: 2. ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. 3. Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня, 4. Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас! 5. Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае. 6. А калі мы сьціснутыя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня, якое зьдзяйсьняецца праз перажываньне тых самых пакутаў, якія і мы церпім. Калі мы пацешаныя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня. 7. І надзея нашая на вас цьвёрдая, бо мы ведаем, што вы супольнікі як пакутаў, так і пацяшэньня. 8. Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ведалі пра наш прыгнёт, які стаўся нам у Азіі, бо бязьмерна цяжка было нам і па-над сілу, так што мы згубілі надзею застацца жывымі. 9. Але мы мелі самі ў сабе прысуд сьмяротны, каб спадзявацца не на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых, 10. Які і выбавіў нас ад так вялікай сьмерці, і выбаўляе, на Якога спадзяемся, што і яшчэ выбаўляць будзе 11. пры дапамозе і вашай малітвы за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія. 12. Бо пахвала? нашая гэткая - сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва, у вас. 13. Бо мы пішам вам ня што іншае, але тое, што вы чытаеце ці пазнаяцё, а спадзяюся, што да канца спазнаеце, 14. як вы часткова і даведаліся ад нас, што мы - пахвала? вашая, як і вы - нашая, у дзень Госпада Ісуса. 15. І з гэтай пэўнасьцю я хацеў прыйсьці да вас раней, каб вы другі раз мелі ласку, 16. і праз вас прайсьці ў Македонію, і зноў з Македоніі прыйсьці да вас, а вы правялі б мяне ў Юдэю. 17. Маючы гэткую пастанову, ці я лёгкадумна зрабіў? Ці тое, што я пастанаўляю, паводле цела пастанаўляю, каб было ў мяне "Так, так" і "Не, не"? 18. Верны ж Бог, што слова нашае да вас не было "Так" і "Не"! 19. Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, Якога мы ў вас абвяшчалі, і я, і Сілуан, і Цімафей, ня быў "Так" і "Не", але было ў Ім "Так". 20. Бо ўсе абяцаньні Божыя ў Ім "Так" і ў Ім "Амэн", на славу Богу праз нас. 21. А Той, Які зацьвердзіў нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог, 22. Які і запячатаў нас, і даў зару?ку Духа ў сэрцы нашыя. 23. Прызываю Бога ў сьведкі на душу? маю?, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт; 24. не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.

Разьдзел 2

1. Але я судзіў у сабе не прыходзіць да вас ізноў у смутку, 2. бо, калі я засмучаю вас, хто разьвяселіць мяне, як ня той, хто засмучаны мною? 3. І я пісаў вам гэта, каб, прыйшоўшы, ня мець смутку ад тых, ад якіх я мусіў мець радасьць. Я маю пэўнасьць адносна ўсіх вас, што мая радасьць - для ўсіх вас [радасьць]. 4. Бо з вялікага прыгнёту і ўціску сэрца пісаў я вам з многімі сьлязьмі, не каб вы былі засмучаныя, але каб спазналі любоў, якую я з лішкам ма?ю да вас. 5. А калі хто засмуціў, не мяне засмуціў, але часткова, каб [яго] не абцяжарваць, усіх вас. 6. Даволі гэткаму самога дакараньня ад большасьці; 7. так што лепш ужо вам дараваць [яму] і суцешыць, каб гэтакі ня быў ахоплены смуткам празьмерным. 8. Дзеля гэтага загадваю вам засьведчыць яму любоў. 9. Бо дзеля гэтага я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя. 10. А каму вы што даруеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыста, 11. каб не ашукаў нас шата?н; бо нам вядомыя думкі ягоныя. 12. Калі ж я прыйшоў у Трааду дзеля Эва?нгельля Хрыстовага і дзьверы былі мне адчыненыя ў Госпадзе, 13. я ня меў патолі духу майму, не знайшоўшы Ціта, брата майго, але, разьвітаўшыся з імі, пайшоў у Македонію. 14. Падзяка ж Богу, Які заўсёды дае нам трыюмфаваць у Хрысьце, і водар веданьня пра Сябе выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы. 15. Бо мы - слодыч Хрыстовая для Бога ў тых, якія збаўленыя, і ў тых, якія гінуць. 16. Для адных - водар сьмерці на сьмерць, а для другіх - водар жыцьця на жыцьцё. І хто здатны на гэта? 17. Бо мы не фальшу?ем слова Божае, як многія, але гаворым у шчырасьці, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце.

Разьдзел 3

1. Ці пачнем ізноў адрэкамэндоўваць сябе [вам]? Ці мы патрабуем, як некаторыя, даручальных лістоў да вас ці даручальных [лістоў] ад вас? 2. Вы - наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які ведаюць і чытаюць усе людзі. 3. Бо яўна [для ўсіх], што вы - ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атра?мантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца. 4. А гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста 5. не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога, 6. Які даў нам здольнасьць быць служыцелямі Новага Запавету, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе. 7. Калі ж служэньне сьмерці, высечанае літарамі на камяня?х, было ў такой славе, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсея дзеля славы аблічча ягонага, якая зьнікала, 8. дык ці ня шмат больш будзе ў славе служэньне Духа? 9. Бо калі служэньне асуджэньня ёсьць слава, шмат больш багатае славаю служэньне праведнасьці. 10. Бо і тое, што мела славу, не было слаўным у сваёй меры з прычыны бязьмернасьці [будучай] славы. 11. Бо калі ма?е славу тое, што зьнікае, тым больш у славе тое, што застаецца. 12. Дык, маючы гэткую надзею, дзейнічаем з вялікай адвагаю. 13. І ня так, як Майсей, які ўскладаў заслону на аблічча сваё, каб сыны Ізраіля не глядзелі на канец таго, што зьнікае. 14. Але скамянелі думкі іхнія, бо тая заслона да сёньня застаецца нязьнятай пры чытаньні Старога Запавету, таму што яна ў Хрысьце зьнішчаецца. 15. Аж да сёньня, калі яны чытаюць Майсея, заслона ляжыць на сэрцы іхнім, 16. а калі хто зьвернецца да Госпада, заслона здымаецца. 17. Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпадаў, там свабода. 18. Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпадаву, перамяняемся ў Ягоны вобраз ад славы ў славу, як ад Госпадавага Духа.

Разьдзел 4

1. Дзеля гэтага, маючы такое служэньне, бо мы атрымалі літасьць, мы не журы?мся, 2. але адмаўляемся тайных [учынкаў] сораму, ня ходзячы падступна і не перакручваючы Слова Божага, але выяўленьнем праўды адрэкамэндоўваем сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам. 3. А калі і закрытае Эва?нгельле нашае, закрыта для тых, якія гінуць, 4. для бязьверных, у якіх бог веку гэтага засьляпіў думкі, каб не ўзыйшло ім сьвятло Эва?нгельля славы Хрыста, Які ёсьць вобраз Божы. 5. Бо мы не саміх сябе абвяшчаем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы - слугі вашыя дзеля Ісуса. 6. Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста. 7. А скарб гэты мы маем у гліняных начыньнях, каб празьмернасьць моцы была ад Бога, а ня з нас. 8. Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі; 9. мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем. 10. Мы заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў целе нашым. 11. Бо мы, жывыя, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў сьмяротным целе нашым. 12. Так што сьмерць дзейнічае ў нас, а жыцьцё - у вас. 13. А маючы той самы дух веры, як напісана: "Я верыў і дзеля гэтага гаварыў", і мы верым і дзеля гэтага гаворым, 14. ведаючы, што Той, Які ўваскрасіў Госпада Ісуса, уваскрасіць праз Ісуса і нас і паставіць разам з вамі. 15. Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі праз шматлікія падзякі памнажалася на славу Божую. 16. Дзеля гэтага мы не журы?мся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца. 17. Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу? славы вечнае для нас, 18. якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае - часовае, а нябачнае - вечнае.

Разьдзел 5

1. Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаці?на, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе. 2. Бо дзеля гэтага мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашае жытло з неба, 3. каб мы знайшлі сябе апранутымі, а ня голымі. 4. Бо мы, знаходзячыся ў хаці?не, уздыхаем пад цяжа?рам, бо ня хочам пазбыцца [яе], але апрануцца, каб сьмяротнае ахоплена было жыцьцём. 5. На гэта самае і стварыў нас Бог, і даў нам зару?ку Духа. 6. Дык мы заўсёды маем пэўнасьць і ведаем, што, жывучы ў целе, жывем па-за Госпадам. 7. Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем. 8. Дык мы маем пэўнасьць і жадаем лепей жыць па-за целам і жыць у Госпадзе. 9. Дзеля гэтага мы намагаемся, ці жывучы ў Ім, ці па-за Ім, быць даспадобы Яму. 10. Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое. 11. Дык, ведаючы страх Госпадавы, мы пераконваем людзей, а для Бога мы яўныя, і спадзяюся, што і для вашых сумленьняў яўныя. 12. Бо мы не адрэкамэндоўваем сябе вам зноў, але даем вам нагоду хвалі?цца намі, каб мелі вы [адказ] для тых, якія хваляцца абліччам, а ня сэрцам. 13. Бо калі мы дзівачэем, дык дзеля Бога; калі пры розуме, дык дзеля вас. 14. Бо любоў Хрыстова панука?е нас, якія гэтак пастанавілі, што калі адзін памёр за ўсіх, дык усе памерлі. 15. І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, якія жывуць, больш не дзеля сябе жылі, але дзеля Таго, Які памёр за іх і ўваскрос. 16. Так што мы адгэтуль нікога ня ведаем паводле цела; а калі і ведалі Хрыста паводле цела, дык цяпер ужо ня ведаем. 17. Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае. 18. Усё ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзі?ў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня. 19. Бо Бог быў у Хрысьце, пагаджа?ючы з Сабою сьвет, не залічваючы ім праступкаў іхніх, і ўклаў у нас слова прымірэньня. 20. Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: "Пагадзі?цеся з Богам". 21. Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.

Разьдзел 6

1. І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма? была атрыманая вамі. 2. Бо Ён кажа: "У час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе". Вось, цяпер час адпаведны, вось, цяпер дзень збаўленьня! 3. Мы нікому ні ў чым не даем спатыкненьня, каб ня га?нілася служэньне, 4. але ў-ва ўсім адрэкамэндоўваем вам сябе, як служыцеляў Божых, у вялікай цярплівасьці, у прыгнётах, у патрэбах, у ўцісках, 5. у зьбіцьці, у вязьніцах, у забурэньнях, у працах, у чуваньнях, у пастах, 6. у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай, 7. у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праведнасьці ў правай і ў левай руцэ, 8. у славе і ганьбе, у ганьбаваньні і пахвале?; нібы падманшчыкі, але праўдзівыя, 9. як невядомыя, але пазнаваныя; як тыя, што паміраюць, але, вось, мы жывыя; як кара?ныя, але не забіва?ныя; 10. як засму?чаныя, але заўсёды радасныя; як убогія, але многіх узбагачаем; як нічога ня маем, але ўсім валодаем. 11. Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае пашырылася. 12. Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна. 13. Дзеля гэткае ж пла?ты, кажу [вам], як дзецям, пашырцеся і вы. 14. Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю? 15. А якая згода ў Хрыста з Бэліярам? Ці якая частка ў вернага з бязьверным? 16. Ці якая лучнасьць у бажні?цы Божай з ідаламі? Бо вы - бажні?ца Бога Жывога, як сказаў Бог: "Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам". 17. Дзеля гэтага: "Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, - кажа Госпад, - і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас". 18. "І Я буду вам Айцом, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, - кажа Госпад Усеўладны".

Разьдзел 7

1. Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым. 2. Зьмясьціце нас. Мы нікога не пакрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не ашукалі. 3. Не на асуджэньне кажу, бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і памерці, і жыць. 4. Вялікая ў мяне адвага што да вас, вялікая мне пахвала? за вас; я напоўнены пацяшэньнем, маю ўдосталь радасьці ў-ва ўсякім прыгнёце нашым. 5. Бо калі мы прыйшлі ў Македонію, цела нашае ня мела патолі, але ў-ва ўсім мы былі прыгнечаныя: звонку - зва?дкі, унутры - страхі. 6. Але Бог, Які суцяшае пакорных, суцешыў нас прыходам Ціта. 7. І ня толькі прыходам яго, але і пацяшэньнем, якім ён суцешыўся праз вас, расказваючы нам пра вашае жаданьне, пра ваш лямант, пра вашую руплівасьць адносна мяне, так што я яшчэ больш радаваўся. 8. Дык калі я і засмуці?ў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў, бо бачу, што пасланьне тое, хоць і на гадзіну, засмуці?ла вас. 9. Цяпер я радуюся не дзеля таго, што вы засмуці?ліся, але што вы засмуці?ліся на навяртаньне, бо засмуці?ліся паводле Бога, каб ні ў чым ня мелі ад нас шкоды. 10. Бо смутак паводле Бога робіць нязьменнае навяртаньне на збаўленьне, а смутак гэтага сьвету робіць сьмерць. 11. Бо, вось, самае тое, што вы засмуці?ліся паводле Бога, якую вялікую дбайнасьць учыніла ў вас, і абарону, і абурэньне, і страх, і жаданьне, і руплівасьць, і адплату! У-ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе. 12. Таму, калі я і пісаў да вас, дык не дзеля таго, хто пакрыўдзіў, і не дзеля таго, хто пакрыўджаны, але каб выявілася вам дбайнасьць нашая пра вас перад Богам. 13. Дзеля гэтага мы суцешыліся пацяшэньнем вашым; а яшчэ больш узрадаваліся мы радасьцю Ціта, што быў супакоены дух ягоны вамі ўсімі. 14. Дык я не асароміўся, калі чым пахваліўся вамі перад ім; але, як мы вам гаварылі ўсё ў праўдзе, гэтак і перад Цітам пахвала? нашая сталася праўдаю. 15. І сэрца ягонае яшчэ больш да вас, калі ён узгадвае паслухмянасьць усіх вас, як вы прынялі яго са страхам і дрыжаньнем. 16. І я радуюся, што ў-ва ўсім маю пэўнасьць у вас.

Разьдзел 8

1. Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, якая дадзеная цэрквам Македоніі, 2. бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці, 3. бо яны маюць добрую ахвоту па сілах і звыш сілы, я сьведчу гэта. 4. Са шматлікімі просьбамі яны прасілі нас прыняць ласку і супольнасьць служэньня для сьвятых; 5. ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе спачатку Госпаду, і нам паводле волі Божай. 6. Дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і зьдзейсьніў у вас і гэтую ласку. 7. А як вы багатыя ўсім: вераю, і словам, і веданьнем, і ўсякай дбайнасьцю, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мейце шчодра. 8. Кажу гэта не як загад, але дбайнасьцю іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові. 9. Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся. 10. І я даю ў гэтым параду, бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але і хацець пачалі з леташняга году. 11. А цяпер зьдзейсьніце справу, каб, як з ахвотаю хацелі, гэтак і зьдзейсьнілі паводле магчымасьці. 12. Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае. 13. Бо не на тое, каб другім была палёгка, а вам прыгнёт, але каб была роўнасьць. 14. У цяперашні час ваш лішак дзеля іх нястачы, каб і іхні лішак стаўся дзеля вашае нястачы, каб была роўнасьць, 15. як напісана: "Хто [сабраў] шмат, ня меў лішку; і хто мала, ня меў нястачы". 16. Дзякуй Богу, Які даў у сэрцы Ціта гэткую дбайнасьць адносна вас, 17. бо ён і просьбу прыняў, і з вялікай дбайнасьцю сваёй ахвотай пайшоў да вас. 18. А з ім паслалі мы брата, якога хваляць за Эва?нгельле ў-ва ўсіх цэрквах. 19. І ня толькі гэта, але ён і рукапакладзены ад цэркваў спадарожнік наш з тою ласкаю, якою мы служым на славу Самога Госпада і паводле вашае ахвоты, 20. высьцерагаючыся, каб ня га?ніў нас хто за гэткае мноства [служэньняў], якімі мы служым, 21. бо мы дбаем пра добрае ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі. 22. Дык мы паслалі з імі брата нашага, якога дбайнасьць мы часта выпрабоўвалі шмат у чым, які цяпер яшчэ больш дбайны дзеля вялікай пэўнасьці адносна вас. 23. Што да Ціта, гэта мой супольнік і ваш супрацоўнік; а што да братоў нашых, яны - пасланцы цэркваў, слава Хрыста. 24. Дык перад абліччам цэркваў зьявіце ім доказ любові вашай і пахвалы? нашае адносна вас.

Разьдзел 9

1. Бо для мяне лішне пісаць да вас адносна служэньня для сьвятых, 2. бо я ведаю вашую ахвоту, якой хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахая прыгатаваная з леташняга году; і руплівасьць вашая заахвоціла многіх. 3. Братоў жа я паслаў, каб нашая пахвала? адносна вас не прынізілася ў гэтым, але каб вы, як я казаў, былі прыгатаваныя, 4. каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас непрыгатаванымі, мы не асароміліся, каб не сказаць "вы", пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцю. 5. Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і за?гадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прыму?су. 6. Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне. 7. Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае. 8. А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу, 9. як напісана: "Раскі?даў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі". 10. А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае, 11. каб ва ўсім вы ўзбагаціліся ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу. 12. Бо справава?ньне служэньня гэтага ня толькі дапаўняе нястачы сьвятых, але і багатае падзякамі да Бога ад многіх, 13. якія, выпрабаваўшы служэньне гэтае, славяць Бога за падпарадкаванасьць вызнаванаму вамі Эва?нгельлю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць з імі і з усімі 14. і моляцца за вас, жадаючы [быць] з вамі дзеля бязьмернай ласкі Божае ў вас. 15. Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.

Разьдзел 10

1. А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны - адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста. 2. А прашу [пра тое], каб мне, калі прыйду, ня быць адважным з той пэўнасьцю, з якою я думаю адважыцца супраць некаторых, што думаюць пра нас, быццам мы паводле цела ходзім. 3. Бо мы, ходзячы ў целе, не паводле цела змагаемся, 4. бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў. 5. [Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія паднімаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту, 6. і гатовыя пакараць кожную непаслухмянасьць, калі вашая паслухмянасьць споўніцца. 7. Ці на аблічча вы глядзіцё? Калі хто перакананы ў сабе, што ён - Хрыстовы, той няхай думае ў сабе, што, як ён - Хрыстовы, гэтак і мы - Хрыстовыя. 8. Бо калі я яшчэ больш буду хвалі?цца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на руйнаваньне вашае, не асаромлюся. 9. Каб ня думаў хто, быццам я палохаю вас пасланьнямі, 10. што скажа: "Пасланьні ва?жкія і магутныя, а прыйшоўшы целам - слабы, і слова [вартае] пага?рды". 11. Гэтакі няхай улічыць, што, якія мы ў слове ў пасланьнях, адсутныя, гэткія і на справе, прысутныя. 12. Бо мы не адважваемся мерацца ці параўноўвацца з некаторымі, якія самі сябе адрэкамэндоўваюць, бо яны не разумеюць, што мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою. 13. А мы не бяз меры хвалі?цца будзем, але паводле меры меркі, якой надзяліў нас Бог мерыць, каб дасягнуць і да вас. 14. Бо мы не напружваем сябе, быццам не дасягнуўшы да вас, бо мы дасягнулі вас Эва?нгельлем Хрыстовым. 15. Мы не бяз меры хвалімся чужою працаю, але маем надзею, што з узрастаньнем веры вашае з лішкам узьвялічымся і мы ў вас паводле часткі нашае, 16. каб дабравесьціць і далей па-за вамі, а не хвалі?цца прыгатаваным у чужой частцы. 17. А хто хва?ліцца, няхай у Госпадзе хва?ліцца. 18. Бо ня той варты, хто сам сябе адрэкамэндоўвае, але каго адрэкамэндоўвае Госпад.

Разьдзел 11

1. О, каб вы крыху пацярпелі маю неразумнасьць! Але вы і церпіце мяне! 2. Бо я руплюся пра вас руплівасьцю Божай, бо я заручы?ў вас з адным Мужам, каб паставіць побач з Хрыстом чыстую дзеву. 3. Але баюся, каб, як зьмей зьвёў Еву подступам сваім, гэтак і вашыя думкі не папсаваліся, [адыйшоўшы] ад шчырасьці, якая ў Хрысьце. 4. Бо калі хто, прыйшоўшы, будзе абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі вы атрымаеце іншага духа, якога ня атрымоўвалі, ці іншае Эва?нгельле, якога не прыймалі, дык вы будзеце вельмі цярплівымі. 5. Але я лічу, што я ні ў чым ня горшы ад найпаважнейшых апосталаў, 6. бо, хоць я просты ў слове, але ня ў веданьні, бо мы ў-ва ўсім выявілі гэта сярод вас. 7. Ці ўчыні?ў я грэх, што паніжа?ў сябе, каб узвысіць вас, бо задарма? дабравесьціў вам Эва?нгельле Божае? 8. У другіх цэркваў я браў, атрымліваючы плату дзеля служэньня вам, і, прысутны ў вас і маючы нястачу, нікога не абцяжарваў, 9. бо нястачу маю дапоўнілі браты, якія прыйшлі з Македоніі; і ў-ва ўсім я пільнаваўся і буду пільнавацца, каб ня быць вам цяжарам. 10. Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне, што пахвала? гэтая ня будзе забраная ў мяне ў краях Ахаі. 11. Дзеля чаго? Ці што не люблю вас? Бог ведае! 12. Але гэта раблю і буду рабіць, каб адсекчы нагоду тым, якія хочуць [мець] нагоду, каб у тым, чым яны хваляцца, былі знойдзены такімі, як і мы. 13. Бо гэтакія фальшывыя апосталы, падступныя работнікі, якія робяць выгляд апосталаў Хрыстовых. 14. І ня дзіва, бо і сам шата?н робіць выгляд анёла сьвятла. 15. Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх. 16. Ізноў кажу: няхай ніхто ня лічыць мяне неразумным, а калі не, дык прыйміце мяне хоць як неразумнага, каб і мне крыху нечым пахваліцца. 17. Што кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як у неразумнасьці, у гэткай пэўнасьці пахвальбы?. 18. Калі многія хва?ляцца паводле цела, і я буду хвалі?цца. 19. Бо вы [людзі] мудрыя, ахвотна церпіце неразумных. 20. Бо вы церпіце, калі хто вас зьневаляе, калі хто аб'ядае, калі хто абірае, калі хто вывышаецца, калі хто б'е вас па абліччы. 21. На сорам кажу, што мы быццам саслабелі. А калі хто адважваецца ў чым, кажу ў неразумнасьці, адважваюся і я. 22. Яны Гебраі? І я. Яны Ізраільцяне? І я. Яны - насеньне Абрагама? І я. 23. Яны - служыцелі Хрыста? Здурэўшы кажу: я больш! Шмат больш у працы, бязьмерна ў ранах, шмат больш у вязьніцах, часта пры сьмерці. 24. Ад Юдэяў пяць разоў атрымаў сорак [удараў] без аднаго; 25. тройчы білі мяне кія?мі, аднойчы каменава?лі; тройчы разьбіваўся карабель, ноч і дзень быў я ў глыбіні?. 26. Часта ў падарожжах, у небясьпеках на рэках, у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад свайго народу, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках у пустыні, у небясьпеках на моры, у небясьпеках між фальшывымі братамі, 27. у працы і ў стоме, часта ў чуваньнях, у голадзе і смазе, часта ў пастах, у сьцю?жы і галізьне?. 28. Акрамя выключных [здарэньняў], у мяне штодня зграмаджэньне, турбота пра ўсе цэрквы. 29. Хто зьнемагае, і я не зьнемагаю? Хто горшыцца, і я не пала?ю? 30. Калі мушу хвалі?цца, буду хвалі?цца маёй слабасьцю. 31. Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраслаўлёны на вякі, ведае, што я не хлушу?. 32. У Дамаску намесьнік валадара Арэты ахоўваў горад Дамаск, хочучы схапіць мяне; 33. і я ў кашы? быў спушчаны з вакна праз мур, і ўцёк ад рук ягоных.

Разьдзел 12

1. Не карысна мне хваліцца, бо я дайду да ві?дзежаў і адкры?цьцяў Госпадавых. 2. Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму, ці ў целе - ня ведаю, ці па-за целам - ня ведаю, Бог ведае, быў падхоплены да трэцяга неба. 3. І ведаю гэткага чалавека, ці ў целе, ці па-за целам, ня ведаю, Бог ведае, 4. які быў падхоплены ў рай і чуў невымоўныя словы, якіх чалавеку нельга вы?мавіць. 5. Гэтакім буду хваліцца, а сабою ня буду хваліцца, хіба толькі слабасьцямі маімі. 6. Бо калі захачу хваліцца, ня буду неразумным, бо скажу праўду; але я шкадую сябе, каб ніхто не падумаў пра мяне больш, чым бачыць у-ва мне або чуе ад мяне. 7. І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкры?цьцяў, дадзены мне бады?ль у цела, анёл шата?на, каб біць мяне, каб я не вывышаўся. 8. Дзеля гэтага тройчы прасіў я Госпада, каб ён адыйшоў ад мяне. 9. І [Госпад] сказаў мне: "Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці". Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая. 10. Дзеля гэтага я маю ўпадабаньне і ў слабасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, ва ўцісках за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны. 11. Я стаўся неразумным, хвалячыся; вы мяне зму?сілі. Бо трэба было, каб я вамі быў адрэкамэндаваны, бо ні ў чым я ня горшы за найпаважнейшых апосталаў, хоць я і нішто. 12. Знакі апостала ўчыненыя між вамі ва ўсякай цярплівасьці, у знаках, і цудах, і сілах. 13. Бо што ёсьць, у чым вы горшыя за іншыя цэрквы? Хіба тое, што я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэткую несправядлівасьць. 14. Вось, трэці раз я гатовы ісьці да вас і ня буду цяжарам для вас, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці павінны зьбіраць скарбы для бацькоў, але бацькі? для дзяцей. 15. Я ахвотна буду выдаткоўваць [сваё] і аддаваць сябе за ду?шы вашыя, нават калі, любячы вас шмат больш, я менш лю?блены вамі. 16. Дык няхай я сам не абцяжарваў вас, але можа, як хітрун, подступам браў з вас? 17. Нікога я не пасылаў да вас, каб праз яго скарыстацца ад вас. 18. Я прасіў Ціта і паслаў з [ім] брата. Ці скарыстаўся чым ад вас Ціт? Ці ня ў тым самым Духу мы хадзілі? Ці не па тых самых сьлядах? 19. Ці ізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьце, а ўсё, улюбёныя, дзеля вашага збудаваньня. 20. Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя, 21. каб, калі ізноў прыйду, не панізіў мяне Бог мой у вас, і каб я ня плакаў пра многіх, якія зграшылі раней і не навярнуліся ад нячыстасьці, і распусты, і бессаромнасьці, якія ўчынялі.

Разьдзел 13

1. Ужо ў трэці раз я іду да вас. Пры вуснах двух сьведкаў або трох будзе стаяць кожнае слова. 2. Я раней казаў і папярэджваю, як прысутны ў вас другі раз, і цяпер, адсутны, пішу да тых, якія раней зграшылі, і ўсіх іншых, што, калі зноў прыйду, ня буду шкадаваць. 3. Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне гаворыць Хрыстос, Які не слабы? для вас, але моцны ў вас. 4. Бо хоць Ён і ўкрыжаваны ў нядужасьці, але жывы сілаю Божай; і мы слабыя ў Ім, але будзем жывыя з Ім сілаю Божаю ў вас. 5. Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя. 6. А спадзяюся, што вы даведаецеся, што мы не няздатныя. 7. Мы ж молімся да Бога, каб вы не рабілі аніякага ліха, не каб нам выглядаць вартымі, але каб вы рабілі дабро, а мы былі як няздатныя. 8. Бо мы нічога ня можам супраць праўды, а толькі за праўду. 9. Бо мы радуемся, калі мы слабыя, а вы моцныя; і пра гэта і молімся, пра вашую дасканаласьць. 10. Дзеля гэтага я і пішу гэтае, адсутны, каб, прысутны, ня дзейнічаў сувора паводле ўлады, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на руйнаваньне. 11. Нарэшце, браты, радуйцеся, рабіцеся дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў супакоі, і Бог любові і супакою будзе з вамі. 12. Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас усе сьвятыя. 13. Ласка Госпада Ісуса Хрыста, і любоў Божая, і супольнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амэн.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: