ДРУГОЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПЁТРЫ
Разьдзел 1
1. Сымон Пётра, слуга і апостал Ісуса Хрыста, да тых,
што прынялі з намі роўна дарагую веру па праўдзе Бога нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста:
2. ласка і мір вам няхай памножыцца ў пазнаньні Бога і
Ісуса, Госпада нашага.
3. Як Божаю сілай Яго даравана нам усё патрэбнае дзеля
жыцьця й пабожнасьці, праз
пазнаньне Паклікаўшага нас
славаю і цнатаю,
4. якімі дараваны нам найвялікшыя і дарагія абяцаньні,
каб праз іх сталіся вы ўдзельнікамі Божае прыроды, ухіліўшыся ад тленьня ў пажаданьні, што ў сьвеце,
5. дык вы, прыкладаючы да
гэтага ўсё стараньне, пакажыце ў веры вашай цнатў, у цнаце-ж розум,
6. у розуме стрыманасьць, у
стрыманасьці цярплівасьць, у
цярплівасьці пабожнасьць,
7. у пабожнасьці браталюбства, а ў браталюбстве любоў.
8. Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажацца будзе, дык вы не
астанецёся бязьдзейнымі і бяз
плоду ў пазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста;
9. у кім жа няма гэтага, той
сьляпы, нявісны, забыўся аб
ачышчэньні ранейшых грахоў
сваіх.
10. Дзеля гэтага, браты, балей i балей старайцеся рабіць
цьвёрдым вашае прызваньне
й выбраньне: гэтак робячы, ніколі не спаткнецёся,
11. бо гэтак адчыніцца вам
вольны ўваход у вечнае царства Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста.
12. Дзеля гэтага я ніколі не
перастану напамінаць вам аб
гэтым, хоць вы й ведаеце гэта
і ўмацованы ў гэтай праўдзе.
13. Справядлівым жа лічу,
пакуль знаходжуся ў гэтай
будыніне, пабуджаць вас напамінаньнем,
14. ведаючы, што хутка пакіну гэту маю будыніну, як і
Госпад наш Ісус Хрыстос мне
адкрыў.
15. Буду-ж старацца, каб вы
і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтыя рэчы.
16. Бо мы абвясьцілі вам сілу
й прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за міфамі йдучы, але быўшы вачавідцамі велічы Яго.
17. Бо Ён прыняў ад Бога
Айца чэсьць і славу, калі ад
вялізарнае славы зыйшоў да
Яго гэтакі голас: Гэты ёсьць
Сын Мой Улюблёны, Якому
спагадаю.
18. I гэты голас, як зыходзіў
з неба, мы чулі, быўшы з Ім
на сьвятой гарэ.
19. Дый маем найпэўнейшае
слова прарочае; і вы добра робіце, што зварочваецеся да
яго, як да сьветача, што сьвеціць у цёмным месцы, пакуль
не разаднее і ня ўзыдзе дзяньніца ў сэрцах вашых,
20. ведаючы перадусім, што
ніякае прароцтва ў пісаньні
ня дзеецца сваім уласным
разьвязаньнем.
21. Бо ніколі прароцтва ня
выказвалася воляй чалавечай, але выказвалі яго сьвятыя людзі Божыя, ведзеныя
Духам Сьвятым.
Разьдзел 2
1. Былі-ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя вучыцялі,
якія ўвядуць згубныя гэрэзіі
і, адцураўшыся адкупіўшага
іх Госпада, сьцягнуць самі на
сябе хуткую загубу.
2. I многія пойдуць сьледам за імі да загубы, і праз іх шлях праўды зьняважаны будзе.
3. I дзеля імкненьня да зыску будуць яны вас лавіць
лісьлівымі словамі; суд ім
даўно гатовы, і загуба іх ня
дрэмле.
4. Бо калі не дараваў Бог ангелам, якія саграшылі, але,
кінуўшы ў путы цемры пякельнае, аддаў закаваць іх на суд;
5. і калі не пашкадаваў першага сьвету, але ў васьмёх душах захаваў Ноя, апавядальніка праўды, як навёў быў патоп на сьвет паганых;
6. і калі месты Садомскія й Гаморскія, засудзіўшы на зьнішчэньне, абярнуў у попел, як
прыклад для будучых бязбожнікаў,
7. а праведнага Лота, стомленага распусным жыцьцём між
людзьмі бязбожнымі, выбавіў, -
8. (бо гэты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзець мучыў справядлівую душу сваю,
бачучы і чуючы ўчынкі беззаконныя), -
9. дык ведае Госпад, як збаўляць пабожных ад спакушэньпя, а няправедных захоўваць
на дзень суда дзеля пакараньня,
10. найбалей жа тых, якія йдуць за целам у нячыстых пажаданьнях ды не паважаюць начальства; якія дзёрзкія, сваявольныя й не баяцца абмаўляць вышэйшых,
11. тады як і Ангелы, большыя за іх моцаю й сілаю, ня
выносяць на іх перад Госпадам дакараючага суда.
12. Яны, як бязмоўныя жывёлы прыродныя, народжаныя на ловы й убой, лаюць
тое, чаго не разумеюць, і ў
тленьні сваім вынішчаны будуць,
13. і заплату дастануць за
няпраўду. Бо за шчасьце лічаць яны штодзенныя раскошы; сораматнікі й паскуднікі,
яны асалоду знаходзяць у
ашуканствах сваіх, банкетуючы з вамі;
14. вочы маюць поўныя юрнасьці й нясупыннага грэху;
яны душы няцьвёрдыя прывабліваюць; яны маюць сэрцы, прывучаныя да нажывы:
гэта сыны праклёну.
15. Пакінуўшы праведны шлях, яны зблудзілі, пайшоўшы па сьлядох Валаама, сына Васоравага, што палюбіў заплату няправедную;
16. ён быў пакараны за сваё
беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавечым голасам, затрымала шал прарока.
17. Гэта крыніцы бязводныя,
аблокі, бурай ганяныя: для іх
цемра чорная навекі прыгатована.
18. Бо, прамаўляючы надзьмутымі й пустымі словамі, яны
прынаджываюць пажаданьнямі цела й распустаю тых, хто
ледзь толькі ўцёк ад зблудзіўшых;
19. яны суляць ім свабоду, а
самі яны – рабы тленьня, бо
хто кім пераможаны, той таму й раб.
20. Бо, уцёкшы ад пошкудзі
сьвету праз пазнаньне Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса
Хрыста, ізноў, заблутаўшыся,
паддаюцца ёй, дык апошяе для
іх горш за першае:
21. бо лепей бы ім не пазнаць
шляху праўды, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад пераданае
ім сьвятое запаведзі.
22. Бо з імі сталася паводле
справядлівай прыказкі: сабака варочаецца да блявоціны
сваей, а вымытая сьвіньня -
валяцца ў брудзе.
Разьдзел 3
1. Гэта ўжо другое пасланьне
пішу да вас, умілаваныя; у іх
напамінаньнем пабуджаю чыстую думку вашую,
2. каб вы памяталі словы, раней сказаныя сьвятымі прарокамі, і запаведзь Госпада й
Спаса ад Апосталаў нашых,
3. ведаючы перадусім тое,
што ў апошнія дні зьявяцца
лаяльнікі, што ходзяць водле
пажаданьняў сваіх,
4. і скажуць: гдзе абяцаньне
прыходу Яго? бо ад часоў, як
сталі паміраць бацькі, усё гэтак астаецца ад пачатку стварэньня.
5. Бо тыя, што думаюць гэтак, ня ведаюць, што словам
Божым нябёсы былі здаўна, а
зямля з вады й праз ваду паўстала,
6. дзеля таго тагачасны сьвет
загінуў, затоплены вадою,
7. а сягоньняшнія нябёсы й
зямля, тым жа словам утрымліваныя, захоўваюцца для агню на дзень суда й загубы людзей бязбожных.
8. Ды тое не павінна быць
скрыта ад вас, умілаваныя, што
ў Госпада адзін дзень, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як
адзін дзень.
9. Не марудзіць Госпад з абяцаным, як гэта некаторыя за
маруднасьць уважаюць, ате
доўга церпіць нас, ня хочучы,
каб нехта загінуў, але каб усе
прыйшлі да пакаяньня.
10. Прыйдзе-ж дзень Гасподні, як злодзей уначы, і тады
нябёсы з шумам пройдуць, распаленыя-ж стыхіі разбурацца, а зямля і ўсе дзелы на ей
згараць.
11. Калі так усё гэтае разбурыцца, то якімі трэба быць у
сьвятым жыцьці і пабожнасьці
вам,
12. што чакаеце й жадаеце
прыходу дня Божага, калі нябёсы, паланеючы, рухнуць, і
разгарэўшыяся стыхіі растопяцца?
13. Мы-ж чакаем паводле Яго
абяцаньня новага неба й новае
зямлі, на якіх праўда жыве.
14. Дык, умілаваныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся зьявіцца ў міры перад Ім неапаганенымі і бяз сказы,
15. а доўгацярплівасьць Госпада нашага ўважайце за збаўленьне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, па дадзенай яму мудрасьці, напісаў вам,
16. як ён кажа аб гэтым і ў-ва
ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць
дзе-што незразумелае, што невукі і неўгрунтаваныя на ўласную сваю загубу перакручваюць, як і другія Пісаньні.
17. Дык вы, умілаваныя, якужо папярэджаныя, сьцеражыцеся, каб вам не захапіцца блудам бязбожнікаў ды не адпасьці ад свайго ўмацаваньня,
18. але ўзрастайце ў ласцы й пазнаньні Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста. Яму слава й сягоньня, і ў дзень вечны. Амін.
Зьмест
|