Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ПАВОДЛЕ ЛУКІ СЬВЯТОЕ ЭВАНГЕЛЬЛЕ

Разьдзел 1

1. Як ужо многія браліся напісаць аповесьць аб зусім добра вядомых сярод вас здарэньнях,

2. як пераказалі нам тое быўшыя з самага пачатку вачавідцамі і слугамі Слова,

3. то прыйшло на думку і мне, пільна разьведаўшы аб усім ад пачатку, як сьлед апісаць табе, высокапаважаны Феафіле,

4. каб ты даведаўся праўду аб тых словах, якіх цябе навучылі.

5. Быў у дні Ірада, цара Юдэйскага, сьвяшчэньнік з Авіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка яго з дачок Ааронавых; і было імя яе Альжбета.

б. Былі-ж яны абое праведныя перад Богам, паступаючы паводле прыказаньняў і законаў Госпада беззаганна.

7. I ня было ў іх дзіцяці, бо Альжбета была няплодная, і абое яны былі паджылыя ў гадох сваіх.

8. I сталася, калі ў парадку свае чаргі служыў ён перад Богам,

9. выпала яму паводле звычаю сьвяшчэньнікаў увайсьці ў царкву Гасподнюю кадзіць;

10. а ўся маса народу вонках малілася ў час каджэньня.

11. I зьявіўся яму Ангел Гасподні, стоячы справа ля кадзільпага ахвярніку.

12. I спалохаўся Захарыя, убачыўшы яго, і зьняў яго страх.

13. Ангел жа сказаў яму: ня бойся, Захарыя; бо выслухана малітва твая, і жонка твая Альжбета ўродзіць табе сына, і дасі яму імя - Іоан.

14. I будзе табе радасьць і ўцеха, і многія ўзрадуюцца з нараджэньня яго.

15. Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым на поўніцца яшчэ ў чэраве маткі свае.

16. I многіх з сыноў Ізраілявых наверне да Госпада Бога іх.

17. I пройдзе перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяных да мудрасьці праведных, каб прыгатаваць Госпаду народ падгатоўлены.

18. I сказаў Захарыя Ангелу: Па чым пазнаю я гэтае? То-ж я стары, і жонка мая ў гадох пажылых.

19. I сказаў яму Ангел у адказ: я Гаўрыіл, што перад Богам стаю, і пасланы гаварыць з табою і абвясьціць табе гэтае.

20. I вось, будзеш ты маўчаць, і ня здолееш гаварыць да дня, калі гэтае станецца: за тое, што не паверыў словам маім, якія збудуцца ў свой час.

21. І ждаў народ Захарыю і дзівіўся, што ён марудзіць у царкве.

22. Выйшаўшы-ж, ён ня мог гаварыць да іх: і пазналі, што бачыў зьяву ў царкве; і ён ківаў і астаўся немы.

23. I сталася, як скончыліся дні службы яго, вярнуўся ён у дом свой.

24. Пасьля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка яго, і таілася пяць месяцаў, ды гаварыла:

25. так учыніў мне Госпад у дні гэтыя, як глянуў на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі.

26. У шосты-ж месяц пасланы быў Ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галілейскае, называнае Назарэт, 27. да дзевы, заручанай з мужам іменьнем Язэп, з дому Давідавага; імя-ж дзевы - Марыя.

28. Ангел, увайшоўшы да яе, сказаў: радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; багаслаўлена ты між жанок.

29. яна-ж, убачыўшы яго, спалохалася ад слоў яго і разважала, што-б гэта было за прывітаньне такое?

30. I сказаў ёй Ангел: ня бойся, Марыя; бо ты знайшла ласку ў Бога.

31. I вось зачнеш у чэраве і народзіш Сына і дасі яму імя: Ісус

32. Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі яго,

33. і царыць будзе над домам Якава давеку, і царству яго ня будзе канца.

34. Марыя-ж сказала Ангелу: як гэта будзе, калі я ня знаю мужа?

35. I ў адказ сказаў ёй: Дух Сьвяты найдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе: вось чаму й тое, што народзіцца сьвятое, Сынам Божым назавецца.

36. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і гэта ўжо шосты месяц у яе, хоць і называнай няплоднай.

37. Бо-ж у Бога ніводнае слова ня будзе немагчымым.

38. I сказала Марыя: вось я - слуга Госпада; няхай станецца мне па слову твайму. I адыйшоў ад яе Ангел.

39. Устаўшы-ж Марыя ў тыя дні борзда пайшла ў горную краіну, у места Юдзіна.

40. I ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.

41. I сталася, як Альжбета ўчула прывітаньне Марыі, узварухнўлася дзіцятка ў чэраве яе, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым.

42. I загаласіла моцным голасам і сказала: багаслаўлена ты між жанок, і багаслаўлены плод чэрава твайго.

43. I адкуль гэтае мне, што прыйшла маці Госпада майго да мяне?

44. Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ў чэраве маім.

45. I шчасьліва паверыўшая: бо збудзецца сказанае ёй ад Госпада.

46. I сказала Марыя: вялічае душа мая Госпада;

47. і ўзрадаваўся дух мой у Богу Спасіцелю маім,

48. што глянуў Ён на пакорнасьць рабы свае, бо адгэтуль шчасьліваю называцімуць мяне ўсе роды,

49. бо вялікае ўчыніў мне Дужы; і сьвятое імя Яго;

50. і міласьць яго ў роды радоў для тых, што баяцца яго.

51. Учыніў сілу рукой сваёй; рассеяў гордых думкамі сэрца іх;

52. адабраў у моцных пасады, узьвялічыў пакорных,

53. галодных здаволіў дабром, а багатыроў адпусьціў ні з чым.

54. Прыняў Ізраіля, слугу свайго, успомніў міласьць,

55. як гаварыў да айцоў нашых, да Аўраама і насеньня яго давеку.

56. Прабыла-ж Марыя з ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.

57. Альжбеце-ж настаў час радзіць, і яна ўрадзіла сына.

58. I пачулі суседзі ды сваякі яе, што ўзьвялічыў Госпад міласьць сваю над ёю, і цешыліся з ёю.

59. У восмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго па іменьню бацькі яго - Захарыяім.

60. На гэтае маці яго сказала: не, а назваць яго Іоанам.

61. I сказалі ёй: нікога няма ў родзе тваім, хто зваўся-б гэтым іменьнем.

62. I пыталіся на мігах у бацькі, як бы ён хацеў назваць яго.

63. Ён зажадаў дошчачку і напісаў: Іоан імя яму. I ўсе дзівіліся.

64. I ў той жа час расчыніліся вусны яго і язык яго, і ён стаў гаварыць, багаслаўлючы Бога.

65. I страх узьняўся сярод суседзяў іх; і расказвалі пра ўсё гэтае па ўсёй нагорнай старане Юдэйскай.

66. I ўсе чуўшыя ўзялі гэтае да сэрца свайго і гаварылі: што-ж гэта будзе за дзіця? I рука Госпадава была з ім.

67. I Захарыя, бацька яго, напоўніўся Сьвятым Духам і прарочыў, кажучы:

68. Багаслаўлены Госпад Бог Ізраіляў, што адведаў народ свой і даў выбаўленьне яму;

69. і падняў рог спасеньня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,

70. (як апавясьціў вуснамі быўшых ад веку сьвятых прарокаў Сваіх),

71. спасе нас ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх ненавідзячых нас;

72. і ўчыніць ласку бацьком нашым і спамяне сьвяты тастамант свой,

73. прысягу, што кляўся Аўрааму, бацьцы нашаму, даць нам,

74. не з баязьні, па выбаўленьні з рукі ворагаў нашых

75. служыць яму ў сьвятасьці і праўдзе перад ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага.

76. I ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш наперад прад абліччам Госпада - прыгатаваць шляхі яму,

77. даць народу пазнаць спасеньне ў адпушчэньні грахоў яго,

78. па ўнутранаму міласэрдзю Бога нашага, якім адведаў нас Усход з вышыні,

79. прасьвяціць тых, што ў цемры і ў цяню сьмяротным, пакіраваць ногі нашыя на дарогу міра.

80. Дзіця-ж узрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустынях да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.

Разьдзел 2

1. I сталася ў тыя дні: выйшла ад кесара Аўгуста павяленьне зрабіць сьпісаньне па ўсёй зямлі. 2. Гэты сьпіс быў першы за гаспадараньня Кірынэя ў Сі- рыі. 3. I пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў сваё места. 4. Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з места Назарэту, у Юдэю, у места Давідавае, зва- нае Віфлеем, бо ён быў з дому і роду Давідавага, 5. запісацца з Марыяю, за- ручанай з ім жонкай, што была цяжарная. 6. Калі-ж яны былі там, на- дыйшоў час радзіць ёй; 7. і ўрадзіла Сына Свайго Першага, і палажыла яго ў жолаб, бо ня было ім месца ў заезьдзе. 8. У той старане былі на полі пастухі, што вартавалі ўначы ля статку свайго. 9. I вось зьявіўся ім Ангел Гасподні, і слава Госпадава асьвяціла іх; і ўбаяліся стра- хам вілякім. 10. I сказаў ім Ангел: ня бой- цеся! бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям: 11. бо цяпер нарадзіўся вам у месьце Давідавым Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад; 12. і вось вам знак: вы зной- дзеце Дзіця ў пялёнках, ля- жучы ў ясьлях. ІЗ. I неўспадзеўкі зьявілася з Ангелам вялікае войска ня- беснае, славячы Бога і гаво- рачы: 13. Слава на вышынах Богу і на зямлі мір сярод людзей добрае волі. 15. I сталася, як адыйшлі ад іх Ангелы на неба, пастухі ска- залі адзін аднаму: пойдзем у Віфлеем і паглядзім, што там здарылася, што абвясьціў нам Госпад. 16.І пасьпешна выйшлі і знай- шлі Марыю і Язэпа, і Дзіцят- ка, ляжучы ў жолабе. 17. Угледзіўшы-ж, расказалі аб тым, што было абвешчана ім пра Дзіцятка гэнае. 18. I ўсе, чуўшы, дзівіліся з таго, што расказвалі Ім па- стухі. 19. А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы сваім. 20. I вярнуліся пастухі, сла- вячы й выхваляючы Бога за ўсё, што чулі й бачылі, як ім сказана было. 21. I як прайшло восем дзён, калі трэба было, абрэзаць Дзі- цятка, далі яму імя Ісус, на- званае Ангелам да зачацьця яго ў чэраве. 22. А калі скончыліся дні ачышчэньня іх па закону Май- сеяваму, прынесьлі яго ў Еру- залім, каб прадставіць перад Госпадам, 23. як сказана ў законе Га- споднім, каб усякае дзіця мужчынскага полу, разрыва- ючае чэрава, было ахвяравана Госпаду (Вых. 13, 2); 24. і каб прынесьці ў ахвяру, як сказана ў законе Гаспод- нім, дзьве гарліцы, ці двое галубянятак. 25. I вось быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сымэон. Ён быў чалавек справядлівы й па- божны, чакаў пацяшэньня Із- раілявага; і Дух Сьвяты быў на ім. 26. яму было прадказана Ду- хам Сьвятым, што ён ня ўгле- дзіць сьмерці, дакуль ня ўгле- дзіць Хрыста Гасподняга. 27. I прыйшоў ён па нат- хненьню ў царкву. I, калі баць- кі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад, 28. ён узяў Яго на рукі, бага- славіў Бога і сказаў: 29. Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, па слову Твайму, з мірам; 30. бо бачылі вочы мае спа- сеньне Тваё, 31. каторае Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў, 32. сьвятло для асьветы па- ганаў, і славу народу Твайго Ізраіля. 33. Язэп жа й Маці яго дзі- віліся сказанаму аб Ім. 34. I багаславіў іх Сымэон і сказаў Марыі, Матцы яго: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраілю і на знак, якому працівіцца будуць, 35. і табе самай меч пранікне ў душу, - каб выявіліся па- мышленьні многіх сэрцаў. 36. Тут была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілавая, з калена Асіравага; была яна ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў, 37. удава гадоў васьмідзеся- цёх чатырох, каторая не ады- ходзіла ад царквы, постам ды малітваю служачы Богу дзень і ноч. 38. I яна ў той час прыйшоў- шы славіла Госпада і гаварыла аб Ім усім, што ждалі выбаў- леньня ў Ерузаліме. 39. I калі яны выканалі ўсё па закону Гасподняму, дык вярнуліся ў Галілёю, у места сваё Назарэт. 40. Дзіцятка-ж узрастала і ўзмацоўвалася духам, напаў- няючыся розумам; і дабрада- яньне Божае было на Ім. 41. I кожны год бацькі Яго хадзілі ў Ерузалім на сьвята Пасхі. 42. I, калі Ён быў дванацца- цёх гадоў, прыйшлі яны так- сама, як звычайна, у Ерузалім на сьвята; 43. калі-ж, па сканчэньні дзён сьвята, варочаліся, за- стаўся хлопчык Ісус у Еруза- ліме; і не заўважылі таго Язэп ды маці яго; 44. але думалі, што Ён ідзе з другімі; прайшоўшы-ж дзен- ную дарогу, сталі шукаць яго між сваякамі ды знаёмымі. 45. I, не знайшоўшы яго, вяр- нуліся ў Ерузалім, шукаючы яго. 46. Праз тры дні знайшлі яго ў царкве, седзячы сярод вучы- цялёў, слухаючы іх і пытаю- чыся ў іх; 47. усе слухаўшыя дзівіліся з розуму і адказаў яго. 48. I, угледзіўшы яго, зьдзі- віліся; і маці яго сказала яму: Дзіця! што ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і я з вялікаю тугою шукалі Цябе. 49. Ён сказаў ім: на што было вам шукаць Мяне? ці-ж вы ня ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцў Майму? 50. але яны не зразумелі ска- заных ім словаў. 51. Ён пайшоў з імі і прый- шоў да Назарэту; і быў па- слухмяны ім. I маці яго за- хавала ўсе словы гэтыя ў сэр- цы сваім. 52. Ісус жа рос розумам і ўзростам ды ў ласцы ў Бога і людзей.

Разьдзел 3

1. У пятнаццаты-ж год пана- ваньня Тывэрыя кесара, калі Понці Пілат гаспадарыў у Юдэі, Ірад быў чацьвертаўлад- нікам у Галілеі, Піліп, брат яго, чацьвертаўладнікам у Іту- рэі і Траханіцкай краіне, а Лі- сані чацьвертаўладнікам у Аві- ленеі, 2. пры архірэях Ганьне і Кай- яфе, быў голас Божы да Іоана, сына Захаравага, у пустыні. 3. I ён праходзіў па ўсіх ва- коліцах Іорданскіх, прапаве- дываючы хрышчэньне пака- яньня дзеля адпушчэньня гра- хоў, 4. як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: голас клікаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму; 5. усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак няхай зьнізяцца, крывулі выпрастуюцца і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі; 6. і ўгледзіць усякае цела спасеньне Божае (Ісая 40, 3-5). 7. I казаў Іоан народу, які прыходзіў хрысьціцца ў яго: плод яхідніны! хто перасьця- рог вас, каб уцякалі ад буду- чага гневу? 8. Зрабеце-ж годныя пакаянь- ня плады і ня думайце гава- рыць сабе: бацька ў нас Аў- раам; бо кажу вам, што Бог можа з каменьняў гэтых пад- няць дзяцей Аўрааму. 9. Ужо й сякера ля караня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, што плоду добрага ня пры- носе, зрубаецца й кідаецца ў вагонь. 10. I спытаўся ў яго народ: што-ж нам рабіць? 11. Ён жа- сказаў ім у адказ: у каго дзьве адзежыны, той дай таму, хто ня мае; і ў каго ёсьць ежа, рабі тое-ж. 12. Прыйшлі і мытнікі хрысь- ціцца і сказалі яму: вучыцель! што нам рабіць? 13. Ён жа адказаў ім: нічога не бярэце больш таго, што на- значана вам. 14. Пыталіся ў яго таксама й ваякі: а нам што рабіць? I ска- заў ім: нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і здавальняй- цеся сваёю платай. 15. Калі-ж народ быў у не- даўменьні, і ўсе думалі ў сэр- цах сваіх аб Іоане, ці ня Хры- стос ён? - 16. Іоан усім адказаў: я хрышчу вас вадою, але йдзе Дужэйшы за мяне, у каторага я ня варты разьвязаць рамень абуцьця: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём; 17. лапата яго ў руцэ яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё і пазьбірае пшаніцу ў сьвіран свой, а салому спаліць агнём няўгасным. 18. Многа і другога прапаве- дываў ён народу, навучаючы яго. 19. Ірад жа чацьвертаўлад- нік, дакараны ім за Ірадзіяду, жонку брата яго, Піліпа, і за ўсё, што Ірад зрабіў благога, 20. дадаў да ўсяго іншага й тое, што пасадзіў Іоана ў вязь- ніцу. 21. I сталася, як хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус ахрысьціў- шыся маліўся, - адчынілася неба, 22. і Дух Сьвяты зыйшоў на яго ў цялесым выглядзе, як галуб, і быў голас з неба, га- ворачы: Ты Сын Мой Улюбле- ны; цябе ўпадабаў я. 23. Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыцца- цёх і быў, як думалі, сын Язэ- паў, Іліяў, 24. Матфанаў, Левіяў, Мэль- хіяў, Іоанаў, Язэпаў, 25. Матафіяў, Амосаў, Наву- маў, Ясьлімаў, Нагеяў, 26. Маафаў, Матафіяў, Са- меяў, Язэпаў, Юдзін, 27. Іоананаў, Рысаеў, Зара- вавэляў, Саляфіілаў, Нірыяў, 28. Мэльхіяў, Адзіяў, Каса- маў, Ялмадамаў, Іраў, 29. Есіяў, Еліязэраў, Іяры- маў, Матфатаў, Левіін, 30. Сымэонаў, Юдзін, Язэпаў, Іоананаў, Эліякімаў, 31. Мэлеаяў, Маінаінаў, Ма- тафаяў, Натанаў, Давідаў, 32. Іясеяў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонаў, 33. Амінадаваў, Арамаў, Яс- ромаў, Фарэсаў, Юдзін, 34. Якубаў, Ісаакаў, Аўраа- маў, Фарын, Нахораў, 35. Сэрухаў, Рагаваў, Фале- каў, Явераў, Салін, 36. Каінанаў, Арфаксадаў, Сі- маў, Нояў, Ламехаў, 37. Матусалаў, Янохаў, Іа- рэдаў, Малеляіляў, Каінанаў, 38. Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.

Разьдзел 4

1. Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся ад Іордану і паведзены быў Духам у пу- стыню; 2. там сорак дзён Ён быў спакушаны ад д'ябла й нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці; 3. і сказаў Яму д'ябал: калі ты Сын Божы, то скажы гэта- іму камню зрабіцца хлебам. 4. Ісус сказаў яму ў адказ: напісака, што ня хлебам ад- ным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым (Дру- газак. 8, 3). 5. I, узьвёўшы Яго на высо- кую гару, д'ябал паказаў яму ўсе царствы сусьвету ў імгнень- не часу, 6. і сказаў Яму д'ябал: дам Табе ўладу над усімі царства- мі і славу іх, бо яна аддана мне, і Я, каму хачу, даю яе. 7. Дык калі Ты паклонішся мне, то ўсё будзе Тваё. 8. Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, шатан; на- пісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і яму аднаму слу- жы (Другазак. 6, 13). 9. I павёў Яго ў Ерузалім, і паставіў на крыле царквы, і сказаў Яму: калі Ты Сын Бо- Жы, кінься адгэтуль уніз; 10. бо напісана: Ангелам сваім накажа пра цябе ўсьце- рагчы Цябе; 11. і на руках панясуць, каб і не даткнуўся да каменя на- гою Тваёю (Пс. 90, 11-12). 12. Ісус сказаў яму ў адказ: сказана: не спакушай Госпа- да Бога Твайго (Другазак. 6, 16). 13. I, скончыўшы ўсе кушэнь- не, д'ябал адыйшоў ад яго да- часу. 14. I вярнуўся Ісус у сіле Ду- ха ў Галілею; і разыйшлася чутка пра яго па ўсёй вака- лічнай старане. 15. I вучыў Ён у школах іх і ад усіх быў слаўлены. 16. I прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, па звычаю Свайму, у дзень су- ботні ў школу, і ўстаў чы- таць. 17. I падалі яму кнігу праро- ка Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кні- гу, знайшоў месца, дзе было напісана: 18. Дух Гасподні на Мне: бо Ён памазаў Мяне дабравесь- ціць убогім і паслаў Мяне аз- дараўляць разьбітых сэрцам, гаварыць вязьням аб вызва- леньні і сьляпым аб павароце зроку, пусьціць змучаных на волю 19. і абвяшчаць год Гасподні прыемны (Ісая 61, 1--2). 20. I, зачыніўшы кнігу ды ад- даўшы служцы, сеў; і вочы ўсіх у школе былі зьвернены на Яго. 21. I Ён пачаў гаварыць ім: цяпер выпаўнілася пісаньне гэтае ў вушах вашых. 22. I ўсе засьведчылі яму гэта і дзівіліся ласкавым словам, выходзячым з вуснаў Яго, і га- варылі: Ці не Язэпаў гэта сын? 23. Ён сказаў ім: ведама, вы скажаце Мне прыказку: ле- кару, вылячы Самога Сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўш- чыне, тое, што, мы чулі, было ў Капэрнауме. 24. I сказаў: запраўды кажу вам: ніводзін прарок ня прый- маецца ў бацькаўшчыне сваёй. 25. Папраўдзе кажу вам: мно- га ўдоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі зачынена было не- ба тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсёй зямлі; 26. і ні да аднае з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую. 27. Многа таксама было пра- кажоных у Ізраілю пры пра- року Ялісею, і ніводзін з іх не ачысьціўся, апрача Нэемана Сірыйца. 28. Пачуўшы гзтае, усе ў шко- ле напоўніліся вялікаю злось- цю; 29. і, устаўшы, выгналі Яго вон з места і павялі на вяр- шыну гары, на каторай было пабудована места іх, каб скі- нуць Яго. 30. але Ён, прайшоўшы ся- род іх, пайшоў. 31. I прыйшоў у Капэрнаум, места Галілейскае, і вучыў іх у дні суботы. 32. I дзівіліся з навукі Яго, бо ўладная была мова Яго. 33. I быў у школе чалавек, маючы нячыстага духа чар- тоўскага, і ён заенчыў моц- ным голасам: 34. Пакінь! Што Табе да нас, Ісус Назаранін? Ты прый- шоў загубіць нас; знаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы. 35. Ісус прыкрыкнуў на яго, сказаўшы: змоўкні і выйдзі з яго! I чорт, кінуўшы яго ся- род школы, выйшаў з яго, ні- чога не пашкодзіўшы яму. 36. I напаў на ўсіх вялікі страх, і разважалі між сабою: што гэта за слова такое, што ўладаю і сілаю Ён прыказвае нячыстым духам, і яны выхо- дзяць? 37. I разьнеслася чутка аб Ім па ўсіх вакалічных мясцох. 38. Выйшаўшы-ж із школы, Ён прыйшоў у дом Сымона; цешча-ж Сымонава была ў моц- най гарачцы; і прасілі ў яго за яе. 39. I, стануўшы над ёю, па- гразіў гарачцы, і пакінула яе. яна тут жа ўстала і служыла Ім. 40. Пры захадзе сонца ўсе, маючыя хворых на розныя хворасьці, прыводзілі іх да яго; і Ён, кладучы на кож- нага з іх рукі, аздараўляў іх. 41. Выходзілі таксама й ня- чыстыя духі із многіх з крыкам і гаварылі: Ты Хрыстос. Сын Божы. А Ён забараняў ім га- варыць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос. 42. Калі-ж настаў дзень, Ён, выйшаўшы з дому, пайшоў у пустыннае месца, і народ шу- каў яго і, прыйшоўшы да яго, удзержываў яго, каб ня йшоў ад іх. 43. але Ён сказаў ім: і дру- гім местам павінен я абвяшчаць добрую вестку аб Царстве Бо- жым, бо-ж на тое я пасланы. 44. I навучаў у школах Галі- лейскіх.

Разьдзел 5

1. Сталася-ж, як народ ціс- нуўся да яго, каб чуць Слова Божае, а Ён стаяў ля возера Генісарэцкага, 2. убачыў Ён два чаўны на возеры, а рыбаловы, выйшаў- шы з іх, мылі сеці. 3. Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, Ён прасіў яго адплыць крыху ад берагу і, сеўшы, вучыў народ з чаўна. 4. Калі-ж перастаў вучыць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню і закінь сеці твае дзе- ля лову. 5. Сымон сказаў яму ў ад- каз: Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі; але па слову Твайму закіну сеці. 6. Зрабіўшы гэтае, яны зла- вілі вялікае множства рыбы, і навет сетка ў іх прарывалася. 7. I далі знак сябрам, што былі на другім чаўне, каб прый- шлі памагчы ім: і прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца. 8. Угледзіўшы гэтае, Сымон Пётр прыпаў да кален Ісуса- вых і сказаў: выйдзі ад мяне, Госпадзе! бо я чалавек грэшны. 9. Бо вялікі страх апанаваў яго і ўсіх быўшых з ім дзеля гэтага ўлову рыб, імі злоў- леных; 10. таксама і Якава і Іоана, сыноў Завядзеявых, быўшых сябрамі Сымона. I сказаў Сы- мону Ісус: ня бойся, ад сяньня будзеш лаўцом чалавекаў. 11. I, выцягнуўшы абодва чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім. 12. I сталася, як Ісус быў у адным месьце, прыйшоў чала- век увесь у праказе і, угледзіў- шы Ісуса, упаў тварам уніз, молячы яго і кажучы: Госпа- дзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць. 13. I Ён працягнуў руку, да- крануўся да яго і сказаў: хачу, ачысьціся. I тады-ж праказа зыйшла з яго. 14. I Ён прыказаў яму нікому не гаварыць, а пайсьці пака- зацца сьвяшчэньніку і пры- несьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як павялеў Майсей на сьведчаньне ім. 15. але тым балей разыйшла- ся чутка аб Ім, і вялікае множ- ства народу сьцякалася да яго - слухаць і аздаравіцца ў яго ад хворасьцяў сваіх. 16. Але Ён адыходзіў у пус- тынныя месцы і маліўся. 17. I сталася, раз, як Ён на- вучаў, і сядзелі тут фарысэі й законавучыцелі, прыйшоўшы з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі і Ерузаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх, 18. вось, нясуць людзі на па- сьцелі чалавека, што быў спа- раліжаваны, і хацелі ўнясьці яго ў дом і палажыць перад Ісусам; 19. і, не знайшоўшы, дзе пра- несьці яго праз народ, улезьлі на верх дому і праз страху спу- сьцілі яго з пасьцельлю на ся- рэдзіну перад Ісусам; 20. і Ён, бачачы веру іх, ска- заў чалавеку гэнаму: адпу- скаюцца табе грахі тваі. 21. Кніжнікі й фарысэі зачалі разважаць, кажучы: Хто ён такі, што блюзьніць? Хто мо- жа адпускаць грахі апрача аднаго Бога? 22. Ісус, пазнаўшы думкі іх, сказаў ім у адказ: што вы ду- маеце ў сэрцах вашых? 23. Што лягчэй сказаць: ад- пускаюцца табе грахі тваі, ці сказаць: устань і хадзі? 24. але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, - ска- заў Ён спараліжаванаму: ка- жу табе: устань, вазьмі пась- цель тваю і йдзі ў дом твой. 25. I той ураз жа ўстаў перад імі, узяў на чым ляжаў і пай- шоў у дом свой, славячы Бога. 26. I жах апанаваў усіх, і сла- вілі Бога; і, абнятыя страхам, гаварылі: дзіўныя дзеі відзелі мы цяпер. 27. Пасьля гэтага Ісус вый- шаў і ўбачыў мытніка, на імя Левія, седзячы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною. 28. I той, пакінуўшы ўсе, у- стаў і пайшоў за Ім. 29. I прырыхтаваў для яго Левій у доме сваім вялікі па- частунак, і была там грамада мытнікаў і другіх, што часта- валіся з імі. 30. Кніжнікі-ж і фарысэі на- ракалі м гаварылі вучням яго: на што вы ясьцё і п'яцё з мыт- нікамі ды грэшнікамі? 31. Ісус жа сказаў ім у адказ: не здаровыя маюць патрэбу ў лекару, але хворыя. 32. я прыйшоў клікаць да пакаяньня не праведных, але грэшных. 33. яны-ж сказалі Яму: чаму вучні Іоанавы посьцяць часта і моляцца, таксама і фарысэй- скія, а тваі ядуць і п'юць? 34. Ён сказаў ім: ці можаце прымусіць сыноў вясельных пасьціць, калі з імі жаніх? 35. але прыдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць пасьціць у тыя дні. 36. Пры гэтым сказаў ім пры- повесьць: ніхто не прышывае латкі да старое адзежыны, ададраўшы ад новае адзежы- ны, бо йначай і новую разь- дзярэ, і да старое не падойдзе латка ад новага. 37. I ніхто ня ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо мала- дое віно прарве мяхі і само выцяча. і мяхі прападуць; 38. але маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады захаваецца тое і другое. 39. I ніхто, п'ючы старое віно, не захоча тады-ж маладога: бо кажа: старое лепшае.

Разьдзел 6

1. I сталася ў суботу, пер- шую па другім дні Пасхі, зда- рылася Яму праходзіць за- сеянымі палямі, і вучні яго зрывалі калосьсе і елі, расьці- раючы рукамі. 2. Некаторыя-ж з фарысэяў сказалі ім: на што робіце тое, чаго ня можна рабіць у су- боту? 3. Ісус сказаў ім у адказ: ці вы ня чыталі, што зрабіў Да- від, калі захацеў есьці сам і быўшыя з ім? 4. як ён увайшоў у дом Бо- жы, узяў хлебы паложаныя, якіх ня можна было есьці ні- кому, апрача сьвяшчэньнікаў, і еў і даў быўшым з ім. 5. I сказаў ім: Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы. б. Здарылася-ж і ў другую су- боту ўвайсьці Яму ў школу і навучаць. Там быў чалавек, у якога правая рука была су- хая. 7. Кніжнікі-ж і фарысэі са- чылі Яго, ці не аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінава- чаньне проці Яго. 8. але Ён, ведаючы думкі іх, сказаў чалавеку з сухою ру- кой: устань і выступі насярэ- дзіну. I той устаў і выступіў. 9. Тады сказаў ім Ісус: спы- таюся Я ў вас: што трэба ра- біць у суботу? дабро ці зло? спасьці душу ці загубіць? яны маўчалі. 10. I, паглядзеўшы на іх, ска- заў таму чалавеку: выцягні руку тваю. Ён так і зрабіў: і сталася рука яго здаровая, як другая. 11. Яны прыйшлі ў шал і га- варылі адзін да аднаго: што-б ім зрабіць з Ісусам? 12. У тыя дні ўзыйшоў Ён на гару памаліцца і прабыў усю ноч на малітве да Бога. 13. Калі-ж настаў дзень, па- клікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, каторых і на- зваў апосталамі. 14. Сымона, каторага і на- зваў Пятром, і Андрэя, брата яго, Якава і Іоана, Піліпа й Баўтрамея, 15. Мацьвея й Хаму, Якава Алфеявага і Сымона, называ- нага Зілотам. 16. Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, каторы потым стаў- ся здраднікам. 17. I, зыйшоўшы з імі, стаў Ён на роўным месцы, і множ- ства вучняў Яго і многа на- роду з усяе Юдэі і Ерузаліму і прыморскіх месцаў Тырскіх і Сідонскіх, 18. што папрыходзілі паслу- хаць Яго і пазбыцца хворась- цяў сваіх, як і церпячыя муку ад нячыстых духаў; і здара- велі. 19. I ўвесь народ стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла сіла і аздараўляла ўсіх. 20. I Ён, падняўшы вочы Свае на вучняў Сзаіх, гаварыў: шчасьлівыя ўбогія духам, бо вашае ёсьць Царства Божае. 21. Шчасьлівыя галодныя ця- пер, бо насыціцеся. Шчасьлі- выя плачучыя цяпер, бо зась- мяецёся. 22. Шчасьлівыя вы, калі зьне- навідзяць вас людзі і калі пра- гоняць вас і будуць зьнева- жаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага. 23. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая нага- рода вам на нябёсах. Так па- ступалі з прарокамі айцы іх. 24. Наадварот, гора вам, ба- гатыры! бо вы ўжо дасталі сваю радасьць. 25. Гора вам, перасычаныя цяпер, бо будзеце цярпець го- лад. Гора вам, сьмяючыяся цяпер, бо заплачаце й зары- даеце. 26. Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць аб вас добра. Бо гэтак паступалі з фальшы- вымі прарокамі бацькі іх. 27. але вам, што слухаеце, кажу: любеце ворагаў вашых, чынеце дабро ненавідзячым вас. 28.Багаслаўце праклінаючых вас і малецеся за крыўдзячых вас. 29. Удэрыўшаму цябе па шчацэ падстаў і другую; і адымаючаму ў цябе верхнюю адзежу не перашкаджай узяць і кашулю. ; 30. Усякаму, хто просіць у цябе, давай, і ад узяўшага тваё ня трэбуй назад. 31. I як хочаце, каб з вамі паступалі людзі, так і вы па- ступайце з імі. 32. I, калі любіце любячых вас, якая вам за тое ўдзяч- насьць? Бо-ж і грэшнікі любя- чых іх любяць. 33. I калі робіце дабро тым, што вам робяць дабро, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі тое-ж робяць. 34. I калі пазычаеце тым, ад каторых спадзяецёся дастаць назад, якая вам за тое ўдзяч- насьць? Бо і грэшнікі пазы- чаюць грэшнікам, каб дастаць назад гэтулькі-ж. 35. Але вы любеце ворагаў вашых, і рабеце дабро, і па- зычайце, ня ждучьі нічога; і бу- дзе вам нагарода вялікая, і бу- дзеце сынамі Усявышняга, бо Ён добры і да няўдзячных і злосных. 36. Дык будзьце-ж міласэр- ныя, як і Ацец ваш міласэрны. 37. Не асуджайце, і ня бу- дзеце асуджаны; дароўвайце, і вам дарована будзе; 38. давайце, і вам будзе да- дзена: меру добрую націсьне- ную, стрэсеную і з коптурам адсыплюць вам у лона вашае; бо якою мераю мераеце, та- кою-ж і вам адмераецца. 39. Сказаў такжа ім прыпо- весьць: ці можа сьляпы ва- дзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму? 40. Вучань ня бывае вышэй за свайго вучыцеля, але кож- ны будзе дасканалы, як ву- чыцель яго, 41. Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бер- вяна ў тваім воку не адчу- ваеш? 42. Ці як можаш сказаць бра- ту твайму: брат! дай, я выму сучок з вока твайго, - калі сам ня бачыш бервяна ў тваім воку? Крывадушны! вымі ра- ней бервяно з твайго вока, тады ўбачыш, як выбраць су- чок з вока брата твайго. 43. Няма добрага дрэва, ка- торае прыносіла-б благі плод; і няма благога дрэва, каторае прыносіла-б плод добры. 44. Бо ўсякае дрэва пазнаец- ца па плодзе яго; бо ня зьбі- раюць смокваў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з шып- шыньніка. 45. Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а благі чалавек з бла- гога скарбу сэрца свайго вы- носіць благое; бо ад перапоў- ненага сэрца гавораць вусны яго. 46. Што завецё Мяне: Госпа- дзе! Госпадзе! і ня робіце та- го, што я кажу? 47. Усякі, прыходзячы да Мя- не і слухаючы словы Мае і вы- паўняючы іх, - скажу вам да каго падобны: 48. ён падобны да чалавека, што, стаўляючы дом, капаў глыбака й заклаў фундамант на камені, дзеля чаго, калі здарыліся паводкі, і вада на- перла на гэты дом, то не магла скрануць яго, бо ён быў за- снаваны на камені, 49. а хто слухае і не выпаўняе, той падобны да чалавека, паставіўшага дом на зямлі без падмуроўкі, які, калі наперла на яго вада, ураз жа абваліў- ся; і разбурэньне яго было вялікае.

Разьдзел 7

1. Калі Ён скончыў усю гу- тарку Сваю да слухаючага на- роду, то ўвайшоў у Капэрнаум. 2. У аднаго-ж сотніка слуга, якога той цаніў, быў хворы пры сьмерці. 3. Пачуўшы пра Ісуса, ён па- слаў да Яго Юдэйскіх ста- рэйшынаў - прасіць яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу яго. 4. I яны, прыйшоўшы да Ісу- са, крэпка прасілі Яго, кажу- чы: ён варт, каб Ты зрабіў для яго гэтае, 5. бо ён любіць народ наш і паставіў нам школу. 6. Ісус пайшоў з імі. I, калі Ён недалёка ўжо быў ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: ня турбуйся, Госпадзе! бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад страху маю, 7. бо і сябе самога не палі- чыў я вартым прыйсьці да Ця- бе; але скажы слова, і пазда- равее слуга мой; 8. бо і я маю над сабою ўла- ду, але маю і пад сабою жаў- нераў; кажу аднаму - пай- дзі, і йдзе; і другому: пры- дзі, і прыходзіць; і слузе май- му: зрабі тое, і зробіць. 9. Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзі- віўся з яго і, абярнуўшыся, сказаў ішоўшаму за Ім наро- ду: кажу вам, што і ў Ізраілю не знайшоў я гэткае веры. 10. Пасланыя, вярнуўшыся ў дом, знайшлі хворага слугу паздаравеўшым. 11. Пасьля гэтага Ісус пай- шоў да места, называнага Наім; і з Ім ішлі многія з вучняў яго ды множства народу. 12. Калі-ж Ён падыйшоў да мястовае брамы, тут выносілі памершага адзінага сына ў маткі, а яна была ўдава; і мно- га народу йшло з ёю з места. 13. Угледзіўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю ды сказаў ёй: ня плач. 14. I, падыйшоўшы, дакра- нуўся да насілкаў; нёсшыя затрымаліся; і Ён сказаў: хлопча! табе кажу: устань! 15. Умершы, падняўшыся, сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус матцы яго. 16. I ўсіх зьняў страх, і сла- вілі Бога, кажучы: вялікі пра- рок паўстаў міжы намі, і Бог адведаў народ Свой. 17. I разыйшлося слова гэтае аб Ім па ўсёй Юдэі і па ўсіх ва- коліцах. 18. I паведамілі Іоана вучні яго аб усім гэтым. 19. I, паклікаўшы двох з вуч- няў сваіх, Іоан паслаў іх да Ісуса спытацца: ці Ты Той, Каторы павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога? 20. яны, прыйшоўшы да Ісу- са, сказалі: Іоан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе спытацца: ці Ты Той, Катораму нале- жыць прыйсьці, ці чакаць нам другога? 21. а ў гэты час Ён многіх аздараўляў ад хвароб і неда- маганьняў і ад злых духаў і многім сьляпым варочаў зрок. 22. I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзеце, скажэце Іоану, што вы бачылі і чулі: сьляпыя па- чынаюць бачыць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачыш- чаюцца, глухія чуюць, памер- шыя ўскрасаюць, і ўбогім аб- вяшчаецца эвангельле. 23. I шчасьлівы, хто не спаку- сіцца ад Мяне. 24. Калі-ж пасланыя Іоанам пайшлі, пачаў гаварыць да ка- роду пра Іоана: што глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці трысь- ціну ветрам калыханую? 25. Што-ж глядзець хадзілі вы? ці чалавека, адзетага ў мяккія вопраткі? але пышна адзетыя і раскошна жывучыя знаходзяцца пры дварох цар- скіх. 26. Што-ж глядзець хадзілі вы? ці прарока? Так, кажу вам, і балей за пророка. 27. Гэта ёсьць, аб якім напі- сана: вось я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, каторы прыгатуе шлях Твой перад Табою (Малах. 3, 1). 28. Бо кажу вам: з роджаных жанчынамі няма ніводнага пра- рока, большага за Іоана Хры- сьціцеля; але меншы ў Цар- стве Божым большы за яго. 29. I ўвесь народ, які слухаў Яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрыш- чэмьнем Іоанавым; 30. а фарысэі й законьнікі адкінулі раду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў яго. 31. Тады Госпад сказаў: да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падоб- ны? 32. яны падобны да дзяцей, што сідзяць на вуліцы, клі- чуць адзін аднаго і кажуць: мы йгралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы сьпявалі вам сумныя песьні, і вы ня пла- калі. 33. Бо прыйшоў Іоан Хрысь- ціцель; ні хлеба ня есьць, ні віна ня п'ець; І кажуць: у ім злы дух. 34. Прыйшоў Сын Чалавечы; есьць і п'ець; і кажуць: вось чалавек, каторы любіць есьці і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў. 35. I апраўданы розум усімі дзяцьмі яго. 36. Нехта з фарысэяў прасіў яго паесьці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг. 37. I вось жанчына з таго ме- ста, якая была грэшніцай, да- ведаўшыся, што Ён супачывае ў доме фарысэя, прынесла аля- бастравую судзіну з алеем; 38. і, стануўшы ззаду ля ног яго і плачучы, пачала аблі- ваць ногі яго сьлязьмі і выці- раць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі яго і мазала алеем. 39. Бачучы гэтае, фарысэй, што быў запрасіў яго, сказаў сам да сябе: калі-б Ён быў прарок, то ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да яго, бо яна грэшніца. 40. Зьвярнуўшыся да яго, Ісус сказаў: Сымон! я маю штось сказаць табе. Ён ка- жа: скажы, Вучыцелю! 41. Ісус сказаў: у аднаго крэ- дытара былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дына- раў, а другі пяцьдзесят; 42. але, як яны ня мелі чым заплаціць, ён дараваў або- двум. Скажы-ж, каторы з іх балей узьлюбіць яго? 43. Сымон адказаў: думаю, той, катораму балей дараваў. Ён сказаў яму: справядліва ты рассудзіў. 44. I, зьвярнуўшыся да жан- чыны, сказаў Сымону: ці ба- чыш ты гэтую жанчыну? я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьля- зьмі абліла Мне ногі і валось- сем галавы сваёй выцерла. 45. Ты цалаваньня Мне ня даў, а яна, як толькі я прый- шоў, не перастае цалаваць Мне ногі. 46. Ты галавы Мне маслам не памазаў; а яна алеем пама- зала Мне ногі. 47. Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна многа ўзьлюбіла; а каму мала даруецца, той ма- ла любіць. 48. а ёй сказаў: адпускаюцца табе грахі. 49. I супачываўшыя разам з Ім пачалі гаварыць у сабе: хто Ён такі, што і грахі адпускае? 50. Ён жа сказаў жанчыне: вера твая спасла цябе; ідзі з мірам.

Разьдзел 8

1. I сталася пасьля, прахо- дзіў Ён па местах і сёлах, пра- паведываючы і абвяшчаючы добрую вестку аб Царстве Бо- жым, і з Ім дванаццацёра, 2. і некаторыя жанчыны, ка- торых Ён аздаравіў ад злых духаў і хвароб, - Марыя, на- зываная Магдаліна, з якое выйшлі сем чартоў, 3. і Іоанна, жана Хузы, на- глядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія другія, што служылі яму з маемасьці сваёй. 4. Калі-ж сабралося множ- ства народу, і з усіх гарадоў жыхары зыходзіліся да яго, Ён пачаў гаварыць прыпо- весьцю: 5. выйшаў сейбіт сеяць семя сваё; і, калі ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе і было па- таптана, і птушкі нябесныя паклявалі яго; б. а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці; 7. а іншае ўпала між цярні- наю, і вырасла цярніна і за- глушыла яго; 8. а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прыня- сло плод стакротны. Сказаў- шы гэтае, клікнуў: хто мае ву- шы слухаць, няхай слухае. 9. Вучні-ж яго спыталіся ў яго: што-б значыла прыпо- весьць гэтая? 10. Ён сказаў: вам дадзена знаць тайны Царства Божага, а для рэшты яны ў прыповесь- цях, так што яны бачучы ня бачуць і чуючы не разумеюць. 11. Вось што значыць прыпо- весьць гэтая: семя ёсьць слова Божае. 12. а што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць д'ябал і забірае слова з сэрца іх, каб не паве- рылі і не спасьліся; 13. а на камені гэта тыя, што, калі пачуюць слова, дык з ра- дасьцяй прыймаюць, ды ня ма- юць караня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць; 14. а што ўпала ў цярніну - гэта тыя, што слухаюць слова, але, адыходзячы, заглушаюц- ца клапотамі, багацьцем і ўце- хамі жыцьцёвымі і не даюць плёну. 15. а ўпаўшае на добрую зямлю - гэта тыя, што, па- чуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы і да- юць плён у цярплівасьці. 16. Ніхто, запаліўшы сьвечку, не прыкрывае яе судзінаю, або не стаўляе пад ложак, але ста- віць на ліхтар, каб, увахо- дзячы, бачылі сьвятло, 17. бо няма нічога тайнага, што-б ня выявілася, ні ўкры- тага, што ня сталася-б вядо- мым і ня выйшла-б наверх. 18. Глядзіце-ж, як вы слу- хаеце; бо хто мае, таму дадзе- на будзе, а хто ня мае, у таго адымецца й тое, што ён думае мець. 19. I прыйшлі да Яго маці і браты Яго і не маглі падыйсь-. ці да Яго з прычыны народу. 20. I далі знаць Яму: маці і браты Тваі стаяць вонках, хо- чучы бачыць Цябе? 21. Ён сказаў ім у адказ: маці май і браты мае - гзта тыя, што слухаюць слова Божае і выпаўняюць яго. 22. I сталася, аднаго дня Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: пераплывем на той бок возера. I паплылі. 23. Калі-ж яны плылі, Ён за- снуў. На возеры падняўся бурны вецер, і залівала іх хва- лямі, і яны былі ў небясьпецы. 24. І, падыйшоўшы, збудзілі яго ды сказалі: Настаўнік! Настаўнік! мы гінем. Але Ён, устаўшы, закрычэў ветру і хваляваньню вады; і спыніліся, і сталася ціша. 25. Тады Ён сказаў ім: дзе ве- ра ваша? яны-ж у страху і задзіўленьні гаварылі адзін ад- наму: Хто ж гэта, што ветрам загадвае і вадзе, і слухаюцца Яго? 26. I прьшлылі ў старану Га- дарынскую, што насупраць Галілеі. 27. Калі-ж выйшаў Ён на бе- раг, спаткаў Яго адзін чала- век з места, які меў чартоў з даўных часоў і хадзіў не адзеўшыся, і жыў ня ў доме, але ў магілах. 28. Ён, угледзіўшы Ісуса, закрычэўшы паваліўся перад Ім і моцным голасам сказаў: што табе да мяне, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Малю Ця- бе, ня муч мяне. 29. Бо Ісус сказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалаве- ка; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі й сьцераглі яго, але ён разры- ваў ланцугі, і нячысты гнаў яго ў пустыні. 30. Ісус спытаўся ў яго: як тваё імя? Ён сказаў: легі- ён; бо многа чартоў увайшло ў яго. 31. I прасілі Яго, каб не вя- леў ім ісьці ў бяздоньне. 32. Тут жа на гарэ пасьвіўся вялікі гурт сьвіней; і чарты прасілі Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. Ён дазволіў Ім. 33. Чарты, выйшаўшы з чала- века, увайшлі ў сьвіней. 34. I кінуўся гурт з кручы ў мора, і ўтануў. Пастухі, ба- чучы, што сталася, пабеглі ды расказалі ў месьце і сёлах. 35. I выйшлі бачыць стаўша- еся; і, прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалавека, з каторага выйшлі чарты, седзячы ля ног Ісусавых, адзетага і пры розу- ме; і перепалохаліся. 36. а бачыўшыя расказалі ім, як спасён быў апанаваны чар- тамі. 37. I прасіў Яго ўвесь народ Гадарынскае краіны пайсьці ад іх, бо іх зьняў вялікі страх. Ён увайшоў у човен і вярнуў- ся. 38. а чалавёк, з якога выйшлі чарты, прасіў Яго, каб быць з Ім. але Ісус адправіў яго, сказаўшы: 39. вярніся ў дом твой і рас- кажы, што ўчыніў табе Бог. Ён пайшоў і наказваў па ўсім месьце, што ўчыніў яму Ісус. 40. Калі-ж вярнуўся Ісус, на.- род прыняў яго, бо ўсе чакалі яго. 41. I вось прыйшоў чалавек, імем Яір (а быў ён начальні- кам школы); і, упаўшы да ног Ісусавых, прасіў Яго ўвайсьці ў дом ЯГО, 42. бо ў яго была адзіная дач- ка, гадоў дванаццацёх, і тая была пры сьмерці. Калі-ж Ён ішоў, народ ціснуўся да Яго. 43. I адна жанчына, што му- чылася ад крывацечы дванац- цаць гадоў і аддала на лекараў усю маемасьць сваю, ды ніво- дзіп ня мог вылячыць яе, 44. падыйшоўшы ззаду, да- кранулася да краю вопраткі Яго; і той час крывацеча ў яе спынілася. 45. I сказаў Ісус: хто дакра- нуўся да Мяне? Калі-ж усе адпіраліся, Пётр і быўшыя з Ім сказалі: Настаўнік! народ акружае Цябе ды націскае, і Ты кажаш: хто дакрануўся да Мяне? 46. але Ісус сказаў: нехта да- крануўся да Мяне, бо я адчу- ваю сілу, што выйшла з Мяне. 47. Жанчына-ж, бачучы, што яна ня ўтоіцца, дрыжучы па- дыйшла і, упаўшы перад Ім, аб'явіла яму перад усім наро- дам, з якое прычыны дакранў- лася да Яго, і як тады-ж па- здаравела. 48. Ён сказаў ёй: бадрыся. дачка! вера твая спасла цябе; ідзі з мірам. 49. Калі Ён яшчэ гаварыў гэ- тае, прыходзіць нехта з дому начальніка школы і кажа ім: дачка твая памерла; ня тур- буй Вучыцеля. 50. але Ісус, пачуўшы гэтае, сказаў яму: ня бойся, толькі вер, і спасёна будзе. 51. Прыйшоўшы-ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апра- ча Пятра, Іоана і Якава, і баць- кі ды маткі дзяўчыны. 52. Усе плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: пя плач- це; яна не памерла, але сьпіць. 53. I сьмяяліся з яго, веда- ючы, што яна памерла. 54. Ён жа, выслаўшы ўсіх вон і ўзяўшы яе за руку, клік- нуў кажучы: дзяўчына! ус- тань! 55. I вярнуўся дух яе; І ўраз жа ўстала; і Ён вялеў даць ёй есьці. 56. I зьдзівіліся бацькі яе. ен жа вялеў ім пе гаварыць нікому аб тым, што сталася.

Разьдзел 9

1. Паклікаўшы-ж усіх два- наццацёх, даў ім моц і ўладу над усімі чартамі і аздараў- ляць ад хворасьцяў. 2. I паслаў іх навучаць аб Царстве Божым і аздараўляць хворых. 3. I сказаў ім: нічога не бя- рэце на дарогу: ні кія, ні тор- бы, ні хлеба, ні срэбра, і каб двух вопратак ня мелі; 4. і ў які дом увойдзеце, там аставайцеся і стуль ідзеце ў дарогу; 5. і калі дзе ня прымуць вас, то, выходзячы з таго места, абтрасеце і пыл з ног вашых у сьведчаньне на іх. 6. I, пайшоўшы, праходзілі па сёлах, апавядаючы Эвангельле і ўсюды аздараўляючы. 7. Ірад жа чацьвертаўладнік чуў пра ўсё, што дзеялася ад яго, і ня цеміў: бо адны казалі, што гэта Іоан устаў з мёртвых; 8. другія, што Ільля зьявіўся, а іншыя, што адзін з старадаў- ных прарокаў уваскрос. 9. І сказаў Ірад: Іоана я сьцяў; хто-ж гэты, аб якім я чую такое? I стараўся ўбачыць яго. 10. Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што яны зра- білі, і Ён, узяўшы іх з Сабою, пайшоў самотна ў пустыннае месца каля места, называнага Віфсаідаю. 11. Але народ, даведаўшыся, пайшоў за Ім; і Ён, прыняў- шы іх, вёў з імі гутарку аб Царстве Божым і, каму гэтага трэба было, аздараўляў. 12. Калі-ж дзень пачаў зыхо- дзіць, дык прыступілі да Яго дванаццацёра і гаварылі яму: адпраў народ, каб яны пайшлі ў вакалічныя сёлы й вёскі на- чаваць і дасталі есьці, бо мы тут у пустым месцы. ІЗ. Але Ён сказаў ім: вы дай- це ім есьці. Яны сказалі: у нас няма балей за пяць хля- боў і дзьвюх рыб; хіба нам пайсьці купіць ежы для ўсіх гэтых людзей? 14. Бо іх было каля пяцёх- тысячаў душ. Але Ён сказаў вучням Сваім: рассадзіце іх радамі па пяцьдзесят. 15. I ўчынілі так, і рассадзілі ўсіх. 16. Ён жа, узяўшы пяць хля- боў і дзьве рыбы і паўзіраў- шыся ў неба, багаславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раз- далі народу. 17. I елі і насыціліся ўсе; і на- бралі недаедкаў дванаццаць карабоў. 18. I сталася, як маліўся са- мотна, і вучні былі з Ім, Ён спытаўся ў іх: за каго лічыць Мяне народ? 19. Яны сказалі ў адказ: за Іоана Хрысьціцеля, а іншыя за Ільлю; другія-ж кажуць, што адзін з старадаўных пра- рокаў уваскрос. 20. Ён жа спытаўся ў іх: а вы за каго лічыце Мяне? I адка- заў Пётр: за Хрыста Божага. 21. Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць аб гэтым 22. сказаўшы, што Сын Чала- вечы мусіць многа выцярпець мук; і адцураюцца яго ста- рэйшыны, архірэі і кніжнікі і будзе забіты і на трэці дзень ускрэсьне. 23. Да ўсіх жа сказаў: калі хто хоча йсьці за Мною, ня- хай адрачэцца ад самога сябе, няхай возьме крыж свой і йдзе за Мною. 24. Бо хто хоча душу сваю спасьці, загубіць яе; а хто за- губіць душу сваю дзеля Мяне той спасе яе. 25. Бо якая карысьць чала- веку здабыць увесь сьвет, а ся- бе самога загубіць, ці пашко- дзіць сабе? 26. Бо хто паўстыдаецца Мя- не і Маіх слоў, таго Сын Чала- вечы паўстыдаецца, калі прый- дзе ў славе Сваёй і Айца і сьвятых Ангелаў. 27. Праўду кажу вам: ёсьць некаторыя з тых, што тут ста- яць, якія не спазнаюць сьмер- ці, пакуль ня ўбачаць Цар- ства Божага. 28. Сталася-ж дзён праз во- сем пасьля слоў гэтых, узяў- шы Пятра, Іоана і Якава, узый- шоў Ён на гару памаліцца, 29. і сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся, і вопратка Яго сталася белая, блішчастая. 30. I вось двое людзей гута- рылі з Ім, а былі гэта Майсей і Ільля: 31. зьявіўшыся ў славе, яны гаварылі аб сьмерці яго, што меўся споўніць у Ерузаліме. 32. Пётр жа і быўшыя з Ім былі апанаваны сном; прабу- дзіўшыся-ж, убачылі славу яго і двох мужоў, стоячы з Ім. 33. I, калі тыя адыходзілі ад яго, сказаў Петр Ісусу: На- стаўнік! добра нам тут быць: зробім тры палаткі: адну Табе, адну Майсею і адну Ільлі, - ня ведаючы, што кажа. 34. Калі-ж ён гаварыў гэтае, сталася хмара і агарнула іх; і перепалохаліся, як увайшлі ў хмару. 35. I быў з хмары голас гаво- рачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены; яго слухайце. 36. I, калі быў голас гэты, апынуўся Ісус адзін. I яны маўчалі і нікому не гаварылі ў тыя дні, што бачылі. 37. I сталася назаўтрае, як яны зыйшлі з гары, сустрэла яго вялікае множства народу. 38. I вось нейкі чалавек з на- роду крыкнуў: Вучыцель: ма- лю Цябе! Глянь на сына май- го; ён адзін у мяне: 39. і вось дух бярэ яго, і ён ураз жа крычыць, і ірвець яго з пенай; і ледзь адступае ад яго, змучыўшы яго; 40. я прасіў вучняў Тваіх выгнаць яго; і яны не маглі. 41. Ісус жа адказваючы ска- заў: о, род няверны і распус- ны! дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды сыка твайго. 42. Калі-ж той яшчэ йшоў, дух кінуў яго і затрос; але Ісус прыкрыкнуў на нячыста- га духа і аздаравіў хлопца, ды аддаў яго бацьцы яго. 43. I ўсе дзівіліся велічы Бо- жай. Калі-ж усе дзівіліся ў- сяму, што чыніў Ісус, Ён ска- заў вучням Сваім: 44. палажэце сабе ў вушы сло- вы гэтыя: Сын Чалавечы будзе выданы ў рукі чалавечыя. 45. але яны не зразумелі сло- ва гэтага, і яно было закрыта ад іх, каб ня ўцяміць ім яго; а папытацца ў яго пра гэтае слова баяліся. 46. Прыйшла-ж ім думка: хто- б з іх быў большы? 47. Ісус жа, бачучы помыслы іх сэрца, узяўшы дзіця, паста- віў яго перад Сабою 48. і сказаў ім: хто прыйме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мя- не прыйме, а хто прыйме Мя- не, той прыйме Паслаўшага Мяне; бо хто з вас меншы за ўсіх, той будзе вялікі. 49. Пры гэтым Іоан сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалаве- ка, іменьнем Тваім выганяю- чага чартоў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі. 50. I сказаў яму Ісус: не за- бараняйце; бо хто ня проці вас, той за вас. 51. I сталася, як набліжаліся дні забраньня яго, умацава- лася аблічча Яго ісьці ў Еру- залім, 52. і паслаў пасланцоў прад абліччам Сваім; і яны пайшлі і ўвайшлі ў сяло Самаранскае, каб прыгатаваць для яго; 53. але там ня прынялі яго, бо аблічча яго было йдучы ў Ерузалім. 54. Бачучы-ж вучні яго, Я- каў і Іоан, сказалі: Госпадзе! ці хочаш: мы скажам, каб агонь зыйшоў з неба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў? 55. але Ён, зьвярнуўшыся да іх, забараніў ім і сказаў: ня ведаеце, якога вы духа; 56. бо Сын Чалавечы прый- шоў не губіць душы людзкія, але спасаць. I пайшлі ў дру- гое сяло. 57. I сталася, як яны былі ў дарозе, нехта сказаў яму: Гос- падзе: я пайду за Табою, ку- ды-б Ты ні пайшоў. 58. Ісус сказаў яму: лісіцы маюць норы, і птушкі нябес- ныя гнёзды; а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прыкланіці. 59. а другому сказаў: Ідзі за Мною. Той сказаў: Госпа- дзе! дазволь мне перш пайсьці й пахаваць бацьку майго. 60. Але Ісус сказаў яму: па- кінь умершым хаваць сваіх нябожчыкаў; а ты йдзі ды аб- вяшчай Царства Божае. 61. Яшчэ іншы сказаў: я пай- ду за Табою, Госпадзе! але перш дазволь мне папрашчац- ца з хатнімі маімі. 62. Але Ісус сказаў яму: ні- хто не спасобен да Царства Божага, хто, узлажыўшы руку сваю на плуг, аглядаецца на- зад.

Разьдзел 10

1. Пасьля гэтага выбраў Гос- пад і другіх семдзесят вучняў і паслаў іх па двох перад абліч- чам Сваім у кожнае места і месца, куды Сам меўся йсьці. 2. I сказаў ім: жніво багатае, а работнікаў мала; дык пра- сеце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё. 3. Ідзеце! я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. 4. Не бярэце ні мяшка, ні тор- бы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце. 5. У якую-ж хату ўвойдзеце, перш кажэце: мір дому гэта- му! 6. I калі будзе там сын міру, то супачыне на ім мір ваш; а калі не, то да вас вернецца. 7. У доме-ж тым аставайцеся, ешце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варт платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом. 8. I калі прыдзеце ў якое ме- ста, і прымуць вас, ешце, што вам дадуць; 9. і адзараўляйце ў іх хво- рых, і кажэце ім: падыйшло да вас Царства Божае. 10. Калі-ж прыдзеце ў якое места, і ня прымуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, ска- жэце: 13. і пыл, што прыліп да нас ад вашага места, абтрасаем вам: аднак жа ведайце, што падыйшло да вас Царства Бо- жае. 12. Кажу-ж вам, што Садому ў дзень той лепей будзе, чымся месту гэткаму. 13. Гора табе, Харазін! гора табе, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сідоне сталіся цуды; што дзеяліся ў вас, то даўно-б яны пакаяліся, седзячы ў ва- ласяніцы ды попелі; 14. але Тыру й Сідону лепш будзе на судзе, чым вам. 15. I ты, Капэрнаум, да неба ўзьнёсшыся, да пекла спа- дзеш. 16. Хто слухае вас - Мяне слухае, і хто вас цураецца, той Мяне цураецца; а хто цу- раецца Мяне, цураецца і Па- слаўшага Мяне. 17. Семдзесят вучняў вярну- ліся з радасьцю ды гаварылі: Госпадзе! і чарты слухаюцца нас дзеля іменьня Твайго. 18. Ён жа сказаў ім: Я бачыў шатана, спаўшага з неба як малоньня; 19. вось даю вам уладу на- ступаць на зьмеяў і скарпіё- наў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам; 20. аднак жа з таго ня цеш- цеся, што духі вам пакара- юцца; але цешцеся з таго, што іменьні вашыя запісаны на ня- бёсах. 1. У той час узрадаваўся ду- хам Ісус і сказаў: Хвала Табе, Ойча, Госпадзе неба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых, і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Ойча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім. 22. I, зьвярнуўшыся да вуч- няў, сказаў: усё Мне аддана Айцом Маім; і хто ёсьць Сын, няведае ніхто, апрача Айца, і хто ёсьць Ацец, ня ведае ніхто, апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць. 23. I, зьвярнуўшыся да-вуч- няў, сказаў ім асобна: шчась- лівыя вочы, бачучы тое, што вы бачыце! 24. бо кажу вам, што многія прарокі й цары хацелі бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі; і слышаць, што вы чуеце, і ня слышалі. 25. I вось адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, ска- заў: Вучыцель! што мне ра- біць, каб унасьледаваць жыць- цё вечнае? 26. А Ён сказаў яму: у зако- не што напісана? як чытаеш? 27. Ён сказаў у адказ: узь- любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсею душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліж- няга твайго, як самога сябе. 28. Ісус сказаў яму: справяд- ліва ты адказаў; так рабі, і бу- дзеш жыць. 29. Але ён, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні? 30. На гэтае сказаў Ісус: ней- кі чалавек ішоў з Ерузаліму і да ерыхону і папаўся разбой- нікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пай- шлі, пакінуўшы яго ледзь жы- вым. 31. Здарэньнем адзін сьвя- шчэньнік ішоў гэтай дарогай і, угледзіўшы яго, прайшоў мі- ма. 32. Таксама й лявіт, быўшы на тым месцы, падыйшоў, па- глядзеў і прайшоў міма. 33. Самаранін жа нейкі, іду- чы, найшоў на яго і, угледзіў- шы, зьлітаваўся, 34. і, падыйшоўшы, перавя- заў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў за- езд і паклапаціўся аб ім; 35. а на другі дзень, ад'яж- джаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: даглядай яго і, калі вы- даш што балей, я, вярнуўшы- ся, аддам табе. 36. Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжні таму, што па- паўся разбойнікам? 37. Ён сказаў: той, што зьлі- таваўся над ім. Тады Ісус ска- заў яму: ідзі й ты рабі гэтак. 38. I сталася ў часе дарогі іх, прыйшоў Ён у вадно сяло; тут жанчына, іменьнем Марта, прыняла яго ў дом свой; 39. у яе была сястра, на імя Марыя, якая села ля ног Ісу- савых і слухала слова яго. 40. Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоў- шы, сказала: Госпадзе! ці-ж Табе ня рупіць, што сястра мая адну мяне пакінула па- слугоўваць? скажы ёй, каб па- магла мне. 41. Ісус жа сказаў ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многае, 42. а адно толькі патрэбна. Марыя-ж выбрала добрую ча- стку, якая не адымецца ў яе.

Разьдзел 11

1. I сталася, як Ён у адным месцы маліўся, калі перастаў, адзін з вучняў Яго сказаў Яму: Госпадзе! наўчы нас маліцца, як і, Іоан наўчыў вучняў сваіх. 2. Ён сказаў ім: калі моліцеся, гаварыце: Ойча наш, каторы ёсьць у Нябёсах! Няхай сьвя- ціцца імя Тваё, няхай прый- дзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у небе, так і на зямлі. 3. Хлеб наш штодзенны дай нам сягоньня 4. і даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком на- шым; і ня ўводзь нас у спаку- шэньне, але захавай нас ад злога. 5. I сказаў ім: Нехта з вас, маючы сябру, прыйдзе да яго і скажа яму: сябра! пазыч мне тры булкі хлеба, б. бо сябра мой з дарогі зай- шоў да мяне, і мне няма чаго даць яму; 7. а той з хаты скажа яму ў адказ: ня турбуй мяне; дзьве- ры ўжо замкнёны, і дзеці мае са мною ў пасьцелі; не магу ўстаць і даць табе. 8. Калі, кажу вам, ён ня ўста- не і ня дасьць яму дзеля дру- жбы з ім, дык дзеля дакучлі- васьці яго ўстаўшы дасьць яму, колькі просіць. 9. I я кажу вам: прасеце, і да- дзена вам будзе; шукайце і знойдзеце; стукайце, і адчы- няць вам; 10. бо ўсякі, хто просіць, да- стае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, адчыняць таму. 11. Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці, калі папро- сіць рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы? 12. Ці, калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна? 13. Дык вось, калі вы, благія, умееце добрыя даяньні даваць дзецям вашым, тым балей Ацец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго. 14. I раз выгнаў Ён чарта, які быў нёмы; і, калі чорт вый- шаў, немы стаў гаварыць; і на- род быў зьдзіўлены. 15. Іншыя-ж з іх гаварылі: Ён выганяе чартоў сілаю Вэль- зэвула, князя чартоўскага. 16. А іншыя, спакушаючы, трэбавалі ў Яго знаменьня з неба. 17. Але Ён, ведаючы памы- шленьні ІХ, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшаеся са- мо ў сабе, апусьцее, і дом, разьдзяліўшыся сам у сабе, упадзе. 18. Калі-ж і шатан разьдзя- ліўся сам у сабе, то як устаіць царства яго? а вы кажаце, што Я сілаю Вэльзэвула вы- ганяю чартоў; 19. і калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю чартоў, то сыны ва- шыя кім выганяюць іх? За- тым яны будуць судзьдзямі вам. 20. Калі-ж я пальцам Бо- жым выганяю чартоў, то зна- чыць прыйшло да вас Цар- ства Божае. 21. Калі дужы з аружжам піл- нуе свой дом, тады ў бясьпеч- насьці яго маёмасьць; o 22. калІ-ж дужэйшы за яго нападзе на яго і пераможа яго, тады возьме ўсё аружжа яго, на якое спадзяваўся, і раз- дасьць дабро яго. 23. Хто не са Мною, той проці Мяне; і хто ня зьбірае са Мною, той раскідае. 24. Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бяз- водных мясцох, шукаючы су- пакою, і, не знаходзячы, ка- жа: вярнуся ў дом мой, ад- куль выйшаў. 25. I, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным; 26. тады йдзе і бярэ з сабою сем другіх духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там: і бывае для чалавека таго апошняе горш за першае. 27. I сталася, як Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваў- шыся з народу, сказала Яму: шчасьлівае нутро, насіўшае Цябе, і грудзі, Цябе карміў- шыя! 28. А Ён сказаў: шчасьлівыя чуючыя слова Божае і выпаў- няючыя яго. 29. Калі-ж народ пачаў зьбі- рацца грамадой, Ён пачаў гаварыць: род гэты нягодны; ён шукае знаменьня, і зна- меньне ня будзе дадзена яму, апрача знаменьня Іоны пра- рока; 30. бо, як Іона быў знамень- нем для Ніневійцаў, так будзе і Сын Чалавечы для роду гэ- тага. 31. Царыца Паўднёвая ўста- не на суд з людзьмі роду гэ- тага і засудзіць іх, бо яна пры- ходзіла ад краю зямлі паслу- хаць мудрасьці Салямонавай, і вось тут балей за Салямона. 32. Ніневійцы ўстануць на суд з родам гэтым і асудзяць яго, бо яны пакаяліся ад на- вучаньня Іонінага, і вось тут балей за Іону. 33. Ніхто, запаліўшы сьвеч- ку, не стаўляе яе ў патай- ным месцы, ці пад судзіну, але на ліхтару, каб уваходзячыя бачылі сьвятло. 34. Сьветач цела ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё бу- дзе чыстае, то і ўсё цела тваё будзе сьветлае, а калі яно бу- дзе благое, то й цела тваё бу- дзе цёмнае. 35. Дык глядзі-ж, каб сьвят- ло, што ў табе, ня было цемрай. 36. Калі-ж цела тваё ўсё сьветлае і ня мае ніводнае цёмнае часткі, то будзе сьвя- ціцца ўсё так, як бы сьветач асьвяціў цябе. 37. Калі Ён гаварыў гэтае, адзін фарысэй прасіў яго да сябе абедаць; Ён прыйшоў ды супачыў. 38. Фарысэй жа зьдзівіўся, што Ён не абмыў рук перад ядой. 39. Але Госпад сказаў яму: цяпер вы, фарысэі, чару і місу звонку ачышчаеце, а нутро вашае напоўнена драпежнась- цяй ды злосьцяй. 40. Неразумныя! ці ня Той, Хто стварыў вонкавае, ства- рыў і ўнутранае? 41. Падавайце лепш ахвяру з таго, што ў вас ёсьць, тады ўсё будзе ў вас чыстае. 42. Але гора вам, фарысэям, што даецё дзясятую частку з мяты, руты і ўсякага зельля і ня дбаеце аб суд і любоў Бо- жую; і гэтае трэба было ра- біць, ды таго не пакідаць. 43. Гора вам, фарысэям, што любіце першыя месцы ў шко- лах і паклоны на торжышчах. 44. Гора вам, кніжнікі і фа- рысэі, крывадушнікі, бо вы быццам магілы ўкрытыя, што людзі ходзяць над імі й ня ведаюць таго. 45. На гэтае нехта з законь- нікаў сказаў яму: Вучыцель, кажучы гэтае, Ты й нас крыў- дзіш. 46. Але Ён сказаў: і вам, за- коньнікам, гора, што накла- даеце на людзей цяжары це- размерныя, а самыя і адным пальцам сваім не краняцё ця- жараў. 47. Гора вам, што строіце склепы прарокам, бацькі-ж вашыя забівалі іх; 48. гэтым вы сьведчыце аб учынках бацькоў вашых і зга- джаецеся з імі, бо яны забівалі прарокаў, а вы будуеце ім склепы. 49. Дзеля гэтага і прамуд- расьць Божая сказала: па- шлю да іх прарокаў і апоста- лаў, і з іх адных заб'юць, а другіх выжануць. 50. Няхай зышчыцца ад роду гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэньня сьвету, 51. ад крыві Авэля да крыві Захарыі, забітага між жэр- твенікам і храмам. Запраўды кажу вам: зышчыцца ад роду гэтага. 52. Гора вам, законьнікам, што вы ўзялі ключ разумень- ня: самыя не ўвайшлі і ўвахо- дзячым перашкодзілі. 53. Калі ж Ён гаварыў ім гэ- тае, кніжнікі ды фарысэі па- чалі вельмі прыставаць да Яго і дапытывацца ў Яго аб мно- гае, 54. цікуючы на Яго і стара- ючыся ўлавіць нешта з вуснаў яго, каб абвінаваціць Яго.

Разьдзел 12

1. Тымчасам сабраліся ты- сячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён зачаў гава- рыць сьпярша да вучняў Сва- іх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці. 2. Няма нічога тайнага, што ня выявілася-б, і ўкрытага, аб чым не даведаліся-б; 3. дык, што вы сказалі ў це- мнаце, тое пачуеце ў сьвятле; і што гаварылі навуха ў хаце, тое будзе абвешчана на стрэ- хах. 4. Кажу-ж вам, другі маі: ня бойцеся тых, што забіваюць цела і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць; 5. але кажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у геенну: за- праўды, кажу вам, таго бой- цеся. 6. Ці ня пяць малых птушак прадаюцца за два асары? і ні- водная з іх не забыта ў Бога. 7. А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бой- цеся: вы даражэй за многіх малых птушак. 8. Кажу-ж вам: усякага, хто вызнаваціме Мяне перад лю- дзьмі, і Сын Чалавечы вызнае перад Ангеламі Божымі; 9. а хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адра- куцца перад Ангеламі Божымі. 10. I ўсякаму, хто скажа сло- ва на Сына Чалавечага, даро- вана будзе, а хто блюзьніцьме на Сьвятога Духа, таму ня бу- дзе дарована. 11. Калі-ж прывядуць вас у школы, да ўладаў, ня турбуй- цеся, як ці што адказваць, ці што гаварыць: 12. бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба гаварыць. 13. Нехта з народу сказаў яму: Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай. 14. Ён жа сказаў таму чала- веку: хто паставіў Мяне су- дзіць ці дзяліць вас? 15. Пры гэтым сказаў ім: гля- дзіце, сьцеражыцеся прагаві- тасьці на багацьце, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад да- статкаў яго, якія мае. 16. I сказаў ім прыповесьць: у аднага багатага чалавека быў добры ўраджай у полі; 17. і ён разважаў сам з са- бою: што мне рабіць? Некуды мне злажыць плады маі? 18. I сказаў: - вось, што зроблю: разьбяру гумны мае і пабудую большыя, і зьбяру туды ўвесь хлеб мой і ўсё да- бро маё, 19. і скажу душы маёй: душа! многа дабра ляжыць у цябе на многія гады: еш, пі, веся- ліся. 20. але Бог сказаў яму: не- разумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму-ж дастанецца тое, што ты пры- дбаў? 21. Так бывае з тым, хто зьбі- рае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее. 22. I сказаў вучням Сваім: дзеля таго кажу вам: ня тур- буйцеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ні дзеля цела, у што адзецца: 23. душа больш за ежу, і цела - за адзежу. 24. Паглядзіце на груганоў: яны ня сеюць, ні жнуць; няма у іх сховаў, ні гумнаў, і Бог жывіць іх; наколькі ж вы леп- шыя за птушак? 25. Дый хто з вас, турбую- чыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць? 26. Дык вось, калі і наймен- шага ўчыніць ня можаце, што-ж турбуецеся аб іншае? 27. Паглядзіце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам, што і Салямон у ўсёй сваей славе не адзяваўся так, як кожная з іх. 28. Калі-ж траву на полі, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе кінена ў печ, Бог так адзявае, то тым балей вас, ма- лаверы. 29. Дык ня шукайце-ж, што вам есьці, ці што піць, і ня турбуйцеся, 30. бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьвету; ваш жа Ацец ведае, што вам гэтае па- трэбна; 31. найбалей шукайце Цар- ства Божага, і тое ўсё дада- дуць вам. 32. Ня бойся, малое стада; бо Ацец ваш упадабаў даць вам Царства. 33. Прадавайце маемасьці ва- шыя і давайце міласьцівыя ахвяры. Прыгатоўвайце сабе мяшкі нестарэючыя, скарб, што ня ўбывае на нябёсах, ку- ды злодзей не дабіраецца, і дзё моль не зьядае. 34. Бо дзе скарб ваш, там бу- дзе і сэрца вашае. 35. Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя і сьве- тачы запаленыя; 36. і вы падобны да людзей, што чакаюць павароту гаспа- дара свайго з вясельля, каб, як прыйдзе ды пастукаецца, ураз адчыніць яму. 37. Шчасьлівыя- тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагах; запраўды кажу вам: ён падперажэцца і пасадзіць іх і, падыйшоўшы, пачне служыць ім. 38. I калі прыйдзе ў другую варту і ў трэцюю варту прый- дзе і знойдзе іх так, то шчась- лівыя слугі гэныя! 39. Вы ведаеце, што, калі-б ведаў гаспадар дому, у якой гадзіне прыйдзе злодзей, то ня спаў бы і не дапусьціў бы падкапацца пад дом яго; 40. будзьце-ж і вы гатовы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў га- дзіне, аб якой ня думаеце. 41. Тады сказаў яму Пётр: Госпадзе! ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх? 42. Госпад жа сказаў: като- ры верны й разумны эканом, што гаспадар паставіў яго над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба? 43. Шчасьлівы той слуга, яко- га гаспадар яго, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта: 44. запраўды кажу вам, што над усёй маемасьцю сваёй па- ставіць яго. 45. Калі-ж слуга гэты скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прый- дзе гаспадар мой; і пачне біць слуг ды служанак, есьці й піць і ўпівацца; 46. то прыйдзе гаспадар слугі гэнага ў той дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, у якой ня думае, і адлучыць яго і ўчы- ніць яму адзін лёс з нявер- нымі. 47. Слуга-ж той, які ведаў волю гаспадара свайго і ня быў гатовы, і не рабіў па волі яго, будзе крэпка біты, 48. а каторы ня ведаў і зра- біў вартае кары, біты будзе ме- ней. I ад кожнага, каму да- дзена многа, многа і выма- гацца будзе, і каму многа да- ручана, з таго больш зышчуць. 49. Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся! 50. Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і як Я тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца! 51. Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяленьне. 52. Бо адгэтуль пяцёра ў ад- ным доме пачнуць дзяліцца, трое проці двох і двое проці трох; 53. бацька будзе проці сына, і сын проці бацькі; маці проці дачкі, і дачка проці маткі; сьвякроў проці нявесткі сваей, і нявестка проці сьвякрові свае. 54. Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, падыймаю- чыся з захаду, ураз кажаце: дождж будзе; і стаецца гэтак; 55. і калі дзьме паўдзённы ве- цер, кажаце: сьпека будзе, і стаецца. 56. Крывадушныя! аблічча зямлі і неба распазнаваць уме- еце, як жа часу гэтага не па- знаецё? 57. Чаму-ж і вы па сабе са- мых ня судзіце, што мусіць быць? 58. Калі ты йдзеш з супраціў- нікам сваім да начальства, то па дарозе пастарайся пазбыц- ца яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не ад- даў цябе кату, а кат ня ўкінуў бы цябе ў вязьніцу; 59. кажу-ж табе: ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі і апошняга медзяка.

Разьдзел 13

1. У той час прыйшлі нека- торыя і расказалі Яму пра Га- лілеян, кроў якіх Пілат зьмя- шаў з жэртвамі іх. 2. Ісус сказаў ім на гэтае: ці думаеце вы, што гэтыя Галі- леяне былі больш грэшныя за ўсіх Галілеян, што яны пацяр- пелі гэткія мукі? 3. Не, кажу вам; але, калі не пакаецеся, усе так сама пагі- неце. 4. Ці думаеце, што тыя восем наццаць душ, на якіх завалі лася Сілаамская вежа ды па- біла іх, больш вінаватыя был за ўсіх жыўшых у Ерузаліме! 5. Не, кажу вам; але, калі не пакаецеся, усе таксама пагі- неце. 6. I сказаў вось якую прыпо- весьць: нехта меў у вінаград- ніку сваім пасаджаную сма- коўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй і не знайшоў; 7. і сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу; зрубай яе: на што яна і зямлю займае? 8. Але той сказаў яму ў ад- каз: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я акапаю яе і абкладу гноем: 9. ці ня дасьць плоду; калі-ж не, ТО на той год ссячэш яе. 10. У аднэй з школаў наву- чаў Ён у суботу; 11. і вось там была жанчына, восемнаццаць гадоў меўшая духа нядужасьці; яна была скорчыўшыся і не магла вы- прастацца. 12. Ісус, угледзіўшы яе, па- клікаў яе і сказаў ёй: жанчына! Ты вызвалена ад немачы твае. 13. I ўсклаў на яе рукі; і ўраз жа выпрасталася і пача- ла славіць Бога. 14. Пры гэтым начальнік школы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў на- роду: ёсьць шэсьць дзён, калі можна працаваць: у тыя і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзень суботні. 15. але Госпад сказаў яму ў адказ: крывадушнік: ці не ад- вязвае кожны з вас вала свай- го ці асла ад ясьляў у суботу, і ці-ж не вядзе паіць? 16. А гэтую дачку Аўраама ву, якую зьвязаў шатан вось ужо восемнаццаць гадоў, ці-ж не належала звольніць ад путаў гэтых у дзень суботні? 17. I, калі гаварыў Ён гэтае, усе ворагі Яго засароміліся; і ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных дзеяньняў Яго. 18. Ён жа сказаў: да чаго па- добна Царства Божае і да чаго прыраўную яго? 19. Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое ўзяўшы па- садзіў чалавек у садзе сваім: і вырасла і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя ха- валіся ў галінах яго. 20. Яшчэ сказаў: да чаго пры- раўную Царства Божае? 21. Яно падобна да рашчыны, якую жанчына ўзяла й па- лажыла ў тры меры мукі, па- куль ня скісла ўсё. 22. I праходзіў па местах і сё- лах, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерузаліму. 23. Нехта сказаў яму: Госпа- дзе! Няўжо-ж мала такіх, што спасаюцца? Ён жа сказаў ім: 24. Старайцеся ўвайсьці праз цесныя вароты, бо, кажу вам, многія будуць памыкацца ўвай- сьці ды ня здолеюць. 25. Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы, стоячы вонках, пачнецё сту- каць у дзьверы і казаць: Гос- падзе! Госпадзе! адчыні нам! але Ён скажа вам у адказ: ня ведаю вас, адкуль вы. 26. Тады пачнецё гаварыць: мы елі й пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты. 27. Але Ён скажа: кажу вам: ня ведаю вас, адкуль вы; ады- дзеце ад Мяне ўсе, што чыняць няпраўду. 28. Там будзе плач і скрыгот зубоў, калі ўбачыце Аўраама, Ізаака і Якава і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, вас жа пра- гоняць вон. 29. I прыдуць з усходу і заха- ду, і поўначы і паўдня, і сядуць за сталом у Царстве Божым. 30. I вось ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ёсьць пер- шыя, якія будуць апошнімі. 31. У гэны дзень прыйшлі не- каторыя з фарысэяў і гава- рылі Яму: Ідзі сабе згэтуль, бо Цябе Ірад хоча забіць. 32. I сказаў ім: пайдзеце ска- жэце гэтай лісіцы: вось выга- няю чартоў і аздараўляю ся- гоньня і заўтра, а на трэці дзень будзе мне канец. 33. Толькі-ж мушу йсьці ся- гоньня і заўтра і пасьлязаў- тра, бо ня можа стацца, каб прарок пагіб вонках Ерузалі- му. 34. Ерузалім! Ерузалім! Ты, што забіваеш прарокаў і ка- меньмі закідаеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птуш- ка птушанят сваіх пад крыль- лі, і не хацелі. 35. Вось жа пакідаецца вам дом ваш пусты. Кажу-ж вам, што вы ня ўбачыце Мяне, ла- куль ня прыйдзе час, калі ска- жаце: багаслаўлены, што ідзе ў імя Госпада.

Разьдзел 14

1. I сталася, прыйшоў Ён у суботу ў дом аднаго з началь- нікаў фарысэйскіх зьесьці хле- ба, і яны сачылі яго; 2. і вось перад Ім зьявіўся ча- лавек, хворы на вадзянку. 3. I, азваўшыся, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям: ці да- зваляецца аздараўляць у су- боту? 4. Яны маўчалі. I, дакрануў- шыся, аздаравіў яго і адпра- віў. 5. Пры гэтым сказаў ім: калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе ў студню, ці ня ўраз выцягне яго ў суботу? 6. I не маглі адказаць яму на гэтае. 7. Заўважыўшы-ж, як запро- шаныя выбіралі першыя ме- сцы, сказаў ім прыповесьць: 8. Калі запросіць цябе нехта на вясельле, не сядай на пер- шае месца, каб не надарыўся хто паважнейшы за цябе спа- між запрошаных ім, 9. і каб той, што прасіў цябе і яго, падыйшоўшы не сказаў бы табе: дай яму месца; і та- ды з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца. 10. Але, калі запрошаны бу- дзеш, прыйшоўшы сядай на апошняе месца, каб той, што прасіў цябе, падыйшоўшы ска- заў: дружа! перасядзь вышэй; тады будзе табе пашана перад седзячымі з табою; 11. бо кожын, хто сам сябе вывышшае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўз- вышаны. 12. Сказаў жа і запрасіўша- му яго: калі ладзіш абед, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоў тва- іх, ні суседзяў багатых, каб і яны цябе не запрасілі некалі, і ты не дастаў адплаты. 13. Але, калі ладзіш, заклі- кай убогіх, калекаў, кульга- вых, сьляпых. 14. I шчасьлівы будзеш, што яны ня змогуць адплаціць та- бе, бо аддасца табе ў ускра- сёньне праведных. 15. Пачуўшы гэтае, нехта з супачываўшых з, Ім сказаў Яму: шчасьлівы, хто пакаштуе хлеба ў царстве Божым. 16. Ён жа сказаў яму: адзн чалавек справіў вялікі бан- кет і паклікаў многіх; 17. і, калі настаў час банке- ту, паслаў слугў свайго ска- заць запрошаным: - ідзеце бо ўжо ўсё гатова. 18. I пачалі ўсе, быццам змо- віўшыся, прасіць прабачэньня, Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці па- глядзець яе; прашу цябе, вы- бач мне. 19. Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і йду проба- ваць іх; прашу цябе, выбач мне. 20. Трэці сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсь- ці. 21. I, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгневаўшы- ся, гаспадар дому сказаў слу- зе свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках места і пры- вядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых. 22. I сказаў слуга: гаспадар! сталася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць месцы. 23. I гаспадар сказаў слузе: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсыді, каб на- поўніўся дом мой; 24. бо кажу вам, што ніхто з тых, штс былі прошаны, не па- каштуе мае вячэры. 25. I вялікія грамады йшлі за Ім; і Ён, абярнуўшыся, ска- заў ім: 26. Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць баць- ку свайго і матку, і жану, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і самае жыцьцё сваё, той ня можа быць вучнем Маім; 27. і хто не нясе крыжа свай- го і йдзе за Мною, ня можа быць вучнем Маім. 28. Бо хто з вас, надумаўшы башту стаўляці, ня сядзе ра- ней і не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе, 29. каб, калі паложа фунда- мант і ня здолее дакончыць, усе, гледзячы, ня сталі сьмя- яцца з Яго, 30. кажучы: гэты чалавек па- чаў будаваць башту і ня мог дакончыць! 31. Або ці які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ня сядзе і не парадзіцца ра- ней, ці здолее ён з дзесяцьма тысячамі даць адпор таму, хто йдзе на яго з дваццацьма тысячамі; 32. бо, калі не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру. 33. Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць Маім вучнем. 34. Соль добрая рэч; але калі соль згубіць сілу, чым папра- віш яе? 35. Ні ў зямлю, ні ў гной не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы слышаць, ня- хай слухае.

Разьдзел 15

1. Падыходзілі да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго. 2. I наракалі фарысэі і кніж- нікі, кажучы: Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі. 3. але Ён сказаў ім вось гэт- кую прыповесьць: 4. Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзевяць у пу- стыні і ня пойдзе за прапаў- шай, пакуль ня знойдзе яе? 5. А, знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасьцю; 6. і, прыйшоўшы дамоў, склі- ча сяброў і суседзяў ды скажа ім: пацешцеся са мною: я знай- шоў маю прапаўшую аўцу. 7. Кажу-ж вам, што так на нябёсах балей будзе радасьці з аднаго каючагася грэшніка, чымся з дзевяцьдзесятдзевя- цёх праведнікаў, ня маючых патрэбы ў пакаяньні. 8. Ці якая жанчына, маючая дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не засьвеціць сьвечкі й не пачне мясьці па- кою і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе? 9. А, знайшоўшы, скліча ся- бровак і суседак ды скажа: па- цешцеся са мною, я знайшла згубленую драхму. 10. Так кажу вам: бывае ра- дасьць у Ангелаў Божых з ад- наго грэшніка, які каецца. 11. Яшчэ сказаў: у аднаго ча- лавека былі два сыны; 12. і сказаў малодшы з іх ай- цу: Бацька, дай мне належную мне частку маемасьці. I ацец падзяліў ім маемасьць. 13. I праз нейкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую старану і там з.марна- ваў маемасьць сваю, жывучы распусна. 14. Калі-ж пражыў усё, на- стаў вялікі голад у гэнай ста- ране, і ён пачаў галадаць; 15. і пайшоў прыстаў да ад- наго з жыхараў стараны гэнае, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіней; 16. і ён рады быў бы наесца ражкамі, што елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму. 17. I, апамятаўшыся, сказаў: колькі наймітаў у айца майго маюць лішку хлеба, а я ўміраю ад голаду! 18. Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: ацец! я са- грашыў перад небам і перад табою, 19. і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх. 20. Устаў і пайшоў да айца свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, згледзіў яго ацец яго і зьлітаваўся, і пабегшы кі- нуўся яму на шыю і цалаваў яго. 21. Сын жа сказаў яму: ацец, я саграшыў проці неба і перад табою і ўжо ня варты назы- вацца сынам тваім. 22. А ацец сказаў слугам сваім: прынясеце найлепшую адзежу і адзеньце яго, і дайце персьцень на руку яго і вобуй на ногі; 23. і прывядзеце кормнае ця- лё і закалеце: будзем есьці і весяліцца, 24. бо гэты сын мой быў умёр- шы і ажыў, прападаў і знай- шоўся. I пачалі весяліцца. 25. Старшы-ж сын яго быў у полі; і, варочаючыся, як па- дыйшоў да дому, пачуў сьпе- вы і скокі. 26. I, паклікаўшы аднаго з слуг, спытаўся: што гэта та- кое? 27. Той жа сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цялё, бо пры- няў яго здаровым. 28. Ён жа ўзлаваўся і не ха- цеў увайсьці, а бацька яго, выйшаўшы, клікаў яго. 29. Але ён сказаў у адказ бацьцы: вось я колькі гадоў служу табе і ніколі не пярэчыў прыказаньням тваім. але ты ніколі ня даў мне і казьляці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі; 30. а калі гэты сын твой, мар- на страціўшы маемасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты за- калоў для яго кормнае цялё. 31. Ён жа сказаў яму: сын мой! ты заўсёды са мною, і ўсе маё - тваё; 32. а з таго трэба было це- шыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся.

Разьдзел 16

1. Сказаў жа і да вучняў Сва- іх: адзін чалавек быў багаты і меў эканома, на якога да- нясьлі яму, што растрачвае маемасьць яго; 2. і, паклікаўшы яго, сказаў яму: што гэта я чую аб табе? Дай справаздачу з гаспадара- ваньня твайго, бо ты ня мо- жаш балей гаспадараваць. 3. Тады эканом сказаў сам у сабе: што мне рабіць? Гаспа- дар мой адыймае ад мяне кі- раўніцтва домам; капаць ня здужаю, прасіць саромлюся: 4. ведаю, што зроблю, каб прынялі мяне ў дамы сваі, калі адстаўлены буду ад эканом- ства. 5. I, паклікаўшы пазычаль- нікаў гаспадара свайго кож- нага паасобку, сказаў перша- му: колькі вінен гаспадару майму? б. Той сказаў: сто мер алею. I сказаў: вазьмі тваю расьпі- ску і сядай, хутчэй напішы пяцьдзесят. 7. Потым другому сказаў: а ты колькі вінен? Той адка- заў: сто мер пшаніцы. I ска- заў яму: вазьмі тваю расьпі- ску і напішы: восемдзесят. 8. I пахваліў гаспадар экано- ма няверкага, што дагадліва ўчыніў; бо сыны веку гэтага дагадлівей за сыноў сьвятла ў родзе сваім. 9. I я кажу вам: здабывайце сабе прыяцеляў багацьцем ня- праведным, каб яны, як зьбяд- нееце, прынялі вас у вечныя сялібы. 10. Верны ў малым і ў многім верны, а няверны ў малым ня- верны і ў многім. 11. Дык вось, калі вы ў ня- праведным багацьці ня былі верны, хто даверыць вам пра- веднае? 12. I калі ў чужым ня былі верны, хто дасьць вам вашае? 13. Ніякі слуга ня можа слу- жыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму па- чне пільна служыць, а пра другога нядбаць. НЯ можаце служыць Богу і мамоне. 14. Чулі ўсё гэтае і срэбралю- бы фарысэі і сьмяяліся з Яго. 15. I сказаў ім: вы паказуеце сябе праведнымі перад людзь- мі, але Бог ведае сэрцы ва- шыя: бо што высока ў людзей, тое агіда перад Богам. 16. Закон і прарокі да Іоана: адгэтуль жа Царства Божае абвяшчаецца, і кожын сілаю ўваходзіць у яго. 17. Але хутчэй неба і зямля прамінуць, чым адна рыса з закону загіне. 18. Усякі, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з дру- гой, блудзіць, і кожны, хто жэ- ніцца з разьведзенай з мужам, блудзіць. 19. Адзін чалавек быў багаты, адзяваўся ў парфіру ды віс- сон і кожны дзень раскошна банкетаваў. 20. Другі-ж быў убогі, на імя Лазар, ды ляжаў ля варот яго ўвесь у струпох; 21. і жадаў насыціцца кро- шкамі, што падалі з стала ба- гача, і сабакі, прыходзячы, лі- залі струпы яго. 22. I сталася: убогі памёр і аднесены быў Ангеламі на ло- на Аўраамава; памёр і багач, і пахавалі яго; 23. і ў пекле, будучы ў муках, ён, падняўшы вочы свае, уба- чыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго, 24. і, загаласіўшы, сказаў: ацец Аўраам! зьлітуйся на-да мною і пашлі Лазара, каб аб- мачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым. 25. Але Аўраам сказаў: сын! прыпомні, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар благое; цяпер жа ён тут пацяшаецца, а ты церпіш вялікія мукі; 26. дый да таго між намі і вамі вялікая прорва, так што, хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і ад- туль да нас не пераходзяць. 27. Тады сказаў ён: дык пра- шу цябе, ацец, пашлі яго ў дом айца майго, 28. бо ў мяне пяць братоў; ня- хай ён засьведчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае месца мучэньня. 29. Аўраам сказаў яму: у іх ёсьць Майсей і прарокі, няхай слухаюць іх. 30. Ён жа сказаў: не, ацец Аўраам! але калі хто з умер- шых прыйдзе да іх, пакаюцца. 31. Тады Аўраам сказаў яму: калі Майсея і прарокаў ня слу- хаюць, то, каліб хто і з умер- шых ускрос, не павераць.

Разьдзел 17

1. I сказаў Ісус да вучняў сваіх: спакусы ня могуць ня прыйсьці, але гора таму, праз каго яны прыходзяць: 2. лепей было-б яму, каліб камень ад жорнаў павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён спакусіў аднаго з малых гэтых. 3. Глядзіце-ж за сабою. Калі- ж саграшыць проці цябе брат твой, дакарай яго і, калі пака- ецца, даруй яму; 4. і калі сем разоў у дзень са- грашыць проці цябе і сем ра- зоў у дзень зьвернецца да цябе ды скажа: "каюся", даруй яму. 5. I сказалі апосталы Госпа- ду: дадай нам веры. 6. Госпад сказаў: каліб вы мелі веру з зерне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: выкараніся і перасадзіся ў мо- ра, то яна паслухала-б вас. 7. А хто з вас, маючы слугу, што гарэ ці пасе, калі ён пры- лзе з поля, скажа яму: ідзі хутчэй, сядай за стол? 8. Дык ці ж ня скажа яму: прырыхтуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есьці ды піць, І пасьля еш і пі сам? 9. Ці дзякуе ён слузе гэнаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю. 10. Так і вы, калі выпаўніце ўсё, што загадана вам, кажы- це: мы слугі нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць. 11. І сталася, як ішоў да Еру- заліму, праходзіў між Сама- рыяй і Галілеяй. 12. I, калі ўваходзіў Ён у адно сяло, спаткалі яго дзе- сяцёра пракажоных, якія за- трымаліся здалёк. 13. і моцным голасам гава- рылі: Ісус Настаўнік! памілуй нас. 14. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвя- шчэньнікам. I калі яны йшлі, ачысьціліся. 15. Адзін жа з іх, бачучы, што паздаравеў, вярнуўся, моц- ным голасам славючы Бога, 16. і паваліўся да ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Са- маранін. 17. Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе-ж дзевяць? 18. Яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чу- жынца. 19. I сказаў яму: устань, ідзі; вера твая спасла цябе. 20. Запытаны-ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: ня прыйдзе Цар- ства Божае відавочна. 21. і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо вось, Царства Божае ўнутры вас ёсьць. 22. Вучням жа сказаў: прый- дуць дні, калі захочаце ба- чыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага, і ня ўбачыце; 23. і скажуць вам: "вось тут", ці "вось там", - ды не хадзіце й не ганяйцеся, 24. бо як бліскавіца, мільга- нуўшы з аднаго краю неба, да другога краю неба сьвеціць, так будзе Сын Чалавечы ў дзень свой. 25. Але мусіць Ён многа пра- цярпець, і адцураецца яго род гэты. 26. I, як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага: 27. елі, пілі, жаніліся, выхо- дзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прый- шоў патоп і загубіў усіх. 28. Таксама, як было ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, пра- давалі, садзілі, будавалі; 29. але ў дзень, калі Лот вый- шаў з Садому, лінуў агонь ды з серкаю з неба і зьнішчыў усіх. 30. Так будзе і ў той дзень, калі прыйдзе Сын Чалавечы. 31. У той дзень, хто будзе на страсе, а рэчы яго ў доме, ня- хай ня зыходзе ўзяць іх; і хто будзе ў полі, таксама няхай не варочаецца. 32. Спомніце жонку Лотаву. 33. Хто будзе старацца захоў- ваць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць яе, той ажывіць яе. 34. Кажу вам: у тую ноч бу- дзе двое на аднэй пасьцелі: ад- наго возьмуць, - а другога пакінуць; 35. і дзьве будуць малоць ра- зам: адна будзе ўзята, а дру- гая пакінена; 36. і двое будуць у полі; адзін узяты будзе, а другі па- кінены. 37. I, пытаючыся, казалі яму: дзе, Госпадзе? Ён жа сказаў ім: дзе толькі цела, там зьбя- руцца і арлы.

Разьдзел 18

1. Сказаў такжа ім прыпо- весьць аб тым, што трэба заў- сёды маліцца і не апускаць рук, 2. кажучы, што ў адным месьце быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саро- міўся. 3. У тым жа месьце была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне ад ворага майго. 4. Але ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромлюся, 5. але, як гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна ня прыходзіла балей да- кучаць мне. 6. I сказаў Госпад: чуеце, што кажа судзьдзя няправедны? 7. Ці-ж Бог не абароніць вы- браных Сваіх, што клічуць Яго дзень і НОЧ, І доўга цяр- пець будзе іх? 8. Кажу вам, што хутка ўчы- ніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі? 9. Сказаў такжа гэткую пры- повесьць да некаторых, што пэўныя былі сябе, што яны праведныя, і паніжалі другіх: 10. двое людзей увайшлі ў царкву памаліцца: адзін фа- рысэй, а другі мытнік. 11. Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабе: Божа, дзякую табе, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мыт- нік: 12. пашчу два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю. 13. А мытнік, стануўшы зда- лёк, не адважаўся навет пад- няць вачэй на неба; але, б'ючы сябе ў грудзі, гаварыў: Божа! будзь міласьцівы нада мною грэшным. 14. Кажу-ж вам, што гэты пайшоў апраўданы балей, чымся той: бо ўсякі, хто сам сябе вывышшае, паніжоны бу- дзе, а паніжаючы сябе ўзвы- сіцца. 15. Прыносілі да яго і дзя- цей, каб Ён дакрануўся да іх; вучні-ж, бачучы гэтае, забара- нялі ім. 16. Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьцеце дзяцей пры- ходзіць да Мяне і не забара- няйце ім, бо гэткіх ёсьць Цар- ства Божае; 17. запраўды кажу вам: хто ня прыйме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго. 18. I спытаўся ў яго нехта з начальнікаў: Вучыцель доб- ры! што мне рабіць, каб унась- ледаваць жыцьцё вечнае? 19. Ісус сказаў яму: чаму ка- жаш Мне "добры"? Ніхто ня добры, адзін толькі Бог. 20. Ведаеш прыказаньні: не чужалож, не забівай, не кра- дзі, ня сьведчы крыва; пава- жай айца твайго і матку тваю (Вых,20,12-16). 21. Ён жа сказаў: усяго гэ- тага пільнаваўся я змалку лет маіх. 22. Пачуўшы гэтае, Ісус ска- заў яму: яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ідзі за Мною. 23. Ён жа, пачуўшы, засума- ваў, бо быў надта багаты. 24. Ісус, бачучы, што ён за- сумаваў, сказаў: як трудна ба- гатаму ўвайсьці ў Царства Бо- жае. 25. Бо лягчэй вярблюду прай- сьці праз голчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае. 26. Чуўшыя гэтае сказалі: хто-ж можа спасьціся? 27. Але Ён сказаў: немагчы- мае для людзей магчыма для Бога. 28. Пётр жа сказаў: вось мы кінулі ўсё і пайшлі за Табою. 29. а Ён сказаў ім: запраўды кажу вам: няма нікога, хто, кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку, ці дзяцей дзеля Царства Бо жага, 30. не атрымаў бы шмат балей у гэты час, а ў век будучы - жыцьцё вечнае. 31. Адклікаўшы-ж дванацца цёх вучняў Сваіх, сказаў ім вось уваходзім у Ерузалім, і зьдзейсьніцца ўсё напісанае праз прарокаў аб Сыне Чала- вечым; 32. бо выдадуць Яго паганам і назьдзекуюцца над Ім, і зьня- важаць яго, і аплююць Яго; 33. і будуць біць і заб'юць Яго на сьмерць; і на трэці дзень уваскрэсьне. 34. Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі закрыты для іх, і яны не разу- мелі сказанага. 35. I сталася, як падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы ся- дзеў ля дарогі, жабруючы; 36. і, пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое? 37. Яму сказалі, што Ісус На- зарэй ідзе. 38. Тады ён закрычэў: Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нада мною! 39. Пярэднія закрычэлі на яго, каб маўчаў; але ён яшчэ мацней крычэў: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною! 40. Ісус, затрымаўшыся, ска- заў прывесьці яго да Сябе. I, калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго: 41. чаго ты хочаш ад Мяне? Той сказаў: Госпадзе, каб мне бачыць. 42. Ісус сказаў яму: Бач жа! вера твая спасла цябе. 43. I ён той жа час пачаў ба- чыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. I ўвесь народ, бачучы гэнае, аддаў хвалу Богу.

Разьдзел 19

1. I, увайшоўшы, праходзіў праз Ерыхон. 2. I вось, нехта на імя Зак- хей, начальнік мытнікаў і ча- лавек заможны, 3. хацеў убачыць Ісуса, які Ён? але ня мог за народам, бо быў малы ростам; 4. і, забегшы наперад, узьлез на смакоўніцу, каб убачыць Яго: ён мусіў прайсьці міма яе. 5. I, прыйшоўшы на гэтае ме- сца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей! зый- дзі хутчэй, бо сягоньня трэба Мне быць у цябе ў доме. 6. I той пасьпешна зыйшоў і прыняў Яго з радасьцяй. 7. I ўсе, бачучы гэнае, пачалі наракаць і гаварылі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека. 8. А Закхей, стануўшы, ска- заў Госпаду: Госпадзе! палову маемасьці мае я аддам убогім і, калі каго чым скрыўдзіў, ад- дам учацьвёра балей. 9. Ісус сказаў яму: цяпер прышло спасеньне дому гэта- му, бо і ён сын Аўраама; 10. бо Сын Чалавечы прый- шоў знайсьці і спасьці загінуў- шае. 11. А як яны слухалі гэтае, дадаў прыповесьць: бо Ён быў блізка Ерузаліму, і яны думалі, што хутка павінна Цар- ства Божае зьявіцца. 12. Дык сказаў: нейкі чала- век высокага роду зьбіраўся ў далёкую старану, каб да- стаць сабе царства і вярнуцца; 13. паклікаўшы-ж дзесяць слуг сваіх, даў ім дзесяць мін* (хунтаў срэбра) і сказаў ім: карыстайцеся імі, пакуль вярнуся. 14. але грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб гэты царстваваў над намі. 15. I, як вярнуўся, атрымаў- шы царства, загадаў паклі- каць да сябе слуг гэных, што ім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў. 16. Прыйшоў першы і сказаў: гаспадар! міна твая прынесла дзесяць мінаў. 17. I сказаў яму: добра, до- бры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад сваю ўладу дзесяць местаў. 18. Прыйшоў другі і сказаў: гаспадар! міна твая прынесла пяць мін. 19. Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьма местамі. 20. Прыйшоў трэці і сказаў: гаспадар! вось твая міна, ка- торую я схаваў, завязаўшы ў хустку, 21. бо я баяўся цябе: ты чала- век жорсткі; бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў. 22. Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі буду судзіць цябе, хітры слуга: ты ведаў, што я чалавек жорсткі: бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў; 23. чаму-ж ты не аддаў срэ- бра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам? 24. I сказаў прысутным: - вазьмёце ў яго міну і дайце та- му, ў якога дзесяць мінаў. 25. (I сказалі яму: пане, у яго ж ёсьць дзесяць мінаў!) 26. Кажу вам, што ўсякаму хто мае - дадзена будзе, а ў ня маючага адымецца й тое, што мае. 27. а ворагаў маіх - (тых, што не хацелі, каб я панаваў над імі,) прывядзіце сюды і бі- це перада мною. 28. І, сказаўшы гэтае, Ён пай- шоў далей, ідучы ў Ерузалім. 29. I сталася, як падыйшоў да Віффагіі і Віфаніі, да гары называнай аліўнай, паслаў двох вучняў сваіх, 30. сказаўшы: пайдзеце ў ся- ло, што насупраць; увайшоў- шы ў яго, знойдзеце асьлятка прывязанае, на якога ніхто з людзей ніколі не сядаў; адвя- заўшы яго, прывядзіце; 31. і, калі хто спытаецца ў вас: "на што адвязваеце?", - скажэце яму так: яно патрэб- на Госпаду. 32. Пасланыя пайшлі і знай- шлі, як Ён сказаў ім. 33. Калі-ж яны адвязалі ась- лятка, гаспадары яго сказалі ім: на што адвязваеце ась- лятка? 34. Яны адказалі: яно патрэб- на Госпаду. 35. I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы вопраткі свае на асьля, пасадзілі на яго Ісуса. 36. I, калі Ён ехаў, падсьці- лалі вопраткі свае на дарозе. 37. Калі-ж пад'яжджаў да спуску з гары аліўнай, усё множства вучняў яго ад ра- дасьці моцнымі галасамі сла- вілі Бога за ўсе цуды, якія ба- чылі яны, 38. кажучы: багаслаўлен цар, што йдзе ў імя Гасподняе! мір на небе і слава на вышыні! 39. I некаторыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: Вучыцель! забарані вучням Тваім! 40. I, адказваючы ім, Ён сказаў: кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык каменьні загалосяць. 41. I, як падыйшоў, дык, гледзячы на места, заплакаў па ім 42. і сказаў: о, каб і ты хоць у гэты дзень твой зразумела, што дзеля міру твайго! Але гэта ўкрыта цяпер ад вачэй тваіх; 43. бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі тваі абкладуць цябе акопамі і акружаць цябе, і сьціснуць цябе зусюль; 44. і зруйнуюць цябе, І пазабіваюць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, бо не распазнала часу адведзінаў тваіх. 45. I, увайшоўшы ў царкву, пачаў гнаць адтуль прадаваўшых і купляўшых, 46. кажучы ім: напісана: дом Мой ёсьць дом малітвы; а вы зрабілі яго лагвом разбойнікаў (Ісая 56, 7. Іерам. 7, 4). 47. I навучаў кожны дзень у царкве. Архірэі-ж і кніжнікі і старэйшыны народу шукалі, як бы загубіць Яго; 48. і не знаходзілі, што-б зрабіць з Ім, бо ўвесь народ гарнуўся да Яго, каб слухаць.

Разьдзел 20

1. У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у царкве і прапаведаваў Эвангельле, прыйшлі архірэі ды кніжнікі з старэйшынамі 2. і гаварылі Яму: скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую? 3. Ён жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажэце Мне: 4. Хрышчэньне Іоанава з неба было, ці ад людзей? 5. Яны-ж разважалі між сабою, кажучы: калі скажам: з неба, то скажа: чаму-ж вы не паверылі яму? 6. а калі скажам: ад людзей, то ўвесь народ паб'е нас каменьмі, бо ён перакананы, што Іоан ёсьць прарок. 7. I адказалі: ня ведаем адкуль. 8. Ісус сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю. 9. I пачаў Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: адзін чалавек насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся на даўгі час; 10. і ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку; але вінаградары, прыбіўшы яго, адаслалі ні з чым. 11. Яшчэ паслаў другога слугу; але яны і гэтага, прыбіўшы і аблаяўшы, адаслалі ні з чым. 12. I яшчэ паслаў трэцяга; але яны й таго, зраніўшы, выгналі. 13. Тады сказаў гаспадар вінаградніку: што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбленага; можа, угледзіўшы яго, паўстыдаюцца. 14. Але вінаградары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: "гэта наступнік; пойдзем, заб'ем яго, і спадчына яго будзе наша." 15. I, вывеўшы яго вон з віна- градніку, забілі. Што-ж зробіць з імі гаспадар вінаградніку? 16. Прыйдзе ды выгубіць ві-наградараў гэных і аддасьць вінаграднік другім. Чуўшыя- ж гэтае сказалі: Хай ня будзе! 17. Але Ён, глянуўшы на іх, сказаў: што значыць гэтае на- пісаньне: камень, каторы адкі- нулі будаўнічыя, ён жа зрабіўся галавою вугла? (Псал. 117, 22). 18. Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб'ецце, а на каго ён упадзе, таго раздавіць. 19. I шукалі ў гэты час архі- рэі ды кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але пабаяліся на- роду, бо зразумелі, што аб іх сказаў гэтую прыповесыдь. 20. I, сочачы за Ім, падаслалі хітрых людзей, якія, удаючы праведных, падлавілі-б Яго на якім-небудзь слове, каб вы- даць Яго старшынам і ўладзе гаспадаравай. 21. І тыя спыталіся ў Яго: Вучыцель! мы ведаем, што Ты справядліва гаворыш і наву- чаеш і не глядзіш на аблічча, але запраўды шляху Божага вучыш. 22. Ці належыць плаціць па- датак кесару, ці не? 23. Але Ён, зразумеўшы хіт- расьць іх, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце? 24. Пакажэце Мне дынарыя: чыё на ім аблічча і надпіс? Яны адказалі: кесаравы. 25. Ён жа сказаў ім: дык ад- давайце кесарава кесару, а Бо- жае Богу. 26. I не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Яго, за- моўклі. 27. Тады прыйшлі некаторыя з садукеяў, ня верачых у ўваскрасеньне, і спыталіся ў Яго: 28. Вучыцель! Майсей напі- саў нам, што, калі ў каго пам- рэ брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, то брат ягоны мусіць узяць яго жонку і ажывіць семя брату свайму (Другазак. 25, 5). 29. Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памер бязь- дзетным; 30. узяў тую жонку другі, і той памер бязьдзетным; 31. узяў яе і трэці, таксама й усе сем, і памерлі, не пакі- нуўшы дзяцей. 32. Пасьля ўсіх памерла й жонка. 33. Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх будзе яна жон- каю? бо сямёра мелі яе жон- каю. 34. I сказаў ім Ісус у адказ: дзеці веку гэтага жэняцца й выходзяць замуж; 35. а стаўшыяся годнымі пры- ждаць таго веку і ўваскрасень- ня з мёртвых ня жэняцца, дый замуж ня выходзяць, 36. і памерці ўжо ня могуць, бо яны роўны ангелам і сыны Бога, раз былі сынамі ўвас- красеньня. 37. А што памершыя ўва- скрэснуць, паказаў і Майсей ля купіны, калі зваў Госпада Богам Аўраама і Богам Ізаака і Богам Якава (Вых. 3, б). 38. Бо-ж ня ёсьць Бог умер- шых, але жывых: Яму ўсе жы- выя. 39. На гэтае некаторыя з кніжнікаў сказалі: Вучыцель! Ты добра сказаў. 40. I ўжо не адважаліся ні аб чым задаваць Яму пытаньні. Ён жа сказаў ім: 41. як кажуць: што Хрыстос ёсьць Сын Давідаў? 42. А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: сказаў Госпад Го- спаду майму: сядзі праваруч Мяне, 43. дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх (Пс. 109, 1). 44. Дык Давід Госпадам называе Яго; як жа Ён сын яму? 45. I, калі слухаў увесь на- род, Ён сказаў вучням Сваім: 46. сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгіх вопратках; любяць вітаньні на торжышчах, першыя месцы ў школах і першыя месцы на банкетах, 47. што зьядаюць хаты ўдоў і дзеля віду доўга моляцца; яны возьмуць тым цяжэйшае асуджэньне.

Разьдзел 21

1. Глянуўшы-ж, убачыў Ён багатых, што клалі ахвяры свае ў скарбніцу; 2. убачыў такжа бедную ўда- ву, палажыўшую туды дзьве лепты, 3. і сказаў: запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх; 4. бо ўсё тыя з лішкаў сваіх клалі ахвяру Богу, яна-ж з беднасьці сваёй палажыла ўвесь пражытак свой, які ме- ла. 5. I, калі некаторыя гаварылі аб царкве, што яна аздоблена дарагімі каменьнямі й дарамі, Ён сказаў: 6. прыдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не аста- нецца каменя на камені; усё будзе разбурана. 7. I спыталіся ў яго: Вучы- цель! калі-ж гэта будзе і якая прымета, калі гэта мусіць стацца? 8. Ён жа сказаў: сьцеражы- цеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзеце сьледам іх. 9. Калі-ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта мусіць стацца раней, але ня зараз канец. 10. Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства; 11. і будзе мясцамі вялікае зямлі трасеньне, і голад, і мор, і страх, і знаменьні з неба вя- лікія. 12. а перад усім гэтым нало- жаць на вас рукі і будуць пе- расьледаваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Маё павядуць прад цароў і валада- роў; 13. і станецца гэта дзеля сьвя- доцтва вам. 14. Дык пакладзеце сабе ў сэрцах не абдумваць загадзя, як бараніцца: 15. бо Я дам вам вымову і му- драсьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані змагацца з ёю ўсе ворагі вашыя. 16. I будзеце выданы і баць- камі і братамі, і сваякамі і ся- брамі; і некаторых з вас паза- біваюць; 17. і будуць ненавідзець вас усе за імя Маё; 18. але і волас з галавы ва- шай не прападзе; 19. цярплівасьцяй вашай спа- сайце душы вашыя. 20. Калі-ж убачыце Ерузалім акружаны войскам, тады ве- дайце, што прыйшло спуста- шэньне яго: 21. і хай тады тыя, што ў Юдэі, бягуць у горы; і хто ў месьце, выходзь з яго; і хто ў ваколіцах, не ўваходзь у яго, 22. бо гэта дні помсты; каб выпаўнілася ўсё напісанае. 23. Гора-ж цяжарным і кор- мячым грудзьмі ў тыя дні; бо вілякая бяда на зямлі і гнеў а народ гэты: 24. палягуць ад вострага мя- ча, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерузалім таптацімуць пагане, пакуль не за- кончацца часы паганаў. 25. I будуць знаменьні на сонцы і месяцу і зорах, а на зямлі туга ў народаў ад раз- рухі, і зараве і забушуе мора. 26. I пруцянець будуць людзі ад страху й чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца. 27. I тады ўбачаць Сына Ча- лавечага, ідучы ў хмары з сі- лаю і славаю вялікаю. 28. Калі-ж пачне гэтае дзе- яцца, тады ўглядайцеся і пад- німіце галовы вашыя, бо пры- бліжаецца адкупленьне вашае. 29. I сказаў ім прыповесьць: глядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы: 30. калі яны ўжо распуска- юцца, то, бачучы гэта, ведаеце самы, што ўжо блізка лета. 31. Дык такжа, як угледзіце, што і гэнае спаўняецца, ведай- це, што блізка царства Божае. 32. Запраўды кажу вам: ня пройдзе род гэты, як усё гэнае збудзецца: 33. неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць. 34. Пілнуйцеся-ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжор- ствам і п'янствам і жыцьцёвы- мі клапотамі, і каб дзень той не застаў вас неўспадзеўкі. 35. Бо ён, як сетка, пакрые ўсіх, што на абліччы зямлі жы- вуць. 36. Дык чувайце ўсякі час і маліцеся, каб заслужыць на ўхіленьне ад вас усяго, што станецца, і стануць перад Сы- нам Чалавечым. 37. Удзень Ён навучаў у цар- кве; ночы-ж, выходзячы, пра- водзіў на гары, называнай аліўнаю. 38. I ўвесь народ зраніцы прыходзіў да Яго ў царкву слухаць Яго.

Разьдзел 22

1. Надыходзіла-ж сьвята пра- снакоў, званае Пасха. 2. I шукалі архірэі і кніжнікі, як бы загубіць яго, бо баяліся народу. 3. Увайшоў жа шатан у Юду, празванага Іскарыётам, адна- го з дванаццацёх; 4. і той пайшоў і гаварыў з архірэямі й начальнікамі, як Яго прадаць ім. 5. Яны-ж узрадаваліся і зго- дзіліся даць яму грошай; 6. і ён абяцаў і шукаў наго- ды, каб выдаць Яго ім і не пры народзе. 7. Прыйшоў жа дзень прасна- коў, калі належала рэзаць вя- лікоднае ягня. 8. I паслаў Ісус Пятра і Іоана, сказаўшы: пайдзеце, прыга- туйце нам есьці пасху. 9. Яны-ж сказалі Яму: дзе скажаш нам прыгатаваць? 10. Ён жа сказаў ім: вось, пры ўваходзе вашым у места, спаткаецца з вамі чалавек, ня- сучы збанок вады; пайдзеце за ім у дом, у які ўвойдзе ён, 11. і скажэце гаспадару дому: Вучыцель кажа табе: дзе па- кой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі? 12. I ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую; там прыга- туйце. 13. Яны пайшлі і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху. 14. I, як прыйшла гадзіна, Ён сеў за стол, і дванаццаць апосталаў з Ім, 15. і сказаў ім: крэпка зажа- далася Мне есьці з вамі гэтую пасху перш, чым маю цярпець мукі. 16. Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль ня споў- ніцца ў Царстве Божым. 17. I, узяўшы чару й аддаў- шы хвалу, сказаў: вазьмеце гэтае і падзяліце між сабою, 18. бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае. 19. I, узяўшы хлеб і аддаўшы хвалу, паламаў і падаў ім, ка- жучы: гэта ёсьць Цела Маё, што за вас даецца; рабеце гэта на ўспамін аба Мне. 20. Такжа і чару пасьля вя- чэры, кажучы: гэтая чара ёсьць новы тэстамант у Маёй крыві, што за вас праліва- ецца. 21. Ды вось, рука выдаючага Мяне са Мною за сталом; 22. Сын жа чалавечы йдзе па- водле таго, што наперад су- джана; але гора таму чалаве- ку, што яго прадаець. 23. I яны пачалі пытацца адзін у аднаго: хто гэта з іх меўся ўчыніць гэтае? 24. Узьнялася-ж і спрэчка між імі, хто з іх павінен лі- чыцца большым. 25. Ён жа сказаў ім: цары на- родаў пануюць над імі, і вала- дары іх дабрадзеямі называ- юцца, 26. вы-ж ня гэтак: але боль- шы сярод вас станься як мен- шы, і правадыр - як слуга. 27. Бо хто большы: той, што сядзіць за сталом, ці той, што паслугуе? Ці не супачыва- ючы? А я сярод вас, як па- слугуючы. 28. Але вы вытрывалі са Мною ў спакушэньнях Маіх, 29. і я адказваю вам Цар- ства, як Мне адказаў ацец Мой, 30. каб вы елі й пілі за сталом Маім у царстве Маім; і пася- дзеце на пасадах судзіць два- наццаць кален Ізраілявых. 31. I сказаў Госпад: Сымон, Сымон! вось шатан пажадаў вас, каб прасеіваць, як пша- ніцу; 32. але я маліўся за цябе, каб не паменшала вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх. 33. Той жа адказаў яму: Го- спадзе! з Табою я гатоў ісьці і ў вязьніцу і на смерць! 34. Але Ён сказаў: кажу табе, Пётр, не прапяе певень сягонь- ня, як ты тройчы адрачэшся, што знаеш Мяне. 35. I сказаў ім: калі пасылаў Я вас без мяшка й бяз торбы і без абутку, ці мелі вы ў чым недастатак? Яны адказалі: ні ў чым. 36. Тады Ён сказаў ім: але цяпер, хто мае мяшок, той вазьмі яго, таксама й торбу; а ў каго няма, прадай вопратку сваю і купі меч; 37. бо кажу вам, што павінна выпаўніцца на Мне тое, што напісана: і да злачынцаў залі- чаны. Бо ўсё аба Мне спаў- няецца (Ісая 53, 12). 38. Яны сказалі: Госпадзе! вось тут два мячы! Ён ска- заў ім: даволі! 39. I, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару аліўную; за Ім пайшлі і вучні Яго. 40. Прыйшоўшы-ж на месца, сказаў ім: маліцеся, каб не па- пасьці ў спакушэньне. 41. I Сам адыйшоў ад іх, як кінуць камень, і, укленчыў- шы, маліўся, 42. кажучы: ацец, калі Твая воля, пранясі чару гэтую міма Мяне, але не Мая воля, але Твая няхай станецца. 43. Зьявіўся-ж Яму Ангел з неба, узмацоўваючы Яго, 44. і ў барацьбе сьмяротнай пільней маліўся, і быў пот Яго, як каплі крыві, падаючы на зямлю. 45. Устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх сьпячымі ад гора, 46. і сказаў ім: што вы сьпіцё? Устаньце і маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне. 47. яшчэ Ён гаварыў, аж вось народ, а наперадзе ішоў адзін з дванаццацёх, званы Юда, і ён падыйшоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго. 48. Ісус жа сказаў яму: Юда! пацалункам Сына Чалавечага прадаеш? 49. Быўшыя-ж з Ім, бачучы, да чаго даходзе, сказалі: Го- спадзе! ці ня ўдэрыць нам мя- чом? 50. I адзін з іх удэрыў слугу архірэйскага і адсек яму пра- вае вуха. 51. Тады Ісус сказаў: пакінь- це, даволі. I, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго. 52. Архірэям жа і начальні- кам царквы і старшьшам, са- браўшымся проці яго, сказаў Ісус: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі ды каламі каб узяць Мяне. 53. Кожны дзень бываў я з вамі ў царкве, і вы не пады- малі на Мяне рук; але цяпер ваш час і ўлада цемры. 54. I, узяўшы Яго, павялі прывялі ў дом архірэя. Пётр жа ішоў здалёк. 55. Калі-ж распалілі агонь сярод двара ды паселі разам, сеў і Пётр між імі. 56. адна служанка, убачыўшы Яго седзячы ля вагня і паў- глядаўшыся на Яго, сказала: і гэты быў з Ім. 57. Але ён адрокся ад Яго, сказаўшы: Жанчына! я ня ве- даю Яго. 58. I неўзабаве другі, уба- чыўшы яго, сказаў: і ты з іх. Але Пётр сказаў: не, чалавеча! 59. I, як прайшла з гадзіна часу, яшчэ нехта настайваў: запраўды, і гэты быў з Ім, бо ён Галілеянін. 60. Але Пётр сказаў: Чала- веча, ня ведаю, што ты гаво- рыш. I ў той жа час, калі ён яшчэ гаварыў, прапяяў пе- вень. 61. Тады Госпад, азірнуў- шыся, паглядзеў на Пятра, і ўспомніў Пётр слова Госпада, як Ён сказаў яму: перш, чым прапяе певень, тройчы адра- чэшся ад Мяне. 62. I, выйшаўшы вон, горка заплакаў. 63.1 людзі, трымаўшыя Ісуса, зьдзекаваліся над Ім і білі Яго; 64. і, накрыўшы Яго, білі Яго па абліччу і пыталіся ў Яго: прароч, хто ўдэрыў Цябе? 65. I шмат другога, лаючы, гаварылі на Яго. 66. Калі-ж настаў дзень, са- браліся старшыны народу і ар хірэі і кніжнікі і ўвялі Яго ў свой сынэдрыон, 67. кажучы: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён сказаў ім: калі скажу вам, вы не паве рыце; 68. калі-ж і Я спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне і ня звольніце Мяне. 69. Адгэтуль Сын Чалавечы сядзе праваруч сілы Божай. 70. I сказалі ўсе: дык ты Сын Божы? Ён адказаў ім: вы ка- жаце, што Я. 71. яны-ж сказалі: якое яшчэ трэба нам сьвядоцтва? бо-ж мы самы чулі з вуснаў Яго.

Разьдзел 23

1. I паднялася ўся грамада іх, і павялі Яго да Пілата, 2. і пачалі абвінавачываць Яго, кажучы: Яго знайшлі мы, што псуе народ наш і забараняе плаціць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом-Царом. 3. Пілат спытауся ў Яго: Ты цар Юдэйскі? Ён сказаў Яму ў адказ: ты кажаш. 4. Пілат сказаў архірэям і народу: я не знаходжу ніякае віны ў гэтым Чалавеку. 5. Але яны настайвалі, кажу- чы, што Ён бунтуе народ, ву- чачы па ўсёй Юдэі, пачына- ючы ад Галілеі да гэтага ме- сца. б. Пілат, пачуўшы пра Галі- лею, спытаўся: ці-ж Ён Галі- леянін? 7. I, даведаўшыся, што Ён з краіны Ірадавай, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў таксама ў Ерузаліме. 8. Ірад, угледзіўшы Ісуса, вельмі ўцешыўся, бо даўно жа- даў бачыць Яго, бо шмат чуў аб Ім і спадзяваўся,што Ён учыніць нейкае знаменьне. 9. I пытаўся ў Яго многімі словамі, але Ён нічога не ад- казаў яму. 10. Архірэі-ж і кніжнікі ста- ялі, заўзята абвінавачываючы Яго. 11. Ірад жа з жаўнерамі сваі- мі, зьняважыўшы Яго і на- сьмяяўшыся над Ім, адзеў Яго ў сьветлую вопратку і адаслаў назад да Пілата. 12. I сталіся ў той дзень Пі- лат і Ірад прыяцелямі сабе, бо раней былі ў непрыязьні між сабою. 13. Пілат жа, склікаўшы ар- хірэяў ды начальнікаў і на- род, 14. сказаў ім: вы прывялі да мяне чалавека гэтага, які псуе народ; і вось я, пры вас пыта- ючы, не знайшоў чалавека гэ- тага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы абвінавачваеце Яго; І5. і Ірад таксама, бо я яму пасылаў яго, і нічога ня зной- дзена ў ім, дастойнага сьмерці; 16. дык вось, пакараўшы Яго, звольню. 17. Яму-ж трэба было дзеля сьвята звольніць ім аднаго вязьня. 18. Але ўвесь народ пачаў крычаць: Вазьмі яго! адпу- сьці нам Варавву! 19. Варавва быў пасаджаны ў вязьніцу за паднятае ім у ме- сьце паўстаньне і забойства. 20. Пілат ізноў прамовіў, хо- чучы адпусьціць Ісуса. 21. Але яны крычалі: распні, распні Яго! 22. Ён трэці раз сказаў ім: Што-ж благога ўчыніў Ён? Ні- чога, заслугоўваючага сьмер- ці, я не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, зволь- ню. 23. Але яны далей з вялікім крыкам дамагаліся, каб Яго ўкрыжавалі. I перамог крык іх і архірэяў. 24. I Пілат прысудзіў, каб сталася па просьбе іх. 25. I звольніў ім пасаджанага за бунт і забойства ў вязьніцу, каго яны прасілі, а Ісуса вы- даў на іх волю. 26. I, як вялі Яго, то, узяўшы нейкага Сымона Кірэнэйца, што йшоў з поля, узвалілі на яго крыж, каб нёс за Ісусам. 27. І йшло за Ім вялікае множ- ства народу і жанчын, якія плакалі й галасілі па Ім. 28. Ісус жа, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерузалім- скія! ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях ва- шых; 29. бо падыходзяць дні, калі скажуць: шчасьлівыя няплод- ныя і чэравы, што не раджалі, і грудзі, што не кармілі. 30. Тады пачнуць гаварыць горам: "упадзіце на нас", і ўз- горкам: "пакрыйце нас!" 31. бо калі зялёнаму дрэву гэтае робяць, то з сухім што станецца? 32. Вялі з Ім на сьмерць і двох ліхадзеяў. 33. I, калі прыйшлі на месца, называнае Чараповае, там ук- рыжавалі Яго й ліхадзеяў, ад- наго па правы, а другога па левы бок. 34. Ісус жа сказаў: Ацец, да- руй ім, бо ня ведаюць, што робяць. I дзялілі адзежы Яго, кідаючы жэрабе. 35. I стаяў народ і глядзеў. Насьмяхаліся-ж разам з імі й начальнікі, кажучы: другіх спасаў, няхай жа Сябе Самога спасе, калі Ён Хрыстос, вы- бранец Божы. 36. Таксама й жаўнеры лаялі яго, падыходзячы й падно- сячы воцат, 37. і казалі: калі Ты Цар Юдэйскі, спасі Сябе Самога. 38. I быў над Ім надпіс, напі- саны словамі грэцкімі, рым- скімі й жыдоўскімі: гэты ёсьць Цар Юдэйскі. 39. Адзін з павешаных ліха- дзеяў зьняважаў Яго, кажу- чы: калі Ты Хрыстос, спасі Сябе і нас. 40. Другі-ж, наадварот, сунімаў яго ды гаварыў: ці-ж ты не баішся Бога, калі й сам за- суджаны на тое-ж? 41. I мы засуджаны справяд- ліва, бо мы дасталі тое, чаго варты нашы ўчынкі; а Ён ні- чога благога не зрабіў. 42. I сказаў Ісусу: успомні- аба мне, Госпадзе, калі прый- дзеш у Царства Тваё! 43. I сказаў яму Ісус: Запраў- ды кажу табе: сяньня-ж бу- дзеш са Мною ў раю. 44. Было-ж каля шостае га- дзіны дня, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявя- тае: 45. і памеркла сонца, і засло- на ў царкве разарвалася па- сярэдзіые. 46. Ісус, загаласіўшы моц- ным голасам, сказаў: Ацец, у рукі Твае аддаю дух Мой. I, сказаўшы гэтае, аддаў дух. 47. Сотнік жа, бачучы зда- рыўшаеся, славіў Бога й ка- заў: запраўды, чалавек гэты быў праведнік. 48. I ўвесь народ, што прый- шоў паглядзець на гэта, ба- чучы здарыўшаеся, варочаўся, б'ючыся ў грудзі. 49. Усе-ж, знаўшыя Яго, і жанчыны, што йшлі за Ім з Га- лілеі, стаялі здалёк і глядзелі на гэтае. 50. Тады нехта на імя Язэп, сябра рады, чалавек добры і справядлівы 51. (ён ня прымаў учасьця ў радзе і паступку яе), родам з Арыматэі, места Юдэйскага, які таксама ждаў Царства Бо- жага, 52. прыйшоў да Пілата і пра- сіў Цела Ісусавага; 53. і, зьняўшы Яго, абвіў плашчаніцаю і палажыў Яго ў гробе, высечаным у скале, дзе яшчэ ніхто ня быў пакладзены. 54. Дзень той быў пятніца, надыходзіла субота. 55. I жанчыны, што прыйшлі з Ісусам з Галілеі, пайшлі глядзелі магілу і як клалі цела Яго; 56. вярнуўшыся-ж прыгатавалі пахі і масьці; і ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.

Разьдзел 24

1. У першы-ж дзень тыдня вельмі рана, нясучы прыгата- ваныя пахі, прыйшлі яны да магілы і разам з імі некаторыя другія; 2. але знайшлі камень адва- лены ад магілы. 3. I ўвайшоўшы не знайшлі Цела Госпада Ісуса. 4. I сталася, як зьняла іх ад гэтага трывога, зьявіліся пе- рад імі два чалавекі ў бліску- чым адзеньні. 5. Калі-ж ад страху скланілі яны абліччы свае да зямлі, - тыя сказалі ім: што вы шука- еце жывога між памершымі? б. Яго няма тут: Ён ускрос; прыпомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі, 7. мовячы, што Сын Чалавечы мусіць быць выданы ў рукі лю- дзей грэшных і будзе расьпяты, а на трэці дзень уваскрэсьне. 8. I ўспомнілі яны словы Яго, 9. і, вярнуўшыся ад магілы, апавясьцілі адзінаццацёх і ўсіх другіх аб гэтым. 10. Былі-ж гэта Марыя Маг- даліна і Іоанна і Марыя, маці Якава, і другія з імі, што ска- залі аб гэтым апосталам. 11. І здаліся ім словы іх пу- стымі, і не паверылі ім. 12. Але Пётр, устаўшы, пабег да гробу і, нахіліўшыся, убачыў толькі ляжаўшую тка- ніну і пайшоў назад, дзіўлю- чыся сам у сабе з стаўшагася. 13. У той жа дзень двое з іх ішлі ў сяло, што ў шэсьцьдзеся- цёх стадыях ад Ёрузаліму, зва- нае Эмаус, 14. і гутарылі між сабою аб усіх гэтых здарэньнях. 15.1 сталася, як гутарылі яны ды разважалі між сабою, вось Сам Ісус, падыйшоўшы, пай- шоў з імі; 16. але вочы іх былі стрыма- ны, дык не пазналі Яго. 17. Ён жа сказаў ім: аб чым гэта вы разважаеце між са- бою, і чаго вы засмучоны? 38. Адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму ў адказ: ці-ж ты адзін з прыйшоўшых у Еруза- лім ня ведаеш, што сталася ў ім у гэтыя дні? 19. I сказаў ім: аб чым? яны сказалі Яму: што было з Ісу- сам Назаранінам, Каторы быў прарок, моцны ў дзеле і слове перад Богам і ўсім народам; 20. як выдалі Яго архірэі ды начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і раскрыжавалі Яго? 21. А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, што павінен збавіць Ізраіля; а да ўсяго гэ- тага вось ужо трэці дзень сяньня, як тое сталася, 22. Але некаторыя жанчыпы з нашых абаламуцілі нас: яны былі раніцай ля магілы 23. і не знайшлі цела Яго і, прыйшоўшы, сказалі, што яны бачылі, як зьявіліся Ангелы, якія кажуць, што Ён жывы: 24. і пайшлі некаторыя з на- шых да магілы і знайшлі так, як і жанчыны казалі, але Яго ня бачылі. 25. Тады Ён сказаў ім: О, бяз- мысныя і ляныя сэрцам паве- рыць усяму, што прарочылі прарокі! 2б. Ці-ж ня гэтак і трэба было цярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю? 27. I, пачаўшы ад Майсея, з усіх прарокаў выясьняў ім усё напісанае аб Ім. 28. I падыйшлі яны да таго сяла, куды йшлі; і Ён паказаў ім від, што хоча йсьці далей; 29. але яны затрымлівалі Яго, кажучы: застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся да вечара. I Ён увайшоў і застаўся з імі. 30. I, калі Ён сядзеў за ста- лом з імі, то, узяўшы хлеб, ба- гаславіў, паламаў і падаў ім. 31. І тады адчыніліся ў іх во- чы, і яны пазналі Яго; але Ён стаўся нявідным для іх. 32. I яны сказалі адзін ад- наму: ці-ж не гарэла ў нас сэр- ца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне? 33. I, устаўшы ў той жа час, вярнуліся ў Ерузалім і знай- шлі разам адзінаццаць апо- сталаў і быўшых з імі, 34. якія гаварылі, што Го- спад запраўды ўваскрос і зья- віўся Сымону. 35. I яны расказвалі, што зда- рылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хлеба. 36. Калі-ж яны гэтак гава- рылі, Сам Ісус стануў сярод іх і сказаў ім: мір вам! 37. Яны, здумеўшыся і спало- хаўшыся, падумалі, што ві- дзяць духа; 38. але Ён сказаў ім: чаго зду- меліся? і чаму такія думкі ўва- ходзяць у сэрцы вашыя? 39. Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта я Сам; ашчу- пайце Мяне й разгледзьце, бо дух цела і касьцей ня мае, што, як бачыце, Я маю. 40. I, сказаўшы гэтае, пака- заў ім рукі і ногі. 41. Калі-ж яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: ці ёсьць у вас тут якая ежа? 42. Яны падалі Яму частку печанай рыбы й сотавага мёду. 43. I, узяўшы, еў перад імі. 44. I сказаў ім: вось тое, аб чыім Я вам гаварыў, яшчэ як быў з вамі: што павінна выпаў- ніцца ўсё, напісанае аба Мне ў законе Майсеявым і ў праро- ках ды псальмах. 45. Тады расчыніў ім розум дзеля зразуменьня Пісаньня. 46. I сказаў ім: так напісана і так належала цярпець Хры- сту і ўваскрэснуць з умершых на трэці дзень, 47. і прапаведывацца ў імя Яго пакаяньню ды адпуш- чэньню грахоў ува ўсіх наро- дах, пачынаючы ад Ерузаліму; 48. вы-ж сьведкі гэтага; 49. і вось Я пасылаю абяца- нае айцом Маім на вас; вы-ж аставайцеся ў месьце Ерузалі- ме, дакуль не адзенецеся сілаю звыш. 50. I вывеў іх з места да Віфа- ніі і, падняўшы рукі Свае, ба- гаславіў іх. 51. I сталася, як багаславіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзна- сіцца на неба. 52. I яны пакланіліся яму і вярнуліся ў Ерузалім з вялі- каю радасьцяй, 53. і былі ўсьцяж у царкве, славячы і хвалючы Бога. Амін.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: