Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ГІСТОРЫЯ

ФЕНОМЕН ПАЛЕСКАГА НЕАПРАТЭСТАНТЫЗМУ Ў КАНТЭКСЦЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

Юры Шаўцоў


Згодна з надрукаванымі ў № 2 часопіса "Беларусь" за 1993 г. афіцыйнымі звесткамі, на 1 ліпеня 1992 г. у Рэспубліцы Беларусь былі зарэгістраваны 744 праваслаўныя прыходы, 278 каталіцкіх парафіяў, 348 пратэстанцкіх грамудаў. Пры тым шэраг пратэстанцкіх плыняў, такіх як Савет Цэркваў езангельскіх хрысціянаў баптыстаў, адмаўляецца ад афіцыйнай рэгістрацыі, і таму на самай справе пратэстантаў у Беларусі значна больш.

З пералічаных афіцыйна зарэгістраваных рэлігійных грамадаў у Берасцейскай вобласці знаходзяцца 253 пpaвacлаўныя прыходы і 145 пратэстанцкіх грамадаў. Палескі пратэстантызм уяўляе рэлігійную плынь, якая апялюе да веры як да найвышэйшай сваёй каштоўнасці i таму прынцыпова адхіляе ўсе варыянты палітычных ідэалогіяў, у тым ліку клерыкалізм традыцыйных канфесіяў i нацыяналізм любых тыпаў. Дадзеная плынь падвяргае пераасэнсаванню ў новым святле ўсе традыцыйныя каштоўнасці cваіx прыхільнікаў, абапіраючыся (у якасці асноўнай сацыяльнай мадэлі) на вялікую сям'ю, род, які добра захаваўся у гэтай мясцовасці. Таму тут магчымы масавыя безбалесныя пераходы пратэстантаў з адной хрысціянскай дэнамінацыі ў другую i наяўнасць сярод прыхільнікаў традыцыйных канфесіяў блізкіх да пратэстантызму формаў рэлігійнага жыцця: моцнай царкоўнай грамады, залежнага ад яе святарства, праваслаўных братчыкаў i гэтак далей.

На сённяшні дзень каля 70 працэнтаў палескіх і беларускіх пратэстантаў у вогуле складаюць хрысціяне веры евангельскай (евангелісты, "пяцідзесятнікі"), а наступныя за імі па колькасці вернікаў баптысты ўсё больш схіляюцца да пяцідзесятніцтва. Пратэстанцтва актывізуе ў рэгіёнах свайго распаўсюджання развіццё аднатыпнага дамінуючаму на Палессі пласта рэгіянальнай культуры з родам у якасці яе базавай сацыяльяай структуры i рацыяналізмам у вырашэнні грамадскіх праблемаў. Улічваючы, што пратэстантызм у Беларусі распаусюджваецца пераважна праз місіянерскую дзейнасць палескіх вернікаў, а не замежных місіянераў, мы можам ацаніць яго як вынік развіцця беларускай культуры. Тым больш, што да пачатку масавых рэпрэсіяў у 1928-1930 гг. ва Усходняй Беларусі пратэстантаў было больш, чым на Захадзе: 52 малельныя дамы i да 70 тысяч вернікаў, а сённяшні палескі пратэстантызм ёсць у значнай меры проста ацалелая частка распачатага сто год таму руху, які тут выжыў і развіўся толькі дзякуючы пазнейшаму прыяднанню Заходняга Палесся да БССР.

Пашырэнне палескага пратэстантызму да ўзроўню другой пасля праваслаўя канфесіі ў Беларусі ўцягвае яго у вырашэнне агульнаэтнічных праблемаў. Так, сённяшнюю польскую этнічную экспансію праз каталіцкі касцёл цяжка супыніць з-за міждзяржаўных дамоўленасцяў. Трэба тут улічыць, што польскі этнас пасля аб'яднання Германіі; апынуўся пад ударам нямецкай культурнай экспансіі. Польшча яшчэ доўга будзе саступаць Гермзніі ў эканамічнай галіне. Вось чаму польскаму этнасу цяпер патрэбны моцны ідэалагічны, нацыяналістычны імпульс. Ва ўмовах польскай культурнай традыцыі ён ужо адліўся ў каталіцка-клерыкальныя формы. Гэта ясна праявілася у час барацьбы вакол закона пра забарону абортаў. Польская дзяржава ў такіх умовах не можа быць паслядоўна свецкай, i таму паланізацыя праз касцёл беларусаў-католікаў будзе працягвацца, хаця можа i запаволіцца. Ужо аформіўся i культурны адказ беларускага этнасу на гэта; у Польшчы, на Бсласточчыне, вельмі хуткімі тэмпамі ідзе рост неапратэстантызму, які грунтуецца у першую чаргу на былых праваслаўных. Так, вясной бягучага года у Беластоку мелася 13 збораў толькі Сведкаў Еговы па 100-150 чалавек у кожным. I ў этнічнай Польшчы распаўсюджаны рэдкія ў Беларусі Сведкі Еговы. Перанос на Беларускае Палессе цэнтраў апірышча польскіх неапратэстантаў, ix узаемаінтэграцыя з палескімі пратэстантамі непазбежныя, бо ў Беларусі пратэстантаў супыніць няма каму...

Для параўнання можна разгледзець стан неапратэстантаў нa Укpaiнcкім Палессі. Там украінскі нацыяналізм i ахопленыя ім традыцыйныя канфесіі складаюць дастатковую моц, каб не дапусціць нават пабудовы вялікай колькасці буйных малельных дамоў, як гэта зараз робіцца на Берасцейшчыне. Дарэчы, літаральна на працягу мінулага месяца (чэрвень 1993 г) тут адчынены шэраг малельных дамоў, разлічаных на звыш 1000 пасадачных месцаў. Самы вялікі з ix, што адбудаваны ў Кобрыне на 1500-1800 месцаў, з'яўляецца самым буйным у былым СССР. I хаця у абсалютных лічбах неапратэстантаў на Украіне больш, чым у Беларусі, ім яшчэ далёка да тых пазіцыяў у грамадстве, якія яны маюць у Беларусі. А пасля адкрыцця "серыі" згаданых малельных дамоў мы можам канстатаваць пачатак замены моўнага прыцягнення часткі Берасцейшчыны да Украіны рэлігійным прыцягненнем паўднёвага Палесся да Беларусі - пры ўмове стабільнасці Беларусі як дзяржавы.

Адносная слабасць у Беларусі беларускага i расійскага свецкага нацыяналізмаў i польскі характар касцёла стварылі выключныя умовы для развіцця неапратэстантызму. Акумуляцыя ім у сабе энергіі cвaix украінскіх i польскіх аднадумцаў дадаткова выштурхоувае яго на новыя пазіцыі ў беларускім грамадстве. На нашых вачах ён за пяць год трывала пераўтварыў у свае трэці i чацверты па значэнні цэнтры Баранавічы i Салігорск, хутка такога ж узроўню ягоны уплыў можа дасягнуць у pэгіёне Калінкавічы-Мазыр. Калі будзе ў Мінску здзейснена пабудова запланаванага васьміпавярховага комплексу, дык Беларусь атрымае i сваю вышэйшую навучальную евангелічную ўстанову. Пры ycix поспехах пратэстантаў у Pacii наурад ці там ix уплыў на нацыянальную культуру будзе ў бліжэйшы час падобны поспехам іx белаpycкix аднаверцаў. Беларусь ідзе да пераўтварэння ў aпірышча пратэстанцкай ідэалагічнай экспансіі на Paciio, што само па сабе ставіць больш моцную мяжу паміж абедзвюма нацыямі, чым спробы хуткай моўнай беларусізацыі.

Пратэстанты ужо міжвольна адыгрываюць вядучую ролю ў кансалідацыі беларускага этнасу i пераўтвараюцца ў яго энергетычнае ядро. У першую чаргу гэта выяўляецца ў змене вектараў развіцця праваслаўнай царквы. Замест канфесіянальнай канфрантацыі пад беларускімі або paciйcкімі сцягамі ейнаe ядро па Палессі ўцягнута ў духоўнае проціборства з пратэстантамі. Праваслаўная царква вымушана аднаўляцца не як расійская нацыянальная, а як жывая царква - нездарма на захадзе Беларусі амаль няма нават paciйcкix культурных арганізацыяў, хаця, напрыклад, у Берасці paciйцы складаюць трэцюю частку насельніцтва. А на усходзе такіх арганізацыяў мноства, i ix тут часта адкрыта падтрымлівае царква.

У каталіцкага касцёла абодвух абрадаў наяўнасць побач моцнай пратэстанцкай грамады актывізуе экуменічны пошук, што зноў жа добра бачна на прыкладзе дзейнасці ў Берасці каталіцкай парафіі i уніяцкай грамады. Пратэстанты пераводзяць канфесійна-нацыянальнае супрацьстаянне у дагматычнае, i менавіта гэты ix уплыў на беларускую культуру з'яўляецца самым важным, бо такім чынам фармуюцца прынцыпова адрозныя ад суседзяў тыпы традыцыйных канфесіяў. З-пад нацыяналізму паганскага кшталту выбіваецца глеба i губляе сэнс, якая з ажыўленых канфесіяў пераможа: кожная вядзе грамадства да перавагі рэлігійнай матывацыі над палітычнай.

Наяўнасць ненацыяналістычнага ўплывовага пратэстантызму ўжо сёння прымушае любую палітычную ciлy, якая прэтэндуе на ўладу ў Беларусі, адмовіцца ад нацыянальна-рэлігійнага фундаменталізму ў бок свецкай рацыянальнай арыентацыі, як тое адбылося з Беларускім народным фронтам.

Пратэстантызм замацаваўся i на большай частцы Наваградчыны i такім чынам зрабіў немагчымым моўны сепаратызм Палесся, які саступіў канфесійнаму інтарэсу. А з другога боку, у сферы яго ўплыву апынуўся адзін з найбольш актыўных рэгіёнаў беларускай культуры пачатку стагоддзя, свайго кшталту гістарычнае сэрца нацыі, што прымушае пратэстантаў выйсці па-за межы варыянта традыцыйнай сялянскай культуры i асэнсаваць сябе гістарычна.

Самы сур'ёзны канкурэнт пратэстантаў у Беларусі - каталіцкі касцёл - стаіць напярэдадні катаклізму, бо унутры яго польскага маналіту фармуецца моцны беларускі нацыянальны касцёл. Непазбежны канфлікт паміж імі аслабіць на нейкі час місіянерскі патэнцыял касцёла і моц старых парафіяў, а значыцца, дасць на гэты час дадатковы шанц пратэстантам. Магчыма, надзіва "ільготныя" умовы для росту дадзенай рэлігійнай плыні з'яўляюцца вынікам дзейнасці яшчэ больш маштабнай заканамернасці культурнага развіцця, чым мы лічылі дагэтуль. Прынамсі, пратэстанты паварочваюць усе канфесіі тварам да ўспрыняцця сябе ў якасці цэркваў "чарнобыльцаў".

Такім чынам, феномен палескага пратэстантызму выклікае эвалюцыю грамадства Беларусі ў бок пераўтварэння яе ў крыніцу экспансіі пазанацыяналістычнай рэлігійнай ідэалогіі на краіны, прынамсі, Усходаяй Еўропы, што можа зрабіць нашу дзяржаву духоўным цэнтрам вялікага ўсходнееўрапепейскага абшару. Па вялікім рахунку, палескі неапратэстантызм ёсць формай прэвентыўнай дэнацыфікацыі Беларусі i найбольш верагодным увасабленнем новай ідэалагічнай формы беларускага этнасу. Ужо сёння ён здзяйсняе яе эфектыўны ўплыў на беларускую культуру. I не відаць падстаў, якія б маглі рост гэтага ўплыву ў бліжэйшыя гады нават запаволіць.

Альбарутэніка, 1993, С.165-168





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: