ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВЯТОЕ ЭВАНГЕЛЬЛЕ
Разьдзел 1
1. Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.
2. Як напісана ў прарокаў: вось я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе дарогу Тваю перад Табою (Малах. 3, 1).
3. Голас гукаючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, простымі рабеце сьцежкі Яго (Ісая 40, 3).
4. Зьявіўся Іоан, хрысьцячы ў пустыні і абвяшчаючы пакутнае хрышчэньне дзеля адпушчэньня грахоў.
5. I выходзілі да Яго ўся старана Юдэйская і Ерузалімцы, і хрысьціліся ад Яго ў рацэ Іордане, спавядаючыся з грахоў сваіх.
6. I быў Іоан адзеты ў вярблюдавы волас і ў скураны пояс на паясьніцы сваёй, і еў саранчу ды дзікі мёд.
7. I прапаведываў кажучы: ідзе за мною Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варт, нахіліўшыся, разьвязаць рамень абуцьця Яго.
8. Я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.
9. I сталася ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэту Галілейскаго і хрысьціўся ад Іоана ў Іордане.
10. I, як выходзіў із вады, тут жа ўгледзіў Іоан расчыняючыся неба й Духа, як галуба, зыходзячы на Яго.
11. I голас быў з неба: Ты Сын Мой улюблены, Якому спагадаю.
12. I зараз Дух павёў Яго ў пустыню.
13. I быў Ён там у пустыні сорак дзён спакушаны ад сатаны, і быў з зьвярамі, і Ангелы служылі Яму.
14. Пасьля-ж таго, як Іоан быў выданы, прыйшоў Ісус у Галілею, прапаведуючы Эвангельле царства Божага
15. і кажучы, што споўніўся час і наблізілася царства Божае: пакайцеся і верце ў Эвангельле.
16. Праходзячы-ж ля мора Галілейскага, угледзіў Сымона і Андрэя, брата ягонага, як закідалі сеці ў мора, бо яны былі рыбаловы.
17. I сказаў ім Ісус: ідзеце за Мною, і Я зроблю вас лаўцамі людзей.
18. I яны той жа час пакінулі свае сеці і пайшлі за Ісусам.
19. I, адыйшоўшы адтуль недалёка, Ён угледзіў Якава Завядзеявага і Яна, брата ягонага, таксама ў чаўне, правючы сеці.
20. I тут жа клікнуў іх. I яны, пакінуўшы бацьку свайго Завядзея ў чаўне з работнікамі, пайшлі за Ім.
21. I прыходзяць у Капэрнаум, і, неадкладаючы, у суботу ўвайшоў Ён у школу і навучаў.
22. I дзівіліся з Яго навукі, бо, навучаючы іх, быў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
23. I быў у школе іхняй чалавек, якім заўладаў дух нячысты, і закрычэў:
24. Пакінь! што Табе да нас, Ісус Назарэйскі? Ты прыйшоў згубіць нас! Ведаю цябе, хто ты, Сьвяты Божы!
25. Але Ісус пагразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго.
26. Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго.
27. I ўсе спужаліся і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? што гэта за новая навука, што сваёй уладай і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго?
28. I хутка разыйшлася аб Ім чутка па ўсіх ваколіцах Галілеі.
29. Выйшаўшы ўраз жа із школы, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя, з Якавам і Іоанам.
30. Цешча-ж Сымонавая ляжала ў гарачцы; і зараз кажуць Яму аб ёй.
31. Падыйшоўшы, Ен падняў яе, узяўшы за руку, і гарачка пакінула яе, і яна пачала служыць ім.
32. Калі-ж настаў вечар, як зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злым духам.
33. I ўсё места сабралося перад дзьвярыма.
34. I Ён аздаравіў многіх, цярпеўшых ад розных хворасьцяў, і выгнаў духаў; і не пазваляў злым духам гаварыць, што яны пазналі Яго.
35. А нараніцы, устаўшы дужа рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся.
36. Сымон і быўшыя з імі пайшлі за Ім;
37. і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: ўсе шукаюць Ця6е.
38. Ён кажа ім: пойдзем у бліжэйшыя сёлы і месты, каб Мне й там навучаць, бо-ж Я дзеля таго прыйшоў.
39. I Ён навучаў у школах іхніх скрозь па ўсёй Галілеі і выганяў злых духаў.
40. Прыходзіць да Яго пракажоны, молючы Яго і падаючы перад Ім на калені, дый кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
41. Ісус жа, зьлітаваўшыся над ім, працягнуў руку, даткнуўся да яго і сказаў яму: хачу, будзь чысты!
42. I, як-толькі Ён сказаў гэта, праказа тут жа зыйшла з яго, і ён ачысьціўся.
43. І, грозна глянуўшы на яго, зараз жа адаслаў яго
44. і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэньніку і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсей, дзеля сьведчаньня ім.
45. А ён, выйшаўшы, пачаў многа гаварыць і шырыць кругом вестку, дзеля чаго Ісус ня мог ужо ўвайсьці адкрыта ў места, але быў вонках, у мясцох пустынных. I прыходзілі да Яго зусюль.
Разьдзел 2
1. Праз колькі дзён ізноў прыйшоў Ён у Капэрнаум, і разыйшлося, што Ён у доме.
2. Зараз сабралося гэтулькі народу, што ўжо і ля дзьвераў ня было месца; і Ён гаварыў ім слова.
3. I прыйшлі да Яго з спараліжаваным, якога несьлі чацьвёра;
4. і, ня маючы магчымасьці прыйсьці да Яго цераз народ, раскрылі страху дому, дзе Ён быў, і, зробіўшы дзіру, спусьцілі пасьцель, на якой ляжаў спараліжавены.
5. Ісус, бачучы веру іх, кажа паралітыку: дзіця, даруюцца табе грахі тваі.
6. Тут жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:
7. што гэта ён гэтак блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?
8. Ісус, ураз жа даведаўшыся духам Сваім, што яны гэтак думаюць сабе сказаў Ім: на што гэтак думаеце ў сэрцах вашых?
9. Што лягчэй? ці сказаць паралітыку: даруюцца табе грахі? ці сказаць: устань, вазьмі ложак свой і хадзі?
10. Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, - кажа паралітыку:
11. Табе кажу: устань, вазьмі ложак твой ды йдзі ў дом твой.
12. Той ураз жа ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
13. I выйшаў Ісус ізноў да мора; і ўвесь народ пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.
14. Праходзячы, угледзіў Ён Левія Алфеявага, сядзючы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною. I той, устаўшы, пайшоў за Ім.
15. I сталася, калі Ісус сядзеў за сталом у доме ягоным, пасядалі з Ім і вучнямі Яго шмат мытнікаў ды грэшнікаў, бо было іх многа, і яны йшлі за Ім.
16. Кніжнікі й фарысэі, угледзіўшы, што Ён есьць з мытнікамі ды грэшнікамі, кажуць вучням Яго: як гэта Ён есьць і п'ець з мытнікамі ды грэшнікамі?
17. Пачуўшы гэтае, Ісус кажа ім: не здаровым трэба лекара, але хворым. Я прыйшоў клікаць не сьвятых, але грэшнікаў да пакуты.
18. А вучні Іоанавы і фарысэйскія пасьцілі, і прыходзяць да Яго ды кажуць: чаму вучні Іоанавы ды фарысэйскія посьцяць, а Тваі вучні ня посьцяць?
19. I сказаў ім Ісус: ці могуць пасьціць сыны вясельля, калі з імі жаніх? Пакуль маюць сярод сябе жаніха, ня могуць пасьціць.
20. Але прыйдуць дні, калі возьмуць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
21. I ніхто не прышывае лапінкі з новай тканіны да старое адзежыны, бо новая лапінка адарвецца ад старога, і дзіра будзе яшчэ большая.
22. I ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно прарве мяхі, і віно выцяча, ды мяхі прападуць; але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхі.
23. I давялося пераходзіць Яму ў суботу цераз засевы; і пачалі вучні Ягоныя дарогаю рваць калосьсе.
24. Фарысэі сказалі Яму: глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, чаго ня сьлед рабіць?
25. Ён сказаў ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу й галадаў сам ды быўшыя з ім?
26. Як увайшоў ён у дом Божы за архірэя Авіафара ды Еў хлябы ахвярныя, якіх ня можна было Есьці нікому, апрача сьвяшчэньнікаў, і даў і тым, што былі з ім.
27. I сказаў ім: субота для чалавека, але не чалавек для суботы;
28. вось чаму Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і над суботай.
Разьдзел 3
1. I прыйшоў ізноў у школу; і быў там чалавек, які меў сухую руку.
2. I сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
3. I кажа да сухарукага чалавека: стань пасярэдзіне.
4. I кажа да іх: Ці належыць рабіць у суботу добрае, ці рабіць благое? Жыцьцё ратаваць, ці загубіць? Яны маўчалі.
5. I, глянуўшы на іх з гневам, тужачы аб жорсткасьці сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Ён працягнуў, і зрабілася рука ягоная здаровая, як і другая.
6. Фарысэі, выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб Ім, каб загубіць Яго.
7. Але Ісус з вучнямі Сваімі адыйшоўся да мора, і за Ім пайшло множства народу з Галілеі, Юдэі,
8. Ерузаліму, Ідумэі і з-за Іордану; дый з ваколіц Тыру й Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго.
9. I сказаў вучням Сваім, каб для Яго быў прыгатаваны човен, з увагі на множства народу, каб ня ціснуліся да Яго.
10. Бо многіх Ён аздаравіў, дык хворыя ціснуліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
11. I духі нячыстыя, бачучы Яго, падалі перад Ім ды крычэлі, кажучы: Ты Сын Божы!
12. Але Ён крэпка пагразіў ім, каб не выяўлялі Яго.
13. I ўзыходзе на гару і кліча да Сябе, каго Сам хацеў; прыйшлі да Яго.
14. I выбраў з іх дванаццацёх, каб з Ім былі, і каб пасылаць іх прапаведываць,
15. ды каб мелі ўладу аздараўляць ад хворасьцяў і выганяць дэманаў;
16. і даў Сымону імя Пётр;
17. і Якава Завядзеявага і Іоана брата Якава, ім даў іменьні Боанэргес, што значыць - сыны громавы,
18. і Андрэя, і Піліпа, і Баўтрамея, і Мацьвея, і Хаму, і Якава Алфеявага, і Фадзея, і Сымона Кананіта,
19. ды Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.
20. I прыходзяць у дом: і ізноў зыходзіцца народ, так што ім немагчыма было і хлеба паесьці.
21. І, дачуўшыся, родныя Яго пайшлі ўзяць Яго, бо апавядалі, быццам Ён ня пры розуме.
22. А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, гаварылі, што Ён мае ў Сабе вэльзэвула ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.
23. I, клікнуўшы іх, гаварыў ім прыповесьцямі: як можа сатана сатану выганяць?
24. Калі царства разьдзеліцца само ў сабе, ня можа ўстаяць царства тое;
25. і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстаяць дом той;
26. і калі сатана падняўся на самога сябе ды разьдзяліўся, ня можа ўстаяць, але канец яму.
27. Ніхто, увайшоўшы ў дом дужога, ня можа абрабаваць дабра ягонага, пакуль ня зьвяжа дужога, і тады абрабуе дом ягоны.
28. Запраўды кажу вам: будуць дараваны сыном чалавечым усе грахі і хулы, якімі-б яны ні хулілі;
29. але хто будзе хуліць Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана ніколі, але падлягае вечнаму асуджэньню.
30. Бо казалі: у Ім нячысты дух.
31. I прыйшлі браты і маці Яго і, стоячы вонках, паслалі да Яго клікаць Яго.
32. I сядзеў каля Яго народ. I сказалі Яму: вось маці твая і браты тваі на падворку пытаюць Цябе.
33. I сказаў ім, мовячы: хто маці Мая ці браты Мае?
34. I, глянуўшы наўкола на сядзеўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая і браты Мае;
35. бо хто выпаўняцімець волю Божую, той Мне і брат, і сястра, і маці.
Разьдзел 4
1. I ізноў пачаў навучаць над морам; і сабралося да Яго такое множства народу, што Ён увайшоў у човен і сядзеў у моры, а ўвесь народ быў на зямлі ля мора.
2. I навучаў іх шмат прыповесьцямі, і ў навуцы сваёй гаварыў ім:
3. Слухайце: вось выйшаў сейбіт сеяць.
4. I сталася, як сеяў, што іншае ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі нябесныя ды падзёўбалі тое;
5. іншае ўпала на каменны грунт, дзе мала было зямлі, і хутка ўзыйшло, бо зямля была няглыбокая;
6. калі-ж узыйшло сонца, завяла ды, ня маючы караня, засохла.
7. Іншае ўпала між шыпшыньнікам, і шыпшыньнік вырас і заглушыў яго, і яно не дало плёну;
8. іншае ўпала на добрую зямлю і дало плён, што ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла іншае трыццаць, іншае шэсьцьдзесят, іншае сто.
9. і сказаў ім: хто мае вушы чуць, няхай чуе.
10. Калі-ж Ён быў Сам, акружаўшыя Яго разам з дванаццацьма спыталіся ў Яго аб прыповесьці.
11. I сказаў ім: вам дадзена ведаць тайны царства Божага, а тым вонках усё стаецца ў прыповесьцях,
12. каб, гледзячы вачыма, глядзелі й ня бачылі; слухаючы, чулі й не разумелі; каб не навярнуліся, ды каб ня былі дараваны ім грахі іхнія.
13. I кажа ім: не разумееце гэтае прыповесьці? Як жа вам зразумець усе прыповесьці?
14. Сейбіт слова сее.
15. Вось жа тыя, што ля дарогі, дзе сеецца слова, як толькі пачуюць яго, дык ураз жа сатана й вырывае слова, пасеянае ў сэрцах іх.
16. Таксама й тыя, што пасеяны на камяністым месцы, якія, ледзь пачуюць слова, за раз з радасьцю прыймаюць яго,
17. ды ня маюць у сабе караня, дык дачэсныя: як толькі прыйдзе ўціск ці перасьледаваньне за слова, зараз спакушаюцца.
18. I тыя, што ў шыпшыньніку. пасеяны, гэта тыя, што чуюць слова,
19. але ў якіх турботы гэтага веку, прынада багацьця ды іншыя пажаданьні, уваходзячы ў іх, глушаць слова, і яно стаецца бясплодным.
20. I што пасеяна на добрай зямлі, гэта тыя, якія слухаюць слова і прыймаюць яго і даюць плён: адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзесят, іншы ў сто разоў.
21. I сказаў Ім: ці на тое прыносіцца сьвятло, каб паставіць яго пад пасудзіну ці пад ложак, а не на тое, каб паставіць яго на сьветачу?
22. Бо няма нічога тайнага, каб не зрабілася яўным: бо ня сталася дзеля ўкрываньня, а каб выявілася.
23. Калі хто мае вушы чуць, няхай чуе.
24. I сказаў ім: заўважайце, што чуеце: якою мераю мераеце, гэткаю й вам адмерана будзе і дададзена будзе вам, што слухаеце.
25. Бо хто мае, таму будзе дадзена, а хто ня мае, у таго адымецца й тое, што мае.
26. I сказаў: гэтак ёсьць царства Божае, як калі чалавек кідае зерне ў зямлю,
27. і сьпіць, і ўстае ўначы і ўдзень, і насеньне ўзыходзіць і расьце, што ён ня ведае;
28. бо зямля сама сабою родзіць сьпярша рунь, пасьля колас, пасьля зерне ў коласе.
29. Калі-ж дасьпявае плён, ураз жа шлець серп, бо надыйшло жніво.
30. I сказаў: да чаго падобна царства Божае? Ці якою прыповесьцю, выкажам яго?
31. Яно як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю, дык ёсьць меншае за ўсе зярнаты на зямлі,
32. а калі пасеяна, узыходзіць і робіцца большым за ўсе расьліны і пускае такія вялікія галіны, што пад ценем яго могуць хавацца птахі нябесныя.
33. I многімі гэткімі прыповесьцямі казаў ім слова, колькі яны маглі слухаць;
34. бяз прыповесьці-ж не гаварыў нічога, а вучням насамоце тлумачыў усё.
35. Увечары таго-ж дня сказаў ім: пераплывем на той бок.
36. I яны, адправіўшы народ, узялі Яго з сабою, як быў у чаўне, бо з Ім былі і другія чаўны.
37. I ўзьнялася вялікая бура; хвалі білі ў човен так крэпка, што ўжо пачаў напаўняцца вадою.
38. А Ён спаў на карме на падушцы. Яго будзяць ды кажуць да Яго: Вучыцель! Няўжо-ж Цябе ня рупіць, што мы гінем?
39. I, падыймаючыся, забараніў ветру і кажа да мора: змоўкні, пакінь! I вецер заціх, і настала вялікая ціша.
40. I кажа ім: чаму вы гэткія палахлівыя? як гэта ў вас няма веры?
41.1 спалохаліся вялікім страхам ды гаварылі між сабою: Хто гэта, што й вецер і мора слухаюцца загаду Яго?
Разьдзел 5
1. I прыйшлі на той бок мора, у старану Гадарэнскую.
2. I, калі выйшаў Ён з чаўна, зараз жа пераняў Яго чалавек з магільніку, апанаваны нячыстым.
3. Ён мёў жыльлё ў магілах; і ніхто ня мог яго зьвязаць навет ланцугамі,
4. бо многа разоў скоўвалі яго путамі ды ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы супакоіць яго;
5. заўсёды ўначы і ўдзень ён быў у горах ды ў магілах, крычучы і б'ючы сябе каменьмі.
6. Угледзіўшы-ж Ісуса здалёку, прыбег ды пакланіўся Яму
7. і, закрычэўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!
8. (Бо Ісус казаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека).
9. I спытаўся ў яго: як імя тваё? I ён сказаў у адказ: легіён імя маё, бо нас многа.
10. I дужа прасіў Яго, каб не высылаў іх вон з стараны тае.
11. Пасьвіўся-ж там ля гары вялікі гурт сьвіней.
12. I прасілі Яго ўсе дэманы: пашлі нас у сьвіней, каб нам увайсьці ў іх.
13. Ісус ураз жа дазволіў ім. I нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней, і кінулася стада з кручы ў мора; было-ж каля дзьвёх тысячаў; і патанулі ў моры.
14. А тыя, што пасьвілі сьвіней пабеглі ды абвясьцілі ў месьце і па вёсках. I жыхары выйшлі паглядзець, што сталася.
15. Прыходзяць да Ісуса ды бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў іх легіён, сядзіць, адзеты, пры здаровым розуме; дык спалохаліся.
16. I бачыўшыя расказалі ім, як сталася з апанаваным дэманамі, ды аб сьвіньнях.
17. I пачалі прасіць Яго адыйсьці ад межаў іхніх.
18. I, калі Ён увайшоў у човен, дык той, што быў апанаваны дэманамі, папрасіўся быць з Ім.
19. Але Ісус не дазволіў яму і кажа да яго: ідзі дамоў да сваіх ды раскажы ім, што зрабіў табе Госпад і як зьлітаваўся над табою.
20. I пайшоў ды пачаў апавядаць у Дзесяціградзьдзі, што зрабіў з ім Ісус. I ўсе дзівіліся.
21. Калі Ісус ізноў перабраўся ў чаўне на другі бераг, сабралося да Яго множства народу. I быў Ён ля мора.
22. I вось прыходзіць адзін із школьных старшын, на імя Яір, і, угледзіўшы Яго, падае да ног Ягоных
23. і вельмі просіць Яго, кажучы: дачка мая ўмірае: прыйдзі, палажы на яе рукі, каб яна паздаравела і жыла.
24. I пайшоў з ім. I за Ім ішло шмат народу і ціснулі Яго.
25. I нейкая жанчына, якая цярпела ад крывацечы дванаццаць гадоў
26. ды шмат выцярпела ад многіх дахтароў і патраціла на іх усё, ня маючы ніякае палёгкі, ды йшчэ больш хворая,
27. пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ззаду між народам і дакранўлася да вопраткі Ягонае,
28. бо казала: калі хоць да вопраткі Яго дакрануся, паздаравею.
29. I зараз задзяржалася ў яе крывацеча, і пачула яна ў целе сваім, што паздаравела ад хворасьці.
30. У той жа час Ісус, пачуўшы Сам у Сабе, што выйшла з Яго сіла, зьвярнуўся да народу і сказаў: хто дакрануўся да Мае адзежы?
31. Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што народ тоўпіцца ля Цябе, і пытаешся: хто дакранўўся да Мяне?
32. Але Ён аглянуўся наўкола, каб бачыць тую, што зрабіла гэта.
33. Жанчына-ж, спалохаўшыся і дрыжучы, бо ведала, што з ёю сталася, падыйшла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
34. Ён жа сказаў ёй: дачка! вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь здарова ад хворасьці твае.
35. Ён яшчэ гаварыў, калі прыходзяць ад школьнага старшыні ды кажуць: дачка твая памёрла; на што яшчэ турбуеш вучыцеля?
36. Але Ісус, ураз пачуўшы гавораныя словы, кажа да старшыні школы: ня бойся, толькі вер!
37. I не дазволіў нікому йсьці за Сабою, апрача Пятра, Якава і Іоана, брата Якавага.
38. Прыходзіць у дом старшыні школы і бачыць трывогу, плач ды лямант вялікі.
39. I, увайшоўшы, кажа ім: чаго трывожыцеся ды плачаце? Дзяўчына ня ўмерла, але сьпіць.
40. I сьмяяліся з Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацькоў дзяўчыны і быўшых з Ім ды ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчына.
43. I, узяўшы дзяўчыну за руку, кажа да яе: Таліта, кумі! што значыць: дзяўчына, табе кажу, устань!
42. I ўраз жа ўстала дзяўчына і пачала хадзіць; а было ей дванаццаць гадоў. I здумеліся ад дзіва вялікага.
43. I Ён цьвёрда прыказаў ім, каб ніхто аб гэтым ня ведаў; і сказаў даць ёй есьці.
Разьдзел 6
1. I выйшаў адтуль і прыйшоў у сваю бацькаўшчыну; і за Ім ішлі вучні Ягоныя.
2. I, калі настала субота, пачаў вучыць у школе; і многія, чуючы, з задзіўленьнем гаварылі: адкуль у Яго гэтае? I што за мудрасьць дадзена Яму, што і гэткія цуды чыняцца рукамі Яго?
3. Ці-ж гэта ня цесьля, сын Марыі, брат Якава, Есіі, Юды і Сымона? Ці-ж гэта ня сёстры Ягоныя, што пасярод нас? I сумляваліся ў Ім.
4. Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарок без пашаны, хіба толькі ў сваёй бацькаўшчыне і ў родных і ў доме сваім.
5. I ня мог там учыніць ніякага цуду, толькі некаторых хворых, усклаўшы рукі на іх, аздаравіў.
6. I дзівіўся з недаверства іх. I хадзіў па вакалічных сёлах, павучаючы.
7. I паклікаў тых дванаццацёх і пачаў іх слаць па двое і даў ім уладу над нячыстымі духамі.
8. I сказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хлеба, ні медзі ў поясе,
9. адно абувацца ў пасталы і не апранацца ў дзьве вопраткі.
10. I сказаў ім: калі дзе ўвойдзеце ў дом, аставайцеся ў ім, дакуль ня зыйдзеце стуль;
11. і калі хто ня прыме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасеце пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзень суда, чымся месту гэнаму.
12. I, пайшоўшы, прапаведывалі, каб каяліся;
13. і выганялі многа дэманаў і многіх хворых мазалі аліваю і лячылі.
14. I дачуўся цар Ірад (бо імя Ягонае сталася ведама) і сказаў: гэта Іоан Хрысьціцель уваскрос, і дзеля гэтага цуды праз Яго дзеюцца.
15. Другія гаварылі: гэта Ільля; а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін із прарокаў.
16. Ірад жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іоан, якому я сьцяў галаву; ён паўстаў із мёртвых.
17. Бо гэты Ірад, паслаўшы, схапіў быў Іоана і зьвязаў Яго ў вязьніцы за Ірадзіяду, жану брата свайго Піліпа, што ўзяў яе за жонку.
18. Бо Іоан сказаў Іраду: ня гожа табе мець жонку брата твайго.
19. Ірадзіяда, злуючы на яго, жадала забіць яго, ды не магла,
20. бо Ірад баяўся Іоана, ведаючы яго, як чалавека справядлівага ды сьвятога, і сьцярог яго; дый шмат рабіў, слухаючыся яго, і слухаў яго з ахвотай.
21. I, як надарыўся дзень, калі Ірад, з прычыны сваіх урадзін, справіў банкет сваім вяльможам, ваяводам ды іншым людзям Галілеі,
22. дык дачка Ірадзіяды ўвайшла і танцавала й дагадзіла Іраду і банкетаваўшым з ім. I сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мяне, чаго хочаш, і дам табе.
23. I прысягнуў ёй: чаго папросіш у мяне, дам табе, хоць бы палову царства майго.
24. Яна выйшла і спыталася ў маткі сваей: чаго прасіць? Тая адказала: галаву Іоана Хрысьціцеля.
25. I ўраз жа, вярнуўшыся борзда да цара, папрасіла, кажучы: хачу, каб ты даў мне цяпер жа на місе галаву Іоана Хрысьціцеля.
26. Цар, хоць і зажурыўшыся, але дзеля прысягі і тых, што банкетавалі з ім, не схацеў ёй адмовіць.
27. I цар, ураз жа паслаўшы ката, загадаў прынесьці галаву ягоную.
28. Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы і прынёс галаву ягоную на місе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе матцы сваёй.
29. I, дачуўшыся, вучні яго прыйшлі і ўзялі цела ягонае ды палажылі яго ў магілу.
30. I сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі і чаго навучалі.
31. I сказаў ім: пайдзеце адны ў пустыннае месца ды крыху супачыньце. Бо так многа было, што прыходзілі й адыходзілі, дый Есьці ім было некалі.
32. I паплылі ў пустыннае месца ў чаўне адны.
33. Народ угледзіў іх едучы, і многія пазналі; і беглі туды пеша з усіх местаў і апярэдзілі іх дый зыйшліся да Яго.
34. Ісус, выйшаўшы, угледзіў множства народу ды пашкадаваў іх, бо яны былі, як авечкі бяз пастыра; і пачаў навучаць іх многа.
35. I, як прайшло шмат часу, вучні Яго прыйшлі да Яго ды кажуць: месца тут пустыннае, а час ужо позны.
36. Пусьці іх, каб, пайшоўшы ў вакалічныя вёскі й сёлы, купілі сабе хлеба, бо ня маюць чаго eсьці.
37. Ён жа, адказваючы, сказаў ім: вы дайце ім есьці. I сказалі Яму: хіба нам пайсьці купіць хлеба дынараў на дзьвесьце й даць ім eсьці?
38. Але Ён спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Пайдзеце й паглядзеце. Яны, даведаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве рыбы.
39. Тады загадаў ім рассадзіць усіх гурткамі на зялёнай траве.
40. I паселі радамі па сто ды па пяцьдзесят.
41. I, узяўшы пяць хлябоў і дзьзе рыбы, паўзіраўшыся на неса, багаславіў і паламаў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбы падзяліў усім.
42. I елі ўсе і наеліся.
43. I набралі кускоў хлеба дванаццаць поўных карабоў і астаткаў ад рыбы.
44. А было ёўшых хлеб каля пяцёх тысячаў людзёй.
45. I зараз прымусіў вучняў сваіх увайсьці ў човен ды плыці наперад на той бераг да Віфсаіды, пакуль Ён распусьціць народ.
46. I, распусьціўшы іх, пайшоў на гару памаліцца.
47. I, як настаў вечар, човен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
48. I ўбачыў, як ім цяжка плыці, бо вецер быў супраціўны; дык каля чацьвертай старожы ўначы йдзе да іх, ступаючы па моры; і хацеў абмінуць іх.
49. Яны-ж, угледзіўшы Яго ідучы па моры, падумалі, што гэта здань, ды загаласілі.
50. Бо ўсе бачылі Яго і спалохаліся. Дык ураз жа прамовіў да іх і сказаў ім: схамянецеся: гэта Я, ня бойцеся!
51. I ўвайшоў да іх у човен; і вецер заціх. I яны цераз меру здумеліся ў сабе і дзіваваліся.
52. Бо яны не зразумелі аб хлябох: бо сэрца іх было скамянеўшы.
53. I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да берагу.
54. I, як яны выйшлі з чаўна, зараз пазнаўшыя Яго
55. абеглі ўсю тую ваколіцу, і пачалі на ложках прынасіць нядужых туды, дзе, як чулі, быў Ён.
56. І, куды Ён ні прыходзіў у сёлы, у месты і ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць да краю адзежы Яго дакрануцца. I тыя, што дакраналіся да Яго, спасьліся.
Разьдзел 7
1. I сабраліся да Яго фарысэі й некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму;
2. і, убачыўшы некаторых з вучняў Яго, як eлі хлеб нячыстымі (гэта значыць няўмытымі) рукамі, карылі іх.
3. Бо фарысэі і ўсе Юдэі, трымаючыся наказаў старшых, не ядуць, не памыўшы чыста рук;
4. і з торгу, пакуль не памыюцца, не ядуць. Ёсьць і многае іншае, чаго яны, пераняўшы, трымаюцца: мыцьцё чараў, кубкаў, меднага судзьдзя ды ўслонаў.
5. Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі ды кніжнікі: чаму вучні Тваі ня жывуць згодна з наказамі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хлеб?
6. Ён жа, адказваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя паважаюць Мяне вуснамі, а сэрца іх далёка ад Мяне.
7. Але дарма пакланяюцца Мне, навучаючы навук і запаведзяў чалавечых (Ісая 29, 13).
8. Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся наказу чалавечага, мыцьця чараў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага.
9. I сказаў ім: ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае абы спаўняць ваш наказ?
10. Бо Майсей сказаў: паважай айца твайго і матку тваю: і хто зьневажае айца ці матку, няхай сьмерцяй памрэ (Выхад. 20, 12; 21, 16).
11. А вы кажаце: хто скажа айцу ці матцы: Корван, (гэта ёсьць - Дар), чым бы ад мяне карыстаўся,
12. таму дапускаеце ўжо нічога больш не рабіць для айца свайго ці для маткі свае,
13. адкідаючы слова Божае наказам вашым, які вы пастанавілі; ды робіце шмат падобнага да гэтага.
14. I, паклікаўшы ўвесь на род, кажа да іх: слухайце Мяне ўсе ды разумейце.
15. Няма нічога, што, уваходзячы ў чалавека звонку, магло бы зрабіць яго нячыстым; але тое, што выходзіць ад яго, - гэта тое, што робіць нячыстым чалавека;
16. калі хто мае вушы чуць, няхай чуе.
17. I калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго аб прыповесьці.
18. I сказаў ім: няўжо-ж і вы гэткія няцямкія? Няўжо-ж не разумееце, што нішто, уваходзячы ў чалавека звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым,
19. бо ня ў сэрца ягонае уваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую eжу.
20. Дый сказаў: тое, што выходзе ад чалавека, тое робіць яго нячыстым.
21. Бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,
22. крадзежы, прагавітасьць, злосьць, здрада, бязглуздасьць, ліхое вока, хула, пыха, дурнота.
23. Усё тое благое з нутра выходзіць і робіць нячыстым чалавека.
24. I, устаўшы, пайшоў адтуль на ўзьмежкі Тырскія й Сідонскія; і, увайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; ды ўтаіцца ня здолеў,
25. бо жанчына, дачка якое мела ў сабе нячыстага духа, пачуўшы аб Ім, прыйшоўшы ўпала да ног Ягоных;
26. а жанчына тая была паганка, родам Сірафінікіянка; і прасіла ў Яго, каб выгнаў нячыстага духа з дачкі яе.
27. Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям, бо ня гожа ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам.
28. Яна ж адказала Яму і сказала: так, Госпадзе; але й сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей.
29. I сказаў ёй дзеля гэтага слова: ідзі! злы дух выйшаў з дачкі твае.
30. I, прыйшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што злы дух выйшаў, і дачка ляжыць на ложку.
31. I, ізноў выйшаўшы з зямель Тырскіх і Сідонскіх, пайшоў да мора Галілейскага, пасярод Дзесяціградзьдзя.
32. I прывялі да Яго глуханямога ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.
33. I, узяўшы яго ад народу, паклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага;
34. і, глянуўшы ў неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффафа! што знача: расчыніся!
35. I ўраз жа расчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.
36. I загадаў ім не казаць нікому. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ шырэй апавядалі.
37. I тым балей дзівіліся ды гаварылі: ўсё добра зрабіў: робіць і глухія каб чулі, і нямыя каб гаварылі.
Разьдзел 8
1. У тыя дні, як сабралося дужа многа народу і ня мелі што есьці, Ісус, клікнуўшы вучняў Сваіх, кажа ім:
2. Шкада Мне народу, што ўжо тры дні са Мною і ня мае што eсьці.
3. I, калі пушчу іх дамоў ня eўшы, аслабеюць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёку.
4. I вучні Ягоныя адказалі Яму: скуль мог бы хто тут у пустыні накарміць іх хлебам?
5. I спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны сказалі: сем.
6. I сказаў народу сесьці на зямлю; і, узяўшы сем хлябоў ды падзякаваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі народу.
7. I мелі яны некалькі рыбак; і, пабагаславіўшы, сказаў раздаць і тыя.
8. I елі і насыціліся і набралі астаўшыхся кускоў сем карабоў.
9. Еўшых жа было каля чатырох тысячаў. I распусьціў іх.
10. I, ураз увайшоўшы ў човен з вучнямі Сваімі, прыйшоў у межы Далмануфскія.
11. I выйшлі фарысэі ды пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ад Яго знакоў з неба, спакушаючы Яго.
12. I Ён, уздыхнуўшы ў душы Сваёй, сказаў: на што род гэты дамагаецца знакоў? Запраўды кажу вам, ня будзе дадзены знак роду гэтаму.
13. I, пакінуўшы іх, ізноў увайшоў у човен і паплыў на той бок.
14. I забыліся ўзяць хлеба, і пя мелі з сабою ў чаўне хлеба, апрача аднаго бохана.
15. Ён загадаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйкай і кісьлі Ірадавай.
16. I разважалі між сабою, кажучы: гэта што хлеба ня маем.
17. I, ведаючы, Ісус кажа да іх: ці-ж яшчэ ня цяміце й не разумееце? Ці йшчэ скамянеўшы маеце сэрца вашае?
18. Маючы вочы, ня бачыце? Маючы вушы, ня чуеце? Дый не памятаеце?
19. Калі Я пяць хлябоў паламаў на пяць тысячаў, колькі поўных карабоў кускоў назьбіралі вы? Кажуць Яму: дванаццаць.
20. А калі сем для чатырох тысячаў, колькі карабоў назьбіралі вы астаўшыхся кускоў? Сказалі: сем.
21. I сказаў ім: як жа не разумееце?
22. I прыходзе да Віфсаіды; і прыводзяць да Яго сьляпога ды просяць, каб дакрануцца да яго.
23. I, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго за сяло і, плюнуўшы яму на вочы, паклаў на яго рукі ды спытаўся, ці што бачыць?
24. I той, зірнуўшы, адказаў: бачу людзей, што як дрэвы ходзяць.
25. Потым ізноў палажыў рукі на вочы яму ды зрабіў, каб бачыў. I паздаравеў ды стаў бачыць усё ясна.
26. I паслаў яго дамоў, сказаўшы: не заходзь у сяло і не кажы нікому ў сяле.
27. I пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў сёлы Кесарыі Піліпавай. I дарогаю Ён пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго лічаць Мяне людзі?
28. Яны адказалі: за Іоана Хрысьціцеля; другія-ж за Ільлю, а іншыя- за аднаго з прарокаў.
29. Ён жа кажа ім: а вы за каго лічыце Мяне? I Пётр адказаў Яму, кажучы: Ты Хрыстос.
30. I загадаў ім, каб нікому не гаварылі аб Ім.
31. I пачаў навучаць іх, што трэба, каб Сын Чалавечы многа выцярпеў, каб адцураліся ад яго старшыны і архірэі і кніжнікі, ды каб быў забіты і цераз тры дні ўваскрос.
32. I гаварыў аб гэтым адкрыта. I Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў карыць Яго.
33. А Ён, аглянуўшыся й бачучы вучняў Сваіх, забараніў Пятру, сказаўшы: адыдзі ад Мяне, сатана, бо думаеш не аб Божым, але аб чалавечым.
34. I, паклікаўшы народ з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хоча ісьці за Мною, адракіся ад самога сябе і вазьмі крыж свой ды йдзі сьледам за Мною;
35. бо хто хоча душу сваю спасьці, загубіць яе; але хто загубіць душу сваю за Мяне і Эвангельле, той спасе яе.
36. Бо што за карысьць чалавеку, калі-б здабыў увесь сьвет, а душы сваёй шкоду ўчыніў бы?
37. Або што дасьць чалавек за душу сваю?
38. Бо хто пасароміцца Мяне і Маіх слоў перед родам гэтым блудным ды грэшным, дык і Сын Чалавечы пасароміцца яго, як прыйдзе ў славе Айца Свайго з ангеламі сьвятымі.
Разьдзел 9
1. I сказаў ім: запраўды кажу вам: ёсьць некаторыя сярод тых, што тут стаяць, якія ня імуць сьмерці, пакуль ня ўгледзяць царства Божага, прыйшоўшага ў сіле.
2. I цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана і вядзе на гару высокую асобна іх адных, і перамяніўся перад імі.
3. I адзеньне Яго зрабілася бліскучым ды такім белым, як сьнег, ды як бялільшчык на зямлі ня можа выбяліць.
4. I зьявіўся ім Ільля з Майсеем ды вялі гутарку з Ісусам.
5. I на гэта Пётр сказаў Ісусу: Равві! добра нам тут быць; дык зробім тры палаткі: Табе адну. Майсею адну і Ільлі адну.
6. Бо ня ведаў, што сказаць; бо яны перапалохаліся.
7. I паўстала хмара, закрыўшая іх, і з хмары выйшаў голас, які казаў: гэты ёсьць Сын Мой улюблены, Яго слухайце.
8. I раптам, аглядзеўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.
9. Калі-ж яны зыходзілі з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, дакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне.
10. I захавалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што значыць: уваскрэснуць?
11.І спыталіся ў Яго, кажучы: кніжнікі гавораць, што перш мусіць прыйсьці Ільля?
12. Ён жа адказаў ім: Ільля, прыйшоўшы перш, наладзіць усё, як і напісана пра Сына Чалавечага, каб шмат перацярпеў і быў паніжаны.
13. Але кажу вам, што і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хацелі, як напісана пра Яго.
14. I, прыйшоўшы да вучняў, угледзіў многа народу ля іх, ды кніжнікаў, спрачаючыся з імі.
15. I, ураз угледзіўшы Яго, увесь народ здумеўся ды, прыбягаючы, вітаў Яго.
16. I спытаўся Ён у кніжнікаў: аб чым у вас спрэчка з імі?
17. I, адказваючы, адзін із народу сказаў: Вучыцелю! я прывёў да Цябе сына майго, які мае нямога духа:
18. дзе ні схопіць яго, кідае яго на зямлю, і ён пеніцца й скрыгіча зубамі сваімі ды пруцянее. I казаў я вучням Тваім, каб выгналі яго, і ня здолелі.
19. Ён жа, адказваючы, гавора: о, род няверны! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзеце яго да Мяне!
20. I прывялі яго да Ісуса. I, убачыўшы Яго, дух затрос ім, і ён упаў на зямлю ды валяўся, пускаючы пену.
21. I спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта зрабілася з ім? Той жа адказаў: з дзяцінства;
22. і шмат разоў дух кідаў яго ў вагонь ды ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы нам, зьлітаваўшыся над намі.
23. Ісус сказаў яму: калі можаш верыць, усё магчыма для веруючага.
24. I зараз, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: Госпадзе! памажы майму недаверству!
25. Ісус жа, бачучы, што зьбягаецца народ, пагразіў духу нячыстаму, кажучы яму: духнямы і глухі! Я прыказую табе: выйдзі з яго ды больш не уваходзь у яго!
26. I, загаласіўшы ды крэпка затросшы ім, выйшаў; і зрабіўся, як няжывы, так што многія гаварылі, што памёр.
27. Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28. І, як увайшоў у дом, вучні Ягоныя пыталіся ў Яго насамоце: чаму мы не маглі выгнацьяго?
29. І сказаў ім: гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.
30. І, пайшоўшы стуль, праходзілі праз Галілею, і Ён не хацеў, каб хто даведаўся.
31. Бо навучаў Сваіх вучняў і гаварыў ім, што Сын чалавечы выданы будзе ў рукі людзей, і заб'юць Яго, і забіты ўваскрэсьне на трэці дзень.
32. Але яны не разумелі слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
33. і прыйшоў у Капэрнаум; і, як быў у доме, спытаўся ў іх: аб чым дарогаю вы гутарылі між сабою?
34. Яны-ж маўчалі, бо дарогаю разважалі між сабою, хто большы.
35. І, сеўшы, паклікаў дваннаццацёх і сказаў ім: калі хто хоча першым быць, будзь з усіх апошнім і для ўсіх слугою.
36. І, узяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх ды, абняўшы яго, ксазаў ім:
37. Хто прыйме адно з гэтых дзяцей дзеля Мяне, той прыймае Мяне, а хто Мяне прыйме,то не Мяне прыймае, але Паслаўшага Мяне.
38. І адказаў Яму Іоан, мовячы: Настаўнік! мы бачылі чалавека, які Тваім імем выганяе дэманаў, а ня йдзець за намі; дык забаранілі яму, бо ня йдзець за намі.
39. Ісус жа сказаў: не забараняйце яму, бо няма такога, хто, учыніўшы цуд імем Маім, мог бы хутка зьняважыць Мяне.
40. Бо хто ня проці вас, той за вас.
41. І хто напоіць вас каўшом вады дзеля Мяне, затым, што вы Хрыстовыя, запраўды кажу вам: ня страціць нагароды свае.
42. І хто зьвядзе аднаго з малых гэтых, веручых у Мяне, таму лепей было-б, каб павесілі яму камень ад жорнаў на шыю ды кінулі яго ў мора.
43. І калі зводзіць цябе рука твая, адсякі яе; лепей табе калекаму ўвайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвюма рукамі йсьці ў геенну, у вагонь неўгасаючы,
44. дзе чэрв іх ня ўмірае, і агонь не ўгасае.
45. І калі нага твая зводзіць цябе, адсякі яе; лепей табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгаючы, чымся з дзьвюма нагамі быць укіненым у геенну, у вагонь неўгасаючы,
46. дзе чарвяк іх не ўмірае, ды агонь не ўгасае.
47. І калі вока тваё зводзіць цябе, вырві яго; лепей табе з адным вокам увайсьці ў царства Божае, чымся з дзьвюма вачыма быць укіненым у геенну вагнявую,
48. дзе чарвяк іх не ўмірае, ды агонь не ўгасае.
49. Бо кожны агнём асоліцца, а ўсякая ахвяра соляй асоліцца.
50. Соль добрая; але, калі соль зробіцца несалонай, чым яе паправіць? Мейце ў сабе соль і мір мейце між сабою.
Разьдзел 10
1. І згэтуль, устаўшы, прыходзіць у межы Юдэйскія за Іорданам. І зноў зьбіраецца да Яго народ, і па звычаю свайму Ён ізноў навучаў іх.
2. І, падыйшоўшы, фарысэі спыталіся, спакушаючы Яго: ці можна мужу кінуць жонку сваю?
3. Ён жа, адказваючя, сказаў ім: што запаведаў вам Майсей?
4. Яны-ж сказалі: Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разлучацца.
5. І, адказваючы, ісус сказаў: дзеля жорсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэтую запаведзь.
6. Бо на пачатку тварэньня Бог стварыў іх мужчынай і жанчынай (Быт. 1, 27).
7. Дзеля гэтага пакіне чалавек айца свайго ды матку
8. і прыгорнецца да жонкі сваёй, і ў двох будуць адно цела (Быт. 2,24), дык іх ужо ня двое, але адно цела.
9. Вось жа, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае.
10. А дома вучні Яго ізноў спыталіся аб тым жа.
11. І сказаў ім: хто пакіне жонку сваю ды ажэніцца з другою, той блудзіць з ёю;
12. і калі жонка разлучыцца з мужам сваім ды выйдзе за другога, – блудзіць
13. Прыносілі да Яго дзетак, каб Ён дакрануўся да іх; вучні-ж ня пускалі тых, што прыносілі.
14. Убачыўшы-ж гэтае, Ісус загневаўся ды сказаў ім: дайце дзеткам ісьці да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць царства Божае.
15. Запраўды кажу вам: хто ня прыйме царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
16. І, абняўшы іх, усклаў на іх рукі і багаславіў іх.
17. І, калі выходзіў у дарогу, падбег нехта, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўніку добры! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае?
18. Ісус жа сказаў яму: што завеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
19. Ведаеш запаведзі: ня блудзі; не забівай; не крадзі; ня сьведчы крыва; ня крыўдзь; паважай бацькоў тваіх (Выхад 20, 12-17).
20. Той жа, адказваючы, сказаў Яму: Настаўнік, усяго гэтага пілнаваўся я змалку дзён сваіх.
21. Ісус жа, глянуўшы на яго, упадабаў яго і сказаў яму: аднаго табе не хапае: пайдзі, усё, што маеш, прадай ды раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мною, узяўшы крыж.
22. Той жа, зьбянтэжаны гэтым словам, адыйшоўся засмучоны, бо меў вялікую маёмасьць.
23. І, паглядзеўшы наўкола, Ісус кажа вучням Сваім: як цяжка багатым увайсьці ў царства Божае.
24. Вучні здумеліся ад слоў Яго. Але Ісус ізноў сказаў ім у адказ: дзеці! як цяжка ўвайсьці ў царства Божае тым, хто ўскладае надзею на багацьце.
25. Зручней вярблюду прайсьці праз голчынае вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.
26. Яны-ж балей зьдзівіліся ды гаварылі між сабою: Хто-ж можа спасьціся?
27. Ісус, паўзіраўшыся на іх, кажа: у людзей гэта немагчыма, але ня ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма.
28. І пачаў Пётр гаварыць Яму: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою.
29. Ісус жа, адказваючы, сказаў: запраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бы дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацькоў, ці дзяцей, ці землі дзеля Мяне і Эвангельля
30. і не атрымаў бы цяпер, у гэты час, сярод перасьледаваньня ў сто разоў балей дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і матак, і дзяцей, і земляў, а ў будучыне - жыцьця вечнага;
31. бо многія першыя будуць апошнімі, а апошнія першымі.
32. Калі яны былі ў дарозе, ідучы ў Ерузалім, Ісус ішоў наперадзе іх. а яны жахаліся і, ідучы за Ім, былі ў страху. I, узяўшы ізноў дванаццацёх, пачаў ім гаварыць аб тым, што з Ім мае стацца.
33. Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выданы архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць і выдадуць Яго паганам;
34. і назьдзекуюцца над Ім, і будуць біць Яго і пляваць на Яго, ды заб'юць Яго; і на трэці дзень уваскрэсьне.
35. Тады падыйшлі да Яго Якаў і Іоан, сыны Завядзеявы, ды сказалі: Вучыцель! мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім.
36. Ен жа сказаў ім: што хочаце, каб Я зрабіў вам?
37. Яны-ж сказалі Яму: дай нам сесьці ля Цябе, аднаму з правага боку, а другому з левага, у славе Тваёй.
38. Але Ісус сказаў ім: ня ведаеце, чаго просіце; ці-ж можаце піць чару, якую п'ю Я, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?
39. Яны адказалі: можам. Ісус жа сказаў ім: чару, якую п'ю Я, піць будзеце;
40. але сесьці ў Мяне з правага боку і з левага - ня Мне даваць, але каму прыгатована.
41. I, пачуўшы, дзесяць пачалі злаваць на Якава і Іоана.
42. Ісус, прыклікаўшы іх, сказаў ім: ведаеце, што тыя, што лічацца князямі народаў, пануюць над народамі; і вялікія валадаюць імі;
43. у вас жа хай будзе ня гэтак: але хто хоча стацца вялікшым між вамі, няхай будзе вам служкаю,
44. і хто хоча стацца першым між вамі, хай будзе слугою ўсіх.
45. Бо і Сын Чалавечы прыйшоў не каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на выкупленьне многіх.
46. I прыходзяць у Ерыхон. I, калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і множствам народу, сьляпы Варцімей, сын Цімеяў, сядзеў ля дарогі, жабруючы.
47. I, пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычэць і казаць: Ісусе, сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною!
48. I многія сварыліся на яго, каб замоўк, але ён яшчэ больш стаў крычэць: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!
49. I Ісус, затрымаўшыся, сказаў паклікаць яго. I клічуць сьляпога і кажуць яму: ня бойся, уставай, кліча цябе.
50. Ён жа, скінуўшы з сябе вопратку, устаў і прыйшоў да Ісуса.
51. I, адказваючы яму, Ісус сказаў: што хочаш зрабіць табе? Сьляпы сказаў Яму: Настаўнік, каб мне ізноў відзець.
52. Ісус жа сказаў яму: ідзі, вера твая збавіла цябе. I ён зараз пачаў відзець і пайшоў за Ісусам па дарозе.
Разьдзел 11
1. I, калі падыйшлі да Ерузаліму, да Віфагіі і Віфані, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх
2. і кажа ім: пайдзеце ў сяло, што перад вамі; уваходзячы да яго, зараз знойдзеце прывязанае асьлятка, на якога ніхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзеце.
3. I калі хто скажа вам: што вы гэта робіце? адказвайце, што ён патрэбны Госпаду: і зараз пашле яго сюды.
4. Яны пайшлі і знайшлі асьлятка, прывязанае ля варот на вуліцы, і адвязалі яго.
5. I некаторыя, што тамака стаялі, гаварылі ім: што робіце? На што асьлятка адвязваеце?
6. Яны адказалі ім, як загадаў Ісус; і тыя пусьцілі іх.
7. I прывялі асьлятка да Ісуса і паклалі на яго свае вопраткі, і Ён сеў на яго.
8. I многія пасьцілалі адзежу сваю на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і ўсьцілалі ім дарогу.
9. I тыя, што йшлі перад і за Ім, крычалі, мовячы: Осанна! Багаслаўлены, што йдзе ў імя Госпада!
10. Багаслаўлена царства айца пашага Давіда, якое йдзе ў імя Госпада! Осанна на вышыні!
11. I ўвайшоў Ісус у Ерузалім і ў сьвятыню; і, аглядзеўшы ўсё, выйшаў у Віфанію з дванаццацьма, бо час ужо быў позны.
12. I назаўтрае, як выйшлі яны з Віфаніі, захацеў Ён есьці.
13. I, угледзіўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе на ёй што-небудзь; але, падыйшоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо ня час быў на смоквы.
14. I, прамовіўшы, сказаў да яе Ісус: Няхай ніхто з цябе да веку ня Есьць плоду! I чулі гэтае вучні Ягоныя.
15. I прыйшлі ў Ерузалім. І Ісус, увайшоўшы ў царкву, пачаў выганяць купляўшых і прадаваўшых у царкве; і папераварочваў сталы мяпяльнікаў і ўслоны прадаўцоў галубоў;
16. і не дазволіў, каб хто праз царкву насіў хоць якое судзьдзё.
17. I павучаў, кажучы: ці-ж не напісана: дом Мой домам малітвы ўсімі народамі будзе названы, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў (Ісая 56, 7, Ерам. 7, 11).
18. I пачулі гэтае кніжнікі ды архірэі і шукалі, як загубіць Яго, бо баяліся Яго, што ўвесь народ дзівіўся з навукі Ягонае.
19. I, як зрабілася позна, Ён выйшаў з места.
20. I раніцай, праходзячы міма, убачылі смакоўніцу, засохшы да караня.
21. I, успомніўшы, Пётр кажа Яму: Равві! глядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, засохла.
22. I, адказваючы, Ісус кажа ім:
23. Мейце веру Божую. Бо запраўды кажу вам: калі хто кажа гарэ гэтай: узьніміся кінься ў мора, і ня будзе умлявацца ў сэрцы сваім, але веру мець будзе, станецца так, як гавора, - будзе яму, што-б ні сказаў.
24. Дзеля гэтага й кажу вам: усё, чаго-б вы ні прасілі ў малітве, верце, што дастанеце і будзе вам.
25. I калі стаіцё на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Ацец ваш, што ў нябёсах, дараваў вам грахі вашыя.
26. Калі-ж вы не даруеце, то і Ацец ваш, што ў нябёсах, не даруе вам грахоў вашых.
27. I прыходзяць ізноў у Ерузалім. I, калі Ён хадзіў у царкве, падыйшлі да Яго архірэі і кніжнікі ды старшыны
28. і спыталіся ў Яго: якою ўладаю Ты гэтае робіш, і хто даў Табе ўладу рабіць гэтае?
29. Ісус жа адказаў ім, мовячы: спытаюся і Я ў вас адно слова: адкажэце Мне, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.
30. Хрышчэньне Іоанава з неба было, ці ад людзей? Адказвайце Мне.
31. Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з неба, то Ён скажа: чаму-ж вы не паверылі яму?
32. А сказаць: ад людзёй - баяліся народу, бо ўсе лічылі Іоана, што запраўды быў прарок.
33. I сказалі ў адказ Ісусу: пя ведаем. Тады Ісус адказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.
Разьдзел 12
1. I пачаў гаварыць да іх прыповесьцямі: чалавек насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і выкапаў сток, ды пабудаваў вежу і аддаў вінаградарам, ды паехаў.
2. I паслаў у свой час да вінаградараў слугу ўзяць пладоў з вінаградніку.
3. Яны-ж схапілі яго, зьбілі дый адаслалі ні з чым.
4. I ізноў паслаў да іх другога слугу; і таму, кідаючы каменьні, разьбілі галаву і адаслалі, зьняважыўшы.
5. I ізноў новага паслаў; дый таго забілі, і шмат іншых, адных б'ючы, другіх забіваючы.
6. Маючы-ж яшчэ аднаго сына, любага яму, паслаў і яго да іх наканец, кажучы: паўстыдаюцца сына майго.
7. Але гэныя вінаградары сказалі паміж сабою: гэта наступнік; давайце, заб'ем яго, і спадчына будзе наша.
8. I, схапіўшы яго, забілі й выкінулі з вінаградніку.
9. Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Прыйдзе і заб'ець вінаградараў і аддасьць віпаграднік другім.
10. Няўжо-ж вы ня чыталі гэтага пісаньня: камень, што адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою кута;
11. ад Госпада сталася гэтае і дзіуна ў нашых вачох? (Псал. 117, 22-23).
12. I маніліся схапіць Яго, ды баяліся народу; бо ведалі, што гэтую прыповесьць сказаў да іх; і, пакінуўшы Яго, адыйшліся.
13. I пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадзіянаў, каб улавіць Яго на слове.
14. Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку! мы ведаем, што ты справядлівы і не дагаджаеш нікому: бо ня ўзіраешся на аблічча людзей, а папраўдзе шлях Божы паказуеш. Ці гожа даваць падатак кесару, ці не? Даваць нам, ці не даваць?
15. Ён жа, ведаючы крывадушнасьць іх, сказаў ім: што Мяне спакушаеце? Прынясеце Мне дынар, каб Я пабачыў.
16. Яны прынесьлі. I кажа ім: Чые гэта аблічча і надпіс? Яны адказалі: кесаравы.
17. I, адказваючы, Ісус сказаў ім: аддайце кесарава кесару, а Божае Богу. I дзіваваліся з Яго.
18. Потым прыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня ўмершых, і пыталіся ў Яго, кажучы:
19. Вучыцель! Майсей напісаў нам: калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, - каб брат яго ўзяў жонку ягоную і ўваскрасіў семя брату свайму. (Другазак. 25, 5.)
20. Вось жа было сем братоў: першы ўзяў жонку і, паміраючы, не пакінуў сяменьня.
21. I другі ўзяў яе і памёр, не пакінуўшы сяменьня; і трэці гэтак сама.
22. Бралі яе сямёра і не пакідалі сяменьня. Пасьля ўсіх памерла й жана.
23. Дык у час уваскрасеньня,. калі яны ўваскроснуць, якога з іх будзе яна жаною? Бо сямёра мелі яе за жану.
24. Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: ці не дзеля таго вы блудзіце, што ня ведаеце пісаньняў, ні сілы Божай?
25. Бо, калі ўваскроснуць із мёртвых, тады ня будуць жаніцца, ні замуж выхадзіць, але будуць як ангелы, што ў нябёсах.
26. А аб умёршых, што яны ўваскроснуць, ці-ж вы ня чыталі ў кнізе Майсея, як Бог ля купіны сказаў яму: Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава. (Выхад 3, 6).
27. Ня ёсьць Бог умёршых, але Бог жывых. Дык вы крэпка мыляецеся.
28. I кніжнік адзін, падыйшоўшы і пачуўшы спрэчкі іх, бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў?
29. Ісус жа адказаў яму: першая з усіх запаведзяў: Слухай, Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны;
30. і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, - вось першая запаведзь (Другазак. 6, 4-5).
31. I другая падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. I нямашака іншага вялікшага прыказаньня (Левіт 19, 18).
32. I сказаў яму кніжнік: добра, Вучыцель! Ты сказаў праўду, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго;
33. і любіць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і ўсёю сілаю і любіць бліжняга, як самога сябе, больш за ўсе агнявыя жэртвы й ахвяры.
34. I Ісус, бачучы, што той разумна адказвае, сказаў яму: недалёка ты ад царства Божага. I ніхто ўжо ня сьмеў задаваць Яму пытаньні.
35. I, азваўшыся, казаў Ісус, навучаючы ў царкве: Як кажуць кніжнікі: што Хрыстос ёсьць сын Давідаў?
36. Бо сам Давід сказаў Духам Сьвятым: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі направа ад Мяне, дакуль палажу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх. (Псал. 109, 1).
37. Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам; дык як жа Ён сын яго? I множства народу з ахвотаю слухала Яго.
38. I гаварыў ім у навуцы Сваёй: Сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгіх вопратках, ды вітаньні на торжышчах,
39. і першыя лавы ў школах, і першыя месцы на банкетах;
40. тыя, што зьядаюць хаты ўдоў і дзеля вока доўга моляцца, тыя дастануць цяжэйшую кару.
41. I, сеўшы ля скарбніцы, глядзеў Ісус, як народ кідае медзякі ў скарбніцу. I многа заможных кідалі шмат.
42. I адна бедная ўдава, прыйшоўшы, кінула дзьве лепты або грош.
43. I, паклікаўшы вучняў сваіх, Ісус сказаў ім: запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбніцу.
44. Бо ўсе клалі з лішкаў сваіх, а яна з недастатку свайго палажыла ўсё, што мела, увесь пражытак свой.
Разьдзел 13
1. I, калі выходзіў Ён з царквы, кажа Яму адзін із вучняў Ягоных: Вучыцель! паглядзі, якія каменьні і якія будынкі!
2. I, адказваючы, сказаў яму Ісус: бачыш гэтыя аграмадныя будыніны! Не астанецца камень на камені, які-б ня збурылі.
3. I калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць царквы, пыталіся ў Яго насамоце Пётр і Якаў і Іоан і Андрэй:
4. скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак, калі ўсяму гэтаму мае быць канец?
5. I ў адказ ім Ісус пачаў гаварыць: сьцеражыцеся, каб хто ня зьвёў вас, 6. бо шмат прыйдзе пад Маім імем і будуць гаварыць, што гэта Я, і многіх зьвядуць.
7. Калі-ж пачуеце пра войны ды чуткі аб войнах, ня трывожцеся: гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не канец.
8. Бо паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі трасеньне зямлі, і будзе голад і безгалоўе. Гэта - пачатак злыбедаў.
9. Сьцеражыцеся-ж і вы самі: бо будуць вас аддаваць пад суд і біць вас у школах, і будзеце пастаўлены перад ваяводамі ды царамі за Мяне, каб сьведчылі ім.
10. I перш усім народам мусіць быць абвешчана Эвангельле.
11. Калі-ж павядуць вас, каб выдаць, не клапоцьцеся наперад, што вам гаварыць, і не абдумывайце, а што дадзена вам будзе ў той час, тое й гаварыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
12. I выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька сына, і паўстануць дзеці на бацькоў сваіх і забіваць іх будуць.
13. I будуць ненавідзець вас усе за імя Маё, а хто выцярпіць да канца, той спасецца.
14. Калі-ж угледзіце агіду спусташэньня, аб чым казаў Даніла прарок, паўстаўшую, дзе ня сьлед (хто чытае, разумей), тады, хто будзе ў Юдэі, хай бягуць на горы.
15. А хто на страсе, хай ня злазе ў хату і ня йдзе браць што-небудзь з дому свайго.
16. I хто ў полі, хай не варочаецца назад узяць адзежу сваю.
17. Гора-ж цяжарным і кормячым у тыя дні!
18. Малецеся-ж, каб не давялося ўцякаць вам зімою.
19. Бо будзе ў тыя дні туга, якое ня бывала ад пачатку стварэньня, што стварыў Бог, ажно дагэтуль, дый ня будзе.
20. I калі-б Госпад не скараціў дзён гэных, то не спаслося-б ніводнае цела, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараціў гэныя дні.
21. I калі хто вам тады скажа: вось тут Хрыстос, ці: вось там, - ня верце.
22. Бо паўстануць лжэхрысты і лжэпрарокі і дадуць знамёньні і цуды, каб зьвясьці, калі магчыма, і выбраных.
23. Вы-ж глядзіце: вось Я ўсё вам сказаў наперад.
24. Але ў тыя дні, пасьля тугі гэнае, сонца зьмеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свайго.
25. I зоркі будуць падаць з неба, і сілы, што на нябёсах, паруханы будуць.
26. I тады ўгледзяць Сына Чалавечага, ідучы на хмарах з сілаю вялікаю і славаю.
27. I пашле Ён тады Ангелаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
28. Ад смакбўніцы вазьмеце прыклад: калі гальлё яе ўжо мякчэе і пускае лісьцё, то ведайце, што блізка лета.
29. Гэтак і вы: як угледзіце, што гэта збываецца, ведайце, што блізка, ля дзьвярэй.
30. Запраўды кажу вам; ня счэзьне род гэты, як усё гэтае станецца.
31. Неба й зямля пяройдзе, а словы Мае не пяройдуць.
32. А аб дні тым ніхто ня ведае: ні Ангелы, што на небе, ні Сын, а толькі Ацец.
33. Глядзіце, ня сьпіце ды маліцеся, бо ня ведаеце, калі прыдзе час.
34. Як чалавек, што, выяжджаючы, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю работу, ды загадаў вартаўніку ля варот ня спаць.
35. Дык ня сьпіце-ж вы, бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры пеўнях, ці нараніцы;
36. каб, прыйшоўшы неўспадзеўкі, не знайшоў вас сплючы.
37. А што вам кажу, кажу ўсім:ня сьпіце.
Разьдзел 14
1. За два дні была Пасха і сьвята праснакоў; і шукалі архірэі і кніжнікі, як узяць Яго хітрасьцяй ды забіць.
2. Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня было разрухі ў народзе.
3. I, як быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, ды спачываў за сталом, - прыйшла жанчына з алябастравым збанком міра нардовага, чыстага й дарагога, ды, разьбіўшы судзіну, паліла Яму галаву.
4. I былі некаторыя, што гневаліся ў сабе і гаварылі: на што гэты глум міра?
5. Бо-ж можна было-б прадаць яго больш, як за трыста дынараў, ды раздаць бедным. I наракалі на яe.
6. Але Ісус сказаў: пакіньце яе: на што ёй робіце прыкрасьць? Яна добрае дзела зрабіла для Мяне.
7. Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою і можаце ім рабіць дабро, калі захочаце, а Мяне маеце не заўсёды.
8. Яна, што магла, зрабіла: наўперад памазала цела Маё для пахаваньня.
9. Запраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае па ўсім сьвеце, дык і аб тым, што зрабіла яна, сказана будзе ў памяць аб ёй.
10. А Юда Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, пайшоў да архірэяў, каб прадаць Яго ім.
11. Яны-ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. I ён шукаў, як у адпаведную часіну прадаць Яго.
12. I ў першы дзень праснакоў, калі рэзалі ягнё на Пасху, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе хочаш, каб мы пайшлі прыгатавалі Табе есьці пасху?
13. I пасылае дзух з вучняў Сваіх і кажа ім: Ідзеце да места; і сустрэнецца вам чалавек, нясучы гляк з вадою; ідзеце за ім.
14. I куды ён увойдзе, скажэце гаспадару тае хаты: Вучыцель пытаецца: дзе сьвятліца, у якой спажываціму пасху з вучнямі Маімі?
15. I ён пакажа вам пакой вялікі, засланы, гатовы; там прыгатуйце нам.
16. I пайшлі вучні Ягоныя і прыйшлі да места і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.
17. I, калі настаў вечар, Ён прыходзіць з дванаццацьма.
18. I, як сядзелі яны за сталом ды елі, Ісус сказаў: запраўды кажу вам: адзін з вас, што есьць са Мною, прадасьць Мяне.
19. Яны-ж пачалі сумаваць ды адзін праз аднаго казаці да Яго: ці ня я? I другі: ці ня я?
20. Ён жа, адказваючы, сказаў ім: адзін з дванаццацёх, што мачае са Мною ў місе.
21. Бо Сын Чалавечы йдзе, як напісана аб Ім; але гора таму чалавеку, праз якога прададзены будзе Сын Чалавечы. Ляпей было-б яму, калі-б чалавек гэны не радзіўся.
22. I, калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, багаславіў яго ды, паламаўшы, даў ім і сказаў: вазьмеце, ешце; гэта ёсьць цела Маё.
23. I, узяўшы чару й аддаўшы хвалу, падаў ім: і пілі яе ўсе.
24. I сказаў ім: гэта ёсьць кроў Мая новага запавету, што за многіх праліваецца.
25. Запраўды кажу вам: ніколі ўжо ня буду піць ад плоду вінаграднага ажно до таго дня, калі піць буду новае віно ў царстве Божым.
26. I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
27. I кажа ім Ісус: усе вы спакушаны будзеце ў гэту ноч за Мяне; бо напісана: ўдару пастуха, і рассыплюцца авечкі (Захар. 13, 7).
28. Але, як уваскросну, апярэджу вас у Галілеі.
29. Пётр жа сказаў Яму: хай усе спакусяцца, але ня я.
30. I кажа яму Ісус: запраўды кажу табе, што ты сяньня, у гэтую самую ноч, перш, чым певень двойчы прапяе, тры разы адрачэшся ад Мяне.
31. Але той яшчэ больш казаў: хаця-б мне трэба было памерці разам з Табою, не адракуся ад Цябе. Гэтак сама гаварылі і ўсе.
32. I прыйшлі ў сяло, званае Гефсіманія, і сказаў вучням Сваім: пасядзеце тут, пакуль памалюся.
33. I бярэ з сабою Пятра, Якава ды Іоана; і найшоў жах дый туга на Яго.
34. I кажа ім: сумная душа мая ажно да сьмерці; пабудзьце гэта і ня сьпіце.
35. I, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна;
36. і гаварыў: Авва, Ойча! усё магчыма для Цябе, пранясі чару гэтую міма Мяне; ды ня тое, чаго Я хачу, а чаго Ты.
37. I варочаецца і знаходзіць іх сплючы, дый кажа Пятру: Сымоне! Ты сьпіш? Ня мог ты аднае гадзіны ня спаць?
38. Ня сьпіце й маліцеся, каб не папасьці ў пакусу: бо-ж дух крэпкі, а цела слабое.
39. I ізноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое-ж слова.
40. I, вярнуўшыся, знайшоў іх ізноў сплючы; бо вочы ў іх абцяжэлі, і ня ведалі, што адказваць Яму.
43. I прыходзіць трэці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце? Годзе! Настаў час! Вось прадаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікаў.
42. Уставайце! Хадзем! Вось падыходзіць той, што прадае Мяне.
43. I ўраз жа, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, а з ім вялікая грамада з мячамі ды каламі ад архірэяў і кніжнікаў і старшых.
44. I той, што прадаваў Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, Той і ёсьць; бярэце Яго й вядзеце асьцярожна.
45. I, прыйшоўшы, зараз жа падыйшоў да Яго ды кажа: Равві! Равві! і пацалаваў Яго.
46. А яны ўзлажылі рукі свае на Яго і ўзялі Яго.
47. Адзін жа із стаяўшых ля Яго, выхапіўшы меч, удэрыў слугу архірэявага ды адсек яму вуха.
48. I, азваўшыся, Ісус сказаў ім: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі й каламі, каб схапіць Мяне.
49. Што-дзень быў Я з вамі ў царкве, навучаючы, і вы ня бралі Мяне; але няхай збудзецца, што напісана.
50. I ўсе, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
51. I пайшоў за Ім адзін дзяцюк, што быў накінуўшы на сябе лёгкую тканіну на голае цела; і жаўнеры схапілі Яго.
52. Але ён, пакінуўшы тканіну, голы ўцёк ад іх.
53. I прывялі Ісуса да архірэя; і сабраліся да яго ўсе архірэі і старшыны і кніжнікі.
54. Пётр жа здалёк ішоў за Ім ажно ў сярэдзіну на падворак архірэяў; і сядзеў з слугамі і грэўся ля вагня.
55. Архірэі-ж і ўвесь сынэдрыон шукалі сьвядоцтва проці Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць: і не знаходзілі.
56. Бо шмат хто сьведчыў ілжыва проці Яго, але нязгодныя былі між сабою сьвядоцтвы іхнія.
57. І некаторыя, падняўшыся, сьведчылі проці Яго ілжыва, кажучы:
58. Мы чулі, як Ён казаў: Я зруйную гэтую царкву, збудаваную рукамі, і цераз тры дні збудую другую, нерукатворную.
59. Але і іхнія сьвядоцтвы ня зыходзіліся.
60. Тады ўстаў архірэй пасярэдзіне ды спытаўся ў Ісуса: Нічога не адказваеш? Што яны проці Цябе сьведчаць?
61. Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Ізноў архірэй спытаўся ў Яго, кажучы Яму: Ці Ты Хрыстос, Сын Бога Багаслаўленага?
62. Ісус адказаў: гэта Я; і вы ўбачыце Сына Чалавечага, сядзючы направа ад сілы й ідучы на хмарах нябесных.
63. Тады архірэй, разьдзёршы вопраткі свае, сказаў: на што нам яшчэ сьведкі?
64. Вы чулі хулу? Як вам здаёцца? Тыя-ж усе прысудзілі, што варт сьмерці.
65. I пачалі іншыя пляваць на Яго і, закрываючы Яму аблічча, біць Яго ды гаварыць Яму: прароч! I слугі білі Яго па шчоках.
66. I, калі Пётр быў на дварэ, унізе, прыйшла адна з дзяўчатак архірэйскіх
67. і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, прыгледзіўшыся да яго, сказала: і ты быў з Ісусам Назаранінам.
68. Але ён адрокся, кажучы: ня ведаю і не разумею, што гаворыш. I выйшаў на пярэдні падворак; і прапяяў певень.
69. Дзяўчынка-ж, ізноў убачыўшы яго, пачала казаць стаяўшым навакол: гэты із іх.
70. Ён жа ізноў адрокся. I, крыху счакаўшы, стаяўшыя наўкола ізноў пачалі гаварыць Пятру: праўда, што ты із іх: бо ты і галілеянін, і гутарка твая падобная.
71. А ён пачаў клясьціся ды прысягацца: ня ведаю чалавека гэнага, аб якім гаворыце.
72. Тады другі раз прапяяў певень. I прыпомніў Пётр слова, што сказаў яму Ісус: перш, чым певень двойчы прапяе, тры разы адрачэшся ад Мяне. I пачаў плакаць.
Разьдзел 15
1. I ўраз нараніцы зрабіўшы нараду, архірзі з старшьшамі ды кніжнікамі і ўвесь сынэдрыон, зьвязаўшы Ісуса, завялі ды аддалі Пілату.
2. І спытаўся ў Яго Пілат: Ты цар Юдэйскі? Ён жа адказаў яму: ты кажаш.
3. I многа ўзводзілі на Яго архірэі.
4. А Пілат ізноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? Глядзі, колькі сьведчаць проці Цябе.
5. Але Ісус і на гэта нічога не адказаў, ажно зьдзівіўся Пілат.
6. На ўсякае-ж сьвята звальняў ён ім аднаго із вязьняў, за якога прасілі.
7. Быў жа ў вязьніцы нейкі Варавва з сваімі супольнікамі, якія ў часе бунту ўчынілі забойства.
8. I народ, падняўшы крык, пачаў прасіць Пілата, каб зрабіў ім, як заўсёды.
9. Пілат жа адказаў ім, кажучы: хочаце, звольню вам Цара Юдэйскага?
10. Бо ведаў, што архірэі дзеля завісьці выдалі Яго.
11. Але архірэі падбілі народ на тое, каб звольніў ім лепей Варавву.
12. I Пілат, азваўшыся ізноў, сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў з Тым, каго называеце Царом Юдэйскім?
13. Яны ж ізноў закрычэлі: распні Яго! 14. Пілат жа сказаў: што-ж благое ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: распні Яго!
15. Тады Пілат, хочучы дагадзіць народу, звольніў ім Варавву, а Ісуса аддаў, пасьля бічаваньня, расьпяць.
16. I жаўнеры завялі Яго ў панадворак, што завецца Прэторыя, і склікалі ўсю роту.
17. I адзелі Яго ў пурпур і, сплёўшы з церняў вянок, узлажылі на Яго.
18. I пачалі вітаць Яго: Радуйся, Цар Юдэйскі!
19. I білі Яго па галаве трысьцінай, і плявалі на Яго, і, становячыся на калені, пакланяліся Яму.
20. I, як насьмяяліся з Яго, зьнялі пурпур ды адзелі Яго ў уласную вопратку, і павялі Яго, каб расьпяць Яго.
21. I прымусілі нейкага Сымона Кіранэйца, бацьку Аляксандра й Руфа, які йшоў з поля, каб нёс крыж Ягоны.
22. I прывялі Яго на Галгофу, месца, якое называецца Месца Чарапоў.
23. I давалі Яму піць віно з сьмірнаю, але Ён ня ўзяў.
24. I, расьпяўшы Яго, падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабе, каму што ўзяць.
25. Была трэцяя гадзіна, і расьпялі Яго на крыжу.
26. I быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі.
27. I з Ім расьпялі двух разбойнікаў, аднаго з правага, а другога з левага боку Яго.
28. I збылося пісаньне, што гаварыла: і да злачынцаў залічаны (Ісая 53, 12).
29. I праходзячыя міма зьневажалі Яго, ківаючы галавамі сваімі ды кажучы: о, Ты, што цзрквы руйнуеш і ў тры дні адбудоўваеш!
30. Спасі Сябе Самога і зыйдзі з крыжа!
31. Падобна-ж і архірэі, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін да аднаго: другіх спасаў, Сябе-ж спасьці ня можа!
32. Хрыстос, Цар Ізраіляў, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, каб мы бачылі ды паверылі! I расьпятыя разам з Ім зьневажалі Яго.
33. I а шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі ажно да дзявятае гадзіны.
34. I а дзявятай гадзіне загаласіў Ісус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што абазначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў?
35. I некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча.
36. Адзін жа, пабегшы й набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе на трысьціну, паіў Яго, кажучы: чакайце! паглядзімо, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго?
37. Ісус жа, загаласіўшы моцным голасам, сканаў.
38. I заслона ў царкве разьдзерлася надвое ад верху да нізу.
39. Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, угледзіўшы, што так загаласіўшы сканаў, сказаў: запраўды, чалавек гэты быў Сын Божы.
40. Былі тут і жанчыны, што глядзелі здалёк; між імі была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага ды Есіі, і Салямэя,
41. якія і тады, як быў у Галілеі, ішлі за Ім ды служылі Яму; і многа іншых, што прыйшлі з Ім у Ерузалім.
42. I, як ужо настаў вечар, (а была параскева, значыць перадсуботнік),
43. прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны раднік, які й сам ждаў царства Божага, і сьмела ўвайшоў да Пілата і прасіў цела Ісусавага.
44. I Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і, клікнуўшы сотніка, спытаўся ў Яго, ці даўно памёр?
45. I, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.
46. I, купіўшы сіндон ды зьняўшы Яго, абвіў сіндонам і палажыў Яго ў магілу, што была высечана ў скале, ды прываліў камень да дзьвераў магілы.
47. А Марыя Магдаліна і Марыя Есіява глядзелі, дзе Яго палажылі.
Разьдзел 16
1. I, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахнідлаў, каб пайсьці памазаць Яго.
2. I дужа рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.
3. I гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьвераў магілы?
4. I, глянуўшы, бачаць камень адвалены, а быў ён надта вялікі.
5. I, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка, седзячы з правага боку й адзетага ў белую шату. I спалохаліся.
6. Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расьпятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось месца, дзе палажылі Яго.
7. Дык ідзеце, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілею; там Яго пабачыце, як сказаў вам.
8. I, выйшаўшы, пабеглі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, інікому нічога не сказалі, бо баяліся.
9. Уваскросшы-ж раніцаю ў першы дзень тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое выгкаў сем дэманаў.
10. Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.
11. І яны, пачуўшы, што Ён жыве й быў бачаны ёю, не паверылі.
12. Пасьля гэтага паказаўся ў іншым выглядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.
13. I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не паверылі.
14. Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і карыў іх за няверу й жорсткасьць сэрца, што не паверылі бачыўшым Яго ўваскросшага.
15. I сказаў ім: ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.
16. Хто паверыць і ахрысьціцца, спасён будзе; хто-ж не паверыць, засуджаны будзе.
17. А паверыўшым будуць гэткія знаменьні: імем Маім дэманаў выганяцімуць, новымі мовамі гаварыць будуць;
18. зьмеяў браць будуць, ды хоць бы штось сьмяротнае выпілі, не пашкодзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.
19. Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на неба і сеў направа ад Бога.
20. Яны-ж, вьйшаўшы, прапаведывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджаўшага ўсьлед слова іхняе знаменьнямі. Амін.
Зьмест
|