Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ СЬВЯТОЕ ЭВАНГЕЛЬЛЕ

Разьдзел 1

1. Кніга радаводу Ісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Аўраамавага.

2. Аўраам спарадзіў Ісаака; Ісаак спарадзіў Якава; Якаў спарадзіў Юду і братоў яго;

3. Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама;

4.Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона;

5. Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руфі;

6. Авід спарадзіў Ясея; Ясей спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Салямона ад Ур'явай;

7. Салямон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу;

8. Аса спарадзіў Ясафата; Ясафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзіў Озію;

9. Озія спарадзіў Яфама; Яфам спарадзіў Ахаза; Ахаз спарадзіў Язэкію;

10. Язэкія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Іосію;

11. Іосія спарадзіў Якіма; Якім спарадзіў Яхоньню ды братоў яго, перад перасяленьнем у Вавілон.

12. Пасьля-ж перасяленьня ў Вавілон Яхоньня спарадзіў Саляфііла; Саляфііл спарадзіў Зарававэля;

13. Зарававэль спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Эліакіма; Эліакім спарадзіў Азора;

14. Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Эліуда;

15. Эліуд спарадзіў Элеазара;. Элеазар спарадзіў Матфана; Матфан спарадзіў Якава;

16. Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, адкаторай нарадзіўся Ісус, называны Хрыстос.

17. Гэтак усіх радоў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць радоў; ад Давіда да перасяленьня ў Вавілон чатырнаццаць радоў; і ад перасялёньня ў Вавілон да Хрыста чатырнаццаць радоў.

18. Ражство Ісуса Хрыста было вось як: па заручынах маткі Яго Марыі з Язэпам, раней іхняга вясельля, выявілася, што яна цяжарная ад Духа Сьвятога.

19. Язэп жа, муж яе, будучы праведным і ня хочучы агаласіць яе, хацеў тайком адпусьціць яе.

20. Але, калі ён падумаў гэтае, вось Ангел Гасподні зьявіўся яму ўва сьне і сказаў: Язэп, сын Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зарадзіўшаеся ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;

21. вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён спасё людзёй Сваіх ад грахоў іх.

22. А ўсё гэтае здарылася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:

23. вось Дзяўчына прыйме ў нутро і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Эмануіл, гэта значыць: з намі Бог (Ісая 7, 1).

24. Устаўшы зо-сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні, і прыняў жонку сваю,

25. і ня ведаў яе, ажно нарадзіла Сына свайго першароднага, і ён даў Яму імя: Ісус.

Разьдзел 2

1. Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада; прыйшлі ў Ерузалім магі з усходу і кажуць:

2. Дзе народжаны Цар Юдэйскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.

3. Пачуўшы гэтае, Ірад цар занепакоіўся і ўвесь Ерузалім з ім.

4. I, сабраўшы ўсіх архірэяў і кніжнікаў народных, пытаўся у іх: дзе належа нарадзіцца Хрысту?

5. Яны-ж сказалі яму: у Віфляеме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока:

6. I ты, Віфляем, зямля Юдзіна, нічым ня меншы за ваяводз- твы Юдавы, бо з цябе выйдзе Правадыр, Каторы ўпасе народ Мой Ізраільскі (Міх. 5, 2).

7. Тады Ірад, тайком прыклікаўшы магаў, выведаў ад іх час зьяўленьня зоркі.

8. I, паслаўшы іх у Віфляем, сказаў: пайдзеце, добра разьведайце пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мяне, каб і мне пайсьці пакланіцца Яму.

9. Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. I вось зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль нарэшце прыйшоўшы не супынілася над месцам, дзе было Дзіця.

10. Угледзіўшы-ж зорку, яны ўзрадаваліся вялікаю радасьцяй.

11. І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маткаю Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы сваі, прынясьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.

12. I, меўшы ў сьне наказ ад Бога не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў старану сваю.

13. Калі-ж яны адыйшлі, вось, Ангел Гасподні зьяўляецце ў сьне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Эгіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.

14. Ён устаў уначы, узяў Дзіцятка й матку Яго і пайшоў у Эгіпет.

15. I там быў да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: з Эгіпту паклікаў Я сына Майго (Осія 11, 1).

16. Тады Ірад, угледзіўшы, што магі з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў выбіць усіх дзяцей у Віфляеме і ўсіх ваколіцах яго, ад двох гадоў і малодшых, водле часу, які выведаў ад магаў.

17. Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, каторы кажа:

18. Голас у Раме чутны, плач і рыданьне і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча ўцешыцца, бо іх няма (Ерам. 31, 15).

19. Па сьмерці-ж Ірада, вось Ангел Гасподні ў сьне зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце

20. і кажа: устань, вазьмі Дзіцятка і матку Яго і йдзі ў зямлю Ізраіляву, бо памерлі шукаўшыя душы Дзіцяці.

21. Ён устаў, узяў Дзіцятка і матку Яго і прыйшоў у зямлю Ізраіляву.

22. А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды йсьці; але, папярэджаны ад Бога ў сьне, пайшоў у межы Галілейскія.

23. I, прыйшоўшы, асеў у месьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца. (Суд. 13, 5.)

Разьдзел 3

1. У тыя дні прыходзіць Іоан Хрысьціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай

2. і кажучы: пакайцеся, бо наблізілася царства нябеснае.

3. Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: голас гукаючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, простымі рабеце сьцежкі Яму (Ісая 40, 3).

4. Сам жа Іоан меў адзеньне з вярблюдавага валосься і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ядою яго была шаранча і дзікі мёд.

5. Тады Ерузалім ды ўся Юдэя і ўсе ваколіцы Іорданскія выходзілі да яго

6. і хрысьціліся ў яго ў Іордане, спавядаючыся з грахоў сваіх.

7. Убачыўшы-ж многа фарысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца сказаў ім: плод яхіднавы! Хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?

8. Учыніце-ж плады, дастойныя пакаяньня,

9. і ня думайце гаварыць у думках сваіх: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каменьняў гэтых падняць дзяцей Аўрааму.

10. Ужо й сякера ля караня дзярэў ляжыць: кожнае дрэва, якое не дае плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь.

11. Я хрышчу вас у вадзе ў пакаяньне, але той, што йдзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варт нясьці вобуй Яго. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў вагні.

12. Лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно сваё і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіан, а салому спаліць агнём неўгасаючым.

13. Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Іордан да Іоана хрысьціцца ў яго.

14. Іоан жа ўстрымліваў Яго, кажучы: мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне.

15. Але Ісус сказаў яму ў адказ: пакінь цяпер; бо гэтак нам належыць выпаўніць усякую праўду. Тады Іоан дапускае Яго.

16. I, ахрысьціўшыся, Ісус зараз жа выйшаў з вады, і вось расчыніліся Яму нябёсы, і ўгледзіў Іоан Духа Божага, Каторы зыходзіў, як галуб, і спускаўся на Яго.

17. I вось голас з неба гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, якому спагадаю.

Разьдзел 4

1. Тады Ісус заведзены быў Духам у пустыню дзеля спа-кусы ад нячыстага.

2. I, прапасьціўшы сорак дзён ды сорак ночаў, нарэшце захацеў есьці.

3. I прыступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб каменьні гэтыя зрабіліся хлебамі.

4. Ён жа адказаў яму: напісана: ня хлебам адным жыць будзе чалавек, але ўсякім словам, выходзячым з вуснаў Божых (Другазак.. 8, 3).

5. Потым бярэ Яго д'ябал у сьвятое места і стаўляе на крыле храму

6. ды кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Ангелам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спаткнуўся аб камень нагою Тваёю (Пс. 90, 11-12).

7. Ісус сказаў яму: ізноў жа напісана: не спакушай Госпада Бога твайго (Другазак. 6, 16).

8. Ізноў бярэ Яго нячысты на вёльмі высокую гару і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх.

9. I кажа Яму: усё гэтае дам Табе, калі ўпаўшы паклонішся мне.

10. Тады Ісус кажа яму: адыйдзі ад Мяне, шатан; бо напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6, 13).

11. Тады пакідае Яго д'ябал; і вось Ангелы прыступіліся і служылі Яму.

12. Дачуўшыся-ж, што Іоан у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілею.

13. I, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у местах Завулонавых і Нэфалімавых,

14. каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:

15. зямля Завулонава і зямля Нэфалімава, на дарозе прыморскай за Іорданам, Галілея паганская,

16. народ, седзячы ў цемры, угледзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне й ценю сьмерці, зазьзяла сьвятло. (Ісая 9, 1-2.)

17. З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася царства нябеснае.

18.Праходзячы-ж, недалёка мора Галілейскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата яго, закідаючых сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,

19. і кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў.

20. I яны зараз жа, пакінуўшы сеці, пайшлі за Ім.

21. Ідучы стуль далей, убачыў Ён другіх двух братоў, Якава Завядзеявага і Яна, брата яго, у чаўне з Завядзеем, бацькам іх, праўлючых сеці свае, і паклікаў іх.

22. I яны зараз жа, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.

23. I хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў школах іх і абвяшчаючы Эвангельле царства ды лечучы ўсякую хворасьць і ўсякую немач у люДзей.

24. I прайшлі аб Ім чуткі па ўсёй Сырыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі й прыпадкамі, і апанаваных нячыстым, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.

25. I йшло за Ім множства народу з Галілеі і Дзесяціградзьдзя і Ерузаліму і Юдэі і з таго боку Іордану.

Разьдзел 5

1. Убачыўшы грамады народу, Ён узышоў на гару, і, калі сеў, прыступілі да Яго вучні Яго.

2. I Ён, расчыніўшы вусны Свае, навучаў іх кажучы:

3. Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.

4. Шчасьлівыя плачучыя, бо яны ўцешацца.

5. Шчасьлівыя ціхія, бо яны ўнасьледуюць зямлю.

6. Шчасьлівыя галодныя і прагнучыя праўды, бо яны насыцяцца.

7. Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваны.

8. Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

9. Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названы.

10. Шчасьлівыя, каго гоняць за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.

11. Шчасьлівыя вы, калі будуць зьдзекавацца над вамі і перасьледаваць вас і ўсяляк несправядліва абгаварываць вас за Мяне.

12. Радуйцеся і цешцеся, бо вялікая нагарода вашая на небе; так гналі і прарокаў, якія былі раней за вас.

13. Вы соль зямлі; калі-ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салонаю? Яна ўжо ні на вошта не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.

14. Вы сьвятло сьвету. Ня можа места схавацца, стоячы на версе гары.

15. I, засьвяціўшы сьвечку, не стаўляюць яе пад судзінай, але на ліхтары, і сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.

16. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя дзеяньні і уславілі Айца вашага, што ў нябёсах.

17. Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон ці прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але выпаўніць.

18. Бо запраўды кажу вам: пакуль не праміне неба й зямля, ніводная йота ці рыса не праміне з закону, пакуль ня выпаўніцца ўсё.

19. Вось жа, хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць таго людзей, той найменшым названы будзе ў Царстве Нябесным; а хто выпаўніць і навучыць, той вялікім названы будзе ў Царстве Нябесным.

20. Бо кажу вам, калі сьвятасьць ваша не перавысіць сьвятасьці кніжнікаў і фарысэяў, то вы ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае.

21. Вы чулі, што сказана старадаўным: не забівай; хто-ж заб'е, падлягае суду (Выхад. 20, 13).

22. А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: рака (пусты чалавек), падлягае сынэдрыону, а хто скажа шалёны, падлягае геень- не агнявой.

23. I калі ты прынясеш ахвяру тваю на ахвярнік і там прыпомніш, што брат твой мае штось проці цябе,

24. пакінь там ахвяру перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады ўжо прыйдзі і прынясі ахвяру тваю.

25. Гадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе слузе, і ня ўкінулі-б цябе ў цямніцу.

26. Запраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта. 27. Вы чулі, што сказана старадаўным: ня блудзі (Выхад 20, 14).

28. А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну з блуднымі думкамі, ужо блудзіць з ёю ў сэрцы сваім.

29. Калі-ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо ляпей табе, каб загінуў адзін член цела твайго. чымся ўсё цела тваё будзе ўкінена ў геенну.

30. I калі правая рука твая спакушае цябе, адсякі яе і кінь ад сябе, бо ляпёй табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё будзе ўкінена ў геенну.

31.Сказана таксама, што, калі хто разлучаецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй развод (Другазак. 24, 1).

32. А Я кажу вам: хто разлу- чаецца з жонкаю сваёю апрача віны блуду, той робіць яе распусьніцаю.

33. Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўным: не ламай прысягі, але спаўняй перад Богам прысягі твае (Левіт. 19, 12. Другазак. 23, 21).

34. А Я кажу вам: не прысягай саўсім: ні небам, бо яно пасад Божы; 35. ні зямлёю, бо яна падножжа ног Яго, ні Ерузалімам, бо ён места вялікага Цара;

36. ні галавою сваеёй не прысягай, бо ня можаш ніводнага воласа зрабіць белым ці чорным.

37. Але няхай будзе слова вашае: але, але; не, не; а што больш таго, тое ад злога.

38. Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб (Вы- хад 21, 24).

39. А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдэрыць цябе ў правую шчаку, павярні да яго і другую,

40. і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе сарочку, аддай яму й вопратку;

41. і хто прымусіць цябе ісьці з ім мілю, ідзі з ім дзьве.

42. Просячаму ў цябе дай і ня ўхіляйся ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць.

43. Вы чулі, што сказана: любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго. (Левіт. 19, 17-18.)

44. А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, слаўце праклінаючых вас, рабеце дабро ненавідзячым вас і малецеся за крыўдзячых вас і перасьледуючых вас,

45. каб сталіся сынамі Айца вашага, што ў нябёсах, бо Ён загадвае сонцу свайму ўсхадзіць над добрымі і благімі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

46. Бо, калі вы будзеце любіць любячых вас, якая вам нагарода? Ці-ж ня тое самае робяць і мытнікі?

47. I калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці-ж ня гэтак робяць і пагане?

48. Будзьце-ж беззаганнымі, як беззаганны Ацец ваш, што ў нябёсах.

Разьдзел 6

1. Глядзеце, не давайце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, што ў Нябёсах.

2. Дык вось, калі даеш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў школах і на вуліцах, каб выхвалялі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо дастаюць нагароду.

3. У цябе-ж, калі ты дорыш, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,

4. каб міласьціна твая была ўтоена, і Ацец твой, які бачыць утоенае, нагародзіць цябе яўна.

5. I калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, якія любяць у школах і на вуглах вуліцаў прыстоіваць молячыся, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды кажу вам, што яны ўжо дастаюць нагароду сваю.

6. Ты-ж, калі молішся, увайдзі ў камору тваю і, зачыніўшыся, памаліся Айцу Твайму, які Сам утайне, і Ацец твой, відзячы ўтоенае, нагародзіць цябе яўна.

7. А молячыся не гавары лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў многаслоўі сваім будуць пачуты.

8. Ня будзьце падобны да іх, бо ведае Ацец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым папросіце ў Яго.

9. Маліцеся-ж вось гэтак: Ойча наш, каторы ёсьць у нябёсах! няхай сьвяціцца імя Тваё;

10. Няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у небе, так і на зямлі.

11. Хлеб наш штодзенны дай нам сягоньня.

12. I даруй нам даўгі нашыя, як і мы даровуем даўжніком нашым;

13. і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога. Бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава навекі. Амін.

14. Бо, калі вы даровуеце людзям правіннасьці іх, то і вам даруе Ацец ваш, што ў нябёсах; 15. а калі ня будзеце дароў- ваць людзям правіннасьцяў іх, то і Ацец ваш не даруе вам ва- шых правіннасьцяў. 16. Гэтак сама, калі посьці- це, ня будзьце панурымі, быц- цам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць сваё аблічча, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Запраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю. 17. А ты, калі посьціш, памаж галаву тваю і ўмый аблічча тваё, 18. каб не перад людзьмі ка- зацца посьцячым, але перад Айцом тваім, што ўтоены, і Ацец твой, бачучы ўтоенае, на- гародзіць цябе яўна. 19. Ня зьбірайце сабе скар- баў на зямлі, дзе моль і іржа нішчыць, і дзе зладзеі падка- пываюцца і крадуць; 20. але зьбірайце сабе скар- бы на небе, дзе ні моль, ні ір- жа ня нішчыць, і дзе зладзеі не падкапываюцца і не кра- дуць. 21. Бо дзе скарб ваш, там будзе й сэрца вашае. 22. Сьветачам цела ёсьць во- ка. Вось жа, калі вока тваё будзе яснае, то ўсё цела тваё будзе прасьветленае. 23. Калі-ж вока тваё будзе нягоднае, то ўсё цела тваё бу- дзе ў цемры. I вось, калі сьвя- тло, што ў табе, ёсьць цемра, дык якая-ж цемра сама? 24. Ніхто ня можа служыць двом паном; бо ці першага бу- дзе ненавідзець, а другога лю- біць, ці першаму пачне спры- яць, а аб другога нядбаць. Ня можаце служыць Богу і мам- моне. * (багаццю) 25. Вось чаму й кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы ва- шае, штб вам есьці і што піць, ні дзеля цела вашага, у вошта адзецца. Ці-ж душа ня больш за ежу, і цела за адзежу? 26. Паглядзеце на птушак нябесных, што ня сеюць, ня жнуць і ня зьбіраюць да сьвір- наў, і Ацец ваш Нябесны кор- міць іх; хіба-ж вы ня лепшыя за іх? 27. Дый хто з вас сваёй тур- ботай можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць? 28. I аб адзеньне чаго тур- буецеся? Паглядзеце на паля- выя лілеі, як яны растуць: не працуюць, не прадуць; 29. а Я кажу вам, што й Са- лямон у-ва ўсёй славе сваёй не адзяваўся так, як кожная з іх. 30. Калі-ж траву палявую, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог гэтак адзявае, дык ці не балей таго вас, малаверныя? 31. Дык вось, ня турбуйцеся й не кажэце: што нам есьць? ці: што піць? ці: ў вошта адзецца? 32. Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, дый Ацец ваш нябесны ведае, што ўсё гэтае вам па- трэбна. 33. Шукайце-ж перш царства Божага і праўды Яго, а тое ўсё прыложыцца вам. 34. Дык ня турбуйцеся аб заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень-сам будзе турбавацца аб сваё. Годзе для кожнага дня свайго ліха.

Разьдзел 7

1. Ня судзіце, каб ня былі асуджаны. Бо якім судом судзіце, та- кім будзеце суджаны; і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць. I што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а палена ў сваім воку не адчуваеш? Ці як скажаш брату свай- му: дай, я выму сучок з вока твайго, а вось у тваім воку палена? 5. Крывадушнік! Дастань перш палена з вока твайго і тады ўгледзіш, як дастаць су- чок з вока брата твайго. 6. Не давайце сьвятога саба- кам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньнямі, каб не па- тапталі іх нагамі сваімі і, ад- вярнуўшыся, не разарвалі вас. 7. Прасеце, і будзе вам да- дзена; шукайце і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам. 8. Бо кожны, хто просіць, да- стае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчы- няць. 9. Ці ёсьць між вамі чалавек, у якога сын калі папросіць хлеба, ён даў бы яму камень? 10. I калі папросіць рыбы, даў бы яму зьмяю? 11.Дык, калі вы, будучы бла- гімі, умееце даваць добрае дзецям вашым, тым балей Ацец ваш, што ў Нябёсах, дасьць добрае просячым у Яго. 12. Вось жа ўсё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабеце і вы ім; бо гэта закон і прарокі. 13. Уваходзьце праз цесныя вароты, бо шырокі вароты і вольны той шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто йдзе імі; 14. бо цесны вароты і вузкі той шлях, што вядуць у жыцьцё, і вельмі мала хто знаходзіць іх. 15.Сьцеражэцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай скуры, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпежныя. 16. Па пладох іх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з цярноўніка вінаград, або засоту фігі? 17. Гэтак усякае добрае дрэва дае і плады добрыя, а благое дрэва дае і плады благія. 18.Ня можа дрэва добрае даваць благіх пладоў, ні благое дрэва даваць добрых пладоў. 19. Усякае дрэва, што не даёць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь. 20. Дык па пладох іх пазнаеце іх. 21. Ня ўсякі, хто кажа Мне: "Госпадзе! Госпадзе!" увойдзе ў царства Нябеснае, а той, хто выпаўняе волю Айца Майго, што ў Нябёсах. 22. Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзе, Госпадзе!" Ці не Тваім іменьнем мы прарочылі? і ці не Тваім іменьнем выганялі чартоў? і ці не Тваім іменьнем многія цуды чынілі? 23. I тады скажу ім: Я ніколі ня ведаў вас; адыйдзецеся ад Мяне, вы, што чыніце безза-коньне. 24. Вось жа кожнага, хто слухае словы Мае гэтыя і выпаўняе іх, прыраўную да ча-лавека мудрага, які пабуда- ваў дом свой на камені. 25. I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і паімчаліся на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў пастаўлены на камені. 26. А ўсякі, хто слухае словы Мае і не выпаўняе іх, падобны да чалавека неразумнага, які пабудаваў дом свой на пяску. 27. I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і наляглі на дом той, і ён заваліўся, і была вялікая руіна яго. 28. I, калі Ісус скончыў гэтыя словы, народ дзівіўся з Яго вучэньня, 29. бо Ён вучыў, як той, хто мае ўладу, ды ня так, як кніжнікі й фарысэі.

Разьдзел 8

1. Калі-ж Ён зыйшоў з гары, за Ім пайшло вялікае множства народу. 2. I вось, падыйшоў прака-жоны і, кланяючыся Яму, ска-заў: Госпадзе! калі хочаш, мо-жаш мяне ачысьціць. 3. I, працягнуўшы руку, Ісус дакрануўся да яго і сказаў: хачу, будзь чысты. 4. I ён ураз жа ачысьціўся ад праказы. I кажа яму Ісус: глядзі, нікому не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэніку і прынясі дар, які павялеў Майсей дзеля сьведчаньня ім. 5. Калі-ж увайшоў Ісус у Ка- пэрнаум, падыйшоў да Яго з просьбаю сотнік, кажучы: 6. Госпадзе! хлопец мой ля- жыць дома спараліжаваны і страшэнна мучыцца. 7. Ісус кажа яму: Я прайду і вылячу яго. 8. Сотнік жа ў адказ сказаў: Госпадзе! Я ня варт, каб ты ўвайшоў да мяне пад страху, але скажы адно толькі слова, і паздаравее хлопец мой. 9. Бо і сам я паднявольны ча- лавек, дый маю пад сабою жаў- нераў, і кажу аднаму: пай- дзі, і ідзе; і другому: прый- дзі, і прыходзіць; і рабу май- му: зрабі тое, і зробіць. 10. Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што йшлі за Ім: запраўды кажу вам: і ў Ізраілю Я не знайшоў гэткае веры. 11. Кажу-ж вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і засядуць за стол з Аўраамам і Ісаакам і Якавам у Царстве Нябесным; 12. а сыны царства будуць укінены ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зу- боў. 1З. I сказаў Ісус сотніку: ідзі, і, як ты паверыў, няхай так табе будзе. I паздара- веў хлопец яго ў тую-ж га- дзіну. 14. I, прыйшоўшы ў дом Пёт- ры, Ісус угледзіў цешчу яго ляжучы ў гарачцы. 15. I дакрануўся да рукі яе, і гарачка пакінула яе, і яна ўстала і служыла ім. 16. Калі-ж надыйшоў вечар, да Яго прывялі шмат людзей, апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духаў словам і вярнуў усім хворым здароўе, 17. каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: Ён узяў на Сябе нашыя няду-жасьці і вылячыў хваробы на-шыя (Ісая 53, 4). 18. Убачыўшы-ж навокал сябе множства народу, Ісус вялеў вучням Сваім адплыць на той бок. 19. Тады адзін кніжнік, па-дыйшоўшы, сказаў Яму: Ву-чыцель, я пайду за Табою, ку-ды-б Ты ні пайшоў. 20. I кажа яму Ісус: лісы маюць норы і птушкі нябе-сныя гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе скланіць галаву. 21. Другі-ж спасярод вучняў сказаў Яму: Госпадзе! дазволі мне пайсьці і пахаваць бацьку майго. 22. Ісус жа сказаў яму: ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх нябожчыкаў. 23. I, калі ўвайшоў Ён у човен, за Ім пайшлі вучні Яго. 24. I вось, узьнялося вялікае ўзрушэньне на моры, ажно хвалі пачалі заліваць човен, а Ён спаў. 25. Тады, прыступіўшыся да Яго, разбудзілі Яго вучні Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас: гінем! 26. I кажа ім: чаго вы баіцеся, малаверы? Потым, устаўшы, загадаў вятром і мору, і зрабілася вялікая ціша. 27. А людзі дзівіліся й гава-рылі: хто гэта, што й вятры і мора слухаюцца Яго? 28. I, калі Ён прыбыў на той бераг у зямлю Гергісінскую, насустрэчу Яму выйшлі з ма-гілы двое апанаваных чар-том, страшэнна злыя, так што ніхто не адважаўся прахо-дзіць тэй дарогай. 29. І вось яны закрычэлі, ка-жучы: што нам і Табе, Ісусе, Сыну Божы? Ці прыйшоў Ты сюды перад часам мучыць нас? 30. Непадалёк жа ад іх пась- віўся вялікі гурт сьвіней. 31. I чарты прасілі Яго, ка- жучы: калі нас выганяеш, то пашлі нас у гурт сьвіней. 32. I Ён сказаў ім: ідзіце. I тыя, выйшаўшы, увайшлі ў гурт сьвінячы. I вось увесь гурт сьвіней кінуўся з кручы ў мора і пагіб у вадзе. 33. Пастухі-ж уцяклі і, прый- шоўшы ў места, расказалі аб усім і аб тых, што ў іх сядзеў нячысты. 34. I вось, усё места выйшла насустрэчу Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб адыйшоў ад межаў іх.

Разьдзел 9

1. I, увайшоўшы ў човен, Ён пераплыў назад і прыйшоў у сваё места. 2. I вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, ляжучы на пасьцелі. I, бачучы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: мацуйся, дзіця! адпускаюцца табе грахі тваі. 3. Ды вось некаторыя з кніж- нікау сказалі самы ў сабе: Ён блюзьніць. 4. Ісус жа, бачучы думкі іх, сказаў: на што благое ў сэр- цах вашых? 5. Бо што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі, ці сказаць: устань ды хадзі? 6.. Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі (кажа тады спараліжаванаму), ус- тань, вазьмі пасьцель тваю і йдзі ў дом твой. 7. I, устаўшы, узяў пасьцель сваю ды пайшоў у дом свой. 8. Народ жа; бачыўшы гэтае, дзівіўся і славіў Бога, даў-шага такую ўладу людзям. 9. I, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, седзячы ля мытніцы, званага Мацьвеем, і кажа яму: ідзі сьледам за Мною. I, устаўшы, ён пай-шоў за Ім. 10. I сталася, як Ісус сядзеў за сталом у доме, дык вось многа мытнікаў і грэшнікаў прыйшлі і паселі за стол з Ім і вучнямі Яго. 11. І, убачыўшы тое, фарысэі сказалі вучням Яго: чаму Ву-чыцель ваш есьць і п'ець з мытнікамі і грэшнікамі? 12. Ісус жа, пачуўшы гэтае, сказаў Ім: не здаровым па-трэбен лекар, а хворым. 13. Пайдзеце, наўчыцеся, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, бо Я прыйшоў не справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяньня (Осія 6, 6). 14. Тады прыходзяць да Яго вучні Іоанавы і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім шмат, а Тваі вучні ня посьцяць? 15. I сказаў ім Ісус: ці-ж мо-гуць сумаваць сыны вясель-нага дому, пакуль з імі жаніх? Але настануць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць. 16. I ніхто старое вопраткі ня лапіць новаю латкаю, бо новапрышытае аддзярэцца, і дзіра будзе яшчэ большая. 17. I ня ўліваюць віна мала-дога ў старыя мяхі, бо разры-ваюцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але віно маладое ўліваюць у новыя мяхі, і за-хоўваецца тое і другое. 18. Калі Ён гутарыў з імі гэ- так, падыйшоў да Яго нейкі начальнік і, пакланіўшыся Яму, кажа: дачка мая толькі што сканала, але прыйдзі, уз- лажы на яе руку Тваю, і яна ажыве. . 19. I, устаўшы, пайшоў за ім Ісус і вучні Яго. 20. I вось, жанчына, якая два- наццаць гадоў хварэла на крывацечу, падыйшла ззаду і дакранулася да краю во- праткі Яго, 21. бо яна думала сабе: як толькі дакранўся да вопраткі Яго, паздаравею. 22. Ісус жа, аглянуўшыся і ўгледзіўшы яе, кажа: ма- цуйся, дачка! вера твая выра- тавала цябе. I жанчына гэ- ная з тае пары паздаравела. 23. I тады прыйшоў Ісус у дом начальніка і, угледзіўшы жалейнікаў і ўзварушаных людзей, 24. сказаў ім: разыдзецеся; бо ня ўмерла дзяўчатка, але сьпіць. I сьмяяліся з Яго. 25. І Калі-ж людзей вывелі, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчатка ўстала. 26. I разыйшлася чутка аб тым па ўсёй гэнай зямлі. 27. Калі Ісус ішоў адтуль, за Ім пайшлі два сьляпыя і клі- калі Яго, кажучы: памілуй нас, Ісус, Сын Давідаў! 28. Калі-ж Ён прыйшоў у дом, сьляпыя прыступіліся да Яго. I кажа ім Ісус: ці ве- рыце вы, што Я магу гэтае зра- біць? Яны адказваюць: але, Госпадзе! 29. Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: няхай па- водле веры вашае станецца ва.м. 30. I расчыніліся вочы іх. I Ісус пагразіў ім: глядзіце, каб ніхто ня ведаў. 31. А яны, выйшаўшы, аб-вясьцілі аб Ім па ўсёй гэнай зямлі. 32. Калі-ж тыя выходзілі, то прывялі да Яго чалавека ня-мога, апанаванага нячыстым. 33. I, калі бес быў выгнаны, нямы загаварыў, і народ дзі-віўся, кажучы: ніколі не зда-ралася гэткае ў Ізраілю. 34. А фарысэі гаварылі: імем князя чартоўскага выганяе Ён злых духаў. 35. I хадзіў Ісус па ўсіх местах і вёсках, навучаючы па школах і абвяшчаючы Эвангельле Царства і зьнімаючы ўсякую хворасьць і ўсякую немач у людзей. 36. Гледзячы на грамады на-роду, Ён пашкадаваў іх, што былі змогшыся і расьцяруша-ныя, быццам авечкі без па-стуха. 37. Тады кажа вучням Сваім: жнівобагатае, ды работнікаў мала. 38. Дык прасеце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё.

Разьдзел 10

1. І, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі дўхамі, каб вы-ганяць іх і лячыць усякую хворасьць і ўсякую немач. 2. А дванаццацёх апосталаў іменьні вось якія: першы Сы-мон, называны Пятром, і Ан-дрэй, брат яго, Якаў Завя-дзеяў і Іоан, брат яго, 3. Філіп і Баўтрамей, Хама і Мацьвей мытнік, Якаў Ал-феяў і Ляўвей, празваны Фа-дзеем, 4. Сымон Кананіт і Юда Іска-рыёт, які і здрадзіў Яго. 5. Гэтых дванаццацёх паслаў- Ісус і наказваў ім, гаворачы: на шлях паганаў ня ўзы- ходзьце і ў места Самарыйскае не ўваходзьце; 6. але ідзеце найбалей да за- гінуўшых авец дому Ізраіля- вага. 7. А ходзячы абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Цар- ства Нябеснае. 8. Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, па- мёршых уваскрашайце, злых духоў выганяйце. Дарма да- сталі, дарма давайце. 9. Не бярэце з сабою ні зо- лата, ні серабра, ні медзі ў поясы сваі, 10. ні торбы на дарогу, ні дзьвёх адзежын, ні абутку, ні кія. Бо работнік варт стравы сваёй. 11. У якое-б места ці сяло ні прыйшлі вы, даведавайцеся, хто ў ім дастойны, і там аста- вайцеся, пакуль ня выйдзеце. 12. А, уваходзячы ў дом, ві- тайце яго, кажучы: мір дому гэтаму. 13. I, калі дом будзе дастой- ны, мір ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе дастойны, то мір ваш да вас вернецца. 14. А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць слоў ва- шых, то, выходзячы з дому ці з мёста таго, атрасеце пыл з ног вашых. 15. Запраўды кажу вам: лепш будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суда, чымся месту таму. 16. Вось Я пасылаю вас, як авец сярод ваўкоў; дык будзь- це мудрыя, як зьмеі, і про- стыя, як галубы. 17. Сьцеражэцеся людзей: бо яны будуць аддаваць вас у суд і ў школах сваіх будуць біць вас. 18. I павядуць вас да вала-дароў і цароў за Мяне, дзеля сьведчаньня перад імі й па-ганамі. 19. Калі-ж будуць выдаваць вас, ня дбайце аб тое, як і што вам гаварыць, бо вам у той час будзе дадзена, што сказаць. 20. Бо ня вы будзеце гава-рыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас. 21. Выдаваціме брат брата і бацька сына на сьмерць; і паўстануць дзеці на бацькоў і пазабіваюць іх; 22. і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але, хто выцярпіць да канца, спасён будзе. 23. Калі-ж будуць выганяць вас з аднаго места, уцякайце ў другое, бо запраўды кажу вам: не абойдзеце йшчэ местаў Ізраілявых, як прыйдзе Сын Чалавечы. 24. Вучань ня вышэй за ву-чыцеля свайго, і слуга ня вы-шэй за гаспадара свайго. 25. Годзе для вучня, каб ён быў, як вучыцель яго, і для слугі, каб ён быў, як гаспадар яго. Калі гаспадара дому на-звалі вэльзэвулам, тым балей хатніх ягоных. 26. Дык ня бойцеся-ж іх: бо няма нічога ўкрытага, каб ня выявілася, ні патайнога, што ня сталася-б вядомым. 27. Што кажу вам у цемнаце, гаварэце пры сьвятле; і што навуха чуеце, абвяшчайце са стрэхаў. 28. I ня бойцеся тых, што за-біваюць цела, а душы ня мо-гуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне. 29. Ці ж ня два вераб'і пра- даюцца за ассары?* (Малая манэта) I ніво- дзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага. 30. У вас жа і валасы на га- лаве палічаны. 31. Ня бойцеся-ж: вы леп- шыя за многіх вераб'ёў. 32. Вось жа ўсякага, хто Мяне прызнаваціме перад лю- дзьмі, таго й Я прызнаю перад Айцом Маім, што ў нябёсах. 33. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго й Я ад- ракуся перад Айцом Маім, што ў нябёсах. 34. Ня думайце, што Я прый- шоў прынесьці мір на зямлю; ня мір прыйшоў Я прынесьці, але меч. 35. Бо Я прыйшоў разлу- чыць чалавека з бацькам яго і дачку з маткаю яе і нявестку з сьвякроўю яе. 36. I ворагі чалавеку хатнія яго. 37. Хто любіць бацьку ці матку балей за Мяне, ня варт Мяне; і хто любіць сына ці дачку балей за Мяне, ня варт Мяне. 38. I хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе за Мною, той ня варт Мяне. 39. Хто зьберажэ душу сваю, загубіць яе; а хто загу- біць душу сваю дзеля Мяне, зьберажэ яе. 40. Хто прыймае вас, прый- мае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае Паслаўшага Мяне. 41. Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастае нагароду прарока; і хто прыймае спра- вядлівага ў імя справядлівага, дастае нагароду справядлі- вага. 42. I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі чарай сьцюдзёнай вады ў імя вучня, запраўды кажу вам, ня страціць нагароды свае.

Разьдзел 11

1. I сталася: як скончыў Ісус навучаць дванаццацёх вуч-няў Сваіх, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у местах іх. 2. Іоан жа, пачуўшы ў вязь-ніцы аб дзеяньнях Хрысто-вых, паслаў двух вучняў сваіх 3. сказаць Яму: ці Ты Той, што павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога? 4. I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзеце, абвясьціце Іоану, што чуеце і бачыце. 5. Сьляпыя відзяць, кульга-выя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памёршыя ўваскрасаюць і ўбо-гія абвяшчаюць Эвангельле. 6. I шчасьлівы, хто не спа-кусіцца праз мяне. 7. Калі-ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць народу пра Іоана: чаго глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну, што ад ветру хістаецца? 8. Што-ж убачыць хадзілі вы? можа чалавека, адзетага ў мяккія адзежы? Вось тыя, што адзяюцца ў мяккія адзежы, знаходяцца ў царскіх харомах. 9. Што-ж убачыць хадзілі вы? прарока? Запраўды кажу вам: і больш за прарока. 10. Бо ён той, пра якога на-пісана: вось Я пасылаю Ан-гела Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе шлях Твой перад Табою (Малах. 3, 1). 11. Запраўды кажу вам: з роджаных жанчынамі не паў- ставаў вялікшы за Іоана Хры- сьціцеля; але найменшы ў цар- стве нябесным вялікшы за яго. 12. Ад дзён Іоана Хрысьці- целя дагэтуль царства нябе- снае сілаю дасягаецца, і гвал- таўнікі захопліваюць яго. 13. Бо ўсе прарокі й закон прарочылі да Іоана. 14. I, калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому нале- жыць прыйсьці. 15. Хто мае вушы чуць, ня- хай чуе. 16. Але каму ўпадоблю род гэты? Ён падобен да хлапча- нятаў, што сядзяць на рынку і, зварачаючыся да сваіх ся- броў, 17. кажуць: мы йгралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі. 18. Бо прыйшоў Іоан, які ня есьць, ня п'е; і кажуць: у ім злы дух. 19. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есьць і п'е; і кажуць: вось чалавек, які любіць есьць і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў. I апраўдана муд- расьць дзяцьмі яе. 20. Тады пачаў Ён дакараць месты, у якіх найбалей выяві- лася моц Яго, за тое, што яны не пакаяліся. 21. Гора табе, Харазін! гора табе, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сыдоне выявілася моц, што выяўлена ў вас, то даўно- б яны ў валасяніцы і ў попелі пакаяліся. 22. Але кажу вам: Тыру й Сыдону лягчэй будзе ў дзень судны, чымся вам. 23. I ты, Капэрнаум, што ажно да неба ўзьнёсся, ажно да пекла ўпадзеш, бо, калі-б у Садоме выявілася моц, вы- яўленая ў табе, то ён ператры-ваў бы па сёньняшні дзень. 24. Дык жа кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чымся табе. 25. I, адказываючы, у той час Ісус сказаў: слаўлю Цябе, Ацец, Госпад неба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і выявіў тое дзецям 26. Так, Ацец, бо гэткая бы-ла Твая добрая воля. 27. Усё Мне перадана Ай-цом Маім, і ніхто ня знае Сына апрача Айца; і Айца пя знае ніхто апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць. 28. Прыйдзеце да Мяне ўсе працуючыя і абцяжоныя, і Я супакою вас. 29. Вазьмеце ярмо Маё на сябе і наўчыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і зной-дзеце супакой душам, вашым. 30. Бо ярмо Мае любае і цяжар Мой лёгкі.

Разьдзел 12

1. У той час праходзіў Ісус у суботу засеянымі палямі; вуч-ні Яго пачулі голад ды пачалі зрываць калосьсе і есьці. 2. Фарысэі-ж, угледзіўшы гэ-тае, сказалі Яму: вось вучні Тваі робяць, чаго ня гожа ра-біць у суботу. 3. Ён жа сказаў ім: ці-ж вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захацеў есьці сам і быў-шыя з ім? 4. Як ён увайшоў у дом Бо-жы і ёў хлябы ахвярныя, якіх не належала есьці ні яму, ні быўшым з ім, а толькі адным сьвяшчэнікам? 5. Яшчэ ці-ж ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвяш-чэнікі ў царкве парушаюць су-боту, аднак бязьвінныя? 6. Кажу-ж вам, што тут ёсьць вялікшы за царкву. 7. Калі-б вы разумелі, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, то не асудзілі-б бязь- вінных (Осія 6, б). 8. Бо Сын Чалавечы ёсьць г'аспадар і суботы. 9. I, адыйшоўшы адтуль, увайшоў Ён у школу іх. 10. I вось там быў чалавек сухарукі. I спыталіся у Ісу- са, каб абвінаваціць Яго: ці гожа аздараўляць у суботу? 11. Ён жа сказаў ім: хто з вас, маючы адну аўцу, калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, ня возьме яе і ня выцягне? 12. На колькі-ж лепшы ча- лавек за аўцу? Значыць, мож- на ў суботу рабіць дабро. 13. Тады кажа гэнаму чала- веку: выцягні руку тваю! I той выцягнуў: і сталася яна здаровая, як другая. 14. Фарысэі-ж, выйшаўшы, змаўляліся проці Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, веда- ючы, пайшоў адтуль. 15. I пайшло сьледам за Ім множства народу, і Ён азда- раўляў іх усіх. 16. I забараніў ім выяўляць Яго, 17. каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: 18. Вось юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюблены Мой, Якому спагадае душа Мая. Узлажу Дух Мой на Яго, і аб- весьціць народам суд. 19. Ня будзе сварыцца, ані загалосіць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго. 20. Трысьціны надломанай не пераломіць і лёну тлеючага не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі. 21. I ў імя Яго будуць спа- дзявацца народы (Ісая 42, 1 -4). 22. Тады прывялі да Яго апа-наванага злым духам сьляпо-га й нямога, і аздаравіў яго, так што сьляпы й нямы стаў гаварыць і бачыць. 23. I дзівіўся ўвесь народ і гаварыў: ці ня гэта сын Даві-даў? 24. Фарысэі-ж, пачуўшы гэ-тае, сказалі: Ён выганяе злых духаў ня йначай, як сілаю Вэльзэвула, князя злых духаў. 25. Але Ісус, ведаючы думкі іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшыся само ў сабе, апусьцее; і ўсякае места, ці дом, разьдзяліўшыся сам у сабе, ня ўстоіць. 26. I калі злы дух злога духа выганяе, то ён разьдзяліўся сам у сабе: як можа ўстаяць царства яго? 27. I, калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю нячыстых духаў, то чыею сілаю сыны вашыя выганяюць? Вось чаму яны будуць вам судзьдзямі. 28. А калі Я Духам Божым выганяю нячыстых, то, зна-чыцца, прыйшло да вас цар-ства Божае. 29. Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць рэчы яго, калі раней ня зьвяжа асілка і тады абрабуе дом яго. 30. Хто не са Мною, той проці Мяне; і хто ня зьбірае са Мною, той марна траціць. 31. Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і ганьбаваньне да-рўюцца чалавекам, а ганьба-ваньне Духа не даруецца ча-лавекам. 32. Калі хто скажа слова на Сына Чалавечага, даруецца яму; калі-ж хто скажа на Ду- ха Сьвятога, не даруецца яму ні ў гэтым веку, ні ў будучым. 33. Або прызнайце дрэва добрым і плод яго добрым, або прызнайце дрэва благім і плод яго благім, бо дрэва пазна- ецца паводле плоду. 34. Родзе гадавы! як вы мо- жаце гаварыць добрае, калі вы благія? бо ад паўнаты сэр- ца гавораць вусны. 35. Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а благі чалавек з благога скар- бу выносіць благое. 36. Кажу-ж вам, што за ўся- кае пустое слова, якое ска- жуць людзі, дадуць яны адказ у дзень суду. 37. Бо паводле слоў сваіх будзеш апраўданы і паводле- слоў сваіх будзеш засуджаны. 38. Тады некаторыя з кніж- нікаў і фарысэяў сказалі: Ву- чыцель! хацелася-б нам ад Цябе знак бачыць. 39. Ён жа сказаў ім у адказ: род лукавы й чужаложны шу- кае знакоў, і знакі ня будуць дадзены яму, апрача знаку Іоны прарока. 40. Бо, як Іона быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы. : 41. Мужы Ніневійскія ўста- нуць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакая- ліся ад навукі Іоны; і вось тут больш, чым Іона. 42. Царыца паўднёвая паў- стане на суд з родам гэтым і засудзіць яго, бо яна прыхо- дзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямонавай; і вось тут больш, чым Салямон. 43. Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то блукаецца па бязводзьдзі, шукаючы супа-кою, і не знаходзіць. 44. Тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. I, прый-шоўшы, знаходзіць яго незаня-тым, вымеценым і прыбраным. 45. Тады йдзе й бярэ з са-бою сем другіх духаў, гор- шых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавека таго апошняе бывае горш пер-шага. Так будзе і з гэтым ро-дам благім. 46. Калі-ж Ён яшчэ гаварыў да народу, вось маці Яго і браты Яго стаялі вонках, хо-чучы; гаварыць з Ім. 47. I нехта сказаў Яму: вось маці Твая і браты Тваі стаяць вонках, хочучы гаварыць з Табою. 48. Ён жа сказаў у адказ га-варыўшаму: хто маці Мая? хто браты Маі? 49. I, паказаўшы рукою Сва-ею на вучняў Сваіх, сказаў: вось маці Мая і браты Мае; 50. бо хто будзе выпаўняць волю Айца Майго, што ў нябё-сах, той Мне брат і сястра і маці.

Разьдзел 13

1. У той жа дзень, выйшаўшы з дому, Ісус сеў ля мора. 2. I зыйшлося да Яго множ-ства народу, так што Ён увай-шоў у човен і сеў, а ўвесь на-род стаяў на беразе. 3. I гаварыў ім многа прыпо-весьцямі, кажучы: вось вый-шаў сейбіт сеяць. 4. I, калі ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе; і наляцелі птушкі і паклявалі гэнае. 5. Іншае ўпала на месца камяністае, дзе ня шмат было зямлі; і зараз узыйшло, бо зямля была ня глыбока. 6. Калі-ж узыйшло сонца, павяла і, ня меўшы караня, за- сохла. 7. Іншае ўпала ў цярніну, і вырасла цярніна і заглушыла гэнае. 8. Іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод: адно ў сто разоў, а другое ў шэсьцьдзе- сят, іншае-ж у трыццаць. 9. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! 10. I, прыступіўшыся, вучні сказалі Яму: дзеля чаго га- ворыш ім прыповесьцямі? 11. Ён сказаў ім у адказ: дзеля таго, што вам дадзена ведаць тайны царства Нябес- нага, а ім ня дадзена. 12. Бо, хто мае, таму дадзена будзе і пабольшае, а хто ня мае, у таго адымецца й тое, што мае. . 13. Дзеля таго гавару ім пры- повесьцямі, што яны гледзячы ня бачаць і слухаючы ня чу- юць і не разумеюць. 14. I збываецца над імі пра- роцтва Ісаі, якое кажа: слы- хам слухаць будзеце і не зра- зумееце, і вачыма глядзець бу- дзеце і ня ўгледзіце. 15. Бо агрубела сэрца лю- дзёў гэтых, і вушамі з нату- гаю чуюць і вочы свае заплюш- чылі, каб ня ўгледзіць вачы- ма й непачуць вушыма і не зразумець сэрцам, ды каб не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх. (Ісая 6, 9-10.) 16. Вашыя-ж шчасьлівыя во- чы, што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць. 17. Бо запраўды кажу вам, што многія прарокі і правед- нікі хацелі бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, і ня чулі. 18. Вы-ж выслухайце зна- чэньне прыповесьці пра сей-біта. 19. Да ўсякага, хто слухае слова аб царстве і не разумее, прыходзіць благі і крадзе пасеянае ў сэрцы яго; вось каго азначае пасеянае пры да-розе. 20. А пасеянае на камяні-стых мясцох азначае таго, хто чуе слова і зараз жа з рада-сьцяй прыймае яго; 21. але ня мае ў сабе караня і нясталы: калі надыходзіць бяда ці перасьледаваньне сло-ва, зараз адступаецца. 22. А пасеянае ў цярніне аз-начае таго, хто чуе слова, але клопаты веку гэтага і паваб-насьць багацьця заглушаюць слова, і стаецца яно бясплод-ным. 23. Пасеянае-ж на добрай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разумее: гэткі дасьць плод, - і адзін дае сто, іншы шэсьцьдзесят, а іншы трыц-цаць. 24. Другую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: царства Ня-беснае падобнае да чалавека, што пасеяў добрае семя на полі сваім. 25. Калі-ж людзі спалі, прый-шоў вораг яго і пасеяў між пшаніцаю кукалю і пайшоў. 26. Калі-ж збажына ўзыйшла і дала плод, тады паказаўся кукаль. 27. Прыйшоўшы-ж слугі га-спадара дому сказалі яму: па-не, хіба благое насеньне сеяў ты на полі тваім? скуль у ім кукаль? 28. Ён жа сказаў ім: вораг зрабіў гэтае. А слугі сказалі яму: хочаш, мы пойдзем выпа-лаць яго? 29. Але ён сказаў: не; каб, выбіраючы кукаль, вы не па- вырывалі разам і пшаніцы. 30. Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жамцам: зьбя- рэце перш кукаль і зьвяжэце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу зьбярэце ў гумно маё. 31. Другую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: Царства Ня- беснае падобна да зярняці гар- чычнага, якое чалавек узяў і пасеяў на полі сваім. 32. Яно меншае за ўсякае семя, але, калі вырасьце, бы- вае больш за ўсе расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і хаваюцца ў вецьці яго. 33. Іншую прыповесьць ска- заў Ён ім: Царства Нябеснае падобна да рашчыны, якую жанчына ўзяўшы палажыла ў тры меры мукі, дакуль ня скі- сла ўсё. 34. Усё гэтае Ісус гаварыў на- роду прыповесьцямі і бяз прыповесьці не гаварыў ім, 35. каб збылося сказанае праз прарока, каторы кажа: адчыню ў прыповесьцях вус- ны Мае; выкажу ўтоенае ад стварэньня сьвету. (Псал.77,2.) 36. Тады Ісус, адпусьціўшы народ, увайшоў у дом. I пры- ступіліся да Яго вучні Яго і сказалі: растлумач нам пры- повесьць аб кукалі на полі. 37. Ён жа сказаў ім у адказ: сейбіт добрага насеньня ёсьць Сын Чалавечы. 38. Поле ёсьць сьвет, добрае насеньне - гэта сыны цар- ства, а кукаль - сыны бла- гога; 39. вораг, што пасеяў іх, ёсьць злы дух; жніво ёсьць сканчэньне сьвету, а жанцы - Ангелы. 40. Вось жа, як зьбіраюць кукаль, агнём паляць; так бу-дзе пры сканчэньні сьвету гэ-тага. 41. Пашле Сын Чалавечы Ангелаў сваіх, і зьбяруць з царства яго ўсё, што спакушае, і ўсіх, хто робіць беззаконьне. 42. I ўкінуць іх у печ вагні-стую: там будзе плач і скрыга-таньне зубоў. 43. Тады праведнікі зазья-юць, як сонца, у царстве Айца іх. Хто мае вушы чуць, няхай чуе. 44. Яшчэ падобна царства Нябеснае да скарбу, схава-нага ў полі, які знайшоўшы чалавек прытаіў і ў радасьці ад гэтага йдзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэнае поле. 45. Яшчэ падобна царства Нябеснае да купца, які шукае добрых пэрлаў 46. і, знайшоўшы адну дара-гую пэрлу, пайшлоў і прадаў усё, што меў, і купіў яе. 47. Яшчэ падобна царства Нябеснае да неваду, закіне-нага ў мора, што набірае ўся-кага роду рыбы; 48. калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрае сабралі ў судзіны, а благое выкінулі вон. 49. Так будзе пры сканчэньні сьвету: зыйдуць Ангелы і вы-дзеляць благіх спасярод пра-ведных 50. і ўкінуць іх у печ вагні-стую; там будзе плач і скрыга-таньне зубоў. 51. I спытаўся ў іх Ісус: ці зразумелі вы ўсё гэтае? Яны кажуць: так, Госпадзе! 52. Ён жа сказаў ім: вось чаму ўсякі кніжнік, навучаны аб царстве Нябесным, падобны да гаспадара, што выно- сіць з скарбніцы сваёй новае і старое. 53. I сталася, калі скончыў Ісус прыповесьці гэтыя, пай- шоў адтуль 54. і, прыйшоўшы на баць- каўшчыну сваю, вучыў іх у школе іх, так што яны дзіві- ліся і гаварылі: скуль у Яго гэткая мудрасьць і моц? 55. Ці ня цесьляў Ён сын? Ці не Ягоная маці завецца Ма- рыя і браты Ягоныя Якаў і Іо- сій і Сымон і Юда? 56. I сёстры Ягоныя ці-ж ня ўсе між намі? Скуль жа ў Яго ўсё гэтае? 57. I спакушаліся дзеля Яго. Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба толь- кі на бацькаўшчыне яго і ў доме ягоным. 58. I ня ўчыніў там многіх цу- даў дзеля няверыя іх.

Разьдзел 14

1. У той час Ірад тэтрарх па- чуў чуткі пра Ісуса 2. і сказаў слугам сваім: гэта Іоан Хрысьціцель; ён ува- скрос з мёртвых, і дзеля гэта- га цуды дзеюцца праз яго. 3. Бо Ірад, захапіўшы Іоана, зьвязаў яго і пасадзіў у вязь- ніцу за Ірадзіяду, жонку Філі- па, брата свайго. 4. Бо Іоан казаў яму: ня гожа табе мець яе. 5. I хацеў забіць яго, але ба- яўся народу: бо яго мелі за прарока. 6. У дзень жа нарадзін Ірада дачка Ірадзіяды скакала пася- род Іх і дагадзіла Іраду. 7. Дзеля гэтага ён пакляўся ёй даць, чаго-б ні папрасіла. 8. Яна-ж, падвучаная маткай сваёй, сказала: дай мне тут на талерцы галаву Іоана Хрысь-ціцеля. 9. I засумаваў цар, але з увагі на прысягу і на супачываўшых побач з ім сказаў даць. 10. I паслаў адсячы галаву Іоану ў вязьніцы. 11. І прынесьлі галаву яго на талерцы і далі дзяўчыне, а яна занесла матцы сваёй. 12. Вучні-ж яго, прыйшоў-шы, узялі цела яго й пахавалі яго; і пайшлі паведаміць Ісуса. 13. I, пачуўшы, Ісус паплыў стуль на чаўне ў пустыннае месца адзін; і народ, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з местаў пе-хатою. 14. I, выйшаўшы, Ісус угле-дзіў множства людзей і паш-кадаваў іх і аздаравіў нядужых. 15. Калі-ж настаў вечар, прыступіліся да Яго вучні Яго-ныя і сказалі: пустыня тутака, дый час ужо позны; пусьці на-род, каб яны пайшлі ў сёлы і купілі сабе ежы. 16. Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці: вы дайце ім есьці. 17. Яны-ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы. 18. Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды. 19. I сказаў народу супа-чыць на траве і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуў на неба, пабагаславіў і, пала-маўшы, даў хлеб вучням, а вучні народу. 20. I елі ўсе і насыціліся; і назьбіралі астаткаў дванац-цаць карабоў поўных. 21. А еўшых было каля пяці тысячаў душ, апрача жанчын і дзяцей. 22. I тады-ж загадаў Ісус вуч- ням Сваім увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпўсьціць ка- род. 23. I, адпусьціўшы народ, ен узыйшоў на гару памаліцца насамоце; і ўвечары астаўся там Адзін. 24. А човен ужо быў пасярэ- дзіне мора, і яго кідалі хвалі, бо вецер быў праціўны. 25. У чацьвёртую-ж старожу ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры. 26. I вучні, угледзіўшы Яго, ідучы па моры, спалохаліся і гаварылі: гэта здань. I ад стра- ху закрычэлі. 27. Але Ісус ураз загаварыў з імі і сказаў: бадрыцеся; гэта Я; ня бойцеся. 28. Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! Калі гэта Ты, скажы мне йсьці да Цябе па вадзе, 29. Ён жа сказаў: ідзі. I, выйшаўшы з чаўна, Пётр пай- шоў па вадзе, каб падыйсьці да Ісуса. 29. Але, бачачы моцны вецер, спужаўся і, пачаўшы тануць, закрычэў: Госпадзе, спасі мя- не! 30. Ісус ураз жа працягнуў руку, падтрымаў яго і кажа яму: малаверны! Чаму ты су- мляваўся? 31. I, калі ўвайшлі яны ў чо- вен, вецер заціх. 32. А быўшыя ў чаўне падый- шлі, пакланіліся Яму і ска- залі: запраўды, Ты Сын Божы! 34. I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую. 35. I людзі тамтэйшыя, па- знаўшы Яго, паслалі ў-ва ўсю ваколіцу тую і прынесьлі да Яго ўсіх хворых. 36. I прасілі Яго, каб толькі дакранўцца да краю вопраткі Яго; і, каторыя дакрануліся, паздаравелі.

Разьдзел 15

1. Тады прыходзяць да Ісуса ерузалімскія кніжнікі й фа-рысэі ды кажуць: 2. Чаму вучні Тваі ня пілну- юцца пераказанага ад старэй-шых? Бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб. 3. Ён жа сказаў ім у адказ: чаму і вы ня пілнуецеся пры-казаньня Божага дзеля пера-казу вашага? 4. Бо Бог загадаў: шануй бацьку твайго і матку; і - хто зьняважае бацьку ці матку, няхай сьмерцяй памрэ (Вых. 20, 12; 21, 16). 5. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку або матцы: дар, які-б ні быў ад мяне, будзе табе ў карысьць, 6. той можа й не шанаваць бацьку або матку сваю. I адкі-нулі вы прыказаньне Божае дзеля пераказу вашага. 7. Крывадушныя! Добра пра-рочыў аб вас Ісая, кажучы: 8. Людзі гэныя блізкія да Мяне вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; сэрца-ж іх далёка ад Мяне. 9. Але дарэмна пакланяюцца Мне, навучаючы навук і запа-ведзяў чалавечых (Ісая 29, 13). 10. I, прыклікаўшы народ, сказаў ім: слухайце і разу-мейце: 11. Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганівае чалавека; але тое, што выходзіць із вуснаў, тое апаганівае чалавека. 12. Тады вучні Яго, пры-ступіўшыся, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысэі, пачуў-шы слова гэтае, згоршыліся? 13. Ён жа сказаў у адказ: усякая расьліна, якую наса- дзіў не Ацец Мой Нябесны, будзе выкаранена. 14. Пакіньце іх; яны сьля- пыя правадыры сьляпых; а ка- лі сьляпы вядзе сьляпога, то абодва ўваляцца ў яму. 15. Пётр жа, адказваючы, ска- заў Яму: растлумач нам пры- повесьць гэту. 16. Ісус сказаў: няўжо-ж і вы яшчэ не разумееце? 17. Ці-ж яшчэ не разумееце, што ўсё, уваходзячы ў вусны, праходзіць у жывот і выкіда- ецца вон? 18. А выходзячае з вуснаў - з сэрца выходзіць; гэта апа- ганівае чалавека: 19. бо з сэрца выходзяць бла- гія думкі, забойствы, чужа- ложства, блуд, кражы, фаль- шывае сьведчаньне, ганьба- ваньне: 20. гэта апаганівае чалавека. А есьці непамытымі рукамі - гэта не апаганівае чалавека. 21. I, выйшаўшы адтуль, Ісус пайшоў у землі Тырскія і Сы- донскія. 22. I вось жанчына хананэй- ская, вьшшаўшы з тых вако- ліц, крычэла Яму, кажучы: зьмілуйся нада мною, Госпа- дзе, сын Давідаў! дачку маю цяжка мучыць нячысты! 23. Але Ён не адказаваў ёй ні слова. I вучні Яго, прысту- піўшыся, прасілі Яго: адпусьці яе, бо яна крычыць за намі. 24. Ён жа сказаў у адказ: Я пасланы толькі да гінучых авец дому Ізраілявага. 25. А яна, прыйшоўшы, кла- нялася Яму і гаварыла: Го- спадзе! памажы мне. 26. Ён жа сказаў у адказ: ня добра ўзяць хлеб ад дзяцей і кінуць сабакам. 27. Яна сказала: так, Госпадзе! Але й сабакі ядуць крошкі, якія падаюць з стала гаспадароў іх. 28. Тады Ісус сказаў ёй у ад-каз: о, жанчына! вялікая вера твая; няхай станецца табе, як жадаеш. I паздаравела дачка яе ў тую гадзіну. 29. Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілей-скага і, узыйшоўшы на гару, сеў там. 30. I прыступілася да Яго множства народу, маючы з са-бою кульгавых, сьляпых, ня-мых, калек і многа іншых, і па-кідалі іх да ног Ісусавых; і Ён аздараўляў іх. 31. Дык народ дзіваваўся, ба-чучы нямых гаворачы, кале-кіх здаровымі, кульгавых хо-дзячы і сьляпых відзячы, і сла-віў Бога Ізраілявага. 32. Ісус жа, прыклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, што ўжо тры дні знаходзяцца пры Мне, і нечага ім есьці; адпусьціць жа іх ня еўшымі не хачу, каб не аслабелі ў дарозе. 33. I кажуць Яму вучні Яго: скуль нам у пустыні ўзяць гэ-тулькі хлеба, каб накарміць такую грамаду? 34. Кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? Яны-ж сказалі: сем і крыху рыбак. 35. Тады сказаў народу су-пачыць на зямлі. 36. I, узяўшы сем хлябоў і рыбы ды аддаўшы хвалу, па-ламаў і даў вучням Сваім, а вучні народу. 37. I елі ўсе і наеліся; і на-бралі астаткаў сем карабоў поўных. 38. А еўшых было чатыры тысячы душ, апрача жанчын і дзяцей. 39. I, адпусьціўшы народ, Ён увайшоў у човен і прыбыў у межы Магдальскія.

Разьдзел 16

1. I прыступіліся фарысэі і са- дукеі і, спакушаючы Яго, пра- сілі паказаць ім знак з неба. 2. Ён жа сказаў ім у адказ: увечары вы кажаце: будзе па- года, бо неба чырвана. 3. А ўраньні: сяньня непа- гадзь, бо неба пахмурнае. Крывадушныя! аблічча неба распазнаць умееце, а знакоў часу ня можаце? 4. Род нягодны й чужаложны знакоў шукае, і знакі ня бу- дуць дадзены яму, апрача зна- ку Іоны прарока. I, пакінуў- шы іх, адыйшоў. 5. Перабраўшыся на той бок, вучні Яго забыліся ўзяць хле- ба. 6. Ісус сказаў ім: глядзеце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэй- скай і садукейскай. 7. Яны-ж разважалі ў сабе і гаварылі: бо хлябоў мы не ўзялі. 8. Ведаючы-ж тое, Ісус ска- заў ім: чаму разважаеце ў са- бе, малаверныя: бо хлябоў не ўзялі? 9. Ці яшчэ не разумееце і ня помніце аб пяцёх хлябох на пяць тысячаў душ? і колькі карабоў вы набралі? 10. Ані аб сямёх хлябох на чатыры тысячы, і колькі ка- рабоў вы набралі? 11. Як не разумееце, што не аб хлебе сказаў Я вам: сьце- ражыцеся кісьлі фарысэйскай і садукейскай? 12. Тады яны зразумелі, што Ён гаварыў ім. сьцерагчыся ня кісьлі хлебнае, але навукі фарысэйскае і судукейскае. 13. Прыйшоўшы-ж у землі Кесарыі Філіпавай, Ісус пы-таўся ў вучняў Сваіх: за каго, людзі лічаць Мяне, Сына Ча-лавечага? 14. Яны сказалі: адны за Іоана Хрысціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ерамію, ці за аднаго з прарокаў. 15. Ён кажа ім: а вы за каго Мяне ўважаеце? 16. Сымон жа Пётр адказва-ючы сказаў: Ты Хрыстос, Сын Бога Жывога. 17. Тады Ісус сказаў яму ў адказ: шчасьлівы ты, Сымон, сын Іонін; бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Ацец Мой, што ў Нябёсах. 18. I Я кажу табе: ты - скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і вароты пякель-ныя не перамогуць яе. 19. I дам табе ключы Царства Нябеснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на небе. 20. Тады загадаў Ісус вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос. 21. 3 таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерузалім і шмат перацярпець ад старэй-шын ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзень уваскрэснуць. 22. I, узяўшы Яго, Пётр пачаў карыць Яго: пашкадуй Сябе, Госпадзе! Няхай ня станецца гэтага з Табою! 23. Ён жа, зьвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыйдзі ад Мя-не, шатан! ты Мне спакуса; бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалавечае. 24. Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, адракіся ад сябе і вазь- мі крыж свой і сьледуй за Мною. 25. Бо хто хоча душу сваю ўсьцерагчы, той згубіць яе, а хто згубіць душу сваю дзеля Мянё, той знойдзе яе. 26. Якая-ж бо карысьць ча- лавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Дый які выкуп дасьць чалавек за душу сваю? 27. Бо прыйдзе Сын Чалаве- чы ў славе Айца Свайго з Ан- геламі Сваімі; і тады аддасьць кожкаму водле дзеяньняў яго. 28. Запраўды кажу вам: ёсьць некаторыя з стаячых тут, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, як прыйдзе ў царстве Сваім.

Разьдзел 17

1. А цераз шэсьць дзён бя- рэць Ісус Пятра, Якава і Іоа- на, брата яго, і вядзе іх на гару высокую адных. 2. I перамяніўся перад імі: і зазьяла аблічча Яго, як сонца, адзежа-ж Яго сталася белая, як сьвятло. 3. I вось зьявіліся ім Майсей і Ільля, размаўляючы з Ім. 4. I, азваўшыся, Пётр сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і адну Ільлі. 5. Калі-ж ён яшчэ гаварыў гэтае, сьветлая хмара ацяніла іх; і вось голас із хмары гаво- рачы: Гэты ёсьць Сын Мой Улюблены, якому спагадаю; Яго слухайце. 6. I, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і дужа перапу-жаліся. 7. Але Ісус, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся! 8. Падняўшы-ж вочы свае, яны нікога ня ўгледзелі апрача аднаго Ісуса. 9. I, калі зыходзілі яны з гары, Ісус загадаў, ім, кажучы: нікому не кажыце пра гэтае відзеньне, дакуль Сын Чала-вечы не ўваскрэсьне з мёртвых. 10. I спыталіся ў Яго вучні Яго: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці раней? 11. Ісус сказаў ім у адказ: Ільля прыйдзе раней і падгатуе ўсё. 12. Я-ж кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, ды не пазналі яго, а ўчынілі проці яго, што хацелі; так і Сын Чалавечы па-церпіць ад іх. 13. Тады вучні зразумелі, што Ён гаварыў ім пра Іоана Хрысьціцеля. 14. Калі-ж яны прыйшлі да народу, то падыйшоў да Яго чалавек і, сукланіўшы перад ім калені, 15. сказаў: Госпадзе! зьлі-туйся над сынам маім, які ў маладзік шалее і цяжка му-чыцца; бо часта кідаецца ў ва-гонь і часта ў ваду. 16. Я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі азда-равіць яго. 17. Ісус жа, адказваючы, ска-заў: о род няверны і распусны! дакуль буду з вамі? дакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды. 18. I крыкнуў на яго Ісус; і шатан выйшаў з яго; і юнак паздаравеў у тую-ж гадзіну. 19. Тады вучні, прыступіў- шыся да Ісуса насамоце, ска- залі: чаму мы не маглі выгнаць яго? 20. Ісус жа сказаў ім: праз няверу вашую: бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гарэ гэтай: перайдзі адгэтуль туды, дык яна пя- ройдзе; і нішто ня будзе не- магчыма для вас. 21. Гэты-ж род выганяецца толькі малітваю і постам. 22. У час быцьця іх у Галілеі Ісус сказаў ім: Сын Чалавечы выданы будзе ў рукі чалаве- чыя; 23. і заб'юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсьне. I яны дужа засмуціліся. 24. Калі-ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, то падыйшлі да Пятра зьбіральнікі даніны і сказалі: Ці ня дасьць склад- чыны ваш Вучыцель? 25. Ён кажа: так. I, калі увай- шоў у дом, то Ісус папярэдзіў яго, кажучы: як табе зда- ецца, Сымон? цары зямныя з каго бяруць даніну ці падаткі? ці з сваіх сыноў, ці з чужых? 26. Пётр кажа Яму: з чужых. Ісус сказаў яму: значыць, сыны вольныя; 27. але, каб нам не спаку- сіць іх, пайдзі на мора, кінь вуду і першую рыбу, якая па- падзецца, вазьмі; і, расчыніў- шы рот, знойдзеш стацір; * ( Манэта чатыры драхмы) вазьмі яго і аддай ім за Мяне і за сябе.

Разьдзел 18

1. У той час вучні прыступі- ліся да Ісуса, кажучы: хто большы ў царстве нябесным? 2. Ісус, прыклікаўшы дзі-цятка, паставіў яго пасярод іх і сказаў: 3. Запраўды кажу вам: калі не навернецеся і ня будзеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае. 4. Дык вось, хто ўмаліцца, як гэтае дзіцятка, той і большы ў Царстве Нябесным. 6. I хто прыйме адно гэткае дзіцятка ў імя Маё, той Мяне прыймае. 6. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, веруючых у Мяне, таму лепей было-б, калі-б павесілі Яму млынавы камень на шыю і ўтапілі яго ў глыбіні марской. 7. Гора сьвету ад спакусаў: бо спакусы мусяць прыйсьці; але гора таму чалавеку, праз якога спакуса прыходзіць. 8. Калі-ж рука твая ці нага твая спакушае цябе, адсякі іх і кінь ад сябе: ляпей табе ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі ці без нагі, чым з дзьвема рукамі і з дзьвема нагамі быць укіненым у вагонь вечны. 9. I калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе: ляпей табе аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвема ва-чыма быць укіненым у геенну вогненую. 10. Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых, бо кажу вам, што Ангелы іх на небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго нябеснага. 11. Бо Сын Чалавечы прый-шоў спасаць загінуўшае. 12. Як вам здаецца? Калі-б у каго было сто авец, і адна з іх заблудзілася, то ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзевяць у гарах і ці ня пойдзе шукаць заблудзіўшуюся? 13. I, калі станецца, што знойдзе яе, то запраўды кажу вам: ён цешыцца з яе балей, чымся з дзевяцьдзесяцёх дзе- вяцёх няблудзіўшых. 14. Гэтак няма волі Айца ва- шага Нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых. 15. Калі-ж саграшыць проці цябе брат твой, пайдзі й да- кары яго між табою і ім ад- ным; калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата твайго. 16. Калі-ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двох, каб вуснамі двох ці трох сьведак змацавалася ўсякае слова. 17. Калі-ж не паслухаецца, скажы царкве, а калі і царквы не паслухаецца, то няхай бу- дзе ён табе, як паганін і мыт- нік. 18. Запраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое бу- дзе зьвязана на небе, і што разьвяжаце на зямлі, тое бу- дзе разьвязана на небе. 19. Запраўды таксама кажу вам, што, калі-б двое з вас на зямлі згодна аб кожную рэч прасілі, дык станецца ім ад Айца Майго, што ў Нябёсах. 20. Бо, дзе двое ці трое зыйш- ліся ў імя Маё, там Я ся- род іх. 21. Тады Пётр прыступіўся да Яго і сказаў: Госпадзе! колькі разоў дароўваць брату майму, калі ён саграшыць супраць мяне? Да сямёх ра- зоў? 22. Ісус кажа яму: не кажу табе: да сямёх, але да сямёх разоў па семдзесят. 23. Вось чаму Царства Ня- беснае падобна да цара, які захацеў разрахавацца з слу- гамі сваімі. 24. Калі пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, што вінен быў яму дзесяць тыся-чаў талентаў. 25. А як ня меў чым заплаціць, то валадар яго загадаў прадаць яго, і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. 26. Тады слуга той паваліўся і маліў яго, кажучы: валадару! пацярпі мне, і ўсё табе за-плачу. 27. Валадар, зьлітаваўшыся над гэным слугою, пусьціў яго і дараваў яму доўг. 28. Слуга-ж гэны, выйшаў-шы, знайшоў аднаго з сяброў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, ду-шыў, кажучы: аддай мне, што вінен. 29. Тады сябра яго ўпаў да ног яго ды маліў яго, кажучы: пацярпі мне, і ўсё вярну табе. 30. Але той на захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязь-ніцу, пакуль не аддасьць доўгу. 31. Сябры яго, бачачы стаў-шаеся, вельмі засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі вала-дару свайму ўсё, што сталася. 32. Тады валадар яго паклікаў яго ды кажа: нягодны ня-вольніку! Увесь твой доўг я дараваў табе, калі ты папрасіў мяне; 33. ці ж не належала й табе зьмілавацца над сябрам тваім, як і я зьмілаваўся над табою? 34. I, разгневаўшыся, валадар ягоны аддасьць яго катам, пакуль ня верне яму ўсяго доўгу. 35. Так і Ацец мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца свайго не даруе брату свайму праступкаў ягоных.

Разьдзел 19

1. I сталася, калі Ісус скон- чыў словы гэтыя, то выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэйскія на той бок Іордану. 2. За Ім пайшло множства людзёў; і Ён аздаравіў іх там. 3. I прыступіліся да Яго фа- рысэі і, спакушаючы Яго, ка- залі Яму: ці за ўсякую віну можна чалавеку развадзіцца з жонкаю сваёю? 4. Ён сказаў ім у адказ: ці ня чыталі вы, што Той, Хто стварыў ад пачатку мужчыну й жанчыну, стварыў іх такімі? (Быт. 1, 27.) 5. I сказаў: дзеля гэтага па- кінець чалавек бацьку й матку і прыстане да жонкі сваёй; і бу- дуць двое адным целам (Быт. 2, 24). 6. Дык яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалавек няхай не разлучае. 7. Яны кажуць Яму: як жа Майсей казаў даваць развод- ны ліст і развадзіцца з ёю? (Другазак. 24, 1 і наст.). 8. Ён кажа ім: Майсей дзеля жорсткасьці сэрца вашага да- зволіў вам развадзіцца з жон- камі вашымі, а спачатку ня было гэтак. 9. Але Я кажу вам: хто разь- вядзецца з жонкаю не за блуд- лівасьць і ажэніцца з дру- гою, той блудзіць; і хто ажэ- ніцца з разьведзенаю, блу- дзіць. 10. Кажуць Яму вучні Яго: калі гэткі абавязак чалавека да жонкі, то лепей не жаніцца. 11. Ён жа сказаў ім: ня ўсе разумеюць словы гэтыя, але каму дадзена. 12. Бо ёсьць скапцы, што з матчынага жывата гэткімі на-радзіліся; і ёсьць скапцы, што выпакладаны людзьмі; і ёсьць скапцы, якія зрабілі самы сябе скапцамі дзеля царства нябе-снага. Хто можа паняць, няхай пайме. 13. Тады прыведзены былі да Яго дзеці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучні-ж забаранялі ім. 14. Але Ісус сказаў: пусьціце дзяцей і не перашкаджайце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Царства Нябеснае. 15. I, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль. 16. I вось нехта, падыйшоўшы, сказаў Яму: Настаўнік добры! што зрабіць мне добрага, каб мець жыцьцё вечнае? 17. Ён жа сказаў яму: чаму ты называеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, апрача ад-наго толькі Бога. Калі-ж хо-чаш увайсьці ў жыцьцё, вы-паўняй прыказаньні. 18. Кажа яму: якія? Ісус жа сказаў: не забівай; ня блудзі; не крадзі; ня сьведчы ілжыва; 19. шануй бацьку і матку; і: любі бліжняга твайго, як са-мога сябе. (Вых. 20, 13-16, 12. Лев. 19, 18. Другазак. 5, 17-20, 16.) 20. Юнак кажа Яму: усё гэтае захаваў я ад юнацтва майго; чаго яшчэ мне нестае? 21. Ісус сказаў яму: калі хо-чаш быць беззаганным, пай-дзі, прадай маемасьць тваю і раздай бедным; і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ды йдзі за Мною. 22. Пачуўшы слова гэтае, юнак адыйшоўся з сумам, бо ў яго было вялікае багацьце. 23. Ісус жа сказаў вучням Сваім: запраўды кажу вам, што трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Нябеснае. 24. I яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці скрозь іголчына вуха, чымся багата- му ўвайсьці ў царства Божае. 25. Пачуўшы гэтае, вучні Яго дужа дзіваваліся і сказалі: дык хто-ж можа спасьціся? 26. А Ісус, глянуўшы, сказаў Ім: у людзей гэтае немагчыма, у Бога-ж усё магчыма. 27. Тады Пётр, адказваючы, сказаў Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што-ж будзе нам? 28. Ісус жа сказаў ім: За- праўды кажу вам, што ў но- вым жыцьці вы, пасьледаваў- шыя за Мною, калі Сын Чала- вечы сядзе на пасадзе славы Свае, сядзеце такжа на дванац- цацёх пасадах судзіць дванац- цаць родаў Ізраілявых. 29. I кожын, хто пакінуў дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацьку, ці матку, ці жонку, ці дзяцей, ці землі дзеля іменьня Майго, атрымае ў сто разоў больш і ўнасьледуе жыцьцё вечнае. 30. Многія-ж першыя будуць апошнімі, і апошнія першымі.

Разьдзел 20

1. Бо Царства Нябеснае па- добна да чалавека - гаспа- дара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у ві- награднік свой. 2. I, умовіўшыся з работні- камі па дынару за дзень, па- слаў іх у вінаграднік свой. 3. Выйшаўшы-ж каля трэцяе гадзіны, ён угледзіў другіх, стоячы на рынку бяз дзела. 4. I сказаў ім: ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе належацца, дам вам. Яны пайшлі. 5. Зноў выйшаўшы каля шо-стае і дзевятае гадзіны, зрабіў тое-ж. 6. Нарэшце, выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знай-шоў другіх, стоячы без ра-боты, і кажа ім: чаму вы стаіцё тут цэлы дзёнь бяз дзела? 7. Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ён кажа ім: ідзіце й вы ў вінаграднік мой і, што будзе належацца, дастанеце. 8. Калі-ж надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку эканому свайму: пакліч работ-нікаў і аддай ім плату, пачаў-шы з апошніх да першых. 9. I тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару. 10. Прыйшоўшыя-ж першымі, думалі, што яны дастануць больш, але й, яны дасталі па дынару. 11. I, узяўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому і казалі: 12. Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, перанёсшымі цяжар дня і сьпеку. 13. Ён жа ў адказ сказаў ад-наму з іх: сябра! я ня крыўджу цябе; ці-ж не за дынар ты ўмо-віўся са мною? 14. Вазьмі сваё і пайдзі; я-ж хачу даць гэтаму апошняму тое-ж, што і табе. 15. Ці-ж я ня волен у сваім рабіць, што хачу? Ці вока тваё злоснае, што я добры? 16. Гэтак будуць апошнія першьші, і першыя апошнімі; бо многа закліканых, але мала выбраных. 17. I, уваходзячы ў Еруза- лім, Ісус дарогаю адклікаў дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім: 18. Вось мы ўваходзім у Еру- залім, і Сын Чалавечы выданы будзе архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць; 19. і выдадуць Яго паганам на зьдзек і біцьцё і ўкрыжа- ваньне; і на трэці дзень увас- крэсьне. 20. Тады прыступілася да Яго маці сыноў Завядзеявых з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў Яго. 21. Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: ска- жы, каб гэтыя два сыны маі селі ў Цябе адзін з правага бо- ку, а другі з левага ў царстве Тваім. 22. Ісус сказаў у адказ: ня ведаеце, чаго просіце. Ці мо- жаце піць чару, якую Я буду піць, ці хрысьціцца хрышчэнь- нем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам. 23. I кажа ім: чару Маю бу- дзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, але сесьці ў Мя- пе з правага боку і з левага не магу даць вам, але каму пры- гатавана Айцом Маім. 24. Пачуўшы гэтае, дзесяць вучняў абурыліся на двох бра- тоў, 25. Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князі народаў валадаюць імі і вяль- можы пануюць над імі; 26. але між вамі няхяй ня будзе гэтак; а хто хоча між вамі быць большым, няхай будзе вам слугою; 27. і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе вам слу- гою, 28. бо Сын Чалавечы не дзеля таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю дзеля вы-купу многіх. 29. I, калі выходзілі яны з Ерыхону, за Ім сьледам ішло множства народу. 30. I вось, два сьляпыя, ся-дзеўшыя ля дарогі, пачуўшы, што Ісус ідзе міма, пачалі кры-чэць: зьмілуйся над намі, Го-спадзе, сыне Давідаў! 31. Народ жа крычэў на іх, каб маўчалі; але яны яшчэ мацней сталі крычэць: зьмі-луйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў! 32. Ісус, супыніўшыся, пры-клікаў іх і сказаў: чаго вы хо-чаце ад Мяне? 33. Яны кажуць Яму: Госпа-дзе! каб адчыніліся вочы на-шыя. 34. Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іх; і ўраз-жа сталі бачыць вочы іх, і яны пайшлі за Ім.

Разьдзел 21

1. I, калі падыходзілі да Еру-заліму і прыйшлі да Віффагіі ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двох вучняў, сказаўшы ім: 2. ідзеце ў сяло, якое проста перад вамі, і зараз жа зной-дзеце асьліцу прывязаную і асьлятка з ёю; адвязаўшы, прывядзеце да Мяне. 3. I калі-б хто сказаў вам нешта, адказвайце, што яны патрэбны Госпаду: і зараз па-шле іх. 4. I ўсё гэтае сталася, каб збылося сказанае праз прарока, які кажа: 5. Скажэце дачцэ Сыонавай: вось Цар твой ідзе да цябе ціхі, седзячы на асьліцы і асьляці, сыне пад'ярэмнай (Ісая 62, 11. Захар. 9, 9). 6. Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Ісус. 7. Прывялі асьліцу і ась- лятка і ўзлажылі на іх адзежы свае, і Ён сеў паверх іх. Множства-ж народу пась- цілалі свае адзежыны на да- розе, а другія рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе. 8. А народ наперадзе і за Ім ідучы клікаў: осанна* (Спасеньне) сыну Давідаваму! Багаслаўлен іду- чы ў імя Гасподняе! осанна ў вышніх! 10. I, калі ўвайшоў Ён у Еру- залім, усе места прыйшло ў рух ды гаварыла: хто гэта? 1I. Народ-жа гаварыў: гэта Ісус, прарок з Назарэту Галі- лейскага. 12. I ўвайшоў Ісус у сьвя- тыню Божую, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і абярнуў сталы мя- няльнікаў і ўслоны прадаў- цоў галубоў. 13. I казаў ім: напісана: дом Мой домам малітвы назьвецца, а вы зрабілі яго прытонам для разбойнікаў (Ісая 56, 7. Ерам. 7, 11). 14. I падыйшлі да Яго ў сьвя- тыні сьляпыя й кульгавыя, і Ён аздаравіў іх. 15. Архірэі-ж і кніжнікі, ба- чачы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, клікаючых у сьвятыні і гаворачых: осанна сыну Да- відаваму! - абурыліся 16. і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? Ісус жа ка- жа ім: Так! ці-ж вы ніколі ня чыталі: з вуснаў дзетак і сасун- коў Ты ўчыніў хвалў? (Псал. 8, 3.) 17. I, пакінуўшы іх, выйшаў з места да Віфаніі і правеў там ноч. 18. А нараніцы, варочаючыся да места, захацеў есьці. 19. I, угледзіўшы пры дарозе смакоўніцу, падыйшоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача аднаго лісьця, кажа да яе: няхай жа ня будзе на табе ўперад плоду давеку. I сма-коўніца ўраз жа засохла. 20. Угледзіўшы гэтае, вучні дзіваваліся і гаварылі: як гэта той-жа час засохла смакоў-ніца? 21. Ісус жа, адказваючы, ска-заў ім: Запраўды кажу вам: калі-б вы мелі веру і не сумля-валіся, ня толькі зробіце тое, што з смакоўніцаю, але калі і гарэ гэтай скажаце: узьніміся і кінься ў мора, - станецца. 22. I ўсё, чаго будзеце прасіць у малітве з вераго, дастанеце. 23. I, калі прыйшоў Ён у сьвя-тыню і навучаў, прыступіліся да Яго архірэі і старэйшыя з народу і сказалі: якою ўладаю Ты гзтае чыніш? I хто Табе даў гэткую ўладу? 24. Ісус сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно: калі аб гэтым скажаце Мне, то й Я вам скажу, якою ўладаю гэнае чыню. 25. Хрышчэньне Іоанавае скуль было? з неба, ці ад лю-дзёў? Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з неба, то Ён скажа нам: чаму-ж вы не паверылі яму? 26. А калі сказаць: ад лю-дзёў, - баімося народу; бо ўсе лічаць Іоана за прарока. 27. I, адказваючы, сказалі Ісусу: ня ведаем. I Ён сказаў ім: і Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае роблю. 28. А як вам здаецца? У ад- наго чалавека былі два сыны; і ён, падыйшоўшы да першага, сказаў: сын, пайдзі сяньня ра- біць у вінаградніку маім. 29. Але той сказаў у адказ: не хачу; а пасьля, пакаяўшыся, пайшоў. 30. I, падыйшоўшы да дру- гога, ён сказаў тое-ж. Гэты сказаў у адказ: іду, гаспадар; - і не пайшоў. 31. Каторы з двох выпаўніў волю айца? Кажуць Яму: пер- шы. Ісус кажа ім: запраўды кажу вам, што мытнікі і блуд- ніцы ідуць у царства Божае наперадзе вас. 32. Бо прыйшоў да вас Іоан шляхам праўды; і вы не паве- рылі яму, а мытнікі і блудніцы паверылі яму; вы-ж, і бачыў- шы гэтае, не пакаяліся пасьля, каб паверыць яму. 33. Выслухайце другую пры- повесьць: быў нейкі гаспадар дому, каторы насадзіў віна- граднік, агарадзіў яго агаро- жаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў. 34. Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў - узяць сваё плады. 35. Вінаградары, схапіўшы слуг яго, аднаго зьбілі, дру- гога, забілі, а іншага пабілі ка- меньмі. 36. Зноў паслаў ён другіх слуг, болыл чым раней; і з імі зрабілі таксама. 37. Уканцы паслаў ён да іх свайго сына, кажучы: паса- ромяцца сына майго. 38. Але вінаградары, угле- дзіўшы сына, сказалі адзін ад- наму: гэта наступнік; пой- дзем, заб'ем яго і заўладаем спадчынаю ягонай. 39. I, схапіўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі. 40. Калі-ж прыйдзе гаспа-дар вінаградніку, што зробіць ён з гэтьші вінаградарамі? 41. Кажуць Яму: злыдняў гэ-тых аддасьць ліхой сьмерці, а вінаграднік дасьць другім ві-наградарам, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час. 42. Ісус кажа ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаў-нічыя, той самы стаўся гала-вою вугла; гэта сталася ад Го-спада, і ў вачох нашых дзіва (Псал. 117, 22-23). 43. Дзеля гэтага кажу вам, што адымецца ў вас Царства Божае і дадзена будзе народу, які творыць плады яго. 44. I той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб'ецца; а на каго ён упадзе, таго раздавіць. 45. I, пачуўшы прыповесьці Яго, архірэі і фарысэі зразу-мелі, што гаворыць аб іх. 46. I стараліся спаймаць Яго; але ўбаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.

Разьдзел 22

1. Ісус, адказваючы далей, казаў прыповесьцямі: 2. Царства Нябеснае падобна да чалавека цара, каторы справіў вясельле для сына свайго. 3. I паслаў слуг сваіх клікаць запрошаных на вясельле; і не хацелі прыйсьці. 4. Зноў паслаў другіх слуг, сказаўшы: скажэце запроша-ным: вось я прыгатаваў абед мой, валы мае і, што ўкормле-на, зарэзаны, ды ўсё гатова; прыходзьце на вясельле. 5. Але яны, не зважаючы на тое, пайшлі - хто на поле сваё, а хто да свайго гандлю. 6. Другія-ж, схапіўшы слуг яго, назьдзекаваліся і забілі іх. 7. Пачуўшы аб гэтым, цар узлаваўся і паслаў войскі свае вынішчыць забойцаў гэных і спаліць места іхняе. 8. Тады кажа ён слугам сваім: вясельле гатова; але закліканыя ня былі дастойны. 9. Дык пайдзеце на росстані і ўсіх, каго сустрэнеце, клічце на вясельле. 10. I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі: і благіх, і до- брых; і на вясельлі было поўна гасьцей. 11. Цар, увайшоўшы пагля- дзець банкетуючых, убачыў там чалавека, адзетага не ў вя- сельную вопратку, 12. і кажа яму: дружа, як ты ўвайшоў сюды не ў вясельнай вопратцы? Той жа маўчаў. 13. Тады сказаў цар слугам: зьвяжэце яму рукі й ногі, вазь- меце яго і ўкіньце ў цемру вон- кавую; там будзе плач і скры- гот зубоў. 14. Бо многа запрошаных, але мала выбраных. 15. Тады фарысэі пайшлі і ра- дзіліся, як бы ўлавіць Яго на словах. 16. I пасылаюць да Яго вуч- няў сваіх з ірадзіянамі, кажу- чы: Вучыцель! мы ведаем, што 17. Ты справядлівы і аб шляху Божым справядліва навучаеш, дый ня дбаеш ні аб кога, бо не глядзіш ні на якое аблічча. 18. Дык скажы-ж нам: як Та- бе здаецца? Ці гожа даваць падатак цару, ці не? 18. Але Ісус, бачучы злос- ную хітрасьць іх, сказаў: што спакушаеце Мяне, крывадуш ныя? 19. Пакажэце Мне манэту якою плоціцца падатак. Яны прынесьлі Яму дынар. 20. I кажа ім: чыё гэта выаб-ражэньне і надпіс? 21. Кажуць Яму: царавы. Тады кажа ім: дык аддайце царава цару, а Божае Богу. 22. Пачуўшы гэта, яны зьдзі-віліся і, пакінуўшы Яго, пайш-лі. 23. У той дзень прыступіліся да Яго саддукеі, каторыя кажуць, што няма ўваскрасеньня, і спыталіся ў Яго: 24. Вучыцель! Майсей ска-заў: калі хто памрэ, ня маючы дзяцей, то брат яго няхай возьме за сябе жонку яго і ад-новіць насеньне брату свайму (Другазак. 25, 5). 25. Было вось у нас сем бра-тоў; першы, ажаніўшыся, па-мёр і, ня маючы дзяцей, пакі-нуў жонку сваю брату свайму. 26. Таксама і другі, і трэці, аж да сёмага. 27. Пасьля-ж усіх памёрла і жонка. 28. Дык у час уваскрасеньня каму з сямёх будзе яна жон-каю? Бо ўсе мелі яе. 29. Ісус сказаў ім у адказ: памыляецеся, ня ведаючы Пі-саньня, ні сілы Божае. 30. Бо пры ўваскрасеньні ані жэняцца, ані йдуць замуж, але прабываюць як ангелы Бо-жыя на небе. 31. А аб ускрасеньні па- мершых ці ня чыталі вы сказа-нага вам Богам, які гавора: 32. Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава! Бог ня ёсьць Бог памёршых, але жы-вых (Вых. 3, 6). 33. I, чуючы, народ дзівіўся з навукі Яго. 34. А фарысэі, пачуўшы, што Ён прымусіў саддукеяў змоўк- нуць, сабраліся разам. 35. I адзін з іх, законьнік, спакушаючы Яго, спытаўся, кажучы: 36. Вучыцель! якое найболь- шае прыказаньне ў законе? 37. Ісус сказаў яму: палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэр- цам тваім, і ўсею душою тва- ёю, і ўсім разуменьнем тваім. (Другазак. 6, 5.) 38. Гэта ёсьць першае і най- большае прыказаньне. 39. Другое-ж - падобнае яму: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе. (Лев. 19, 18.) 40. На гэтых двох прыка- заньнях грунтуецца ўвесь за- кон і прарокі. 41. Калі-ж сабраліся фарысэі, Ісус спытаўся ў іх: 42. Што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён сын? Ка- жуць Яму: Давідаў. 43. Кажа ім: як жа Давід у духу заве Яго Госпадам, калі кажа: 44. Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, дакуль пакладу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх. (Псал. 109, 1). 45. Дык калі Давід заве Яго Госпадам, як жа Ён сын ягоны? 46. I ніхто ня мог адказаць Яму ні слова; і з таго дня ніхто ўжо не адважаўся задаваць Яму пытаньні.

Разьдзел 23

1. Тады Ісус прамовіў да на- роду і вучняў Сваіх 2. і сказаў: на Майсеявым пасадзе паселі кніжнікі і фа-рысэі. 3. Дык усё, чаго скажуць вам дзяржацца, дзяржыцеся й рабеце, але не рабеце паводле ўчынкаў іх, бо яны гавораць і ня робяць. 4. Бо вяжуць ёрмы цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на плечы людзям; а самы ня хо-чуць і пальцам крануць іх. 5. Усе-ж учынкі свае яны робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі* (Павязкі на лобе й на руках з словамі з закону.) свае і павялічаюць пблы вопраткі сваей, 6. ды любяць першыя месцы на банкетах і першыя лавы ў сынагогах, 7. і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: вучыцель, вучыцель! 8. А вы не называйцеся ву-чыцелямі: бо адзін у вас Ву-чыцель - Хрыстос; усе-ж вы браты. 9. I айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Ацец, Каторы на нябёсах. 10. I не называнцеся настаў-нікамі; бо адзін у вас Настаў-нік - Хрыстос. 11. Большы з вас няхай бу-дзе вам за слугу. 12. Бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе, а хто пані-жае сябе, той будзе ўзвы-шаны. 13. Гора вам, кніжнікі й фа-рысэі-крывадушнікі, што за-чыняеце Царства Нябеснае пе-рад людзьмі; бо самы не ўвахо-дзіце і тых, што хочуць увай-сьці, не дапускаеце. 14. Гора вам, кніжнікі й фа-рысэі-крывадушнікі, што зья- даеце дамы ўдоў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта даста- неце цяжэйшы прысуд. 15. Гора вам, кніжнікі й фа- рысэі-крывадушнікі, што абхо- дзіце мора й сушу, каб навяр- нуць хоць аднаго; і, калі гэта здарыцца, робіце яго сынам геенны, удвая горшым за вас. 16. Гора вам, правадыры сьляпыя, якія кажаце: калі хто прысягае царквою, гэта ні- чога, а калі хто прысягае зола- там царквы, дык вінаваты. 17. Неразумныя і сьляпыя! што балей? Золата, ці цар- ква, асьвячаючая золата? 18. I калі хто прысягне жэр- твенікам, гэта нічога, а калі хто прысягне жэртваю, што на ім, то вінаваты. 19. Неразумныя і сьляпыя! што балей? Жэртва, ці жэр- твенік, што асьвячае жэртву? 20. Дык той, хто прысягае жзртвенікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім. 21. I хто прысягае царквою, прысягае ёю і жывучымі у ёй. 22. I хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Се- дзячым на ім. 23. Гора вам, кніжнікі й фа- рысэі-крывадушнікі, што дае- цё дзесяціну з мяты, аніжу і кміну, ды пакінулі найваж- нейшае ў законе: суд і міласьць і веру; гэтае трэба было рабіць, дый гэнага не пакідаць. 24. Правадыры сьляпыя, што камара адцэджваеце, а вярблюда глытаеце! 25. Гора вам, кніжнікі й фа- рысэі-крывадушнікі, што ачы- шчаеце чару і місу зьверху, а ўсярэдзіне поўны драпежнась- ці і няпраўды. 26. Фарысэй сьляпы! ачысьці перш сярэдзіну чары і місы, каб чыстыя былі і зьверху. 27. Гора вам, кніжнікі й фа-рысэі-крывадушнікі, што ро-біцеся падобнымі да памаля-ваных трунаў, якія звонку здаюцца харошымі, а ўсярэдзі-не поўны касьцей трупаў і роз-нае нечысьці. 28. Гэтак і вы звонку здаецёся людзям сьвятымі, а ўсярэдзіне поўны крывадушнасьці і беззаконьня. 29. Гора вам, кніжнікі й фа-рысэі-крывадушнікі, што бу-дуеце магілы прарокам і пры-харошываеце памятнікі сьвя-тым, 30. і кажаце: калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, то ня былі-б супольнікамі іх у крыві пра-рокаў. 31. Гэткім чынам вы самыя проці сябе сьведчыце, што вы сыны тых, якія забівалі пра-рокаў. 32. Дапаўняйце-ж меру айцоў вашых. 33. Зьмеі, плод яхідніны! як унікнеце вы асуджэньня ў геенну? 34. Вось, дзеля гэтага Я па-сылаю да вас прарокаў і лю-дзей мудрых і кніжнікаў; і вы іншых заб'ецё і раскрыжуеце, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з места да места. 35. Няхай жа падзе на вас уся кроў сьвятая, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Ва-рахіінавага, каторага вы забілі між царквою і жэртвенікам. 36. Запраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты. 37. Ерузалім, Ерузалім, за-бойца прарокаў, каменьмі па-біваючы пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбі- рае птушанят сваіх пад крыль- лі, і вы не захацелі. 38. Вось жа астаецца вам дом ваш пусты. 39. Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сяньня, да- куль ня скажаце: багаслаўле- ны, хто йдзе ў імя Госпада.

Разьдзел 24

1. I, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і прыступіліся вучні Яго, манючыся паказаць Яму будынкі сьвятыні. 2. Ісус жа сказаў ім: ці ба- чыце ўсё гэтае? Запраўды ка- жу вам: не астанецца тут ка- меня на камені: усё будзе зьні- шчана. 3. Калі-ж сядзеў Ён на гарэ Аліўнай, прыступіліся да Яго вучні насамоце і спыталіся: скажы нам, калі гэтае станец- ца, і які знак Твайго прыходу і сканчэньня сьвету? 4. Ісус сказаў ім у адказ: сьцеражэцеся, каб хто не падмануў вас, 5. бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць гаварыць: я Хрыстос,- і шмат каго пад- мануць. 6. Таксама пачуеце пра вой- ны і ваенныя чуткі. Глядзеце, ня трывожцеся: бо ўсё гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не канец. 7. Бо паўстане народ на на- род і царства на царства; і бу- дуць галады, моры і зямлітра- сеньні па мясцох. 8. Усё-ж гэнае - пачатак гора. 9. Тады будуць выдаваць вас на мукі й забіваць вас; і зьненавідзяць вас усе народы за Імя Маё. 10. I тады спакусяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць і ненавідзець адзін аднаго. 11. І многія фальшывыя пра-рокі паўстануць і многіх пад-мануць. 12. І ад памнажэньня грэху шмат у каго асьцюдзянее лю-боў. 13. Хто-ж вытрывае да канца, спасецца. 14. I абвяшчаць будуць Эван-гельле царства па ўсім сьвеце дзеля сьвядоцтва ўсім наро-дам; і тады прыйдзе канец. 15. Дык вось, калі ўбачыце агіду спусташэньня, аб якой сказаў прарок Даніла, што паўстане на сьвятым месцы, (чытаючы няхай разумее): 36. тады, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы; 17. і хто на страсе, той няхай ня зыходзіць узяць што-не-будзь з дому свайго. 18. I хто ў полі, той няхай не варочаецца назад узяць во-пратку сваю. 19. Гора-ж цяжарным і кор-мячым грудзьмі ў тыя дні. 20. Малецеся-ж, каб ня пры-шлося ўцякаць вам зімою, ці ў суботу. 21. Бо тады будзе вялікая туга, якой ня было ад пачатку сьвету аж дагэтуль і ня будзе. 22. I калі-б не скараціліся тыя дні,то не спаслося-б нівод-нае цела: але дзеля выбра-ных скароцяцца тыя дні. 23. Тады, калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, ці там, - ня верце. 24. Бо паўстануць фальшы-выя Хрысты і фальшывыя пра-рокі і дадуць вялікія зна- мёньні і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных. 25. Вось Я наперад сказаў вам. 26. Дык, калі скажуць вам: вось Ён у пустыні, - ня вы- ходзьце; вось Ён у пакоях, - ня верце. 27. Бо, як бліскавіца выхо- дзіць з усходу і відаць да за- хаду, так будзе прыход Сына Чалавечага. 28. Бо абы дзе быў труп, та- мака зьбяруцца і арлы. 29. I ўраз-жа пасьля тугі дзён гэных сонца зьмеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свай- го, і зоры спадуць з неба, і сілы нябесныя ўзварухнуцца. 30. Тады зьявіцца знак Сына Чалавечага на небе, і тады за- плачуць усе пляменьні зямныя і ўгледзяць Сына Чалавечага ідучы на воблаках нябесных з сілаю і славаю вялікаю. 31. I пашле Ангелаў сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць выбраных Яго ад ча- тырох вятроў, ад краю нябес да краю іх. 32. Ад смакоўніцы вазьмеце прыклад: калі галіны яе ро- бяцца ўжо мяккімі і пускаюць лісьце, дык ведаеце, што бліз- ка лета. 33. Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, дык ведайце, што блізка пры дзьвярох. 34. Запраўды кажу вам: не праміне род гэты, як усё гэтае станецца. 35. Неба й зямля прамінуць; але словы Мае не прамінуць. 36. Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня ведае, навет і ангелы нябесныя, а толькі Ацец Мой адзін. 37. Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Ча- лавечага. 38. Бо, як у дні перад пато- пам елі, пілі, жаніліся й ішлі замуж, да таго дня, як увайшоў Ной у карабель, 39. і ня думалі, пакуль ня прыйшоў патоп і ня зьнішчыў усіх: так будзе і ў прыход Сына Чалавечага. 40. Тады будуць у полі двое: адзін бярэцца, а другі пакіда-ецца. 41. Дзьве мелючыя ў жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца. 42. Дык ня сьпіце, бо ня ве-даеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе. 43. Вам жа тое вядома, што, калі-б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, дык ня спаў-бы і ня даў-бы пад-капацца пад дом свой. 44. Дзеля гэтага і бы будзьце гатовы; бо Сын Чалавечы пры-йдзе ў гадзіну, у якую ня ду-маеце. 45. Хто-ж верны й разумны раб, што яго гаспадар паставіў над слугамі сваімі, каб даваць ім у пару есьці? 46. Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак. 47. Запраўды кажу вам, што над ўсею маемасьцяй сваёй паставіць его. 48. Калі-ж гэны благі слуга скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой, 49. і пачне біць сяброў сваіх ды есьці й піць з п'яніцамі, - 50. то прыйдзе гаспадар слугі таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня думае; 51. і адлучыць яго і пакладзе яму адну долю з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгот зубоў.

Разьдзел 25

1. Тады падобна будзе царства нябеснае да дзесяцёх дзяўчат, якія, узяўшы сьветачы, выйшлі насустрэчу жаніху. 2. 3 іх пяць было разумных і пяць неразумных. 3. Неразумныя, узяўшы сьветачы сваі, не ўзялі з сабою алею. 4. Мудрыя-ж разам з сьвета- чамі сваімі ўзялі алей у су- дзіны свае. 5. А як жаніх замарудзіў, то задрамалі ўсе і паснулі. 6. Але ў паўночы ўзьняўся крык: вось жаніх ідзе, выходзь- це насустрэчу яму! 7. Тады ўсталі ўсе дзяўчаты гэныя і паправілі сьветачы сваі. 8. Неразумныя-ж сказалі мудрым: дайце нам вашага алею, бо сьветачы нашы гас- нуць. 9. А разумныя адказалі, ка- жучы: каб ня здарылася не- дахвату і ў нас і ў вас, пай- дзеце лепш да прадаўцоў і ку- пеце сабе. 10. Калі-ж пайшлі яны ку- пляць, прыйшоў жаніх, і га- товыя ўвайшлі з ім на вясель- ле, і дзьверы зачыніліся. 11. Пасьля прыходзіць і рэшта дзяўчат ды кажуць: Го- спадзе! Госпадзе! адчыні нам! Ён-жа сказаў ім у адказ: Запраўды кажу вам: ня знаю вас. Дык ня сьпіце, бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы. 14. Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слуг сваіх і здаў ім маемасьць сваю. 15. І аднаму даў пяць талянтаў* (вага серабра.), другому два, іншаму адзін - кожнаму паводле яго сілы. 16. Той, што дастаў пяць талянтаў, пайшоў, пусьціў іх у дзела і прыдбаў другіх пяць талянтаў. 17. Так сама і той, што дастаў два талянты, прыдбаў другія два. 18. А той, што дастаў адзін талянт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў серабро гаспадара свайго. 19. Цераз доўгі час прыходзіць гаспадар слуг гэных і трэбуе ў іх справаздачы. 20. I, падыйшоўшы, той, што быў дастаў пяць талянтаў, прынёс другія пяць талянтаў і кажа: гаспадар! пяць талянтаў ты даў мне; вось другія пяць талянтаў я прыдбаў на іх. 21. Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і верны слуга! у малым ты быў верны, над мно-гім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго. 22. Падыйшоў таксама і той, што дастаў два талянты, і сказаў: гаспадар, два талянты ты мне даў, вось другія два талянты я прыдбаў на іх. 23. Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго. 24. Падыйшоў і той, што дастаў адзін талянт, і сказаў: гаспадар, я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі: жнеш, дзе ня сеяў, і зьбіраеш, дзе не рассыпаў; 25. дык, убаяўшыся, пайшоў і схаваў талянт твой у зямлю: вось табе тваё. 26. Гаспадар-жа яго сказаў яму ў адказ: благі і ляны слуга! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў. 27. Дзеля гэтага належала табе аддаць серабро маё таргуючым; і я, прыйшоўшы, дастаў бы сваё з прыбыткам. 28. Дык вазьмеце ў яго талянт і дайце маючаму дзесяць талянтаў. 29. Бо ўсякаму маючаму будзе дадзена і прыўмножыцца, а ў нямаючага і тое, што мае, ўзята будзе. 30. А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў. 31. Калі-ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй, і ўсе сьвятыя Ангелы з Ім, тады сядзе на пасадзе славы сваёй. 32. I зьбяруцца перад Ім усе народы; і аддзёліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авец ад казлоў; 33. і паставіць авец па правай руцэ, а казлоў па левай. 34. Тады скажа Цар тым, што направа ад Яго: прыйдзеце, багаслаўленыя Айца Майго, насьледуйце царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету. 35. Бо Я хацеў есьці, і вы накармілі Мяне; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў у дарозе, і вы прынялі Мяне. 36. Быў нагі, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне. 37. Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі? ці прагнучым і напаілі? 38. Калі мы бачылі Цябе ў дарозе і прынялі? Ці нагім і адзелі? 39. Калі мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе? 40. I Цар скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэных меншых братоў Маіх, вы зрабілі Мне. 41. Тады скажа і тым, што налева: ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны чарту і ангелам ягоным. 42. Бо Я хацеў есьці, і вы не далі Мне; прагнуў, і вы не напаілі Мяне; 43. быў у дарозе, і ня прынялі Мяне; быў нагі, і не адзелі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і не даведаліся Мяне. 44. Тады і яны скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным, ці прагнучым, ці ў дарозе, ці нагім, ці хворым, ці ў вязьніцы і не паслужылі Табе? 45. Тады скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: як вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, то не зрабілі Мне. 46. I пойдуць гэтыя на муку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.

Разьдзел 26

1. І сталася, калі Ісус скончыў усе гэтыя словы, то сказаў да вучняў Сваіх: 2. вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы выданы будзе на раскрыжаваньне. 3. Тады сабраліся архірэі і кніжнікі і старшыя з народу на падворак архірэя іменьнем Кайяфа. 4. I ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць. 5. Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб не ўзьнялося абурэньне ў народзе. 6. Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, 7. прыступілася да Яго жанчына з алябастраваю судзінаю з алеем мнагацэнным і паліла Яму на галаву, як ляжаў. 8. Угледезіўшы гэтае, вучні Яго гневаліся, кажучы: на што гэткае марнаваньне? 9. Бо можна было-б прадаць гэты алей за добрую цану і даць убогім. 10. Але Ісус, ведаючы гэтае, сказаў ім: на што робіце прыкрасьць жанчыне? яна добры ўчынак учыніла для Мяне. 11. Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне незаўсёды маеце. 12. Паліўшы алеем гэным цела Маё, яна ўчыніла на па- хаваньне Маё. 13. Запраўды кажу вам: дзе будзе абвяшчацца Эвангельле гэтае па ўсім сьвеце, сказана будзе і аб тым, што яна зрабіла, на ўспамін аб ёй. 14. Тады адзін з дванаццацёх, называны Юда Іскарыёт, пайшоўшы да архірэяў, 15. сказаў: што хочаце даць мне, і я вам выдам Яго? Яны вызначылі ему трыццаць срыбнякоў. 16. I з таго часу ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго. 17. У першы-ж дзень праснакоў прыйшлі вучні Ісуса і сказалі Яму: дзе хочаш прыгатаваць Табе есьці пасху? 18. Ён жа сказаў: пайдзеце ў места да такога-і-такога і скажэце яму: Вучыцель кажа: час Мой блізкі; у цябе зроблю пасху з вучнямі Маімі. 19. Вучні зрабілі, як загадаў ім Ісус; і прыгатавалі пасху. 20. Калі-ж настаў вечар, Ён узьлёг з дванаццацьма вуч-нямі. 21. I, калі яны елі, сказаў: запраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне. 22. 1, крэпка засумаваўшы, пачалі гаварыць Яму кожны з іх: ці ня я, Госпадзе? 23. Ён жа сказаў у адказ: той, хто памачыў са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мяне. 24. Бо Сын Чалавечы пры-ходзе, як напісана аб Ім: але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; ляпей было-б гэтаму чалавеку не радзіцца. 25. Пры гэтым і Юда, што пра-даў Яго, сказаў: ці ня, я Равві? Ісус кажа яму: ты сказаў. 26. I, калі яны елі, Ісус, узяў-шы хлеб і пабагаславіўшы, па-ламаў і даваў вучням ды ска-заў: прымеце, ешце; гэта ёсьць цела Маё. 27. I, узяўшы чару і аддаўшы хвалу, падаў ім і сказаў: піце з яе ўсе; 28. бо гэта есьць кроў Мая новага запавету, якая ліецца за многіх дзеля дараваньня гра-хоў. 29. Кажу-ж вам, што адгэ-туль ня буду піць ад плоду гэ-тага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў царстве Айца Майго. 30. I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную. 31. Тады кажа ім Ісус: усе вы спакусіцеся дзеля Мяне ў гэту ноч, бо напісана: паражу пастуха, і расьсеюцца авечкі стада (Захар. 13, 7). 32. Па ўваскрасеньні-ж Маім спаткаю вас у Галілеі. 33. А Пётр сказаў Яму ў ад- каз: калі і ўсе спакусяцца дзеля Цябе, я ніколі не пад- дамся спакусе. 34. Ісус сказаў яму: запраў- ды кажу табе, што ў гэту ноч, перш, чымся прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. 35. Кажа Яму Пётр: хаця-б прышлося мне і памерці з Та- бою, не адракуся ад Цябе. Па- добнае гаварылі і ўсе вучні. 36. Тады йдзе з імі Ісус на месца, званае Гефсіманія, і ка- жа вучням: пасядзеце тут, па- куль Я пайду памалюся там. 37. I, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядзеявых, зачаў тужыць і сумаваць. 38. Тады кажа ім Ісус: ту- жыць душа Мая аж да сьмерці: пабудзьце тут і ня сьпіце са Мною. 39. I, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Ацец Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне чара гэтая; аднак, не як Я ха- чу, але як Ты. 40. I прыходзіць да вучняў і знаходзіць іх у сьне, дый кажа Пятру: гэтак не маглі вы і ад- нае гадзіны ня спаць са Мною? 41.Ня сьпіце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спакусу. Дух бадзёры, цела-ж нядужае. 42. I зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Ацец Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Мне ня піць яе, няхай станецца воля Твая! 43. I, прыйшоўшы, знахо- дзіць іх ізноў у сьне; бо ў іх вочы абцяжэлі. 44. I, пакінуўшы іх, адый- шоўся ізноў і маліўся трэці раз, мовіўшы тое-ж слова. 45. Тады прыходзіць да вуч- няў Сваіх і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось настаў час, і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў. 46. Устаньце, пойдзем: вось прыходзе той, што прадае Мя-не. 47. I, калі яшчэ гаварыў Ён, вось прыйшоў Юда, адзін з дванаццацёх, і з ім множства народу з мячамі ды каламі, ад архірэяў і старшых народ-ных. 48. Прадаючы-ж Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я паца-лую, той і ёсьць; бярэце Яго. 49. I ўраз, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! і пацалаваў Яго. 50. А Ісус сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады падыйшлі і ўзлажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго. 51. I вось, адзін з быўшых з Ісусам, выцягнуўшы руку, да-стаў меч свой і, удэрыўшы слугу архірэявага, адсек яму вуха. 52. Тады кажа я.му Ісус: вярні меч твой на яго месца; бо ўсе, узяўшыя меч. ад мяча загінуць. 53. Ці думаеш, што Я не магу цяпер упрасіць Айца Майго, і Ён ня дасьць Мне балей два-наццацёх легіонаў Ангелаў? 54. Ды як жа збудзецца на-пісанае, што гэта мусіць стац-ца? 55. У той час сказаў Ісус на-роду: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі ды каламі браць Мяне; кожны дзень ся-дзеў я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы ня бралі Мяне. 56. Гэтае-ж усё сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі. 57. А ўзяўшыя Ісуса завялі Яго да Кайяфы, архірзя, куды сабраліся кніжнікі і старшыні. 58. Пётр жа сьледаваў за Ім здалёк да падворка архірэй- скага; і, увайшоўшы ў сярэ- дзіну, сеў з слугамі, каб ба- чыць канец. 59. Архірэі і старэйшыны ды ўвесь сынэдрыон* (Вярхоўны суд.) шукалі фальшывых сьвядоцтваў проці Ісуса, каб забіць Яго. 60. I не знайшлі; і, хаця мно- га фальшывых сьведкаў пры- ходзіла, не знайшлі. Ўканцы прыйшлі два фальшывыя сьве- дкі 61. і сказалі: Ён казаў: магу зруйнаваць царкву Божую і ў тры дні збудаваць яе. 62. I, устаўшы, архірэй ска- заў Яму: Ты нічога не адказ- ваеш? Што яны проці Цябе сьведчаць? 63. Ісус маўчаў. I архірэй сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы? 64. Ісус кажа яму: ты ска- заў; да таго кажу вам: адгэ- туль убачыце Сына Чалаве- чага, седзячы з правага боку сілы і ідучы на воблаках ня- бесных. 65.Тады архірэй разьдзер адзежы свае і сказаў: Ён блюзьніць: на што нам яшчэ сьведкі? вось жа цяпер вы чулі хулу Яго. 66. Як вам здаецца? Яны-ж сказалі ў адказ: варт сьмерці. 67. Тады плявалі Яму ў аб- лічча і тузалі Яго; другія-ж білі Яго па шчоках 68. ды казалі: адгадай, Хры- стос, хто ўдэрыў Цябе? 69. А Пётр сядзеў вонках на падворку, і падыйшла да яго служка ды сказала: і ты быў з Ісусам Галілеянінам. 70. Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты гаворыш. 71. Калі-ж ён выходзіў за ва-роты, убачыла яго другая, ды кажа быўшым там: гэты быў з Ісусам Назарэем. 72. I ён ізноў адрокся, прыся-гаючыся, што ня ведае чала-века гэтага. 73. Крыху паждаўшы па-дыйшлі туды стаяўшыя там і сказалі Пятру: запраўды, ты з іх, бо і гутарка твая выдае цябе. 74. Тады ён зачаў клясьціся і бажыцца, што ня ведае гэтага чалавека. I ўраз-жа запяяў певень. 75. I прыпомніў Пётр сказа-нае яму Ісусам, як гаварыў: перш, чымся певень прапяе, тройчы адрачэшся ад Мяне. I, выйшаўшы вонкі, плакаў горка.

Разьдзел 27

1. Калі-ж настала раніца, ўсе архірэі і старшыні народу ме-лі нараду аб Ісусе, каб Яго забіць. 2. I, зьвязаўшы Яго, завялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, начальніку. 3. Тады Юда, які прадаў Яго, угледзіўшы, што Ён засуджа-ны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срыбнякоў архірэям і старшыням, 4. кажучы: саграшыў я, пра-даўшы кроў нявінную. Яны-ж сказалі яму: што нам да гэтага? глядзі сам. 5. I, кінуўшы срыбнякі ў цар-кве, ён выйшаў і пайшоў паве-сіўся. 6. А архірэі, узяўшы срыбня- кі, сказалі: нельга класьці іх у скарбонку, бо гэта цана крыві. 7. Зрабіўшы-ж нараду, купілі за іх зямлю ганчара, каб ха- раніць чужынцаў. 8. Вось чаму і завецца зямля тая зямлёю крыві да таго дня. 9. Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які ка- жа: і ўзялі трыццаць срыбня- коў цану Ацэненага, што аца- нілі сыны Ізраіля, 10. і далі іх за зямлю ганчара, як сказаў мне Госпад. 11. Ісус-жа стануў перад на- чальнікам; і спытаўся ў Яго начальнік: Ты Цар Юдэйскі? Ісус сказаў яму: ты кажаш. 12. I, калі абвінавачавалі Яго архірэі і старшыні, Ён нічога не адказваў. 13. Тады кажа Яму Пілат: ня чуеш, колькі сьведчаць проці Цябе? 14. I не адказваў яму ні на адно слова, так што начальнік дужа дзівіўся. 15. На сьвята-ж начальнік меў звычай звальняць народу аднаго вязьня, якога жадалі. 16. Быў тады ў іх вядомы ва- строжнік, іменьнем Варавва. 17. I вось, калі яны зыйшліся, сказаў ім Пілат: каго хочаце, каб я вам звольніў: Варавву, ці Ісуса, называнага Хры- стом? 18. Бо ведаў, што прадалі Яго праз завісьць. 20. Калі-ж ён засядаў у су- дзе, жонка паслала яму ска- заць: не рабі нічога Праведні- ку таму, бо я сягоньня ў-ва сьне многа цярпела дзеля Яго. Але архірэі і старшыні падбілі народ, каб прасілі Ва- равву, а Ісуса загубілі. 21. Тады начальнік спытаўся ў іх: каго з двох хочаце, каб я вам звольніў? Яны сказалі: Варавву. 22. Пілат кажа ім: што-ж я зроблю з Ісусам, называным Хрыстом? Кажуць яму ўсе: няхай будзе расьпяты! 23. Начальнік сказаў: што-ж благое зрабіў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: няхай будзе расьпяты! 24. Пілат, бачучы, што нішто не памагае, а ўзбурэньне па-вялічваецца, узяў вады і ўмыў рукі перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Правед-ніка гэтага; вы глядзіце. 25. I, адказваючы, увесь на-род сказаў: кроў Яго на нас і на дзецях нашых! 26. Тады звольніў ім Варавву, а Ісуса, зьбіўшы, выдаў на рас-крыжаваньне. 27. Тады жаўнеры началь-ніка, узяўшы Ісуса да прэто-рыі* (судзілішча прэтарскае), сабралі на Яго цэлую роту. 28. I, разьдзеўшы Яго, апра-нўлі Яму чырвоны плашч; 29. і, сплёўшы вянок з цяр-ніны, узьдзелі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку тры-сьціну; і, становячыся перад Ім на калені, насьмяхаліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі! 30. I плявалі на Яго і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галаве. 31. I, калі насьмяяліся з Яго, зьнялі з Яго чырвоны плашч, і адзелі Яго ў адзежы Ягоныя, і павялі Яго на раскрыжаваньне. 32. Выходзячы, яны сустрэлі аднаго Кіранэйца, па іменьню Сымона; гэтага прымусілі ня-сьці крыж Яго. 33. I, прыйшоўшы на месца, называнае Галгофа, што зна- чыць: меца чэрапу, 34. далі Яму піць воцат, зьмя- шаны з жоўцяй; і, пакашта- ваўшы, не хацеў піць. 35. Расьпяўшы-ж Яго на крыжу, дзялілі адзежы Яго, кідаючы жэрабе; каб збылося сказанае праз прарока: па- дзялілі адзежы мае і на во- пратку маю кінулі жэрабе. 36. I, пасеўшы, пілнавалі Яго там. 37. I зрабілі над галавою Яго надпіс аб віне Яго: гэты ёсьць Ісус, Цар Юдэйскі. 38. Тады раскрыжаваны былі з Ім два разбойнікі: адзін спра- ва, а другі зьлева. 39. Праходзіўшыя-ж міма зьняважалі Яго, ківаючы га- лавамі 40. і кажучы: Ты, што руй- нуеш цэрквы і ў тры дні ад- будоўваеш! спасі Сябе Са- мога! Калі Ты Сын Божы, зый- дзі з крыжа! 41. адобне-ж і архірэі з кніжнікамі і старшынамі, нась- мяхаючыся, казалі: 42. другіх спасаў, а Сябе Са- мога ня можа спасьці! Калі Ён Цар Ізраіля, няхай цяпер зыйде з крыжа, і мы паверым Яму. 43. Спадзяваўся на Бога, ня- хай-жа цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо-ж Ён казаў: Я Сын Божы. 44. Таксама і разбойнікі, раскрыжаваныя разам з Ім, зьняважалі Яго. 45. Ад шостае-ж гадзіны цем- ра сталася па ўсей зямлі да га- дзіны дзявятае. 46. А каля дзявятай гадзіны загаласіў Ісус моцным гола- сам: Элі! Элі! лама сабахтані? Гэта значыць: Божа Мой! Божа Мой! навошта Мяне пакінуў? 47. Некаторыя з тых, што там стаялі, чуючы гэтае, казалі: Ён кліча Ільлю. 48. І ўраз пабег адзін з іх, і, узяўшы губку ды памачыўшы ў воцат і насадзіўшы на трысьціну, даў Яму піць. 49. А другія казалі: чакай; паглядзім, ці прыйдзе Ільля спасаць Яго. 50. Ісус жа, зноў загаласіўшы моцным голасам, аддаў душу. 51. I вось, заслона ў царкве разьдзерлася надвое ад верху да нізу; і зямля затраслася; і скалы патрзскаліся. 52. I магілы расчыніліся; і многа целаў памёршых сьвятых папаўставала. 53. I, выйшаўшы з магіл, па ўваскрасеньні Яго ўвайшлі ў сьвятое места і паказаліся мно-гім. 54. Сотнік-жа і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, бачучы трасеньне зямлі і ўсё, што сталася, спалохаліся крэпка і казалі: запраўды, Ён быў Сын Божы. 55. Было тамака, углядаючыся здалёк, многа жанчын, якія йшлі за Ісусам з Галілеі і служылі Яму. 56. Між імі былі Марыя Магдаліна і Марыя, маці Якава і Іосіі, і маці сыноў Завядзеявых. 57. Калі-ж настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, іменьнем Язэп, каторы таксама быў вучнем Ісуса. 58. Ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісўсавага. Тады Пілат загадаў аддаць цела. 59. I, узяўшы цела, Язэп абкруціў Яго чыстым палатном; 60. і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую высек ён у скале; і, прываліўшы вялікі камень да дзьвераў магілы, пайшоў стуль. 61. Былі-ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, каторыя сядзелі насўпраць магілы. 62. На другі дзень, што йдзе за пятніцаю, сабраліся архірэі і фарысэі да Пілата 63. і гаварылі: Пане! мы прыпомнілі, што ашуканец той, як быў яшчэ жывы, сказаў: цераз тры дні ўваскрэсну. 64. Дык прыкажы вартаваць магілу да трэцяга дня, каб вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, ня ўкралі Яго і не сказалі народу: уваскрос з мёртвых. I будзе апошняе ашуканства горш першага. 65. Пілат сказаў ім: вось вам старожа; ідзеце, вартуйце, як ведаеце. 66. Яны пайшлі і паставілі ля магілы варту і прылажылі да каменя пячаць.

Разьдзел 28

1. Калі прыйшла субота, у час сьвітаньня першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.

2. I вось сталася вялікае трасеньне зямлі; бо Ангел Гасподні, зыйшоўшы з неба, прыступіўшы, адваліў камень ад дзьвераў магілы і сядзеў на ім.

3. Выгляд яго быў, як бліскавіца, і вопратка яго белая, як сьнег.

4. I ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як няжывыя.

5. Ангел-жа, адказваючы жанчынам, сказаў: ня бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса расьпятага.

6. Яго няма тут: Ён уваскрос, як і сказаў. Хадзеце, паглядзеце месца, дзе ляжаў Госпад,

7. і пайдзеце хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён ускрос з мёртвых і вось апярэдзіць вас у Галілеі; там Яго ўбачыце. Вось я сказаў вам.

8. I, выйшаўшы борзда з магілы, яны з страхам і радасьцяй вялікай пабеглі апавясьціць вучняў Яго.

9. Калі-ж яны ішлі апавясьціць вучняў Яго, дык вось Ісус спаткаў іх і сказаў: радуйцеся! I яны, прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.

10. Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзіце, апавясьціце братоў Маіх, каб ішлі ў Галілею; і там яны ўбачаць Мяне.

11. Калі-ж яны ішлі, то некаторыя з вартаўнікоў, пайшоўшы ў места, абвясьцілі архірэям усё, што сталася.

12. I тыя, сабраўшыся з старшынямі і зрабіўшы нараду, далі даволі грошай жаўнерам

13. і сказалі: скажэце, што вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі мы спалі.

14. I, калі чутка аб гэтым дойдзе да Начальніка, мы пераканаем яго і вас учынім бясьпечнымі.

15. Яны, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі; і разышлося слова гэтае між Юдэямі да сёньняшняга дня.

16. А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды сказаў ім Ісус.

17. I, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; іншыя-ж сумляваліся.

18. I, падыйшоўшы, Ісус прамовіў да іх: дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі.

19. Дык ідзеце, навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,

20. навучаючы іх выпаўняць усё, што Я сказаў вам; і вось Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: