Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ЗАЛАТЫ ВЕК БЕЛАРУСІ

Дарожныя знакі гісторыі

XVI стагодзьдзе, стагодзьдзе Рэфармыцыі перамяніла гісторыю і сталася крыніцаю прагрэсу і блаславенства ў жыцьці многіх народаў. Увесь сьвет глядзіць на гэты пэрыяд як на час, калі былі закладзеныя падваліны сучаснай эканомікі, палітыкі, навукі і культуры. Для нашай краіны гэта таксама выключнае стагодзьдзе. Большасьць найважнейшых для Беларусі падзеяў і зьяваў сабраныя менавіта ў гэты час. У пэўным сэнсе мы - нацыя XVI стагодзьдзя.

Прыняўшы ідэі Рэфармацыі, зьвярнуўшыся да Бібліі і асабістых адносінаў з Богам, беларускае грамадзтва перажыло вялізарны ўздым у самых розных сфэрах свайго жыцьця. Пачалі шырока распаўсюджвацца школьніцтва і кнігадрукаваньне, юрыдычныя і палітычныя набыткі нашых продкаў нават сёньня выклікаюць захапленьне. Параўноўваючы разьвіцьцё розных краінаў Эўропы XVI стагодзьдзя, можна сказаць, што Беларусь - Вялікае Княства Літоўскае ішла ў тым самым накірунку, што і Англія: такое самае абмежаваньне ўлады манарха, такое самае разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня, такое самае прыняцьцё Рэфармацыі вышэйшымі слаямі грамадзтва, такая самая эканамічная актыўнасьць магнатаў і шляхты (у Англіі - лордаў і сквайраў). На ўсходзе Эўропы паўставала краіна, па сваім культурным, эканамічным і палітычным патэнцыяле здольная ўплываць на ўвесь кантынэнт. Чаго вартае хаця б змаганьне за рэлігійныя правы гугенотаў у Францыі.

Аднак на пачатку XVII стагодзьдзя гэтыя працэсы раптоўна загамаваліся. Здрада Рэфармацыі палітычнай элітай Вялікага Княства Літоўскага стала прычынаю лявіны праклёнаў, якія абрынуліся на наш народ і наступствы якіх мы адчуваем да сёньняшняга дня. Беларусы як нацыя згубілі вельмі важны кансалідуючы, умацоўваючы чыньнік - ідэю, якая абапіраецца на Божае Слова, Біблію, якая вынікае з разуменьня сябе не як выпадковасьці ў гэтым сьвеце, а як часткі спрадвечнага Божага пляну.

Войны Вялікага Княства з Маскоўскай дзяржавай у сярэдзіне XVII стагодзьдзя практычна пазбавілі нашу краіну гарадзкога насельніцтва, найбольш прыхільнага Рэфармацыі, і зьдзесяткавалі шляхту, якая заставалася яшчэ вернай ідэям Лютара і Кальвіна. На два стагодзьдзі эвангельскае хрысьціянства на Беларусі ператварылася ў маргінальную зьяву, якая практычна не ўплывала на гісторыю краіны. Здавалася, з Рэфармацыяй скончана назаўсёды. Але ў канцы XIX - пачатку XX стагодзьдзяў на Беларусі пачалі імкліва разьвівацца баптысты і пяцідзесятнікі, ідэйныя нашчадкі беларускай Рэфармацыі Залатога Веку. Як і іх папярэднікі з XVI стагодзьдзя, яны мелі вялікі ўдзел у духоўным і маральным адраджэньні нацыі. Не маглі яны пакінуць без увагі і той факт, што беларускі народ, пачынаючы з XVI стагодзьдзя, быў пазбаўлены Слова Божага на роднай мове. У 1927 годзе баптысцкі пастар Лукаш Дзёкуць-Малей выдаў першы пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову. На працягу ўсяго XX стагодзьдзя большасьць спробаў выданьня беларускіх перакладаў Бібліі так ці інакш былі зьвязаныя зь дзейнасьцю эвангельскіх хрысьціянаў.

Камуністычная дыктатура, панаваўшая на Беларусі 70 гадоў, зрабіла ўсё магчымае, каб вынішчыць у нашым народзе памяць пра беларускую Рэфармацыю XVI стагодзьдзя, зрабіць беларусаў нацыяй без гісторыі, людзьмі, якія ня могуць нічога скарыстаць з досьведу папярэдніх пакаленьняў. Але падман і бяспамяцтва ня будуць вечна ўладарыць на нашай беларускай зямлі. Залаты Век Беларусі, XVI стагодзьдзе паказваюць нам, дзе той добры шлях, па якому варта ісьці, каб Беларусь заняла свой пачэсны пасад між народамі.

<далей> <зьмест>



Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: