Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
НОВЫ ЗАПАВЕТ І ПСАЛЬМЫ ў перакладзе Л.Дзекуць-Малея і А.Луцкевіча (1931)

ПЕРШАЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ

Разьдзел 1

1. Паўла і Сілуан і Цімахвей царкве Фесалонікійцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

2. Заўсёды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы аб вас у малітвах нашых,

3. нясупынна памятаючы аб вашым дзеле веры і аб працы любві і цярплівасьці надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста нерад Богам і Айцом нашым,

4. ведаючы выбраньне вашае, умілаваныя Богам браты;

5. бо нашае дабравешчаньне ня было да вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў сьвядоцтвах, як вы самі ведаеце, якімі былі мы для вас міжы вамі.

6. I вы сталіся насьледавальнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім горы з радасьцяй Духа Сьвятога,

7. аж вы сталіся ўзорам для ўсіх веруючых у Македоніі і Ахайі.

8. Бо ад вас праняслося слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ў-ва ўсякім месцы прайшла слава аб веры вашай у Бога, дык мы ня маем патрэбы нешта казаці.

9. Бо самі яны аб нас абвяшчаюць, які ўваход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму

10. і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гневу.

Разьдзел 2.

1. Вы самі ведаеце, браты, аб нашым уваходзе да вас, што ён быў не дарэмны;

2. але, памучыўшыся перш, зьняважаныя, як вы ведаеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым казаці вам Эвангельле Божае з вялікай барацьбой.

3. Бо пацяшэньне нашае не з абмылкі, ані з нячыстасьці, ані ў хітраваньні,

4. але, як мы выбраны ад Бога, каб нам было даверана Эвангельле, дык мы і гаворым, не як дагаджаючы людзям, але Богу, што дазнае сэрцы нашыя.

5. Бо ніколі ня было ў нас ласьлівых слоў, як ведаеце, ані думкі аб карысьці: Бог сьведка!

6. Ня шукаем мы славы ані ад людзей, ані ад вас, ані ад другіх, маючы магчымасьць быць у паважаньні, як Хрыстовыя Апосталы.

7. Але былі мы ціхія сярод вас; як карміцелька грэе дзетак сваіх,

8. гэтак мы, рунячыся аб вас, пажадалі аддаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.

9. Бо вы памятаеце, браты, працу нашую і ўтому: робячы ўначы і ўдзень, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае.

10. Сьведкі вы і Бог, як сьвята і справядліва і беззаганна паступалі мы з вамі, веруючымі;

11. бо вы ведаеце, як мы кожнагаз вас, як бацька дзяцей сваіх,

12. пацяшалі вас і пераконывалі і сьведчылі, каб вы паступалі дастойна Бога, які паклікаў вас у Сваё Царства і славу.

13. Дзеля гэтага і мы нясупынна дзякуем, што вы, прыняўшы ад нас пачутае слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, а (як яно ёсьць папраўдзе,) слова Божае, якое і дзеець у вас, веруючых.

14. Бо вы, браты, сталіся пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысьце Ісусе, бо і вы таксама цярпелі ад сваіх зямлякоў, як і тыя ад Юдэяў,

15. якія і Госпада Ісуса забілі, і сваіх прарокаў, і нас павыганялі, і Богу не дагаджаюць, і ўсім людзям супраціўныя,

16. якія не даюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя спасьліся, каб выпаўніліся грахі іх усягды; але дасягнуў іх наканец гнеў.

17. Мы-ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, тым больш стараліся ўгледзіць аблічча вашае,

18. Дзеля гэтага хацелі мы прыйсьці да вас, - я, Паўла, і раз, і два, - але перашкодзіў нам шатан.

19. Бо якая наша надзея, ці радасьць, ці вянец пахвалы? Ці й ня вы-ж перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?

20. Бо вы - слава нашая і радасьць.

Разьдзел 3.

1. Дзеля гэтага, ня церпячы балей, мы захацелі астацца ў Афінах аднымі

2. і паслалі Цімахвея, брата нашага і служку Божага і супрацоўніка нашага ў дабравешчаньні Хрыстовым, каб узмоцніць вас і пацешыць вас у веры вашай,

3. каб ніхто не пахіснуўся ў смутках гэтых: бо вы самі ведаеце, што на гэта мы пастаўлены.

4. Бо мы і тагды, калі былі ў вас, прарочылі вам, што маем зазнаць гора, як і сталася, і вы ведаеце.

5. Дзеля гэтага і я, ня церпячы балей, паслаў даведацца аб веры вашай, каб як не спакусіў вас спакусьнік, і ня сталася дарэмнай наша праца.

6. Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімахвей і прынёс нам добрую вестку аб веры і любві вашай, ды што заўсёды маеце добрую памяць аб нас, жадаючы нас бачыць, як і мы вас,

7. дык мы, пры ўсім суме й бядзе нашай, уцешыліся вамі, браты, праз веру вашу;

8. бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.

9. Якую-ж падзяку можам мы даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся з вас перад Богам нашым,

10. уначы і ўдзень вельмі рупліва молячыся, каб бачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай?

11. Сам жа Бог і Ацец наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай пакіруе шлях наш да вас!

12. А вас няхай Госпад напоўніць і ўзбагаціць узаемнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы да вас;

13. каб узмацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.

Разьдзел 4.

1. Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб вы, як прынялі ад нас, як трэба вам паступаць і дагаджаць Богу, далей узбагачаліся,

2. бо ведаеце, якія мы далі вам запаведзі ад Госпада Ісуса.

3. Бо гэта воля Божая, асьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзержываліся ад блуду,

4. каб кожны з вас умеў захоўваць сваю судзіну ў сьвятасьці і чэсьці,

5. а не ў пажадлівасьці юрлівай, як і пагане, што ня ведаюць Бога;

6. каб не рабілі праступку ні ў якім дзеле і не разжываліся з брата свайго: бо Госпад памсьціцца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.

7. Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.

8. Дык, хто адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які і Духа Сьвятога нам даў.

9. Аб любві-ж братняй няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,

10. дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Дык молім вас, браты, пасьпявайце балей

11. і пільна дбайце аб тое, каб жыць ціха і рабіць сваё і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы запаведалі вам;

12. каб вы паступалі прыстойна перад тымі, што вонках, і ні ў чым ня мелі нястачы.

13. Не хачу-ж пакінуць вас, браты, у няведаньні аб памершых, каб ня тужылі вы, як і іншыя, што ня маюць надзеі.

14. Бо, калі мы верым, што Хрыстос памёр і ўваскрос, дык і памершых у Ісусе Бог прывядзе з Ім.

15. Бо гэтае кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія астаемся да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што памерлі,

16. бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам Архангела і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўскрэснуць першымі;

17. пасьля мы, што астаемся жывымі, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне Госпаду на паветра, ды гэтак заўсёды з Госпадам будзем.

18. Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.

Разьдзел 5.

1. Аб часох жа і порах, браты, няма патрэбы пісаць да вас,

2. бо вы самі напэўна ведаеце, што дзень Гасподні гэтак прыдзе, як злодзей уначы.

3. Бо, як будуць гаварыць: мір і бясьп?чнасьць, дык тагды неўспадз?ўкі дасягне і загуба, быццам цяжарную мукі радзін, і яны не ўцякуць.

4. Вы-ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей:

5. усе вы сыны сьвятла і сыны дня: мы ня (сыны) ночы, ані цемры.

6. Дык ня будзем-жа спаць, як і рэшта, але чувайма і будзьма цьвярозымі,

7. бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.

8. Мы-ж, сыны дня, будзьма цьвярозымі, апрануўшыся зброяй веры і любві і (узьдзеўшы) шалом надзеі збаўленьня,

9. бо Бог не празначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

10. што памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.

11. Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і навучайце адзін аднаго, як вы й робіце.

12. Просім жа вас, браты, ведаць тых, што працуюць у вас і пастаўлены над вамі ў Госпадзе дый вас навучаюць,

13. і паважайце іх вельмі высока ў любві за дзела іх; жывеце ў згодзе міжы сабою.

14. Молім вас такжа, браты, навучайце свавольных, пацяшайце маладушных, паддзержывайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.

15. Глядзеце, каб ніхто не ўздаваў каму злом за зло, але заўсёды шукайце дабра і адзін аднаму, і ўсім.

16. Заўсёды радуйцеся.

17. Нясупынна мал?цеся.

18. За ўсё дзякуйце: бо гэткая аб вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.

19. Духа не ўгашайце.

20. Прароцтвамі не пагарджайце.

21. Усё выпрабоўвайце; добрага дзяржыцеся.

22. Узьдзержывайцеся ад усякага роду зла.

23. Сам жа Бог міру няхай асьвеньціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца без заганы ў прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста.

24. Верны Той, што вас паклікаў; Ён і зробіць (гэта).

25. Браты! Малецеся за нас!

26. Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.

27. Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братом.

28. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.

Да Фесалонікійцаў першае напісана з Афін.

Зьмест




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: